Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Але як толькі камісія выйшла з халоднай, няпаленай хаты на двор, Патапка Каландзёнак, які заўжды круціўся каля начальства, падышоў да старшага ўпаўнаважанага, маладога мужчыны ў чорным бобрыкавым паліто, і шапнуў, піто ў пустым хляве ў бабкі схаваны лён. Спярша яму не паверылі, зазірнулі ў пусты, з расчыненымі дзвярыма хлеў, і Патапка, узлезшы на бэльку, выцягнуў з-пад страхі тры куксы выдатнага гладкага кужалю. Гэта быў сабатаж, і хоць Прахорыха апраўдвалася, што ўшчэнт абнасілася, што тое ёй для сподняга на смсрць, склалі пратакол і хацелі судзіць. Але неяк абышлося з судом, мусіць, усё ж папікадавалі бабулю, а пра класавую пільнасць Патапа Каландзёнка напісала раённая газста «Чырвопы араты». Во пасля таго выпадку Лявон і пусціў у сельсавецкую хату Каландзёнка з маткаю, якія жылі да таго ў лазні. Самога ж Патапа ў вёсцы сталі клікаць Сель-
кор — адны з пахвалой і зайздрасцю, а другія з насмешкай. Што ж датычацца Патапа, дык, мусіць, ён зразумеў гэта пасвойму, і яшчэ разы два ў газеце паявіліся кароценькія заметкі пра высялкоўцаў: адна — што ў вёсцы добра працуе лікбез, а другая пра збор попелу на ўгнаенне.
Яны падышлі да скасабочанай, пад трухляваю страхой хаты, Карніла пакратаў зачыненыя знутры веснічкі. Тут жыў Багацька Барыс, мнагадзетны бядняк, які, аднак, ці не апошні на сходзе запісаўся ў калгас і адразу знік з вёскі. Казалі, некуды з’ехаў. Веснічкі ніяк не адчыняліся, тады Карніла так трасянуў іх, што тыя ледзь не паваліліся разам са слупкамі і расчыніліся. Яны абое зайшлі на засмечаны саломай і трухой, зруднелы ад памыяў падворак, праз халодпыя сені ўвайшлі ў хату.
— Дзень добры. Ці ёсць тут хто? — падаў голас Карніла.
He адразу з запечча выткнулася Лізавета, Барысава жонка, з паспешна захінутым нейкаю радзюжкай малым на руках, які туліўся мурзатым тварыкам да пустой Лізавецінай сіські. Счырванелымі, мабыць, ад плачу вачмі Лізавета ўставілася ў захожых.
— Лізаветка, мы апісаць, што ў калгас абабшчаствляць падлягае,— стараючыся як мага ласкавей, сказала Сцепаніда. Лізавецін твар ад тых слоў пыхнуў знянацкім гневам.
— Апісваць? Апісвайце! Во іх апісвайце! Маня, Тэкля, Гануля — усе сюды! Во іх бярыце, карміце ў сваёй камуне.
3 запечча да маці кінуліся дзве басаногія малыя ў заношаных каптаніках, ухапіліся за брудную спадніцу. Саромеючыся, выйшла старэйшая Гануля і таксама, пазіраючы спадыбла, стала за маці. У падпеччы, чуваць было, спуджана кудахталі куры, смярдзела чымсь непрыемным, і было дужа няўтульна ў запушчанай хаце.
— Ладна,— сказаў Карніла,— Ты тут нам шпіктакль не строй. Дзе Барыс?
— А я знаю, дзе той Барыс? Мне не сказаў. Калі ў калхоз запісаўся, дык яго і апісвайце. А я не пайду і каровы не дам. Карова мая, у пасаг бацька выдзеліў. He маеце права адбіраць.
— Ды сціхні ты, Лізавета! — зазлавала і Сцепаніда. — Карову мы пісаць не будзем. Запішам толькі каня. Ну і вупраж. Семяны тожа.
— А няма сямян. I каня тожа няма.
— Як гэта няма? — настырчыўся Карніла. — Быў жа конь, вараны.
— Быў, ды няма. Сплыў. Во як!
— Сплавілі? Прадалі?
— Хоць бы і прадалі, — выцерла слёзы Лізавета. — А што ж, дарма ў камуну аддаваць? Ці нам яго хто дарма даў? Грошы плацілі.
— Дурная ты, як стаптаны бот! — памаўчаўшы, зазлаваў Карніла. — Во і пастрой з такімі калхоз! Перш табе б розуму лабрацца! Культуры якой навучыцца! Во ў хаце не прыбрана, дзеці замурзаныя. Гультайка ты, а маладая яшчэ! Толькі малых ражаць, болей анічога не варта!
