Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Паліцаі тым часам мінулі вароты, нетаропка падышлі да калодзежа; зыркія ўчэпістыя вочы Гужа „а тоўстым ад’едзеным твары матлянуліся па падворку і спыніліся на дзвярах — мусіць, трэба было адзывацца. Ды надта ўжо не хацелася. Пятрок выйшаў у сенцы і няпэўна знерухомеў ля вёдзер з вадой на лаўцы. Толькі калі чужая рука забразгала знадворку клямкай, ён адчыніў дзверы.
— А-а, во дзе ён хаваецца, — напаўжартам прагудзеў Гуж і, угнуўшы галаву ў картузе, пераступіў парог,— А я гэта гляджу, няма ля будынкаў. Дзень добры!
— Дзень добры,— запалым голасам адказаў Пятрок. — Дык гэта... Чакаю.
— Каго чакаеш? Гасцей, ага? Ну, гэта добра, страчай во!
— Ага, заходзьце ж,— змушана падхапіўся Пятрок і шырэй расчыніў дзверы ў хату. Шорхаючы скураной паддзёўкай, Гуж з вінтоўкаю ў руках ступіў у хату, за ім, тонка падпяразаны дзягай па чырвонаармейскім шынялі, сунуўся падгалы Калапдзёнак. Пятрок прычыніў дзверы, трохі пасунуў ля стала ўслон. Але госці не селі. Каландзёнак адразу
выцягся ля парога, нібы на варце, Гуж нетаропка пратупаў да стала і назад, зазірнуў па чарзе ў вокны.
— Як на курорце! — прагудзеў ён. — I лес блізка, і рака. I мястэчка пад бокам, ага?
— Блізка, ага,— пагадзіўся Пятрок, панура згадваючы пры сабе, які д’ябал іх прыгнаў сюды ў гэткае ранне. Што ім патрэбла? Другі раз сядаць ён не запрашаў, думаў, можа, што скажуць і пойдуць сабе далей.
Але, мусіць, ісці яны не збіраліся.
Гуж, паазіраўшы куткі і сцены з цвікамі, працяглым позіркам павёў па абразах у куце, нібы палічыў іх, расшпіліў на грудзях рудую скуранку.
— Цёпла, аднак, у цябе.
— Дык гэта... He палілі сёння.
— Цёплая, значыць, хата. Гэта харашо. Трэба раздзецца, не вазражаеш?
— Дык калі ласка. Можна і зняць. Вы сюды павссце, на гэты цвік.
Крэкчучы, Гуж сцягнуў з тугіх ллеч цеснаватую, пэўна, чужую скуранку, павесіў на цвік каля яго скрыпкі, што вісела ля акна. Дзягай з вайсковаю спражкай пачаў падпяразваць сінюю мультановую світку.
— Усё іграеш? — кіўнуў ёп на скрыпку.
— Дзе там. He да музыкі,— сціпла адказаў Пятрок. Сапраўды, калі яму было іграць — у душы гучала зусім іншая музыка. Але ён нс стаў мпога тлумачыць, толькі падумаў са шкадаваннем, што скрыпку трэба было б прыбраць далей з воч.
— Помню, як вы калісь на вяселлі ў Выселках наярывалі. Ты на скрыпцы, а Ярмаш на бубне, здаецца. Музыкі!
— Калі тое было...
— Было! — сказаў Гуж і палез за стол. Караткаватую сваю вінтоўку паклаў побач на лаву. Каландзёнак, як стаяў у шынялі з вінтоўкаю ў руках, сеў на парозе.
— Ну, частуй, гаспадар! — сцюдзёным позіркам з-пад калючых броваў упёрся Гуж у Петрака,— Стаў паўлітра, a як жа?
— Гэ, каб было! — развёў рукамі Пятрок,— Закусіць можна, канешне, а гарэлкі няма, так што...
— Кепска, значыць, жывеш, Багацька. Пры Саветах не раскашаваў...
— He раскашаваў, не...
1 пры германскай уладзе не хочаш. А мы не так. Мы вось тут... Неіпта маем!
Ён выпрастаў на падлозе доўгую ў боце нагу і з кішэні чорных, з абвіслымі леямі галіфэ выцяг бутэльку.
— Во, чыстая маскоўская! — і, гучна прыстукнуўшы, з паказным гонарам паставіў яе пасярод стала.
Далей Петраку цягнуць ііе было як. Праклінаючы ў думках усё на свеце, ён схамянуўся, кінуўся ў пасуднік па хлеб, успомніў, што трэба ў хляўку пашукаць яек, мусіць жа, знесліся дзве ці тры курыцы, у істопцы было яшчэ трохі гуркоў у дзежцы. Ну і сала, вядома, у кубёлку. Ён замітусіўся, каб як найхутчэй сабраць на стол, быццам тады хутчэй бы аслабаніўся ад паліцаяў, паклаў па стол пачаты бохан хлеба, але не мог знайсці нож — толькі ж яго трымаў у руках, куды дзеўся?.. Гуж, пачакаўшы, выцяг з халявы свой шырокі, з загнутым канцом кінжал і адкроіў дзве скібы.
