Поўны збор твораў. Том 2
Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Памер: 624с.
Мінск 2005
— Я гэта... пакладу. Ну, каб апасля,— паказаў ён на мяса і на істопку.
— Я, я, — пагадзіўся Карла.
Пятрок хуценька падаўся да сенцаў, але тут ад палаткі рашуча ступіў вартавы.
— Хальт! Фсрботэн!
— Што?
— Хальт! Цурук! — абвясціў ён, спрытна перагарадзіўпіы шлях да парога. Яго ладны ружовашчокі твар адразу зрабіўся каменным.
«Вой ты, гора! — падумаў Пятрок.— Ужо не пушчаюць і ў хату. Як жыць тады?» Але, мусіць, так: ужо пе пускалі і ў істопку. Пятрок патаптаўся на падворку, да пазногця дакурыў Карлаву цыгарэтку. Карла, часам зыркаючы на яго незразумелым позіркам, пачаў тупаць ля кухні. Ля паркана абірала бульбу Сцепаніда, якая, мусіць, каб не бачыць нікога на падворку, павярнулася да ўсіх спіной.
Што зробіш — Пятрок са шкадаваннем паклаў кавалак на белы метал накрыўкі і пайшоў у свой кут на гародзе. Трэба было капаць афіцэрскі клазет.
Капаць спярша было лёгка, рыдлёўка на ўвесь штык лезла ў мяккі агародны перагной, які Пятрок патроху адкідаў ад плота. Але затым зямля стала цвярдзейшая, пайшлі гліна, тут трэба было дзяўбці ды яшчэ нязручпа паварочвацца з рыдлёўкай у цеснай ямцы. Хоць надвор’с зранку выдалася сцюдзёнаватае і ветранае, Пятрок хутка ўгрэўся, расшпіліў кажуіпок. Ужо ён выкапаў да калена, прытаміўся і адчуў, што так неўзнарок можна і спазніцца. Мабыць, ужо мінула палова, калі нс болей, дадзенага яму тэрміпу, а палавіна яміны яшчэ нс была выкапана. Але ён уходаўся, аж змакрэла спіна пад кажушком, і, каб трохі спачыць, прысеў на край яміны.
У той час і пачуў гаману на падворку. Голас здаўся яму знаёмы, Пятрок азірпуўся — па градах цераз бурачнік да яго сігаў Гуж у запэцканых граззю ботах, з віптоўкай ла плячы і белай скамечанай павязкай на рукаве ўсё той жа рудой скураной паддзёўкі. «Што яшчэ за няшчасце!» — нядобра падумаў Пятрок. Паліцай падышоў да ямы і скінуў з пляча вінтоўку.
— Капаем? — не вітаючыся, сказаў ён.
— Ды во. Як бачыш...
— He тос капаеш.
— Што скажуць. Мы цяпер, знаеш, усё па прыказу.
— Дык во табе мой прыказ: пойдзеш на бульбу. У Выселкі. Ужо ўсіх выгнаў, адны вы з бабай засталіся.
«Яшчэ навіна! — падумаў Пятрок — Каб вы спруцянелі з вашаю бульбаю! Ідзі на гэтую сцюжу, не еўшы на ўвссь дзень у поле...» — Як мага ласкавей зірнуўшы на паліцая, лісліва сказаў:
— А можа б, нас аслабанілі ўжо. Здароўе, знаеш, падарванае. У баку во круціць, дык гэта...
— Ну, ну мне! — строга перапыніў яго Гуж.—Круціцьяму! Во не выбсрам бульбу, немцы галаву адкруцяць. Загадалі: выбраць да бульбіны і адвезці на станцыю. Срок — да нядзелі.
— Дык гэта... Хіба ж маладзейшых няма? — пачаў первавацца Пятрок.— Бабаў якіх. A то во шэсцьдзесят год маю...
— Давай, давай! — нецярпліва прыстукнуў прыкладам па зямлі Гуж,— Без разгавораў.
Журботна памарудзіўшы трохі, Пятрок пачаў вылазіць з педакапанай яміпы. Дужа яму не хацелася ісці немаведама куды, у высялкоўскае поле, але, мусіць, прыйдзецца. Ад гэтых тым болып не адчэпішся. Гэтыя знойдуць цябс і пад зямлёй, выцягнуць і прымусяць на ўсё, на іпто іх прымушаюць немцы.
Узяўшы рыдлёўку, ён пакорна пайшоў за паліцасм да хаты, адчуваючы, як натрудзіў у клазецс паясніцу, і раптам падумаў: а можа, і лепш — далей ад гэтай разрабаванай імі сядзібы, на чыстае поле. Там хоць сярод сваіх, не будзеш чуць гэты здзек і прынуку. Як заўжды, ён ужо спрабаваў знайсці што прыдатпае ў новым становішчы, бо як жа тады было жыць, калі не прыстасоўвацца да абставін? Так, як хочацца, усё роўна ж нс будзе, гэта ён знаў пэўна.
