Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
камсамольцы Капылоў Жэнька, Меерсон і малодшы Хвасько ўвосень павалілі крыж. Неяк завіталі на хутар, папрасілі пілу, Пятрок даў, а Сцепаніда яшчэ пачаставала іх квасам — якраз настаяўся, добры быў квас,— хлопцы пажартавалі, напіліся і пайшлі. Яна думала, што тыя мелі патрэбу ў лесе ці рове, a яны завярнулі па мяжы на выспу і за якіх дзесяць хвілін спілавалі крыж. А пасля, як прынеслі пілу, явічэ прачыталі ім натацыю пра шкоду рэлігіі'іных забабонаў. Пятрок спахмурнеў, угнуў галаву і не спрачаўся, а Сцепаніда тады пасварылася з імі. Вясной, як яны з Петраком гаравалі на той Галгофе, тады ніхто не бачыў, каб памагчы, а цяпер, як вырас нейкі ячмень, бач, ім крыж вочы коле. Але івто ім яе сварка, яны пагагаталі сабе з яе цемнаты і пайшлі.
А назва гары засталася, і, мабыць, яіпчэ доўга будзе так звацца гэты нязладны для хлебаробства пагорак, асвенчаны іх слязьмі і працай, іх і людскімі пакутамі.
15
Мабыць, зіма паварочвала на вясну — мінулі завеі, удзень пацяплела, на падворку добра падтайвала, а ўначы браўся ладны марозік, аж патрэсквала ў вуглах. Ранак усчынаўся шырокай, разлітай на паўпеба пунсовасцю, з-за лесу ў марознай смузе ўскочвалася чырвонае кола сонца, набірала сілы, яснела, і неўзабаве даўжэзныя сінія цені ад дрэў, пагоркаў, слупоў выцягваліся цераз усё поле з аселым пасля адлігаў, хрупасткім снегам. Марозная далячынь мроілася шараватаю просінню лесу, размытай стракатасцю пералескаў, кустоўя, трыснягоў, балацявін, а поруч усё ярка ззяла, бялела да рэзі ў вачах. Было па-святочнаму ціха і прыгожа.
Сцепаніда, аднак, мала любавалася прыгажосцю пагоднага ранку, мо нават і не прыкмячала яго — яна прыпазнілася каля печы, не ўправілася са скацінай, сказала Петраку, што дарабіць — напаіць авечак, замяшаць курам,— а сама пабегла цераз полс ў Выселкі.
Мякка бегла па ледзяпой дарожцы ў старых лапленых валёнках і думала, што вернецца цяпср хіба ўпоцемку — была
самая гарачка з калгасам, які ўсё ж сарганізавалі тыдзень назад. Сядзелі да ранку, але ўсё ж дамагліся — большая палавіна Выселак пагадзілася ўступіць. Мабыць, Новік праўду казаў: раскулачыш аднаго — іншыя задумаюцца. Задумаліся, памеркавалі і пагадзіліся. Цяпер тры дні запар камісія па абагульванні хадзіла па дварах, апісвала насенне, інвентар, коней, збрую. Звычайна Сцепаніда прыбягала ранічкай у сельсавет, і адтуль іх чатыры чалавекі ішлі па вёсцы, нікога пс мінаючы, у кожны двор — праз жаночы плач, страхавіта-заклапочаныя позіркі старых, напружана-прымоўклую дзіцячую ўвагу — бралі ўсё на ўлік. Было трудна, але было трэба.
Япа думала ў тоіі дзень, што не застане старшыню ў сельсавеце, што, мабыць, прыйдзецца даганяць камісію дзе ў вёсцы, і дужа падзівілася, калі, адчыніўшы дзверы доўгае, як абора, псаломшчыкавай хаты, убачыла ўсіх на месцы. Прымоўклы сядзеў за сталом Лявон і насупраць — каржакаваты мужык у чорным паўкажушку, яго сусед Карпіла, якога таксама выбралі ў камісію па абагульванні, адвярнуўшыся да акна, стаяў у сваім доўгім ваенным шынялі Вася Ганчарык. Было дужа накурана і сцюдзёна, і панаваў нейкі спалох ці клопат, які адразу адчула Сцепаніда. Яна стрымана павіталася:
— Дзепь добры.
— Чорта ён добры, — сказаў Лявон, павёўшы на яе адным вокам.— Паганы дзень.
Сцепаніда не зразумела.
— А што? Надвор’ечка добрае.
— Аж западта добрае. Ранняя вясна бярэцца. Але... На во прачытай.
Ён падаў ёй невялічкі, добра пакамечаны ўжо аркушык раённай газеты «Чырвоны араты». He разумеючы яшчэ — што, яна з патугай гіачала чытаць рассыпаныя па старопцы загалоўкі: «Вышэй сцяг індустрыялізацыі!», «На новыя рэйкі!», «План вывазкі дзелавой драўніны пад пагрозай зрыву». На другім баку быў невялічкі малюнак: чырвонаармеец, шырока расставіўшы ногі, пратыкае штыком тоўстага брухатага буржуя з ашчэранымі зубамі.
