Поўны збор твораў. Том 2
Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Памер: 624с.
Мінск 2005
— Ахвіцэр,— здагадаўся Пятрок.
Сцепаніда стала бліжэй да шула і маўчала, зышоўшыся ў страхавітай увазе да ўсяго, што рабілася на падворку. Але асабліва страшнага там пакуль не было нічога, салдаты абступілі кухню, і над іхнімі галовамі матлянуўся доўгі тронак кухарскага чарпака — пачыналася раздача абеду. Гэтаксама, як ля ракі ўлетку, калі на прывале харчаваліся нашыя чырвопаармейцы перад тым, як адступіць на ўсход. Цяпер ля калодзежа шчыльненька тоўпіўся тузін немцаў, нешта весела гергеталі і смяяліся, некаторыя спаласквалі кацялкі ля вядра, што стаяла пад тынам. Толькі афіцэр адышоўся воддаль, на сярэдзіну падворка, і, пазіраючы кудысь на страху хаты II,і істопкі, дастаў з кішаня галіфэ тоненькі блішчасты партабак. Пакуль ён закурваў, Пятрок хацеў злавіць яго позірк але вачэй афіцэра зусім не было відаць за шырокім, як конскі капыт, казырком картуза. Немец прыкурваў, паводзіў сюды-туды галавой, а побач усё нешта тлумачыў яму
знаёмы кругленысі фельдфебель, паказваючы наўкола рукой. Мусіць, гэтая яго рука тыцнулася ўрэшце на дзверы, і тады афіцэр згледзеў у сенцах гаспадароў і чуйна знерухомеў паставай. Пятрок тузануў за плячо Сцепаніду.
— Глядзі, ідуць!
— Хай ідуць.
Але чорт ведае, што было ім рабіць — стаяць ці хавацца, ці, можа, выйсці і сустракаць гасцей на парозе. Пятрок разгубіўся трохі і калі, згробшы з галавы кепку, сунуўся на парог, немцы ўжо ступілі на камяні насустрач. Тады ён падаўся назад, у сенцы, адступіў задам да істопкі, утаропіўшыся ў твар афіцэра, каб зразумець, з чым — благім ці добрым — ідзе той у гэты іх дом. Ды толькі на яго маладжавым, добра паголеным твары нічога не было, апроч хіба спакою і камандзірскае цвёрдасці, цёмныя вочы яго пад чорнымі брывамі толькі безуважна слізганулі па гаспадарах, даўжэй затрымаліся на змрочным падстрэшшы сенцаў; вяртлявы фельдфебель ужо расчыняў дзверы ў хату, і афіцэр нетаропка пераступіў парог. Дзверы за сабой яны не зачынілі, Пятрок чуў з сянец, як яны там не доўга пагаманілі аб чымсці, але галасы былі сцішаныя, быццам спакойныя. Пасля з ранейшай дзелавой мітуслівасцю фельдфебель высунуўся з дзвярэй і некага таропка гукнуў з падворка («Ком, ком»), два салдаты, грукаючы цяжкімі ботамі, кінуліся да ганка, фельдфебель нешта загадаў ім, тыя згодна азваліся: «Яволь, яволь!» — і зноў бягом падаліся да вялізнай машыны пад ліпамі. «Аднак дысцыпліна!» — зважліва падумаў Пятрок, не йямячы яшчэ, што ўдумалі тыя, у хаце. Але зараз усё стала панятна — салдаты валаклі з машыны складныя жалезныя ложкі — блішчастыя спінкі, плеценыя з металічных палосаў сеткі, нейкія пакункі, мабыць, з бялізнай і коўдрамі. Пятрок яшчэ адступіў да істопкі, каб не замінаць, і яны, порстка бегаючы, пачалі ўладкоўваць мовы ўтулак у хаце, па не высахлай яшчэ падлозе соўгалі лавы, стукалі ложкамі. Да яго са Сцепанідай ніхто не звяртаўся, і Пятрок пачаў спакайнець трохі — можа, усё будзе добра. Ведама, папрацавалі, прыбралі ўсё як след, мабыць, будуць даволыіы. Але толькі ён падумаў так, як з-за
шула ў дзвярах паявіўся вяртлявы фельдфебель, які, нібы малому, кіўнуў яму пальцам:
— Ком!
Адчуўшы раптоўную слабасць у нагах, Пятрок увайшоў у хату, у якой пад абразамі на месцы адсунутага ўбок стала ўжо стаяў сабраны блішчасты ложак з клумкам бялізны на сетцы; з другім яшчэ поркаўся малады мізэрнага выгляду немчык. Мусіць, да Петрака ў іх з’явілася нейкая патрэба, бо афіцэр, расставіўшы ногі, пазіраў на яго ва ўпор. Іх гюзіркі сустрэліся, і сэрца ў Петрака здрыганулася ад прадчування блізкай бяды.
