Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Бярыце. Цяпер жа ўсё — ваша.
Яна паварочвалася і выходзіла з хаты, паспеўшы, аднак, заўважыць на ражку стала, мусіць, не кранутую ім ежу — міску астыглай бульбы, гарлач малака і дзве лусты хлеба, якія прынесла ўранку. Стары зусім перастаў есці — невядома, як думаў жыць. Так можна было хіба паміраць. Ёй было іпкада яго, і гэтае шкадаванне надта азмрочвала іх вялікую
радасць першага гаспадаранпя на ўласнай зямлі, усведамленне таго, што кабылка Ласка цяпер зусім іхняя, таксама як і чорная рахманая кароўка, не дужа, праўда, малочная, але маладая. Наперадзе было волыіае жыццё з безліччу клопатаў, цяжкой працай, але без прынукі, жыццё, дзе ўсё благое і добрае будзе залежаць толькі ад іх дваіх з Пётрам і ні ад каго болей. Гэта так радавала, узносіла аж пад самае неба ў шчасці, ад прадчування якога часам яна аж скаланалася — не верылася нават, што так усё павярнулася. To была ўдача, якую можна было хіба што сасніць.
Калі б толькі побач у хаце як жывы дакор ім не сядзеў днямі, саставіўшы з ложка ногі, ссохлы, лысы, раздушаны жыццём і няшчасцем стары.
Неяк яна не стрывала і ўвечары, управіўшыся са скацінай, сказала Петраку, што трэба пагаварыць з Яхімоўскім, што так нягожа, яны ж з ім столькі жылі ў добрасці і згодзе, без сваркі, а цяпер... Зноў жа трэба сказаць, што іхняй віны тут няма, што так павярнула ўлада, што тыя дзве дзесяціны ім далі, але яны іх не прасілі. Узялі, праўда, але калі б не ўзялі яны, дык бы аддалі іншым — ці мала галыцьбы на свеце. Трэба было неяк паддобрыцца да Яхімоўскага, каб не злаваў, а жыць — хай жыве ў хаце, яны пераб’юцца ў істопцы, пакуль не агораюць як-небудзь якую сваю хаціну. Як устануць на ногі. Яна ж будзе глядзець старога, няўжо ж за ягоную ласку яна не аддзячыць яму на яго ж зямлі!
Пятрок пакрактаў, не хацеў, адчуваў няёмкасць, але мусіў пайсці ў хату, і яна пачала ўслухоўвацца з сянец у не дужа ахвочую іх гаворку. Але хіба гэты Пятрок што зробіць як трэба — ён пачаў дужа здалёку, і гадзіну яны гаварылі пра іншае, успаміналі колішняе жыццё за царом, парадкі ў мястэчку і розныя навакольныя здарэнні ў лесе, на паляванні. Тады, выцеріпы фартухом рукі, Сцепаніда таксама сунулася цераз парог. Нешта адчуўшы, пан Адольф надзеў у рукавы свой чорны кафтан і зашпіліўся на ўвесь рад гузікаў. Яна прысела на лаве каля парога, а ён, крэкчучы, умасціўся ў старасвецкае дубовае крэсла насупраць вялікага цьмянага люстэрка ў прасценку.
— Даруйце нам, пане Адоля, — сказала Сцепаніда, як ён паправіў поды кафтана і склаў на каленях худыя рукі.
— Пап Езус даруе,— сказаў Яхімоўскі і строга, працягла паглядзеў у парог.
— Вы ж ведаеце, мы не самі. Ці ж мы прасілі? Нам далі.
— Але ж вы не адмовіліся...
— Ну як жа адмовіцца, пане Адоля? Аддалі б яшчэ каму. Вупь Гапчарыкам нічога не дасталося.
Здаецца, яна сказала трапна, Яхімоўскі хвіліну змоўчаў, мусіць, не всдаючы, як адказаць ёй. Толькі пасля вы.мавіў цвёрда, нібы прысуд:
— Цёнгле быў грэх квапіцца на чужое. На чужым і дармовым шчэнсця не бэндзе. Мне шкада вас.
Яны прымоўклі на парозе, а ён неяк задуменна ці роспачна ківаў голай і жоўтай, як касціна, галавой, думаў што ці дакараў іх моўчкі. Гэтыя яго словы — не пра сябе, а пра іх — неяк дужа кранулі трывогаю Сцепаніду, і яна зараз жа адчула нейкую благую праўду ў іх і замаркоцілася.
