Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Праз два дні яны з Петраком адвезлі не дужа зграбна змайстраваную з старых дошак труну на каталіцкія могілкі
ў мястэчку і закапалі. Яшчэ праз дзень з мястэчка прыехаў арандатар Мацкевіч, які пагрузіў у параконную фуру грувасткае дубовае крэсла, гадзіннік у даўгім футарале і прыгожую чырвонага дрэва канторку, казаў, што за доўг, які не сплаціў яму Яхімоўскі. Сцепаніда з Петраком не пярэчылі, сказалі: бяры! Ім заставалася болей — лічы, уся сядзіба, дзве дзесяціны зямлі, кабылка, карова. Хіба па тым часе гэтага было мала?
На гіачатку вясны яны перацягнулі з істопкі свой небагаты набытак і так сталі жыць у хаце.
Стары Яхімоўскі пакрысе стаў забывацца. Часам успамінаўся, але той успамін не прыносіў радасці, і яны стараліся думаць пра ііппае.
Тым болей што бедаў і клопату хапала ўсе тыя гады.
Азіміна сабе расла, клопат пра яе быў невялікі, але ж яе пасеяна было ўсяго дзве ніўкі, а галоўную частку надзела, што была на пагорку, трэба было араць пад ярыну. Яно б нічога, канешне, неяк бы ўзаралі, але горш, што самы верх гэтай гары з пазалеташняга года ляжаў аблогай. Яхімоўскі яго нс араў, арандатар некалі кінуў, бо зямля там была нс дай Бог — гліна, якая ў сухі год камянела, бы тая скала. Але лацвей было Яхімоўскаму мець якую дзесяціну аблогай, у яго хапала і лепшай зямлі, а як во было ім? Пабедаваўшы крыху, Пятрок запрог маладую кабылку ў ладны, новы яшчэ плужок і паехаў узнімаць аблогу.
Ён біўся там ад раніцы да паўдня, Сцепаніда, занятая іншымі справамі на сядзібе, чакала яго палуднаваць і не дачакалася. Адчуўшы благое, кінула недаробленае на падворку і ўзроўкам пабегла на той іх новы надзел, на тую халерную выспу, дзе змагаўся з зямлёй Пятрок.
Яшчэ здалёку, з узроўка, яна ўбачыла кабылку і Петрака ля яе, якраз тыя стаялі на самае выспе, але чамусь Пятрок кінуў плуг і нешта тузаўся ля кабылы, якая апанурылася ў баразне сярод ссохлага леташняга быльнягу і стаяла з мокрымі бакамі, нізка звесіўшы голаў. Сцепаніда падбегла бліжэй, выскачыла з аблогі на некалькі вузкіх баразёнак і ледзь не войкпула, пакалоўшы ногі аб калючы глей, які, нібы бітая цэгла, чырванеўся ўперамешку з хамлакамі ссохлага
гною і леташнім былыіягом. Дзіва што кабылка ўходалася, тут і стары харошы конь, мусіць, надарваў бы жылы, пацягаўшы за сабой плуг. Вараная іхняя кабылка і яшчэ пацямнела ад поту, які ручаямі ліўся па яе выпнутых скабах, a бакі яе дыхавічна хадзілі ад ператомы, і галава апушчалася ўсё ніжэй. 3 трывожным адчаем у голасе нешта гукаў да яе Пяторок, босы, у зрэбнай непадпяразанай кашулі, з узмакрэлымі ад поту плячыма — ён зірнуў на Сцепаніду, тузануў кабылку за аброць, і тая раптам хіснулася — заднія nori яе раз’ехаліся, і яна села ў пастромках на мулкае ворыва.
— Авой, бяда, што ж рабіць? — роспачна прамовіў Пятрок і зноў узяўся тузаць і лаіпчыць кабылку, гладзіць па шыі, але, мусіць, дарма. Неўзабаве падагнуліся яе і пярэднія ногі, і яна легла ў вупражы, уцягшы ў хамут галаву, грабучы глей нагамі. Пятрок кінуўся яе распрагаць, ды ніяк не мог развязаць супонь, тады Сцепаніда скінула з плуга ворчык, тым аслабаніўшы пастромкі і пэўна ўжо адчуваючы, што ў іхняе жыццё раптоўна і неспадзявана ўварвалася новая вялізная бяда.
Так яно і сталася, кабылка не паднялася болей, як яны ні стараліся яе падняць — сенам, травой, паўбулкай хлеба, прынесенай Сцепанідай з сядзібы. Галава яе на доўгай пляскатай шыі неўзабаве таксама апала на глей, толькі вочы яшчэ трывожна варушыліся, нібы молячы людзей аб паратунку. Ды ратаваць, мабыць, было позна ўжо. Пад вечар яна апошні раз напружылася, выпрастала ногі і знерухомела назаўжды.