— Вас іст дас? — з напятай пагрозай у голасе сказаў афіцэр, тыцнуўшы пальцам кудысь у сцяну, абклееную зрудзелымі, сям-там прадранымі ўжо газетамі. Пятрок толькі зірнуў туды, як адразу змярцвеў ад страху — на самым відавоку, дзе дагэтуль вісеў кажух, цямнеўся на газеціне здымак Першамайскага свята ў Маскве і на ім — партрэт Сталіна.
— Вас іст дас? — сцішана паўтарыў немец.
Пятрок усё зразумеў і маўчаў: бо што ён мог ім сказаць? Ён толькі з прыкрасцю пры сабе вылаяўся — трэба ж было так не даглядзець! Шаравалі падлогу, стол, прыбіралі ў кутках, а на сцены не паглядзелі нават. А цяпер во, расплата...
— Сталіп, паночку,— запалым голасам урэшце выціснуў з сябе Пятрок, гатовы да ўсякай кары.
— Сталін карашо?
— Ну, всдаеце... Мы людзі простыя... Каму карашо, каму пе надта...— паспрабаваў выкруціцца Пятрок, падумаўшы пры сабе: каб цябе маланка забіла, чаго ты да мяне вяжашся?
Позірку, аднак, ён не адрываў ад афіцэра, апасліва стараючыся зразумець, што будзе далей, якая спасцігне яго кара.
У цёмных вачах афіцэра бліснула гпяўлівая строгасць, хоць цвёрды чарлявы твар заставаўся ранейшы — спакойнаняўрымслівы, але рука пацягнулася на жывот, дзе злева ад спражкі грувасцілася тоўстая скураная кабура. Рука гэта з блішчастым вузкім пярсцёнкам на пальцы нетаропка расшпіліла язычок кабуры і ашчаперыла чорную рукаяць пісталета з тонкім даўгаватым ствалом.
«Ну, усё! — паныла падумаў Пятрок.— Як жа недарэчна, аднак... Каб хоць сказаць што Сцепанідзе...»
3 ранейшаю неспяшлівасцю немец апусціў руку, другой дужа тузапуў пісталет, у якім нсшта касцяна шчоўкнула, і рука пачала паднімацца ўгору, паўз Петрака. «Зараз паверне!» — падумаў Пятрок і ўжо склаў пальцы, каб перахрысціцца напаследак, як ствол на секунду знерухомеў і ў хаце грымотна бабахнула.
Петрака аж хіснула ад страху, вакол засмярдзела порахам, і сіні смярдзючы дымок ціха паплыў да акна.
У сцяне на сярэдзіне здымка чарнелася круглая дзірачка. Каб не спазніцца пасля, Пятрок загадзя і таропка перахрысціўся, гатовы да ўсяго найгоршага.
— Капут! — холадна зазначыў немец і, чамусь дзьмухнуўшы ў ствол пісталета, запіхаў яго ў кабуру. Твар яго зноў не азначаў нічога, вочы холадна свяціліся пад шырокім казырком-капытам. Сам не свой ад страху, Пятрок стаяў ля акна, пакуль фельдфебель ззаду не дужа моцна, але настойліва не штурхануў яго ў плячо.
Вэк!
Ён хістка пераступіў парог, ледзь паднімаючы ацяжэлыя ногі, сунуўся ў істопку. У яе пыльным прыцемку аслупянела стаяла Сцепаніда.
Пятрок знясілена прытуліўся да яе пляча.
7
Паснедаўшы з кацялкоў на падворку, немцы трохі патаўкліся каля свае кухні, пагергеталі, пакурылі і зноў пасядалі ў машыну. На гэты раз з імі паехаў фельдфебель — афіцэр зачыніўся ў хаце, і яго не было чуваць, мабыць, пешта рабіў або спаў. Пятрок, звесіўшы голаў, сядзеў ля жорнаў у істопцы і не курыў нават — мусі, пасля таго, што здарылася, не памагло б і курыва.
Сцепаніда спакваля аклемалася ад спалоху і ціхенька стаілася ў паўзмроку збоч ад акенца, чуйна ўслухоўваючыся ва ўсё, што рабілася на падворку. Але, пэўна, на падворку засталіся адны толькі кухары, іншыя з’ехалі ўсе на мост.
Тады з нейкаю насцярогаю ў душы яна выйшла ў сенцы, яшчэ трохі прыслухалася — за дзвярыма ў хаце нібы ўсё вымерла, не чутна было ніводнага гуку. Мабыць, прыдаўся момант пакарміць парсючка, a то яшчэ зарохкае па-дурному і тады нс ўберажэш — забяруць. Падумаўшы так, Сцепаніда нарэзала ў чыгупок трохі бульбы, трохі пасыпала абмешкі, дадала яшчэ ўчарашняй варанай, усё перамяшала. Цяпер трэба было неўпрыкмет аднесці чыгунок у застаронак.