— He туды глядзіш, — сказаў Карніла. — Во, у рагу. Сапраўды, у самым ражку газеціны не дужа вялікімі літарамі значыўся загаловачак: «У Слабадскіх Выселках патураюць класаваму ворагу — кулаку». Сцепаніда ўпілася вачмі ў дробненькія літары заметкі і, трохі шавелячы вуснамі, пачала чытаць. У заметцы пісалася, што ў той час, як скрозь па краіне ідзе вострая барацьба з кулаком як з класавым ворагам, у Выселках гэту барацьбу ігнаруюць і раскулачылі толькі аднаго ворага, які меў наёмную сілу,— Івана Гужова. А наёмную сілу мелі яшчэ наступныя гаспадары: Багацька Карніла, які два леты наймаў бяднячку Каландзёнак Прузыну жаць збожжа, Прахорыха, што тры гады запар наймае араць, жаць і сеяць, Багацька Уладзімір, які наймаў малаціць. Усё гэта могуць пацвердзіць сведкі. «Ніякай літасці класаваму ворагу!» — такім заклікам канчалася тая заметка. Падпісана яна была загадкава — проста: селькор.
Сцепаніда зразумела, што было ад чаго апанурыцца гэтым мужчынам, асабліва Карнілу, ды і старшыні Лявону. Ёй таксама зрабілася страшнавата, яна нават хацела яшчэ раз прачытаць, каб упэўніцца, што ўсё зразумела правільна, але Карніла ўзяў у яе газету.
— Ну, бачыла? Гэта я класавы вораг?
— А я патураю,— з’едліва сказаў Лявон. Сцепаніда прысела на лаву, нечага яна не магла даўмецца, хоць напісанае ў газеце было праўдай, але ж... Куды яна вяла, тая праўда заметкі, пра тое страшна было падумаць.
— I хто б гэта быў, свалата? — двума пальцамі скалечанай рукі стукнуў па стале Лявон.
— А я вам скажу — хто! Ягоная работа! — знервавана сказаў Карніла і ўстаў ад стала. Ля акна павярнуўся Ганчарык, ладны ў сваёй чырвонаармейскай форме, паверх якой вісела на баку цяжкая кабура з наганам — красамоўная адзнака яго новай міліцэйскай службы.
— Паеду ў раён. Я знайду, хто.
— Няма чаго доўга шукаць,— стаяў на сваім Карніла.— Каландзёнак гэта, я вам кажу. Mary закласціся на што хочаш.
— Можа, і Каландзёнак,— сказаў Лявон,— Ён жа ў нас грамацей. Але пе тое галоўнае.
— А што ж галоўнае? — гарачыўся Карніла.— Напісалі паклёп, хіба ж гэта няважна?
— У тым-та і справа, што не паклёп. Што праўда! Наймалі ж? Наймалі. Значыць, наёмная сіла.
У хаце ўсе змоўклі, пазіраючы хто куды — што такое наёмная сіла і якія яна цяпер мае вынікі, было ўсім вядома. Сцепаніда таксама маўчала, хоць і разумела, іпто цяпер нешта трэба рабіць, пскаму скардзіцца, ці што? Праўда, у глыбіні душы яна яшчэ не магла паверыць у кепскае, бо тыя пералічаныя ў заметцы людзі хоць і наймалі памагчы па гаспадарцы, але ж якія япы кулакі? I не сабатажнікі нават, бо разам з усімі ўступілі ў калгас, а Прахорыха проста старая бабылка, што дажывала свой век у струхлелай хаце. Ці ж ёй пад сілу было самой абрабіць і засеяць чатыры дзесяціны зямлі? Ну і наймала каго абрабіць поле з паловы ці трэцяй часці. Дык які ж яна класавы вораг?
— Але дзе Патап? — запытаўся Ганчарык.
— Збег, шчанюк. Ведае, паганец, што цяпер яму далей з воч, — не сунімаўся Карніла. Лявон прагна зацягнуўся апошнімі зацяжкамі з недакурка і са злосцю шпурнуў яго на падлогу.
— А я яму прытулак даў! У сельсавет пусціў. Ну паганец! Цяпер чакай у мяне!
— А што ты яму зробіш? — спытаў Карніла. — He выганіш жа.
— За праследаванне селькора крымінальная адказнасць,— напомніў Ганчарык.
— За яго адказнасць. А яму ліякай адказласці! Наплёў — і нрэч з воза. А тут шавялі мазгой. Бойся! Думай, піто выйдзе. Мабыць жа, гэтым ле колчыцца.
— Мабыць, не кончыцца.
