Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Якая справядлівасць, цётка? У вас цемрашальства ў галаве, адсталае ўяўленне пра нейкую някласавую справядлівасць! А мы, бальшавікі, кіруемся адно класавай справядлівасцю: ніякай пашчады ворагу! Той, хто стаіць на нашым шляху, нам вораг, і мы яму ламаем хрыбет. Інакш новага жыцця нам не бачыць. Нас саміх сатруць у парашок. У вас капітулянцкія, праваўкланісцкія погляды, якія трэба бязлітасна выкараніць!
Сцепаніда маўчала. Яна ўжо ўсумнілася, падумала, можа, і так. Можа, гэты Новік і мае рацыю, ведама ж, ён разумны, адукаваны, не тое што яна — ходзіць у другую клясу лікбеза. Але ж Сцепаніда як уявіла сабе тое раскулачванне, плач, гора, высылку, дык ёй стала моташна. Што было рабіць?
— Як я скажу дзеравенцам? — пакутна круціўся за сталом Лявон.— Што сабатажнік? Ці зразумеюць? He, не зразумеюць. Бо я і сам не разумею, — казаў ён памяркоўна і ўсё перакладваў па стале паперку — то бліжэй, то далей, то па адзін бок, то па другі.
У гэты час разгоніста-шырока расчыніліся дзверы, і ў хату ўскочыў высокі хлопец у шынялі з яркімі малінавымі пятліцамі на каўняры, зняў з галавы вастраверхі шлем з шырокаю зоркай ла лбе. Сам быў счырванелы, запыханы, мусіць, спяшаўся, а вочы яго свяціліся жвавасцю і задавалыіеннем.
— Познішся, Ганчарык,— змрочна папракнуў Лявон,— Даўно трэба...
— Толькі прыбег з мястэчка, маці кажа: камбед. — Васіль Ганчарык павітаўся за руку з Новікам, пасля з Лявонам, абышоў астатніх — Недасеку, падаў руку Патапу, паціснуў сцюдзёнымі гіальцамі далонь Сцепанідзе.
— Я каля вас, цётка.
— Сядай,— пасунулася трохі Сцепаніда. Ёй, аднак, было не да Гапчарыка — вялікі клопат затлуміў яе галаву.
— Пра што гамана? — запытаў Ганчарык, усё яшчэ ўсміхаючыся прывабнымі ямкамі на зружавелых шчоках. Ён толькі ўвосень прыйшоў з войска, адслужыўшы недзе на Далёкім Усходзе, цяпер збіраўся жаніцца. На ягонае пытанне, аднак, ніхто не адказаў, усе клопатна надзьмуліся, і ён, нешта адчуўшы, таксама сагнаў з твару мілую ўсмешку. Сцепаніда шапнула:
— Гужа раскулачваць...
— Во што!
— Так, раскулачваць,—зноў пачаў Новік,—I нямачаго рассусольваць. Калгас пад пагрозай зрыву. А Гуж... Наёмны труд быў? — раптам запытаў Новік і насцярожыўся, чакаючы адказу.
— Які там наёмны! — сказаў, нібы адмахнуўся, Лявон. Але ў той час ля грубкі заварушыўся Новікаў брат Антось Недасека.
— А гэта... Як трысцен ставіў. Наймаў, ага. 3 Заграззя дзеда аднаго. Яшчэ за грошы сварыліся, Гуж яму тры рублі скруціў.
— Во, бачыш! — ажывіўся Новік і аж угнуўся перад Лявонам,— Было!
— Дык ці мала... Будаваў трысцен! Яно, калі так...
— He так, усё правільна. Наёмная рабочая сіла — першая адзнака эксплуататара. Няважна, што мала зямлі.
— I гэта... Жаць памагалі,— узрадаваны сваёй кемлівасцю, гаманіў малодшы Недасека,— Наймаў ці за так — не ведаю. Але памагалі. Краўцова дачка Маруся жала.
— Тым болып! — яшчэ болей узрадаваўся Новік і задаволена адкінуўся за сталом,— Усё ясна. Давай стаў на галасаванне.
Сцепаніда захвалявалася, аж млосна стала, расшпіліла кажушок, зноў пачала зашпільваць, Разумела, Новік гаварыў правільна: гэты Гуж упёрся, не зрушыш, і на яго азіраюцца іншыя, можа, і была наёмная сіла — на будове ці ў жніво, але ж... Было дужа шкода гэтага старога, асабліва ягоных жанчын — цётку Фрузыну, хваравітую дачку Настулысу, з якой яна тое лета адбывала радоўкі на пасце. He, не
магла яна пераступіць цераз гэтую жаласць нават дзеля агромністых класавых інтарэсаў. I не ведала, што рабіць.
