Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Ну во! — спакайней сказала Сцепаніда,— Усё ж не навідавоку. Няхай ляжыць.
Яны выйшлі на падворак, дзе з трывожным чаканнем у сумных вачах стаяла Бабоўка і ля яе ног хадзілі дзве рабыя курыцы.
— А як жа курэй? — сказаў Пятрок.
Курэй таксама трэба было кудысці прыбраць далей з воч, але дзе схаваеш дурную курыцу? Ціха яна не ўмее, а знёсшы яечка — радасна закудахча і тым загубіць сябе. Але што куры, куды болей шкада кароўку, як бы на яе першую не абрынулася бяда з-за моста.
— Можа, у Бяростаўку адвесці? Да Манькі. Усё ж там далей ад мястэчка,— няпэўна прапанаваў Пятрок. Але Сцепаніда адразу ж не пагадзілася:
— Ну не. Бабоўку я на чужыя рукі не аддам.
А як жа тады?
— У Баранні Лог. На вяроўку ці спутаць. Хай ходзіць. — А ноччу?
— А ноччу, можа, не будуць. Яны ж удзень болей. Слабая гэта была надзея на ноч, але інакш, відаць, не рабіць, і Пятрок пакорліва змоўчаў.
Восеньскі дзень блізіўся неўпрыкмет да свайго скону, патроху змяркалася, але яшчэ было відно. Устрывожаная Сцепаніда ўсё не спяшалася даіць Бабоўку, якая пастаяла, уздыхнула і, не дачакаўшыся гаспадыні, пачала паскубваць пад плотам — даядаць не даедзенае ў полі. Пятрок раз за разам засцярожліва пазіраў на дарожку за варотамі і на гасцінец, думаў: ці не пакажуцца немцы? I ўсё слухаў, стараючыся ў вечаровай цішы злавіць чужы падазроны гук, каб учуць небяспеку. Але, як і заўжды, на дарожцы і на гасцінцы было зусім пуста, вакол у пахмурнай восеньскай прасторы запаноўвала вечаровая ціш. Толькі вецер нястомна церабіў парудзелую лістоту ліп, церушыў ёю на дол, у гарод за парканам,
усыпаў дарожку, траву-мураву на падворку. Пятрок выцяг вядзерца вады з калодзежа і паставіў перад Бабоўкай. Але тая памакнула пысу і не піла, нешта ўсё пазірала цераз плот у поле — нібы чакала чагосці. Трэба было заганяць яе ў хлеў, ды ў хаце бавілася Сцепаніда, і Пятрок пагукаў яе:
— Чуеш? Даіць трэба.
Нешта разам перайначвалася ў Яхімоўшчыне, дзе яшчэ не было выпадку, каб гаспадыня спазнілася падаіць карову. Але цяпер перайпачвалася ў цэлым свеце, што было дзівіцца, калі і на іхнім хутары нешта стане не так, па-філасофску заспакоіў сябе Пятрок. He дачакаўшыся жончынага голасу, ён ступіў на пляскаты, стаптаны камень каля парога і зазірнуў У сенцы. Сцепаніда стаяла, нагнуўшыся над сіпім куфрам, нешта поркалася там, кінула на хлебную дзяжу нейкія транты, сваю чорную святочную хустку з чырвонымі кветкамі. Пятрок падзівіўся:
— Шукаеш чаго?
— А тут гэта... Феньчына было, каб прыхаваць куды далей.
— Што Фсньчына? Сукенкі? He выдумляй ты! Каму яны трэба?
— Каму? Немцам,— агрызнулася жонка, усё поркаючыся ў куфры.— А гэта во? Глядзі. Што рабіць з ёй?
Яна раскруціла перад ім папяровую трубачку, зірнуўшы ў якую, ён адразу пазнаў колішні Сцепанідзін гонар — грамату за поспехі ў апрацоўцы лёну. Уверсе там быў намалёвапы лрыгожы герб Беларусі, а ўнізе значыўся размашысты подпіс старшыні ЦВК Чарвякова. Грамата некалі вісела ў прасценку між вокнаў, пасля яе знялі, хацелі спаліць, ды Сцепаніда не дала — прыбрала ў куфар.
— Ты гэта — у печ! — устрывожыўся Пятрок.— Гэта не забаўка.
— А, хай ляжыць. He за крадзенае ж.
Сцепаніда зноў скруціла грамату ў трубачку і захутала ў нейкую адзежыну. 3 іншага адабрала ў куфры піто лепшае, найбольш Феньчына, і завязала вялікім клумкам у хустку.
— Трэба схаваць дзе. Можа, у капец да бульбы?
— Ну што ты! Пагніе. Ды і лішне гэта. Немцы, япы болей
да ежы ласыя. Да трантаў не. Я знаю.