— Якая ёсціка!
— Ідзі паказвай, што дзе. Каб мы не тыцкаліся, як зладзеі.
— А ііс буду нічога паказваць. Самі глядзіце.
Яна пачала хутаць у радзюжку малога, зусім безуважная да іх, і Карніла, не стрываўшы, плюнуў пад ногі.
— Ну глядзі, апішам. Тады не наракай.
Удваіх са Сцепанідай яны зноў выйшлі на забруджаны ўшчэнт падворак, Карніла агледзеўся.
— Дзе тут у іх што? Там варыўня, здаецца?
Але не паспеў ён павярнуць да старой, з выкрышанымі вугламі будыніны, як з вуліцы пачуўся задыханы дзіцячы голас:
— Дзядзька Карніла, татка сказаў, каб вы ў сельсавет ішлі.
Абвязаная пад пахі хусткай, па той бок веснічак стаяла меншая Лявонава дачушка Волечка. Зірнуўшы на яе счырванелы ад бегу твар, Сцепаніда зразумела: штось сталася.
— Чаго яму там закарцела? — насцярожыўся Карніла.
— Ай, там прыехаў... Ну, з мястэчка дзядзька такі з чорным каўняром.
— Касмачоў?
— Ну. I яшчэ другі з ім. Дык татка сказаў... — Карніла
адразу пазмрачнеў з твару, нешта трохі падумаў і з роспаччу вылаяўся:
— Ядры яе маць! Так я і ведаў!..
Болей ён не казаў нічога — валюхаста прыпусціў па наледзянелай вуліцы, і Сцепаніда ледзьве паспявала за ім. Воддаль бегла задыханая Волечка.
Ля сельсавета быццам бы ўсё было па-ранейшаму, коней не было відаць: можа, стаялі ў двары? Напусціўшы ў хату сцюжы, яны разам сунуліся ў дзверы, якія Сцепаніда не дужа ўпраўна зачыніла ззаду — і паглядзела за стол. Там ужо сядзелі двое: Касмачоў — у канцы ля акна і наўзбоч ад яго пры сцяне — незнаёмы плячысты мужчына з цвёрдым, паголеным тварам, у бліскучай скуранцы, наўкось ад пляча перацятай рамянём — ад нагана, ці што? Мужчына глядзеў перад сабой на сашчэпленыя на сталешніцы рукі, вялікімі пальцамі якіх ён неяк спрытна круціў адзін каля аднаго. Касмачоў у паддзёўцы з чорным каўняром заклапочана пазіраў у парог; у прасценку на лаве, угнуўшы галаву і абапёршыся локцямі аб калені, нервова дыміў самасейкай Лявон. Побач з ім сядзеў Вася Ганчарык. Усе зацята маўчалі, мабыць, нешта прыгнечана перажываючы, і гэтая іх прыгнечанасць адразу перадалася двум захожым, якія, ціха павітаўшыся, селі на лаву ў парозе.
— Сход, ці што, будзе? — ціха запытаў Карніла, болей каб парушыць няёмкую ціш хаты.
— Раскулачванне! — нядобра буркнуў Лявон.
— Як? Ужо ж раскулачылі?!
— Раскулачылі, ды не ўсіх! — сарваным голасам знервавана выпаліў Лявон, устаў і адвярнуўся да акна,— Казаў жа, адным не абыдзецца.
Касмачоў за сталом павярнуўся бокам, пасля зноў абапёрся локцем аб стол, відаць было, ён таксама стрымліваў хваляванне, хоць знешне стараўся выдаць сябе спакойным, як заўжды, памяркоўным. Але гэта яму давалася кепска. У той жа час Лявон без дай прычыны злосна-пагана вылаяўся і ляпнуў недакуркам аб дол. Мужчына, не паднімаючы галаву ад стала, спадылба ўставіў у яго пільны цяжкаваты позірк, паглядзеў трохі, перавёў позірк на Касмачова. Той тады
павярнуў галаву да Лявона і, пазіраючы ў падлогу, сказаў з дакорам:
— У класавай барацьбе галоўнае — падняцца над асабістым.
Зноў стала ніякавата і дужа ціха, здавалася, ніхто не дыхае нават. Сцепаніда заскарузлымі пальцамі ціхенька церабіла рубчык на пале кажушка і адчувала сябе так, што хоць праваліся з той лавы.
— Дык каго ж раскулачваць? — унутрана напяўшыся, запытаўся ў гэтай цішы Карніла. Лявон са здзічэлым спрытам адскочыў ад акна.
— А тых, што наёмны труд мелі! Што ў газеце працягнуты! Уразумеў? — крыкнуў ён, і было незразумела, чаго ён так вызверыўся — ад злосці або ад спачування.