— Трэба ехаць у мястэчка, — сказаў Лявон і падняў злявечаны твар да Ганчарыка. — Паедзем удвух.
— А як жа апісанне? — запытала Сцепаніда. — Яшчэ ж той канец сяла застаўся. Ці мо другім разам?
— Не,— сказаў Лявон. — Вы апісвайце. А мы пад вечар прыедзем.
— Ну добра.
Павольна, усё дужа паныла Карніла патэпаў па хаце, нешта падумаў і так і гэтак. Ведама: яму было не соладка — працягнулі ў газету. Сцепаніда пашкадавала яго, бо ведала, які ў яго самалюбівы нораў, хоць з выгляду ён быў мужык ціхі, негаваркі. Карніла хацеў нешта сказаць, надзеў на рукі лапленыя, з кажуха, рукавіцы, зноў зняў іх. Але махнуў рукой і ўзяўся за клямку. Сцепаніда таксама пайшла да дзвярэй.
Так, моўчкі, Карніла наперадзе, а Сцепаніда ззаду, яны пайшлі вуліцай у дальні канец Выселак, што раскінуўся за пагоркам у нізінцы. Карніла доўга маўчаў, шырока тупаючы па наледзянелым снезе ў чорных валёнках. Валёнкі былі яшчэ новыя, каляныя і здаваліся цяжкімі ў нязграбных, клееных з тоўстай аўтамабільнай гумы, галёшах. Канешне, ён часам наймаў што памагчы, хоць на зямлю і быў не багаты, але быў ашчадны, любіў майстраваць і меў троху пчол. Казалі суседзі, што быў скупы і не любіў пазычаць не толькі вяскоўцам, алс і родзічам. Ад калгаса не адмаўляўся, уступіў разам з усімі. Лявон яшчэ меўся паставіць яго брыгадзірам, бо Карніла гаспадарыць умеў і быў рупны. Ды вот гэты допіс у газеце.
— Во, кажуць: кіраўнікі, кіраўнікі,— сказаў ён, павярнуўшыся да Сцепаніды, і тая подбегам дагнала яго,— А я табе скажу: горай за суседзяў нікога няма. Ніхто табе столькі шкоды не ўчыніць, як твой сусед.
— Ну, ведама ж,— пагадзілася Сцепаніда.— Бо ўсё блізка, пад бокам.
— Пад бокам, усё бачаць і заходзяцца ад зайздрасці. Асобенна яшчэ, калі нягеглы які. Няўдака! Такі не тады рады будзе, калі сам каня купіць, а калі ў суседа конь здохне. Праўда! Знаю я такіх суседзяў! Ад іх кавалак хлеба трэба пад армяком есці. A то пазайздросцяць. А зайздрасць, яна бокам вылязае. Канешне ж, не таму, хто зайздросціць. Я не кулак, не багаты. Зямлі не болей, чым у другіх. Але я работу люблю. I парадак. He тое што другі: кінуў, рынуў, пайшоў. Я, калі ўзяўся, дык давяду ўсё да ладу. Зямлю, я яе лепей чым лусту хлеба дагледжу, усе шнуркі на каленях выпаўзаю, усе камочкі ў пальцах ператру. Я ржавую драціну
пе абміну, падбяру. А як жа іначай у гаспадарцы? Ды во, некаму ночы колс.
— А няўжо гэта Патап напісаў? — усумнілася Сцепапіда.
— A то хто ж? Ён жа ў нас селькор. Памятаеш тады, як на Прахорыху даказаў? Пра лён?
Гэта Сцепаніда памятала добра. Пра той учынак Патапа Каландзёнка, можа, з год гаманілі ў Выселках, a то і ва ўсім раёне. Былі нават спрэчкі: каторыя маладзейшыя ледзь не загрудкі браліся са старымі, якія гапілі хлопца, а маладыя хвалілі, бо пра Каландзёнка напісала тая ж газета, праславіла на ўвесь раёп. Здарылася тое залетась, позняю восенню, калі раён апьшуўся ў прарыве па лыіаздачы. Лён не ўрадзіў, нс вырас, бо з вясны засушыла, а здаваць трэба было, мужыкі спрэс сталі нядоімшчыкамі. 3 акругі і з раёна адразу прысхалі аж два ўпаўнаважаныя і разам з Лявонам пачалі хадзіць па дварах, выбіваць лён. Але што можна было выбіць, калі ўсё паздавалі дагэтуль, сабе не пакінуўшы ані каліва; калаўроты і кросны той год стаялі без працы. Каб як выпаўзці з планам, нават развівалі вяроўкі, конскія путы — усё здавалі як валакно. У старой Прахорыхі, ведама, не знайшлося нават якой вяроўчыны, каб раскруціць, упаўнаважапыя яшчэ пашкадавалі бедную бабыліху, якая ўсё плакала і наракала на лёс, на сваю старасць і нездароўе.