— А дзе ж твая... акцявістка? — нібы між іншым запытаў ён і навастрыўся слыхам,— He ў калгасе ж шчыруе...
— Ды з каровай, знаеце...
— А, з каровай! Карову, значыць, маеш... А прыбядняешся...
— Ды я нічога... Як усе, знаеце...
— А хто бульбу выбіраць будзе?
— Якую бульбу?
— А калгасную! Савецкая ўлада ляснула, але ж калхозы ігі-ні! Калхозы сахраняюцца — Гітлер загадаў. Так што бульбаўборка. Ну і бульбаздача, канешне. Як пры Саветах, ха-ха! — нядобра хіхікнуў паліцай.
Гэта Пятрок ужо чуў, хоць спярпіа не дужа і паверыў, што немцы пагодзяцца на калгасы. Думаў, можа, яшчэ будуць караць калгаснікаў, а яны во што! Але дзеля бульбаздачы, напэўна. Так ім зручней.
— Я, ведаеце, адпрацаваў сваё. Хай маладзейпіыя каторыя,— паспрабаваў слаба апраўдацца Пятрок,— Каторыя здаравейшыя.
— Хто гэта хворы? Ты? Ці, можа, баба твая? Пры Саветах дык вунь як шчыравала, пра хваробу не заікалася. Псрадавая лыіаводка, на сходах выступала.
— Ат, калі тое было! — ніякавата адвёў шматзначны папрок гаспадар і паставіў на стол шклянку,— Апошнім часам яго мала і сеялі, лёну таго.
— А было, як жа! Людзі запомнілі. А цяпер падупала!
Петраку трэба было ў істопку па сала і гуркі, але на парозе сядзеў Каландзёнак і з кіслым выразам белабрысага худога твару пазіраў убок. Гэты яўны падкоп паліцаяў пад яго Сцепаніду не спадабаўся Петраку, і ён падумаў: ці пе дзеля гэтага яны сюды і прыпаўзлі?
— Дык сказалі, ну і выступала. Куды ж дзенешся.
— Сказалі, кажаш? А калі цяпер нямецкая ўлада іпшае скажа? Як тады вы?
— А мы што? — цепнуў плячыма Пятрок,— Як скажуць, так і будзем. Як усе, так і мы.
Гуж ямчэй уладкаваўся ў застоллі, зазірнуў у акно і шырокай рукой канавала згроб са стала бутэльку.
— Ну, а сала ў цябс няўжо вывелася?
— Зараз, зараз! — памкнуўся да дзвярэй Пятрок і наткнуўся на Каландзёнка ў парозе, які не адхінуўся нават.
— Прапусціць! — роўным голасам сказаў Гуж, і тады Каландзёнак пасунуўся на парозе.
Пятрок бразнуў дзвярыма, тыя не зачыніліся, каб было відней, насцеж расчыніў дзверы ў істопку. У паўзмроку намацаў у кубёлку кавалак сала — ёлкі зжаўцелы кус яшчэ ад той восені. Ён ужо адчуваў, што гэта паліцэйская завітанка не так сабе, што тут ёсць пэўная мэта і што зараз нешта праясніцца. «Каб хоць Сцепаніда не сунулася сюды, адвёўшы карову, каб як даць ёй уведаць, што тут за госці»ліхаманкава думаў ён, з паспешнай пакорай несучы пачастунак у хату.
— Во, гэта дзела! — задаволена сказаў Гуж. Ён ужо выпіў гарэлку, шклянка была пустая, азызлы твар яго трохі крывіўся, і ён адразу ўзяўся кроіць на лусты сала.
— Так, цяпер, значыць, твая чарга. Як жа, усё ж гаспадар! Гаспадароў немцы шануюць. Нс тое што пры Савстах.
— Ды не... Я, знаеце, не вельмі...
— Гэта ты кінь! — перапыніў Гуж і, боўтнуўшы ў бутэльцы, наліў болей палавіны шклянкі.— Пі! За пабеду.
— Ну, хіба за пабеду,— паныла азваўся Пятрок, беручы шкляпку.
— Твоіі жа сыіюк дзе? У Краснай Арміі бытта? Сталіна бароніць?
— Ну ў арміі. Салдат, так што...
— Так што за пабеду. Над балыпавікамі! — удакладніў Гуж.
Праклінаючы ў думках усё на свеце і найперш гэтага мардатага госця, Пятрок без асаблівай прыемнасці выцягпуў гарэлку са шклянкі.