— Пётра, глянь там,— шэптам сказала яна мужу, але той не скрануўся нават.— Чуеш?
— Ат!.. He ўберажэш! Усё роўна...
— Як гэта — усё роўна?..
Яны ціха перагаворваліся так у істопцы, але нядаўні стрэл, мусіць, так скалануў нутро Петрака, што той быў нібы сам не свой. Нібы ў гарачцы ці якім здранцвенні. Іншы раз яна б насварылася на яго, але цяпер не было як сварыцца, ды і разумела: хапіла страху старому, і Сцепаніда хуценька глянула з сенцаў.
На падворку было пуста ўжо, толькі ля кухні, угнуўшыся цераз край, замываў кацёл Карла, яго злы кухар стаяў ля скрынак спіпой да хаты і нешта калупаўся ў іх. Відаць, можна было выйсці — ці мала што магло быць у яе чыгунку, якая ім да гэтага справа?
Яна так і зрабіла — ціхенька шмыганула за істопку і па дрывотні ў зарослы дзядоўнікам гародчык. Парсючок, малайчына, нават не азваўся на яе крокі, толькі заварушыўся ў саломе, як яна пачала расчыняць нізкія дзверцы. Каб не затрымлівацца дужа, яна паставіла цераз парог чыгунок і сахой падперла дзверцы застаронка.
Парсючок памалу варушыўся сабе за дашчанай сцяной ды троху гіляцкаў, амаль не падаючы голасу, а яна стаяла ў дзядоўніку і думала. Усё ж, чула яе душа, не дужа надзейны тут схоў, асабліва калі столькі людзей на падворку — выйдзе каторы хоць бы па патрэбе за рог і ўчуе. Во, ды яшчэ і куры! Неяк яна не падумала пра іх, і тыя сноўдалі цяпер пад плотам, за сцяіюй хляўка, дзядоўніку — нешта шукалі сабе, дзяўблі. I яна пе ведала, як лепей: ці заперці ўсіх разам іх у
хляўку, ці адагнаць куды ад сядзібы. Як бы тыя не палавілі іх, мусіць жа, не сляпыя, убачаць. Але курэй пакуль што яна ратаваць не стала — болей баялася за Бабоўку, якую гэты раз кінула ў кустоўі разам з Янкавым статкам. Яна спалохалася, каб Янка не пагнаў статак на Выселкі, бо ўжо вечарэла, неба так і не выбавілася з-пад хмар, якія спрэс прыдушылі яго, нізка налеглі на шэры прастор і амаль не рухаліся з месца. Добра яшчэ, што было не сцюдзёна, учарашні вецер аціх, але ў мокрай траве было дужа няўтулыіа нагам, калі Сцепаніда выйшла з гарода. Па трохі прабітай у бульбянішчы сцежцы яна падалася на ўзровак і там узяла ўбок, таксама слабенькаю ў траве сцяжынкаю пад мокрым, пацярэбленым слатой хмызняком. Амаль подбсгам шыбуючы па краі поля да Баранняга Логу яна думала, што, мабыць, настане і горшае, піто адным толькі перасяленнем у істопку не абыдзецца. Калі яны пастаяць на сядзібе доўга, дык ці мала што можа здарыцца, а гаспадарку абяруць датла, гэта ўжо пэўна. Як тады жыць? Як засцсрагчы ад іх кароўку, парсючка, курачак? Збажыну якую ці бульбу, можа, не возьмуць, нашто ім, але дровы папаляць. Хіба назапасіш тады без каня? А як быць зімой?
Клопату было шмат, як і трывог, кепскае прадчуванне грызла душу, але знешне Сцепаніда трывала і выглядала спакойнай. Яна была не з тых баб, што па першай бядзе кідаюцца ў слёзы, яна прадчувала, што бедаў будзе зашмат для яе небагатых, некалі добра ўжо выплаканых слёз, што трэба паашчаджацца на хваляванні.
Яначкаў невялікі статак яна згледзела ў кустоўі непадалёк ад дуплістай калоды паваленага дуба на самым узлеску. Каровы паціху шамацелі кустоўем, а Янка, прыхаваўшыся за ялінкай, чакаў яе і, як згледзеў, нешта горача загаманіў, усё паказваючы ў поле. Можа, ён што бачыў там? Але, здаецца, цяпер там было пуста, пара было гнаць жывёлу дадому. Сцепаніда адлучыла Бабоўку ад іншых, і тая ахвотна скіравала па сцежцы да хутара. Тут толькі Сцепаніда спахапілася, што нічога не ўзяла Япку, ды і сама яна сёння не мела крошкі ў роце. Янка на развітанне загергетаў незразумела і ўзрушана, замахаў рукамі і толькі напаследак няўме-