Яны пралезлі праз дзірку ў тыне на падворак, дзе ўжо густа дыміла кухня, з яс катла валіла клубамі пара. Карла боўтаў у катле, а Сцепаніда па-ранейшаму ў маўклівай засяроджанасці абірала ля паркана бульбу.
— Ну, акцявістка, ты доўга там? — пецярпліва гыркнуў да яе Гуж.
— He паганяй, не запрэжаная,— спакойна сказала Сцепаніда, кідаючы ў вядро бульбіну.
— Я не паганяю, а прыказываю. Бярыце кашы і маріл абодва за мной!
— А дзе я вазьму кашы?
— У доме вазьмі! Мусіць жа, ёсць у сенях кашы?
— А хто мяне туды пусціць?
— Як хто? А часавы што — не пусціць? Гэй, друг! — іншым тонам — дабрэй — сказаў Гуж да вартавога,— Дай я пагляджу. Кош трэба. Панімаеш — кош!
— Цурук! — гыркнуў вартавы і скінуў з пляча вінтоўку.
«Во, добра! — маўкліва парадаваўся Пятрок,— Во так табе і трэба: цурук! А ты думаў!» I ён нават з сімпатыяй паглядзеў на гэтага тупарылага вартавога, які так дарэчы асадзіў ганарыстага паліцая.
— Ах ты чорт! — заклапочана крутануўся Гуж,— Ну торбу бяры, якое вядро...
— Дзе я вазьму вядро? Гэта ж іхняе.
«Не, Сцепаніду голымі рукамі не возьмеш,— можа, першы раз са шчырым захапленнем падумаў Пятрок,— Калі ўжо заўпарціцца, дык паякочаш. I я цяпср табе не памочнік. Прымушай, калі ўмееш!»
За гаманой на падворку яны не адразу ўчулі, як з гасцінца збочыла тая іх вялізная машына і неўзабаве ўкацілася ў самыя вароты. Яна яшчэ не спынілася, як з кабіны неяк дужа паспепша вываліўся рухавы фельдфебель, на ягоным счырванелым твары было нейкае ажыўленне — добрае ці не — цяжка было зразумець упачатку.
— Вас іст дас? — гыркнуў фельдфебель, спыняючыся перад Гужом. Той няўклюдна спрабаваў узяць пад казырок, але яму ўсё сапсавала вінтоўка, почапка якой слізганула са скуранога пляча і павісла на локці.
— Вас іст дас? Что ест это? — зусім ужо нядобра паўтарыў фельдфебель, беручы рукі ў бокі, і стаяў так, маленькі і таўставаценькі, перад няўклюднай рукастаю постаццю Гужа.
— Прыказ на бульбу, пан афіцэр. На картошку! — удакладніў Гуж.— Каб выбралі да нядзелі.
— Вас іст дас? — не прыняўшы тлумачэння, яшчэ болей
раз’ятрана загырчаў фельдфсбель і ступіў яшчэ на крок бліжэй да Гужа.
— Я ж кажу, пан афіцэр, загадана ўсім на картошку. Пан бургамістр...
— Вас іст дас? — зноў цвердзіў сваё фельдфебель, і Гуж на гэты раз, мусіць, з’еў усе словы. Выцягнуўшыся і вырачыўшы на немчыка вочы, ён моўчкі стаяў, аж покуль той не страпянуўся і неяк дужа ўжо спрытна знізу ўгору пляцнуў яго два разы — па адной і па другой шчацэ. Паліцай хіснуўся разам з віптоўкай, якую аблапіста хіпуў да сябе, мусіць, чакаючы і яшчэ аплявух. Але болей фельдфебель не біў, толькі разгоніста ткнуў кароценькім пальчыкам на варотцы з падворка.
Вэк!
I калі Гуж не то спалохана, не то ўзрадавана таропка засігаў да варотцаў, фельдфебель абразліва працадзіў праз зубы:
— Ванютші паліцайшвайн...
— Ага... Правілыіа вы яго. Нядобры чалавек,— не ўтрымаўся Пятрок, дужа задаволены тым, што атрымаў Гуж. Ён аж калаціўся ад радасці, але фельдфебель неяк недаўменна зірнуў на старога, быццам першы раз убачыў яго, і пядобра прыжмурыў вочы.
— Офіцірклазет фертіг?