Сцепаніда ўся трымцела ад гора, ужо добра ведаючы, што чакае гаспадарку, якая засталася без каня, ды яшчэ ў такую пару, калі ён найболей патрэбны. Пятрок разгублена пастаяў, змакрэлы ад поту, урэшце не вытрымаў, сеў і, утуліўшы ў рукавы твар, заплакаў. Сцепаніда не супакойвала яго, крадком выцерла слязіну з уласнай шчакі і ўспомніла нядаўнія агледзіны поля і таго нежывога жаўраначка пад мяжой.
— Гэта яе праклялі, гару гэтую. He было зямлі, але і то не зямля.
Пятрок супакоіўся трохі, пасядзеў яшчэ, астыў целам, нутром — трэба было думаць, як жыць далей.
Пад вечар ён прыйшоў з хамутом на хутар, узяў старую
рыдлёўку і скіраваў у Баранні Лог, да хваёвай выспачкі, дзе капалі пясок і закопвалі здохлую жывёлу. Там, на ўскрайку хвойніку, выкапаў яміну, затым прывёў ад Ладзіміра з Выселак яго ладнага буланага коніка з хамутом і пастромкамі і адвалок кабылку да выспачкі. Сцепаніда туды пе пайшла, яна не магла на тое глядзець, і думала ўсё, як жыць, калі такія напасці ў такі самы непрыдатны час. Дзе ўзяць каня, каб узараць той пракляты пагорак? He кідаць жа яго зноў аблогай, з чаго ж тады жыць?
Пятрок прывалокся позпа, скупа адказаў на яе пытанні з’еў трохі крупніку і сеў на парозе ў сенях. Яна спрабавала нешта сказаць, можа, выклікаць яго на размову, але, мабыць, яму было не да размовы, і яна не стала назаляць, занялася сваімі справамі. А пасля і яна задрамала ў запеччы, а калі прачнулася на світанні, Петрака ўжо не было, кудысці сышоў, і яна падумала: мабыць, у Выселкі, трэба ж было прасіць у каго каня, даць рады той выспе. Іншыя ўжо адсеяліся, a яны не маглі яшчэ ўзараць.
Але яго не было і ўранку, як развіднела, і пасля, на сняданне, тады яна, устрывожыўшыся, зірнула цераз плот на гару і ажно знсрухомела ад скрухі і здзіўлення, убачыўшы ўдалечы адзінокую сярод поля постаць, якая мерна неяк хісталася ў бакі, быццам што робячы на адным месцы. Яна хацела пабегчы туды, але ў печы ўжо варылася бульбачка, неяк было кінуць печ без нрыгляду. Тады, зразмеўшы нешта, яна трохі счакала, наладкавала сякі-такі харч у хустку — міску бульбы, як зварылася, кавалак сала, хлеб, гарлач малака — і пайшла на гару.
Ну, так яно і было, як ёй здалося: Пятрок капаў рыдлёўкай — калупаў, біў, сек пракляты той глей, парослы ўжо маладым пырнікам між ссохлага леташняга быльнягу, і ўжо агораў ладны клінок з канца ніўкі. Але як яна зірнула на яго твар, дык ледзьве пазнала мужа — такі ён стаў страшны, схуднелы, аброслы цёмнаю шчэццю, а ў яго вялікіх вачах тлеў немы дакор за ўсе няўдачы жыцця — каму толькі? Пляскатыя грудзі яго і яшчэ апалі, плечы выпнуліся худобай, мокрая ад поту зрэбная кашуля матлялася ад ветру, як на калку.
— Пятрок, піто ж ты робіш? — сказала яна і стала ў канцы ніўкі.
— Што бачыш,— задышліва адказаў ён, не прыпыняючы працы.
— Ці ж ты ўскапаеш!
— А піто ж рабіць?
— Можа б, даў хто каня? Нада ж да людзей схадзіць?
— Ужо хадзіў. Хто дасць? На гэтую во камяніцу? Яна пе настойвала болей, ведала, што ўвогуле Пятрок казаў праўду: такой пільніцай у каго дапросішся, кожнаму конь патрэбны самому. Зіюў жа, хто дасць свайго беражоііага ў чужыя рукі ды яшчэ на такую зямельку? Дык што ж, капаць рыдлёўкамі? Алс, мусіць, іншага не выпадала.
