• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 2

    Аповесці, апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 624с.
    Мінск 2005
    159.89 МБ
    Пятрок тут жа прачнуўся, адразу цвяроза зразумеўшы, што грымнула дзесь паяве і побач. У істопцы было віднавата, займаўся ранак, на шархоткай земляной падлозе пасярод істопкі відаць былі ягоныя апоркі, жорны стаялі сабе на месцы ў куце, а Сцепаніды на тапчане пад акенцам чамусь не было, ляжаў толькі ўмяты яе сеннічок. Пятрок, як быў босы, сігануў да акенца з замурзаным, у павуцінні шкельцам, праз якое, аднак, убачыў падворак з кухняй і там злоснага кухара, які стаяў з узнятаю ў руках вінтоўкаю. Якраз у той час ён ляснуў затворам, выкінуў на траву гільзу і пайшоў кудысь у варотцы. Вінтоўку жоўтаю раменнай почапкай павесіў на тын ля кухпі.
    Спалохаўшыся ад думкі, ці не там Сцепаніда, Пятрок, босы, толькі накінуўшы па плечы кажушок, выскачыў на ганак: поруч з палаткі высунуўся немец, неапрануты, у помачах паверх сіняе майкі, але ў суконнай пілотцы на галаве, ён нешта крыкнуў кухару, ды той не адказаў за тынам. Зрэшты, праз момант усё стала зразумела, калі той паявіўся ў варотцах. У ягонай паднятай на паказ руцэ павісла распластаная варона, з яе разяўленай дзюбы капала кроў, і яна яшчэ слаба варушыла чорным, абвіслым крылом.
    Пятрок кінуў позірк на хлеў — вароты былі ўжо расчынены, значыць, Сцепаніда пагнала ўжо Бабоўку. Гэта дало Петраку спакою — чорт яе бяры, тую варону, было не прылятаць, не каркаць — накаркалася на сваю галаву.
    Ён зноў вярнуўся ў істопку, прычыніў ззаду дзверы. Цяпер ён баяўся выходзіць па падворак, каб лішне не назаляць ім,
    мусіць, трэба было сядзець тут, у гэтым старасвецкім сховішчы, бо дзе яшчэ было дзецца гасгшдару на акупаванай сядзібе? I ён ціхенька, каб не грукнуць чым у паўзмроку, надзеў свае апоркі, тужэй захінуўся ў кажушок і стаў ля акенца. Хацелася курыць, але прыкурыць не было як, і ён цярпліва трываў, чакаючы немаведама чаго. Тым часам добра развіднела, папрачыналіся немцы, пачалі сноўдаць неапранутыя, у сподніх кашулях, блакітных і белых майках — то па патрэбе за хлеў, то курылі і па-фізкультурпаму разміналіся на падворку. Адзін у апушчаных на сцёгны помачах выцягнуў з калодзежа вядро вады, пачаў мыцца збоч ад кухні пад тынам. Там жа прыладзілі на тыне невялічкае люстэрка і галіліся нейкімі кароценькімі брытвамі. Адзіп, што быў у акулярах, і з высока падстрыжанай патыліцай, няспешна ходзячы па падворку, нешта цікаўна разглядваў на стрэхах, спыніўся перад дрывотняй і нешта коратка запісаў маленькім аловачкам у маленькай чорнай кніжачцы. Пасля прайшоў да хлява, зазірнуў у яго праз расчыненыя дзверы. Пятрок думаў, чагось шукае, але, мабыць, ёп не шукаў, а таксама дастаў з бакавога кішаня сваю кніжачку і штось запісаў. «Вучоны,— падумаў Пятрок.— Толькі што там глядзець, у тым хляве?» Ён усё чакаў, калі яны збяруцца ды паедуць на мост, мусіць жа, трэба было працаваць. Але ішоў час, ужо добра парыла кухня, ад якой патыхала нейкім незнаёмым і смачным пахам, а яны ўсё таўкліся на падворку, відаць па ўсім, не спяшаючыся з працай. Дый фельдфебеля яшчэ не было відаць, як, зрэшты, і таго іх галоўпага афіцэра — мусіць, абодва спалі ў хаце, бо ў сенцы яшчэ ніхто не заходзіў ад рання.