— Што ж,— апанурана сказаў за сталом Лявон.— Калі так, прагаласуем. Хто, значыць, каб не раскулачыць, пакіпуць...
— He так! — усхапіўся Новік,— Няправільна! Хто за тое, каб Гужава Івана раскулачыць, падняць рукі,— аб’явіў ён і высока задраў сваю руку.
Ля грубкі ахвотна падняў руку яго брат. Патап Каландзёнак, стоячы на каленях ля топкі, азірнуўся з разяўленым ротам, як на нешта дужа цікавае, глядзеў на галасаванне. Сцепаніда, хаваючы вочы, спадылба касіла позірк у застолле, каб бачыць, як будзе Лявон. Той, аднак, яіпчэ болей угнуўся, аблёгся на сталешніцу, а рукі не падняў.
— Дык што ж,— незадаволена сказаў Новік і апусціў руку па стол.— Хто супраць раскулачвання?
He паднімаючы галавы ад стала, варухнуў у паветры даланёй Лявон, і Сцепаніда тады таксама трохі прыпадняла руку.
— Два на два, значыцца! — расчаравана абвясціў Новік.— Дзяла! А ты, Ганчарык? — раптам уставіўся ён на Васіля, і Сцепаніда сцяміла, што хлопец не галасаваў ні за, ні супраць.
— Я ўстрымаўся,— проста сказаў Васіль.
— Як гэта — устрымаўся? — аж страпянуўся Новік і ўскочыў з лавы.— Як гэта — устрымаўся? Ты — камсамолец, дэмабілізаваны чырвонаармеец? Хочаш працаваць у чырвонай міліцыі і ўстрымліваешся ад вострай класавай барацьбы? Дык што ж ты — сазнацельна іграеш на руку класаваму ворагу? — гняўліва крычаў ёп, усё бліжэй падступаючы да Васіля. Той толькі міргаў прыгожымі, нібы ў дзяўчыны, вачмі. — А калі я нс разабраўся!
— Разбірайся! Справа калектывізацыі пад пагрозай зрыву. Камбед напалову заражаны правым ухілам. Сельсавет праяўляе апартулізм. Актыў — спрэс галавацяпы. A ён — не разабраўся. Тры хвіліны табе на роздум, і каб вызначыўся: хто? За калгасную палітыку ці супраць калгаснай палітыкі? Вызначы сваё палітычнае ліцо.
Сцепаніду аж трэсла, нібы ў ліхаманцы, целу стала нясцерпна горача, пот плыў па спіне, адчула: зараз штосці pa-
шыцца. Ад Васілёвага голасу будзе залежыць лёс Гужовых і, можа, лёс калгаса таксама.
Сапраўды, Васіль думаў не болей за тры хвіліны, штосці прыкінуў, угнуўшы твар да падлогі, і ягоныя пальцы на каленях у сініх галіфэ ціхенька дрыжалі. Новік стаяў насупраць, чакаў.
-Ну?
— Так, ладна. Я — за, — рашыў Ганчарык і выпрастаўся.
Новік крута павярнуўся ад яго да Лявопа.
— Усё! Прынята! Большасцю галасоў. Аформіць у пратакол. Гужоў Іван падляжыць раскулачванню.
13
Каб гэта было дадзена чалавеку — хоць трошачкі зазірнуць наперад, угледзець наканаванае яму, але схаванае за пластамі часу, тое, што з усёй відавочнасцю адкрыецца ў наплыве наступных дзён. Дык дзе там! Нічога не можа чалавек уведаць з свайго будучага і, бывае, радуецца з таго, што неўзабаве зробіцца прычынай гора, a то плача над тым, што пасля выклікае хіба што ўсмешку.
Сцепаніда той вечар усё ж не прамінула лікбеза, і хоць не пахвалілася ладна напісанымі радкамі (не было ўжо часу бегчы на хутар па сшытак), затое добра прачытала зададзенае, толькі адзін раз збілася на слове, якое цяпер часцей за іншыя гучала ў чалавечых вуснах: калекцівізацыя. «Калектывізацыя,— паправіла Роза Якаўлеўна, іхняя настаўніца на лікбезе, і паўтарыла: — Калектывізацыя! Запомніце ўсе, як гэта вымаўляецца па-беларуску».
Ды ўжо ж, мабыць, запомніла яна і ўсе іншыя, хто быў той вечар у няпаленай школцы — болен дзецюкі і пераросткі, што сабраліся на лікбез, і сярод іх толькі дзве жанчыны — Сцепаніда Багацька і Ганна Багацька, або, як яс звалі,— Анюта. He, не радня — чужыя, проста ў Выселках паўвёскі былі Багацькі, а яшчэ паўвёскі — Недасекі, Гужовы, невялікая сям’я Ганчарыкаў. Пад поўнач, як скончыліся заняткі, яны ўдзвюх выйшлі са школы і нетаропка пайшлі ў канец Выселак.