— Многа ты знаеш! — усумнілася Сцепаніда,— Каб з тваім знаннем голымі не застацца.
— Нічога, як-небудзь,— сказаў Пятрок.— Мы перад імі невінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык, можа, і яны... He з’ядуць, можа...
Ён казаў так, падбадзёрваючы сябе і супакойваючы жонку, хоць сам не менш за яе сумняваўся: а ці так гэта? Ведаў і адчуваў толькі тое, што трэба неяк пераседзець ліхую часіну, а там, можа, што зменіцца. He век жа быць гэтай вайне. Каб засцерагчыся ад бяды, трэба паводзіць сябе як мага абачлівей і цішэй. Гэта як з куслівым сабакам: барані Божа яго зачапіць, трэба прайсці міма, быццам яго і не бачыш, але і не паказаць страху — рабіць выгляд, што ён цябе не датычыць. Так і з фашыстамі. Няўжо, калі ён іх не зачэпіць, яны без жаднай прычыны будуць да яго прыдзірацца? Што ён, нейкі начальнік ці парцейны, ці хоць бы яўрэй з мястэчка? Слава Богу, тутэйшы, беларус і хрышчоны ў хрысціянскую веру, селянін, калгаснік — такі самы, як і ўсе навакол. А што сын у Чырвонай Арміі, ды ці ж гэта па сваёй ахвоце? To ж служба. Так было пры цары, а можа, і раней. Служылі многія з вёскі, праўда, яму не прыйшлося — падвяло здароўе. Усё ягонае жыццё прамінула тут, на вачах у людзей.
3
Як-колечы ўладкаваўшы скаціну, яны пасёрбалі ўпрыцемку астылага зранку крупніку і паклаліся спаць, ён — за посцілкай на ложку, а яна — на палку ў запечку. Пакуль скрозь было глуха і ціха, і гэтая ціша разам са звычайнасцю вечаровага клопату трохі суняла трывогу, змякчыла яе ў душах. Пятрок ціхенька прабубніў «отчанаш», чаго ён даўно ўжо не рабіў у гэту восень, з уздыхам перахрысціўся і пачаў ужо думаць, што, можа, як і абыдзецца. Прыехалі і паедуць, што ім тут доўга рабіць, на гэтым гасцінцы? Можа, яны на тое і ладзяць мост, каб кудысці праехаць — навошта ім нейкі хутар наводдалек ад дарогі? Фронт адкаціўся чорт ведае куды, хадзілі чуткі, немцы ўзялі Маскву, але не падобна было, каб
на тым вайна скончылася — вайна недзе доўжыцца, страшная гэта вайна. Можа, у Сібіры ўжо? А можа, брахня гэта ўсё пра Маскву — можа. Маскву ім не ўзяць. Мала што зайшлі далёка, але ж і Напалеоп далёка зайшоў, ды падавіўся. He так проста праглынуць гэты кусманец нават і з такой зяпай, як у гэтага Гітлера. Нябось таксама падавіцца.
Пятрок павярнуўся і так і гэтак пад кажушком па ўлежаным сваім сенпіку, чуў, што Сцепаніда таксама варочаецца пры печы, і ён ціха азваўся:
— Баба, не спіш?
— Сплю. Чаго ж не,— пеахвотна адазвалася Сцепаніда і змоўкла.
— А я так думаю, можа, дармо баімося? Нашто мы ім? Прыехалі і паедуць.
— Каб жа так! Каб жа паехалі! A то вунь з мястэчка не вылязаюць. Настаўнік гэты ды Падабед з сельпо дагэтуль на вяроўках гойдаюцца.
— Ай, не кажы нанач такое. He дай Бог! — адмахнуўся Пятрок, пашкадаваўшы, што пачаў гэту гаворку.
Болей япы не гаварылі, і спакваля Петрака змарыў сон — неглыбокі трывожны сон, які не даваў спачыну. Яму доўга сніліся нейкія чэрві — цэлы клуб дробных, як на мясе, чарвей, якія варушыліся, кішэлі, абкручваліся адзін ля адпаго, паўзлі па яго нагах. Петраку стала дужа брыдка ад іх, чагось боязна, трывожна, і ён прачнуўся. Адразу ўцяміў, што было яшчэ рана, певень у хляўку яшчэ не пяяў, у цемрадзі хаты за посцілкай гучпа і звыкла цікаў гадзіннік, алс не хацелася ўставаць, глядзець час, і Пятрок доўга ляжаў нерухома, спрабуючы заснуць ці дачакацца світанку. Ён думаў усё пра тос ж: як жыць на свеце, у якім гэтак раптоўна і дарэшты рухнулі снрадвечныя апоры, на што было абаперціся, каб затрымацца ў жыцці? Думаў пра сына Федзьку, якога, мабыць, няма ўжо жывога — такая вайна і столькі пагінула войска! Ды і пра Феню таксама. 3 вяспы ад дзеўкі не было ніякас весткі, як паехала ў Мінск, дык і знікла зусім. Можа, уцякла за фронт і цяпер дзе-небудзь на ўсходзе, усё ж вучылася на доктаршу, і такія там трэба. Гэта было б найлспш, абы не папала ў лапы да немцаў. А калі не засцераглася ад
іх у Мінску ці дзе па дарозе дамоў?.. Страшна было і падумаць аб тым, што магло спасцігнуць дзяўчыну.