    Займаўся лагодны, зусім не па-восеньску цёплы ранак. Недзс за тонкай смугой аблокаў блукала гатовае вось-вось выглянуць сонца. Немцы зусім параспраналіся, скінулі шынялі, a то і мундзіры. Адзіп з гладкай, рудой ад загару спіной доўга мыўся ля студні, стоячы толькі ў трусах ды ботах, другі паліваў яму з кацялка, і абодва, па-маладому бесклапотна рагочучы, пырскаліся вадой. Злы кухар, апрануты сёння ў кароценькую белую куртачку, і Карла шчыравалі ля кухні: Карла, прыгнуўшыся, пароў у невялічкую топку,
    а кухар нешта мяшаў у катле з адкінутым вечкам. Забітую ім варону двое ўжо апранутых, але без пілотак немцаў ладзілі на вышэйшы калок у паркане, неяк склалі ёй крылы, каб было, нібы ў жывой, але мёртвая галава птуіпкі не трымалася роўна і ўсё падала дзюбай набок. Тады адзін прынёс з машыны тонкую драціну і нсяк прымацаваў там галаву, хоць усё роўна было відаць, што варона забітая. Ён толькі адышоўся, азіраючы сваю работу, як у сенцах бразнулі дзверы, Пятрок насцярожыўся, зазіраючы наўкось у акенца,— на камянях пры парозе ўжо стаяў афіцэр, таксама ў расшпіленым кіцелі, без шапкі, з ускалмачанай чорнай чупрынай. На момант афіцэр агледзеў падворак, на якім пеяк адразу падабраліся, пацішэлі салдаты, і нешта сказаў таму, што стаяў ля вароны. Той адказаў, заўсміхаўшыся ўсёй сваёй маладою круглаватаю мордаю, і адышоўся ўбок.
    Пятрок прыпаў шчыльней да бервяна, каб згледзець, што будзе далей, але, мусіць, і так усё было зразумела. Афіцэр ужо цэліўся з ганка ў варону, тонкі ствол яго пісталета трохі варушыўся ў бакі, пакуль ён лавіў варону на мушку, пасля знерухомеў, знянацку ляснуў кароценькі стрэл — з птушкі над тынам паляцела пер’е.
    Браво! Браво! — заляскалі ў далоні немцы, што мыліся ля калодзежа, і адзін з намыленымі шчокамі ўбаку, і яшчэ нехта, каго Пятрок не мог згледзець з акенца. Тады афіцэр прыцэліўся яшчэ, і яшчэ лопнуў стрэл, на гэты раз куляй у вароны адарвала ўсю галаву з дзюбаю. «Браво!» — сказаў нехта спазнела. Афіцэр задаволена схаваў пісталет і пайшоў да кухні, на хаду апранаючы ў рукавы кіцель. Аднекуль да яго падскочыў вёрткі фельдфебель, і яны пачалі размову, якую Пятрок ужо не мог зразумець.
    Тут, стоячы ля акна, ён учуў іншае, ад чаго на момант збянтэжыўся, не ведаючы, што рабіць. Там, за сцяной істопкі, дзе быў невялічкі садок, трэслі яблыню — аж шамацела лісце і, чутна было, густа падаючы, важка грукалі аб зямлю яблыкі, мусіць, яго антонаўкі, якія ён цярпліва спяліў на зіму. Крыўда знянацку апаліла яго, і Пятрок, забыўшыся на асцярогу, памкнуў з істопкі — усё ж гэта быў непарадак — хіба так можна рабіць? Ну, адшчыкнулі б пяток ці дзесятак яб-
    лыкаў, хай бы наклалі пару гэных пілотак — нашто ж так самавольна абтрасаць усё дзерава? I гэты афіцэр, хіба ён не крыкне на іх?
    Падхоплены раптоўнаю крыўдай, Пятрок выбег праз расчыненыя дзверы з сенцаў і паўз вокны каля палаткі, прысунутай да самае прызбы, шаснуў у гародчык. Канешпе ж, так яно і было. Адзін немец, раскарачыўшыся ботамі ў тоўстым галлі, сядзеў на яблыні і трос сук, спелыя яблыкі з важкім лопатам сыпаліся на грады ў бурачнік, дзс іх збіраў у шапку рыжагаловы мізэрнага выгляду немчык. Пятрок стаў на ўзмсжку і ўтаропіўся ў іх дакорлівым позіркам. Але яны нават не зірнулі на яго, быццам ён быў нейкае дрэва, а не гаспадар хутара.
    — Усё ж нядобра так,— крыху памаўчаўшы, сказаў ён.— Я ж вашаму афіцэру пажалюся. Нядобра, паны немцы.
    Той рыжанькі, зусім яшчэ хлопчык з выгляду, выпрастаўся, неяк зладзеявата зыркнуў на яго і, хіхікнуўшы, замахнуўся надкушаным яблыкам. Пятрок ледзьве паспеў адхінуцца, і яблык, ударыўшыся ззаду аб сцяну, адскочыў у крапіву.
    — Зладзюгі вы! — сказаў Пятрок амаль у адчаі,— Ну, пачакайце!..