Яна, памятае, трохі нават заплакала тады, уявіўшы сабе сялянскую долю без коніка. Пятрок прыпыніў працу, знямогла абапёрся аб рыдлёўку.
— Што ж рабіць? Жыць жа нада. Як-небудзь... Чатыры дні ад цямна да цямна япы ў дзве рыдлёўкі адольвалі той глей і ўсё ж неяк адолелі яго. Праўда, абое засталіся без сілы, знемаглі дашчэнту, але неяк усё ж ускалупалі, хоць і мелка, мясцінамі толькі падрапалі зверху рыдлёўкамі. Рабілі ўсе дні моўчкі, часам толькі пераводзячы дых з рыдлёўкамі ў руках. Пасля Пятрок паўдня біў кукай глыжы і аднойчы ўранку ўзваліў на сябс паўторбы ячменю, узяў плеценую з саломы сявалку. Пасеяў хутка, забаранаваць, праўда, на паўдня пазычыў каня ў Лявона, надзел якога быў побач, трохі ніжэй, зямля там таксама была не дай Бог, але трохі мякчэйшая па супесі. Управіліся якраз у суботу, ціхім пагодлівым адвячоркам, і Сцепаніда думала адпачыць трохі, разагнуць адубелыя, у мазалях, далоні. Але Пятрок, хвіліну пасядзеўшы на прызбе, узяў сякеру і падаўся кудысь узроўкам. Яна запытала, па што, думала, гіа якую лясіну ў печ, бо дроў было мала, але ён не адказаў і знік за плотам.
Вярнуўся ён на падворак, калі яна ўзялася даіць карову, і адразу ж, не павячэраўшы, паваліўся ў запечку. Калі, управіўвіыся з вечаровымі справамі па гаспадарцы, яна ўвайшла ў хату, ён зняможана хроп, і яна не стала нічога пытацца, таксама лягла.
Назаўтра паўтарылася ранейшае — ён знік на світанні, і яна ўжо не ведала куды. Але ці мала ў мужыка спраў па вясне, асабліва яшчэ пры такой бядзе, без каня. Можа, пайпюў у Выселкі, думала яна, зноў жа наконт каня, бо яшчэ трэба было вывезці гною пад бульбу, узараць гарод, пасадзіць бульбу — работы на зямлі вясной заўжды процьма. Сцепаніда навязала на ўзроўку карову і, калі вярталася да сядзібы, незнарок зірнула на гару і зноў жахнулася ад таго, што ўбачыла.
Якраз уставала сонца, якое, праўда, тут жа, пад лесам, упаўзала ў нізкую хмару, і збоч ад яго на святлявым ускрайку ранішняга неба яна ўбачыла здалёк чалавечую постаць, якая, угпуўшыся, быццам дужалася з нечым, якім слупом або дрэвам — чымсці высокім і, мабыць, цяжкім. Яна ўжо зразумела, што гэта Пятрок. Але што ён удумаў?
Збочыўшы са сцяжыны, Сцепаніда кінулася наўпрасткі туды, колючы ногі ў дробным глеі засеянай нівы, падбегла да сваёй палоскі. Тут ужо стала відаць, як на самай выспе ў канцы іх надзела пахіла вагаўся свежы, з неакоранай лясіпы збіты вялізны крыж, які, упіраючыся ў зямлю нагамі, з усяе сілы паднімаў над сабой Пятрок. Як яна падбегла бліжэй, ёп ужо выраўняў крыж угары і крыкнуў: «Трымай!» Сцепаніда аберуч ашчаперыла сыры і шурпаты ствол дубка, патрымала яго роўненька ў глыбакаватай яміне, якую таропка пачаў засыпаць Пятрок. Крыж быў высозны і страшэнна цяжкі, варта ёй было незнарок трошкі нахіліць яго, як яна спалохалася, што не ўтрымае, але ўсё ж утрымала, і Пятрок пакрысе закідаў яміну глеем.
— Памажы, Божа, не адступіся ад рабоў тваіх, — прабубніў ён, хрысцячы спатнелы, спакутаваны за гэтыя дні твар. Яна таксама перахрысцілася, падумаўшы: а мо і праўда паможа? Адвядзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі.
Крыж пастаяў вясну і лета — на самай выспе над лесам і ровам, воддаль ад дарогі. Кожны, хто ехаў ці ішоў гасцінцам, пазіраў на гэты знак чалавечай бяды, алс мала хто ведаў, якая была то бяда. Тады ж нехта з высялкоўцаў назваў гэты пагорак Галгофай, ды так і пайшло: Галгофа ці гара Галгофа, a то яшчэ Петракова галгофа. Так звалі і пасля, як местачковыя