— Дык дзе ж я зраблю, калі во гэты прыпёрся! — пачаў Пятрок, здагадаўшыся, пра што пытае немец. Але тут жа ён схамянуўся і змоўк, згледзеўшы, як фельдфебель неяк паспешліва сігануў да яго збоку. У наступны момант ён ледзь не заекатаў ад болю — нічога не кажучы, фельдфебель торкнуў яму такога выспятка, што Пятрок аж падскочыў. «Ой, Божачка мой!» — толькі і паспеў ён сказаць сабе ў думках, як апантаны вылецеўшы праз дзірку на гарод.
11
Сцепапіда сама не ведала, як перажыла тую гадзіну ранкам, калі пемцы трэслі сядзібу, пераварочвалі набытак. Тое, што ноччу яе ніхто з іх не бачыў, было пэўна ўжо, але ад
гэтага не рабілася лягчэй, думалася рознае. Зноў жа вінтоўка прапала менавіта тут, на хутары, і таго, мусіць, было даволі, каб жорстка пакараць ягоных гаспадароў. Дзіўна, як учарашняю ноччу, ахопленая толькі адной сваёй прагай зрабіць ім шкоду, яна не падумала аб тым. А як даўмелася, дык ёй стала страшна.
Але пакуль што ўсё абышлося ладна, немцы ўсе вымеліся, пры кухні застаўся адзін толькі Карла, і ёй загадалі памагаць яму: спярша абіраць бульбу (тры паўнюткія вядры), пасля перамыць два тузіны плоскіх кацялкоў з вечкамі; яшчэ Карла прымусіў вышараваць пяском два закапцелыя чаны і ў дадатак памыць нейкія кухонныя анучы ў гарачай вадзе з мылам. Знарок не хутка, без жаднай ахвоты яна рабіла ўсё гэта, і спакваля, па меры таго, як спакайнела пасля ранішняга спалоху, у ёй рос неспакой за парсючка — як ён там? Трэба было яго накарміць, a то, пэўна, верашчыць на ўвесь роў, раптам хто набрыдзе, выпусціць ці ўкрадзе, што тады ў гаспадарцы застанецца?
Але Карла не адпушчаў яе ні на крок ад кухні, усё даваў работу, яна моўчкі, безадмоўна рабіла. На полудзень немцы чамусь не прысхалі — можа, выйшла якая пяўпраўка на мосце ці шчыравалі за ўчарашні святочны дзень. Прыехалі яны толькі перад змярканнем і адразу абсыпалі кухню — усе, відаць было, ператомленыя, згаладнелыя, абсівераныя на ветры. Пятрок ужо выкапаў і абгароджваў парканнаю загародкаю афіцэрскі клазет на гародзе, а яна шаснула ад кухні да сенцаў, і вартавы саступіў убок — цяпер ён дазволіў увайсці ў істопку...
Сцепаніда ўвайшла і стаілася — яна баялася папасціся каму на вочы, усё думалася: а раптам хто з іх пазнае ці здагадаецца, што менавіта яна ўзяла вінтоўку. He было б патрэбы, яна б не вылазіла з гэтай істопкі, дзе быў цяпер для яе прытулак і схоў і дзе зранку было ўсё перавернута і перакулена. Пятрок яшчэ не прыйшоў з гарода, і яна трохі парассоўвала па кутках дзежкі, начынне, павесіла транцё на цвікі па сценах. Золкі восеньскі дзень пад вечар і зусім сапсаваўся, пачаў імжыць дождж, немцы не надта гойсалі па
падворку, а неяк хутка пабралі свае кацялкі з мясам ля кухні і пазашываліся ў палатку.
Калі на двары павальнела, Сцепаніда сабрала ў чыгунок рэшту старой варанай бульбы з цабэрка, трохі пасыпала яе вобмевікай, зірнула ў акенца. У наваколлі браўся хуткі асенні прыцемак, ля кухні нікога ўжо не было, апроч Карлы, які, напяўшы на галаву касы клін зялёнай палаткі, нешта прыбіраў там — наводзіў парадак. I яна з чыгунком, трохі прыхінутым палой ватоўкі, выйшла з сянец, адразу, аднак, наткнуўшыся на вартавога — пажылога, даўганосага немца ў насунутай на вушы пілотцы. Ён стаяў пад страхой ля ганка і адразу выцяг нагу перад парогам.
— Эс іст ферботэн! Нелзя!
— Няможна? Во як...
Яна не стала ні прасіцца, ні ўгаворваць немца — з хаты даносіліся зласлівыя словы фельдфебеля, значыць, ён ці той афіцэр загадалі вартавому не пушчаць яе ў двор. «Каб вы паздыхалі ўсе!» — сказала яна сабе ў думках і вярнулася ў істопку.