    Ён павярнуўся з рашучасцю паскардзіцца афіцэру, але ў той час ля хляўка ляснулі запар два стрэлы, і са здзічэлым кудахтаннем кінуліся цераз плот куры. Пятрок, згубіўшы ў баразне апорак, застыргікаў да хляўка па гэты бок істопкі. Стрэл ударыў яшчэ адзін раз, і цыбаты немец з дрывотні, спрытна пераскочыўшы цераз плот, з растапыранымі рукамі кінуўся ў былыіёг. Ззаду ля старой калоды стаяў з рэвальверам у руцэ фельдфебель, ён ажывела гергетаў нешта, звяртаючыся да двух ці трох немцаў, і тыя скалілі белыя зубы — смяяліся. Далей, назіраючы за ўсім, пахаджваў афіцэр у незашпіленым ад ранку мундзіры, з-пад якога паказвалася на дзязе скураная кабура.
    Ураз страціўшы нядаўнюю рашучасць, Пятрок спыніўся — каму было скардзіцца? Тое, што рабілі салдаты, відаць, не было чымсь недазволеным, іх камадзіры, мусіць, былі такія ж. Мусіць, усё тое было ў іх заведзена, як у заваёўнікаў.
    Цыбаты тым часам пералазіў ужо цераз плот, у высока ўзнятай руцэ трымаючы за складзеныя лапкі курыцу, якая яшчэ роспачна біла ў паветры крыллем. Фельдфебель з рэвальверам у руках азіраўся па баках, мусіць, шукаў дзе яшчэ курэй. Але тыя пазашываліся са страху хто куды, ніводнай не было відаць на падворку. Пятрок памалу шкандыбаў на дрывотню, адчуваючы поўнае сваё бяссілле і нават не ведаючы, куды падацца цяпер, каб не быць у іх на вачах. Аднак ён ужо трапіў на вочы, фельдфебель апусціў рэвальвер, і ягоны пыхлівы твар ураз страціў вясёлае паляўнічае ажыўленне.
    — Ком!
    Ну канешне, зараз ён пачне чапляцца, можа, паб’е ці нават застрэліць яго — хіба ім доўга. Пятрок як быў, з адной босай нагой, сашкандыбаў з дрывотні і стаў на сушэйшым.
    — Млеко! Варум нікс млеко?
    Фельдфебель чакаў адказу, з ім побач стаялі яшчэ два немцы, сюды ж усё ў незашпіленым кіцелі з мноствам гузікаў на грудзях кіраваў афіцэр.
    — Дык карова пасецца,— проста сказаў Пятрок, трохі дзівячыся гэтаму наіўнаму пытанню.
    — Ком карова! Бістро! Ты поняль? — прагергетаў фельдфебель, і Пятрок падумаў: аднак жа далося ім тое малако. Ці ў іх няма чаго іншага жэрці, што яны так прычапіліся да малака?
    — Ком карова! Нах хауз карова! Поняль?
    — Паняў,— паныла сказаў Пятрок і павярнуўся назад да дрывотні. Трэба было ісці шукаць у парасніках Сцепаніду з Бабоўкай.
    Тыя, у садку, ужо ўзлезлі на другую яблыню, з кіславатымі невялічкімі яблыкамі, якімі было густа абсыпана сучча, і латашылі іх там у кішэні і пілоткі. Двое іншых выглядвалі штосці ў доле, сноўдалі на градах, топчучы не выбраныя яшчэ буракі і цыбулю. Цяпер Пятрок нічога не сказаў ім — хай хапаюць, хоць падавяцца. Ён знайшоў у баразне свой апорак і пайшоў разораю да раўка. Было пэўна ўжо, што ўся гародніна, садавіна ды і ўся гаспадарка пойдзе на скрут і бурэнне, цяпер не ўбсражэш нічога. Пашэнціла б уберагчы галаву.
    Знарок ёп ішоў петаропка, думаў і слухаў, ці не грукне яшчэ стрэл на сядзібе, мусіць жа, адной курыцы ім будзе мала. I сапраўды, толькі ён даііпюў да беражка рова, як ззаду бахнула тры разы запар, Пятрок азірнуўся — не, адсюль не відію было, мусіць, стралялі па той бок сядзібы ці на падворку. Хай бы яны перастраляліся там самі, меней было б на свеце. Але, мабыць, сваіх не застрэляць, а курачак ці застанецца хоць на развод. «I глядзі, во так і не збіраюцца па працу, ладзіць той мост — ці ў іх выхадны сёння, ці якое нямецкае свята?» — думаў Пятрок. Так хацелася яму сысці і не вяртацца на гэты хутар, тым болей што разгулялася добрае надвор’е, у пебс праяснілася, стала прыграваць невысокае сонца, ветрык зайшоў з паўдня і зранку быў цёплы і ласкавы. Такое выдараецца не часта ўвосень. Можа, то зачыналася бабіна лета з яго спазнелай, скупой, але такой жаданаю радасцю ў прыродзе. Каб не гэтыя злыдпі.