— Во, дзела! — адобрыў паліцай.— Цяпер закусі. Гуж паводзіў сябе за сталом так, нібы быў тут гаспадар, а Пятрок неяк проста і хутка ператварыўся з гаспадара ў госця ці нават прыслужніка, і толькі. Канешне, ён быў напалохапы гэтым раннім прыходам, прыгнечаны прыдзіркамі паліцая; баяўся, што будзе і горшае. Аднак, можа, і добра, што ён не адмовіўся, выпіў, гарэлка пакрысе прытупіла спалох, і збянтэжанасць яго патроху міналася. Ён ужо асвойваўся з роляй сабутэльніка, калі не гаспадара, бокам прысеў да стала і зжаваў скарынку. Гуж тым часам, нібы жорнамі, перамолваючы пашчэнкамі кус хлеба з салам, зпоў наліў шклянку.
— Добрае дзела можна і паўтарыць. Ага?
— Ну, канешне. Першая чарачка — як сінічка, другая — як жавароначка,— ахвотней падхапіў Пятрок.— Але ж гэта... А таварышу? — кіўнуў ён на Калапдзёнка ў парог.
— Абыдзецца,— сказаў Гуж.— Ён няп’юшчы. Ты ж праўда пяп’юшчы, Патап?
— Няп’юшчы,— тонка звягнуў Каландзёнак, і ўсе ўслухаліся. У двары пачуўся нейкі старонні рух, ля хляўка спалохана закудахтала курыца.
— Any! — рашуча кіўнуў памагатаму Гуж, не ставячы, аднак, шклянку. Каландзёнак выскачыў у сенцы, але хутка вярнуўся.
— Баба прыйшла.
Петрака міжвольна перасмыкнула, зноў шыбануў непакой за жонку — навошта яна прыперлася? Ён хацеў як па-
пярэдзіць яе, каб не заходзіла ў хату, але, мусіць, было ўжо позна.
— Я гэта... Бабе скажу, каб закускі якой,— паспрабаваў ён устаць з лаўкі. Але Гуж адразу прыпыніў гэту спробу.
— Сядзі! Сама дасць. А як жа? Убачыць, не сляпая. Госці ў хаце...
У сенцах штось бразнула, шырока тузануліся дзверы, і Сцепаніда на момант замерла на парозе, мусіць, нечакана згледзеўшы чужых у хаце.
— Захадзі, захадзі! — коўтаючы ежу ў роце, прагугнявіў Гуж,— He сцясняйся, ха-ха! Мусіць жа, не сцясніцелыіая?
— Здраствуйце,— ціхавата павіталася Сцепаніда і пераступіла парог.
«Ну, зараз возьмуць!» — паныла падумаў Пятрок, скоса пазіраючы на Гужа. Але той, нібы безуважна да гаспадыні, адкроіў кус хлеба і пасунуў на край стала.
— З’еш, Патап.
Каландзёнак з нязрушнай паныласцю на белабрысым твары ўзяў пачастунак і тупа зыркнуў на гаспадыню.
— П’яце, а там ужо немцы па мосце ходзяць,— сказала Сцепаніда, хіба для таго, каб парушыць напружаную ціш у хаце.
— Правільна, ходзяць,— пагадзіўся Гуж,— Яшчэ пару дзён — і будуць ездзіць. Германская дзелавітасць!
— А чаго ім тут ездзіць? Што ў іх, у Германіі, дарог не хапае? — сказала Сцепаніда. Гуж выпрабавальна паглядзеў на яе і, нібы вожык, пагрозліва чмыхнуў носам.
— Дужа разумная, гляджу. Ах, якая разумная! He дарма — акцявістка! He адраклася?
— Ад чаго мне адракацца? Я не зладзейка якая. Хай зладзеі ад свайго адракаюцца.
— Хто гэта — зладзеі? Ці не мы, можа? — упутрана настырчыўся Гуж.
— А ёсць такія. Сёння так, заўтра гэтак.
«Ды маўчы ты, дурніца»,— даводзіў у думках Пятрок,— Што ты заядаешся? Ці не бачыш, хто перад табой?»
Сцепаніда і яшчэ памкнулася нешта сказаць, але толькі матлянула злым позіркам на Гужа, такім самым на Петрака
і Каландзёнка. Гуж адразу ж падлавіў гэты яе позірк і загудзеў злым басам:
— Вот швэндаешся па палёх, нямецкія часці разглядваеш. А ў хаце госці. Што гаспадыня далжна рабіць?
— Я карову выганяла. Вунь жа гаспадар вас частуе.
— Гаспадар? Што ён умее? Ён і курыцу не пашчупае, твой гаспадар. А гасцям трэба гарэлкі! Закусь харошая трэба!