— Але ж нічога не зробіш, — сказаў ён пачакаўшы. — Я не жычу вам блага, хай Езус, Марыя памогуць вам...
— Дык дзякуй за тое, — сказала Сцспаніда амаль расчулсна.
Гэта было галоўнае — каб ён не затаіў на іх крыўды, не пажадаў благога, з астатнім яны як-колечы саўладалі б. У іх быў конь, была гаспадарка, у свірне пакінулі ім насення, каб абсеяць ярылой іх дзесяціны, можа, яшчэ застансцца і ячменю на крупы ці гароху на суп. Бульбы ў гаспадарцы хапала, было два кублы сала — з воссні ашчаджалі для парабкаў у пільніцу, цяпер парабкаў тут болей не будзе. Ужо яны б яго пракармілі, гэтага старога, як родзіча-кутніка, як дзеда. Бог з ім! Ці яны хацелі яму злога!
Тым часам капрызлівая, з халадамі, вясна доўжылася ледзь не да Вялікадня, і толькі пасля памалу, бы нерашуча, запознена пачало цяплець. На Юр’еў дзень дык стала і зусім цёпла, і, устаўшы раненька, Сцепаніда з Петраком па старадаўнім звычаі пайшлі ў хлеў. Некалі ў гэты дзень выганялі скаціну на пашу, але цяпер выганяць не было куды: апроч шэрай свінухі, на пожнях яшчэ не нарасло нічога.
Пятрок стаяў у дзвярах, а Сцепаніда рэштаю прыпасенай з грамніц абхадной свечкі нацерла карове падгрудак — ад злога духу і каб была малочнай улетку, а Пятрок, запаліўшы пучок сухой евангельскай траўкі, старанна акурыў хлеў, каровіна і кабыліна стойлы — так было заведзена здаўна і так заўжды рабілі на хутары. Калі яшчэ пацяплела к паўдню, парабіўшы, што трэба было, ля хаты, Сцепаніда дастала з палічкі свянцоныя галінкі вярбы, завязала ў хусцінку кавалак прыхаванага з Вялікадня куліча. Чысцей апрануўшыся, яны ўдваіх пайшлі на агледзіны поля, якое цяпер добра парыла пад ласкавым сонцам — чакала ратайскага плуга.
Найперш пачалі з азіміны ля сасонніку, дзе ўжо ярка зелянела прадаўгаватая ніўка ад самага рова паўз хутарскі гарод і будынкі. Пятрок ішоў наперадзе і трохі стрымана ўсміхаўся ў коратка падстрыжаныя вусікі. Быў ён тады не так сабе і малады, але і не стары — што сорак гадоў для мужчыны? А ўсміхаўся зноў ад тае ж неспадзяванай іх радасці: ішоў на хутар, лічы, прымаком і парабкам, а во стаў гаспадаром і азірае свае палеткі. Канешне, ён разумеў, што з дзвюх дзесяцін не забагацееш, але, можа, як пражывеш з свайго хлеба. Трохі баяўся, каб праз гэтую зіму і асабліва халодную, зацяжную вясну не падупала азіміна, але, здаецца, благое іх абышло — жытнёвая рунь ужо аправілася ад замаразкаў і яркім аксамітам зелянела на ўсім прасцягу. Праўда, ніжэйшая мясціна каля дарогі была яшчэ цемнаватая, мабыць, прымокла ад доўгай вады, Пятрок саступіў з узмежка і нагнуўся, каб вырваць каліўка, паглядзець карэньчык. Але толькі ён памкнуўся да абвялага ніцага парастка, як згледзеў у зліплых глыжах нешта шэранькае, бы камочак чаго чужога, і пальцы яго міжвольна паднялі з зямлі за растапыранае крыльца маленькую шэрую птушачку. To быў жаўраначак, мабыць, з тых небаракаў, што ашукаліся першай абяцанкай вясны і паплаціліся жыццём за сваю заўчасную песню.
— Глянь, Сцёпа...
Сцепаніда падбегла да Петрака па ўзмежку і расчулена пераняла з ягоных рук небараку-птушачку, раскіданыя
крыльцы якой без сілы абвіслі ў паветры, таксама як і галоўка з маленькай разяўленай дзюбкай.
— Божа... Пятрок! Што ж гэта?.. Гэта ж кепска...
— Кепска?
— Ой, гэта ж няшчасце! Гэта ж на бяду нам,— гатова была заплакаць Сцепаніда.
Пятрок зніякавеў таксама, але стараўся заставацца бадзёрым і не хацеў паверыць, што ад гэтай малечы можа быць якое няшчасце.