Анюта ўвесь вечар была невясёлая і, чытаючы, рабіла памылкі, Сцепаніда нават падказала ёй двойчы: «Да працы ўсе, хто чуе сілу, пад сцяг чырвоны, вольны сцяг!» — а тая ўсё роўна не запомніла. Нешта з ёю рабілася незразумелае. Праўда, Сцепаніда не мела такога звычаю — лезці з роспытамі ў чужую душу, хапала свайго ўласнага клопату. Аднак Ашота сама пе ўтрымалася.
— Ці ведаеш, цётачка, радасць жа ў мяне. Але ж во, нярадасна.
— Чаму ж нярадасна, калі радасць? — падзівілася Сцепаніда.
Япы ішлі вузкай, укатанай саньмі вуліцай, угары над стрэхамі пазірала ва ўсё сваё зіхоткае вока поўня, густа раіліся зоркі; ладны мароз браў за шчокі і пальцы — Сцепаніда схавала рукі ў рукавы кажушка, сашчапіла на жываце. Але было дужа слізка, ішлі дробненькім няпэўным крокам. Каб не ўпасці, Апюта ўзяла Сцепаніду за локаць.
— Дык гэта ж, дамовіліся з Васілём Ганчарыкам на жэнскі дзень ажаніцца. Учора быў, з бацькам раіўся ўвечары.
— Ну дык добра ж, — сказала Сцепаніда. — Вася ж хлопец харошы. Кажуць, міліцыянерам будзе рабіць?
— Будзе, ага. Ён такі разумны, такі ласкавы...
— Любіш яго?
— Ой, цётачка, не знаю, як і сказаць вам. Дужа ж люблю яго.
• — Ну і добра. Чаго ж бедаваць? Радавацца пада.
— Дык я ж бы і радавалася. Але ж вянчацца не хоча.
— Ну, такой бяды, піто не хоча! Цяпер жа робяць камсамольскія вяселлі, без папа. У сельсавеце запішуцца, павыступаюць, і ўсё.
— Дык я ж пічога... Ды — бацька! — уздыхнула Анюта,— Бацька не хоча так, без папа. Кажа, няшчасны шлюб будзе. А я ж не хачу, каб няшчасны. Я ж столькі шчасця жычу сабе і яму, каб ты толькі всдала, цётачка...
— Ай, не слухай ты, Анюта. Ад папа шчасця нямнога. Даўпей, бывала, усе ў царкве вянчаліся, але хіба ўсе шчасна жылі? О-ёй! А цяпер, што там бацька! Як вы схочаце, так і будзе.
— Яно так. Але ж...
Анюта змоўкла, аддаўшыся сваёй журбе, і Сцепаніда падумала: як не ў пару! Яшчэ не выйшла замуж, а ўжо скруха-клопат, ужо сохне дзеўка. Канешне ж, Анюта не з тых нявест, якім абы павярнуць па-свойму, абы абкруціць жаніха. Ёй трэба яшчэ, каб і іншым ля яе было добра, каб бацька не сварыўся, давольны быў, каб усё абышлося ладненька і прыстойна. Ну але хіба Ганчарык пагодзіцца браць шлюб у папа ці, як даўней, гуляць вяселле са сватамі і сваццямі, шаферамі, сяброўкамі, пітвом і цалаваннем. Мабыць, яму, камсамольцу, тое нягожа.
— Цётачка, можа б, ты як прыйшла, папрасіла бацьку. Ён жа цябе паслухае,— раптам прыпынілася Анюта. У яе тоненькім голасе былі такая скруха і адначасна такая надзея, што Сцепаніда хуценька пагадзілася:
— Ну добра ж... Скажу калі.
На ваколіцы яны разышліся. Анюта павярнула па сцежцы, да свайго падворка, а Сцепаніда пайшла дарогай далей — з пагорка ўніз, цераз гасцінец, да свайго хутара. Яна думала, што, ці пагаворыць з Ладзімірам, ці не, усёроўна па-ягоным не будзе — будзе так, як пагодзяцца маладыя. Цяпер настае такі час. Гэта не тое што пры царызме, калі без бацькоў маладыя дзеўка ці хлопец не маглі нічога, а бацькі трымаліся даўніх звычаяў, законаў дзядоў, парушыць якіх ніхто не адважваўся. Цяпер жа рушылася ўсё, дазвання, на добрае ці не — хто ведае. Можа, і пашкадуюць пасля, але цяпер ужо ходу назад няма — толькі наперад і наперад, як пяецца ў той песні.