• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 2

    Аповесці, апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 624с.
    Мінск 2005
    159.89 МБ
    У істопку данёсся знадворку прыемны, саладкаваты, быццам нават знаёмы пах, і Пятрок не адразу ўцяміў, што гэта запахла кавай. Ну пэўна ж, ён чуў яшчэ з той вайны, што германцы зранку найперш п’юць каву, а не які-небудзь квас або чай, як, напрыклад, рускія. Пятрок ніколі не спытваў гэтага пітва і думаў, што, мабыць, яно дужа смачнае. Але што марыць пра каву, тут во солі засталося жменькі са тры, як без солі будзеш есці гэтую бульбу! He палезе ў горла. Бяда, дый годзе!
    Знадворку патроху віднела, але сонца не было відаць, чутно толькі — у страсе шастаў напорысты вецер, здаецца,
    на ўчарашнім дні і скончылася добрае надвор’е. 3 ночы ў старой, з гнілаватымі сценамі істопцы было халаднавата. ІІятрок і так і гэтак туліўся пад кажушком, але ўсё роўна азяб і думаў, што трэба ўставаць. Адным вокам скоса ён зірнуў на сеннічок пад акенцам — Сцепаніда, бы нежывая, ляжала скурчаная пад ватоўкаю, і ён падумаў: перажывае Бабоўку. Ведама ж, якое бабс жыццё без каровы? Без каровы жанчыне нельга.
    Толькі ён надумаўся ўставаць, як дзверы ў істопку моцна тузануліся з сянец і на парозе з’явіўся немец — той самы злы кухар у перакручанай упоперак галавы пілотцы, за ім ішоў малады ў акулярах. Пятрок хуценька сеў на дзежках, мацаючы рукавы кажушка, а кухар, нічога не кажучы, бліснуў ручным ліхтарыкам і замітусіў ім па істопцы, высвечваючы па чарзе пыльныя камяні жорнаў, паліцу, вялікую кадзь у куце; падскочыў да парожніх засекаў, пачаў расчыняць вечкі, зазірнуў ва ўсе тры. Два былі парожнія зусім, а ў трэці яны насыпалі з торбу ячмемю — на крупы. Затым, гаркнуўшы: «Вэк!» — ён падскочыў да Петрака, той босы зляцеў на сцюдзёную падлогу, а немец паскідаў прэч усе яго апраткі, накрыўкі з дзежак, зазірнуў у кожную. Невядома, якога чорта шукаючы, сагнуўся пад жорны, абматляў белаю плямкай з ліхтарыка сцены, куткі, нават столь і, не сказаўшы ні слова, выскачыў у сенцы.
    Пятрок надзеў у рукавы кажушок, зачыніў за ім дзверы і павярііуўся да жонкі, якая з абыякавым выглядам сядзела на сваім сеннічку.
    — Што гэта ён?
    Сцепаніда цепнула плячыма і моўчкі ахінулася хусткай, нетаропка надзела ватоўку. Здавалася, яна была абыякавая да з’яўлення немца, адны толькі вочы сведчылі, што яна пілыіа прыслухоўвалася да таго, што адбывалася на падворку. Пятрок, нічога не цямячы, зазірнуў у акенца — немцы там штось узбуджана, нават нібы напалохана гаманілі, пастаўшы ля кухні, некаторыя чамусь швэндаліся ля хлява, па дрывотні. Чаго яны там шукалі?
    — Быццам нешта згубілі,— сказаў ён жонцы.
    Але не паспела тая адказаць, як усе ад кухні рушылі да
    сяней, густа затупалі ботамі і ўжо не адзін, а трое адразу ўваліліся ў істопку, і пайшло... Са злым, рашучым выразам на тварах яны пачалі пераварочваць дагары нагамі ўсе дзежкі, кубелкі, скідаць з цвікоў транты; разграблі нагамі кучу бульбы ў сенцах, з грукатам адкінулі прэч вечка куфра і ўмомант перавярнулі там усё. Пятрок сцяўся ля шула, ён маўчаў, бо ў яго нс пыталіся нічога. Ён пазіраў толькі, як даўгалыгі немец зласліва варочае ўсё ў істопцы: кашы, адсоўвае кадзь з канаплёй, рассоўвае спрэс чыгуны. Падскочыўшы да Сцепаніды, каленам перамацаў яс сеннічок на ўслоне. У акенца Пятрок бачыў, як некалькі салдат узлезлі „а снапы ў паветцы і таксама пароліся там, ботамі таўкучы яго хлебны запас, скідваючы некаторыя снапы на зямлю ў вароты.
    — Што, паны, шукаеце? — як мага ласкавей запытаўся Пятрок.