— Ну якая бяда! Змёрз проста. Такая сцюжа...
— Божа мой, божа мой! Нашто ж ты яго чапаў? Нашто ты яго згледзеў? — бедавала Сцепаніда сама не свая ад гэтага яўнага знаку бяды.
Нейкі час яны не ведалі, што рабіць, і, ашаломленыя, стаялі на мяжы над маленькай мёртвай птушачкай з белымі, як ніцыя жытнёвыя парасткі, падкурчанымі кіпцюркамі. Сцепаніда нават заплакала, і Пятрок не суцяшаў яе: мусіць, самому было не лепей. Жаўраначка закапалі пад мяжой у ямцы, уваткпулі над ім вербную галінку — для знаку. He ведалі, што рабіць з астатнімі вярбінкамі,— неяк знікла жаданне абносіць імі азіміну, стала ніякавата і нават трошачкі боязна невядома чаго. Прыгнечаныя, яны без ранейшай цікавасці абышлі ўзмежкам надзел і павалакліся да хутара.
Каб яны ведалі, што іх чакае на хутары, дык, мабыць, уцяклі б ад яго куды далей, можа б, і не вярнуліся на яго. Але вялікая сіла — нязнанне, яно, пэўна ж, не мепей значыць для чалавека, чым яго самыя выдатныя веды, яго вытанчаная здольнасць прадбачыць будучае, зазіраць наперад. Нязменне таксама ахоўвае, аберагае, дае чалавеку магчымасць жыць.
На хутары ў істопцы Сцепаніда развязала хусцінку з кулічом, адкроіла кавалак і занесла ў хату пану Адольфу. Той, як здалося, спаў у запечку, бо ў хаце яго не было відаць, і Сцепаніда паклала куліч на белую талерку, што ўзяла з пасудніка, паставіла на стол. У хаце было надта ціха, але яна не звярнула на тое ўвагі — наогул, яна не мела звычаю затрымлівацца тут: зробіць што ці возьме і — у сенцы, нашто турбаваць старога чалавека. У істопцы яны з’елі рэшту таго
куліча з малаком, і Пятрок пайшоў на падворак. Яго ўжо ахапіў веснавы неспакой, трэба было ладзіць плуг для баразны, пад павеццю ён не мог знайсці ворчык, а без ворчыка як запражэш? Сцепаніда ж у вялікім чыгуне пачала боўтаць пойла карове — Чарняўка любіла менавіта такое, трохі забоўтанае мукой, пойла і зусім не піла ваду.
Так яна боўтала, прысеўшы над чыгуном, як у расчыненыя дзверы неяк хістка сунуўся Пятрок і здушана крыкнуў ёй з неспакоем, спалохам, нават жахам у голасе:
— Сцепаніда!
Яна ўскочыла з долу, здалося, што Петраку блага, ён і сапраўды, як палатніна, пабялеў з твару, выцягнутыя да яе яго рукі нядобра дрыжалі.
— Сцепаніда!!!
Яна кінулася да яго, але ён адступіўся, памкнуўся назад на падворак, скіроўваючы яе ўвагу ў другі бок, да хлява. Яна кінула позірк далей і згледзела, што дзверы ў свірне насцеж расчынены, чаго не было ніколі, заўжды там грувасціўся вялікі замок, чорны ключ ад якога вісеў у хаце на цвіку ля парога. Адчуўшы благое, яна подбегам кінулася да дзвярэй і яшчэ з падворка ў свірановых прыцемках убачыла няпэўную чалавечую постаць. Неяк, быццам схіліўшыся над засекам, нерухома стаяў на падкурчаных у каленях нагах Адольф Яхімоўскі. He сваім голасам яна крыкнула: «Паночку Адоля!» — але ён не азваўся. Тады яна ўскочыла ў свіран і зразумела ўсё. Зверху ад бэлькі звісала туга напятая вяроўка, жоўтая, бы голая косць, галава Яхімоўскага скруцілася набок разам з шыяй, рукі ўпалі ўздоўж худога абвіслага цела, адно плячо неяк ненатуральна паднялося вышай, a другое апусцілася. Яна схапіла яго за гэтыя кастлявыя пад суконным каптаном плечы, і цела грузна павярнулася. Ён вісеў так нізка, што падкурчаныя ногі яго ў святочных хромавых ботах з іворгатам пасунуліся на земляной падлозе. He ў лад са сваім спалохам Сцепаніда падумала, што нават і тут, каб павесіцца, чалавеку не хапіла прасторы, так было нізка і нязручна.