Пад ранак ён усё ж задрамаў ненадоўга і прачнуўся, пачуўшы тупат Сцепаніды па хаце. Бралася на зачын дня, шарэлі запатнелыя вокны. Сцепаніда, апранутая ў ватоўку, адхінула занавеску ля ложка.
— Ты ж капец хоць скончы. A то без бульбы застанемся. I парсючка накармі! Ну, я пагнала...
Яна выйшла на двор, і неўзабаве пачулася шамаценне травы ля істопкі, пасля важкі тупат каровіных капытоў на падворку. Відаць, пагнала Бабоўку пад лес, у Баранні Лог, ведама, там далей ад гасцінца, спакайней.
Пятрок пачаў неахвотна ўставаць, звесіў з ложка босыя ногі, пасядзеў так, думаючы, закурыць цяпер ці спярша надзець порткі — курыць дужа карцела з начы. У хаце было, аднак, свежавата, Сцепаніда сёння не паліла ў печы — спяшалася чым раней вывесці на пашу Бабоўку, цяпер яму да палудня гаспадарыць у адзіноце. У адзіноце, аднак, было і не блага, можна было не спяшацца — распачаты ў канцы гарода капец бульбы, мабыць, пачакае, надвор’е стаяла цёплае, воглае — не падобна, каб раптам павярнула на прымаразкі. Нацягнуўшы нагавіцы, ІІятрок сунуў ногі ў апоркі, накінуў кажушок на плечы і перш дастаў з-за коміна пару лістоў самасейкі — узяўся крышыць на ражку стала. Гэта была самая мілая яго работа — рыхтаваць табаку па дзень, востры кончык нажа лёгка кроіў падсушаны зжоўклы ліст, прыемны пах казытаў у носе, і Пятрок у прадчуванні курцоўскай асалоды з кароткаю жвавасцю зірнуў у акно.
He, на паваротцы ад гасцінца было пуста, нікога не было відаць, а вось за вішаннікам, у баку па дарозе ад Выселак, штось варушылася, нехта ішоў. 3 нажом у руцэ Пятрок устаў з лаўкі, зазірнуў вышэй — праз запатнелае шкло сталі відаць дзве постаці, што хуткім крокам набліжаліся да хутарской павароткі.
Ён пастаяў, узіраючыся, і раптам пэўная здагадка выразна падказала яму, што гэта ж высялкоўскія паліцаі. Так, гэта былі Гуж з Каландзёнкам. У гэтай новай ролі ён бачыў іх першы раз, але ўжо чуў ад людзей, як яны сноўдалі па
Выселках, у мястэчку, часам наведваліся ў суседнія хутары і вёскі — усталёўвалі новую ўладу. Цяпер яны ішлі сюды — мажны, крутаплечы Гуж і перахлябісты малады Каландзёнак — абодва з вінтоўкамі за плячыма, з белымі павязкамі на рукавах. Яны ўжо набліжаліся да павароткі, і ў Петрака затрымцела слабенькая надзея, што, можа, прамінуць Яхімоўшчыну, пойдуць далей па гасцінцы. Але, мусіць, не. Паліцаі абышлі лужыну на завароце і скіравалі на вузенькую, парослую дробнай травой дарожку да хутара.
Цяпер усё стала панятна, Пятрок борздзенька надзеў кажушок у рукавы, адчыніў дзверы ў сенцы. Пасля, не ведаючы, што рабіць, але прадчуваючы кепскае, старанна зачыніў іх за сабой і праз акно ля парога пачаў сачыць за прахожымі. Па меры таго, як яны набліжаліся, ён, аднак, спакайнеў. Ды і чаго ўвогуле было баяцца, ніякай віны за сабой ён не чуў, а Гуж дык нават быў яму нейкай раднёй па дзеду — калісь, яшчэ да калгасаў, на кірмашы ў мястэчку выпівалі ў кампаніі. Але ад пачатку калектывізацыі Пятрок з ім не бачыўся. I век бы яму з ім не бачыцца.