    Даўгалыгі, змераўшы яго ледзяным позіркам, нешта незразумела прагергетаў, злоснае ці пагрозлівае, і Пятрок не пытаўся болей. Урэшце, пакінуўшы разгромны юрхал у сенцах і ў істопцы, немцы вымеліся на падворак і там усё яшчэ хадзілі па завуголлі, зазіралі на прызбы, за тын у крапіву і нават па аброслую мохам страху істопкі.
    — Здурнелі, ці што? — зусім ужо недаўменна сказаў Пятрок.
    Мусіць, трэба было рабіць нейкі парадак, але ён раптам учуў знадворку зііаёмы гук струны і злякнуўся: яны апаролі ягоную скрыпку. «Ах ты, горачка яшчэ»,— падумаў Пятрок, гатовы заплакаць ад такой прыкрасці. Але што тут было рабіць? Калі ўзялі, дык, пэўна, пазабавяцца ды, можа, аддадуць. А калі не аддадуць, дык паб’юць, паламаюць? He надта, аднак, разважаючы, ён памкнуўся ў сенцы якраз у той час, як з хаты адчыніліся дзверы і з іх, угнуўшы галаву ў высокай фуражцы, вылез афіцэр і за ім выкаціўся кругленькі фельдфебель. У сенцах яны сутыкнуліся, і Пятрок блытана ад хвалявання загаманіў:
    — Пан ахвіцэр, няхай мне аддадуць яе... Ну скрыпку. Бо мая ж гэта, ведаеце...
    — Вэк! — гыркнуў, нібы бізуном ляснуў, афіцэр. Праклі-
    паючы ўсё на свеце, Пятрок задам падаўся ў істопку і ціхенька прычыніў дзверы — ля акепца поўная напружанай увагі стаяла Сцепаніда.
    — Прапала скрыпачка,— сказаў Пятрок. — I якая халера ў іх здарылася?
    «Пэўна ж, здарылася нешта кепскае», — думаў Пятрок, учуўшы, як на падворку прагучала каманда і ў акенцы стала відаць, як немцы пачалі строіцца — радком у дзве шарэнгі, з вінтоўкамі ў руках. Усе сталі ў строй — і фельдфебель, і Карла, на падворку перад строем застаўся афіцэр, падпяразаны па шынялі, і перад ім паныла стаяў з апушчанымі рукамі перахлябісты кухар. Ягоная белая куртка таксама была падпяразана дзягай з двума парнымі скуранымі падсумкамі. Угнуўшы галаву, кухар паныла глядзеў перад сабой у мураву падворка і, толькі калі афіцэр нешта сказаў, падняў вузкі хваравіта-зацяты твар і коратка прамовіў два словы. Тады афіцэр коратка, без размаху пляцнуў яго па шчацэ. Немец хіснуўся, але пе саступіў з месца.
    — Сцепаніда, Сцепаніда, глянь! Глянь! — амаль спалохана загаманіў ад акенца Пятрок,— Во дзіва! Поўху яго як рэзне...
    Сцепаніда, аднак, зябка хуталася ў ватоўку і не ўстала з сеннічка, а Пятрок, як на якое цікавае кіно, глядзеў праз акенца на тое, піто адбывалася на падворку. Немцы ў страі паныла маўчалі, маўчаў і злы кухар, які таксама стаў у канцы шарэнгі, а афіцэр, заклаўшы за спіну рукі ў пальчатках, хадзіў перад строем і нешта гаварыў і гаварыў там адрывістым голасам. Скажа, памаўчыць, зробіць тры крокі, спыніцца, зноў скажа і зноў памаўчыць. Мяркуючы па змрочных выразах салдацкіх твараў, гаварыў ён не надта вясёлае — мабыць, адчытваў, ці што. Петраку было пэўна, што там нешта здарылася і што правініўся кухар. Увогуле гэта было цікава, але Пятрок пачаў трохі пабойвацца, каб тое ліха не перакінулася і на яго з Сцепанідай. Аднак, мабыць, усё залежала ад афіцэра. Пятрок ужо ведаў пэўна, што найбольшы тут пан гэты афіцэр і што добрага ад яго чакаць не выпадае, а на благое, мяркуючы па ўсім, ён гатовы заўжды.
    Але во натацыя на падворку скончылася, строй рассыпаўся, некаторыя пачалі закурваць, а іншыя палезлі ў бры-
    зентавы будан машыны. «Ці не выберуцца зусім?» — абнадзеена падумаў Пятрок, ды, мусіць, выбірацда было яшчэ рапа. На падворку яшчэ заставаліся шэрая палатка, кухня, афіцэр нешта памахаў рукамі псрад фельдфебелем, і той раптам пакаціўся к прыступкам. Сэрца ў Петрака ёкнула: ці не сюды, у істопку?