Карніла сцяў шырокія пашчэнкі, паволі апусціў долу твар. Пасядзеўшы трохі, устаў і памалу пабрыў да дзвярэй. Як дзверы за ім зачыніліся, Сцепаніду нібы працяло болем ад думкі: што ж гэта робіцца?
— Што, і яго? — запыталася яна, звяртаючыся да ўсіх. Голас яе напяўся ў нервовай узрушанасці, і гэта ўсе адчулі.
— I яго. I Ладзіміра. I Пракопіху, — кінуў Лявон.
— Раскулачыць?
— Анягож прэміраваць!
Яс ўсю хапіла нейкая ўнутраная гарачка, плечы адразу спатнелі, вочы заслала невідушным туманам, хвіліну яна пе ведала, што сказаць ім і што падумаць самой. А яны ўсе тут — мужчына за сталом, Касмачоў ля яго, аднавокі Лявон і нават Ганчарык — з нейкай напружанай увагай знямелі і толькі чакалі, што скажа яна. I яна дужа не ў лад са сваімі пачуццямі зарагатала нядобрым нервовым рогатам, якога аж сама спалохалася, бо адчула, што гэты яе смех вось-вось абарвецца нечым жахлівым.
— Дурні вы! — раптоўна прыцяўшы смех, выпаліла яна,— Ёлупы! Каго раскулачваеце? Тады ўсіх раскулачвайце! Усіх да аднаго! I калгаса не трэба будзе. I ніякага клопату. Давайце ўсіх! I мяне таксама — парабчанку пана Яхімоўскага. I яго вунь — беззямельнага Ганчарыка! УсіхІ Дазвання!
Яе трэсла, бы ў ліхаманцы, змутнелым позіркам яна нікога
не бачыла ў хаце, яна думала, што затрасуцца і яны ад яўнай бязглуздзіцы іхняга намеру, ад такой відавочнай несправядлівасці. Але яны спакойна сабе сядзелі, як пні,— нязрушна, упэўнена, і тады ёй зрабілася блага — ад страты ўлады над сабой.
— Ціха, цётка, — сапраўды дужа спакойна сказаў Касмачоў. — У палітыцы патрэбна паслядоўнасць.
— Якая паслядоўнасць? — ускочыла яна з лавы, болей за ўсё ўзрушаная гэтым яго разумным спакоем.— Якая паслядоўнасць? А справядлівасць не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныя людзі, хіба вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў... У якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жа нельга! Нельга, каб свае — сваіх! Ці вы ўжо здурнелі там ад навукі, не бачыце? Гэта ж усе людзі навакол бачаць, а вы...
Яна крычала — нязладна і блытана, пераскокваючы з крыўды на злосць, болей звяртаючыся, аднак, да таго незнаёмага мужчыны ў чорнай скуранцы. Яна хацела, каб ён чужы чалавек і, мабыць, нейкі начальнік, зразумеў, што робіцца несправядлівасць, і заступіўся. Яна верыла ў справядлівасць і дужа хацела верыць, што справядлівасць зараз жа пераможа крыўду. Але ў хаце ўсе маўчалі, маўчаў і гэты мужчына, упарта хаваючы вочы,— нават не зірнуў на яе. Тады яна закрычала яшчэ гучней:
— Гэта ж ашалець трэба! Лявон! Ты ж свой, тутэйшы, як жа можна так? Трэба куды ісці скардзіцца! Трэба ў Маскву ехаць, да самога Калініна. Ён жа павінен заступіцца! Нельга ж так! He па-людску гэта! He па-бальпіавіцку! Гэта ж перагіб!
— Ану ціха, цётка! — ужо нядобра гыркнуў Касмачоў. — Таварыш Ганчарык, што стаіцё? Супакойце гражданку!
Вася павярнуўся да акна, і на ягоным твары адбіліся такая пакута і такая разгубленасць, што Сцепаніда трохі абцішэла.
— К чорту ўсіх вас! Рабіце што хочаце! Але без мяне!..
Яна павярнулася і шыбанула ў дзверы, размашыста бразнула імі знадворку. Дзверы не зачыніліся, тады, падумаўшы, яна вярнулася і прычыніла іх.
Яна бсгла ўтаптанай дарогай у сваю Яхімоўшчыну, і слёзы цяклі гіа яе зяблых шчоках, а ўнутры ў яе ўсё галасіла, і яна не ведала, што рабіць. Яна толькі адчувала з незвычайпай выразнасцю, што зараз жа трэба нешта зрабіць, некуды бегчы, звяртацца да некага. Але куды бегчы і да каго звяртацца?