    Ён не памыліўся. Праз момант дзвсры істопкі шырока расчыніліся, і фельдфебель, нібы сабачку, паманіў яго пальцам з парога:
    — Ком! Ком-ком...
    -Я?
    — Я, я. Ты, — пацвердзіў фельдфебель.
    Пятрок трохі паправіў шапку і пайшоў за ім цераз сені на двор. Салдаты ўжо ўсе садзіліся на машыну — лезлі па чарзе цераз задні борт, афіцэр стаяў ля расчыненых дзверцаў кабіны. Цераз дзірку-праломіну ў тыне фельдфебель пралез у гарод і, растоптваючы буракі на градзе, дробненька патупаў у яго дальні канец збоч садка. Пятрок з недаўменнем шкандыбаў следам.
    — Клазет ніхт? — запытаў фельдфебель, раптам спыняючыся.
    — Каго? — не зразумеў Пятрок.
    — Сралыія ніхт?
    — Няма... Дык гэта, калі што трэба, дык...
    Пятрок хацеў падрабязней растлумачыць гэта далікатнас пытанне, паказаць на хлеў, які цяпер пуставаў без патрэбы. Але фельдфсбель не стаў слухаць яго, а кароценькімі нагамі адмсраў тры піырокія крокі ля зарасніку парэчак ля плота.
    — Офіцір клазет! — аб’явіў ён рашуча.— Драй час врэмя. Фэрштэйн? Панятнё?
    — Дык панятна,— не зусім упэўнена сказаў Пятрок.
    Што ж, гэта было не самае горшае — выкапаць ім клазет.
    Пятрок нават узрадаваўся, што ўсё абывілося так проста. А ён ужо думаў... Ён аж спалохаўся, каб гэтая ямка не стала яго апошняю ямкай. Хіба ім доўга...
    Ён вярнуўся да хаты і на дрывотні выцягнуў з-за дошак старую паржавелую рыдлёўку. Такой капаць не надта каб
    зручна, але за тры гадзіны, можа, як выкапае. Трэба выкапаць, бо чорт іх ведае, што будзе, калі не ўправіцца.
    Машына, чуваць было, ужо завуркатала маторам, мабыць, усе там паселі — Пятрок, каб упэўніцца, зірнуў з-за рога дрывотні. Так, надворак амаль апусцеў, машына, разграбаючы вялізпымі коламі зямлю на гародзе, разварочвалася пад ліпай. Ля кухпі застаўся адзін Карла, і ля яго пад тынам уладкоўвалася абіраць бульбу Сцепаніда. «Ну, ведама, далі ўсім працы», — падумаў Пятрок, зглсдзеўшы перад жонкай паўмяшка бульбы, мабыць, набранай у ягоных сенцах. Усё аддаляючыся са сваім вуркатам, машына папаўзла да дарогі, і Пятрок з рыдлёўкай выйшаў на падворак, адчуваючы на душы нсмалую палёгку ад таго, што ўрэшце збавіўся ад гэтай навалы. Але, мусіць, рана парадаваўся — паміж палаткаю і вокгіамі хаты стаяў, тоячы важную міну на твары, малады немец з вінтоўкай, над якой тырчэў блішчасты шырокі штык. «Ну во, паставілі вартавога,— здагадаўся Пятрок, адразу вяртаючыся да сваёй звыклай папыласці. — Мабыць, радасці тут не дачакаешся», — падумаў ён, выпраўляючыся цераз падворак да сваёй работы, як начуў голас Карлы: — Фатэр, ком!
    Карла стаяў ля кухні над нейкім вялізным чанам. Калі Пятрок падышоў бліжэй, прыпадняў над чанам накрыўку, там было мяса. Пэўне ж, Бабоўчына мяса. Ухапіўпіы добры кавалак за абломак касці, ён спярша паднёс яго Сцепанідзе. Тая, аднак, грэбліва пакруціла галавой.
    — He буду.
    Тады Карла павярнуўся да Петрака, і той узяў з яго рук ладны кавалак з косткай. Ад мяса ішоў смачны і сытны пах, вельмі захацелася есці, але Сцепаніда так з’едліва зірнула на Петрака, што той сумеўся.
    — Гэта... Можна апасля, пан Карла? Ведаеце, лепш, каб вы далі гэта самае... Прыкурыць.
    — Куріц! — зразумеў Карла. — Я! Яволь. I ён дастаў з кішэні пачак цыгарэт, яны закурылі па адной, Пятрок прагна зацягнуўся, усё трымаючы ў руцэ кавалак мяса.