Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Наўкола ляжала прытуманеная бель поля, неба поўнілася мігатнёй зор, відаць было далёка — шырокі палявы прасцяг з гасцінцам, які цемнаватаю рысай пралёг упоперак яе шляху. У далечы таго прасцягу пад змрочнаю сцяной гаю на Галгофе мясцілася цёмная купка яе Яхімоўшчыны, хутара, які стаў яе лёсам. I хто б мог падумаць? Некалі маладой дзяўчынай яна пайшла туды наймацца на жніво да незнаёмага гаспадара, у незнаёмую сядзібу, а цяпер во бяжыць туды, як у свой адзіны прытулак. Во як павярнула жыццё. Сцепаніда не чаплялася за старое — у старым у яе наўрад ці набралася б паўгода
людскага жыцця, спрэс душылі работа, ранняе сіроцтва, нэндза і бяспраўе. Гадоў колькі парабкавала ў пана Жулегі і паўпанка старога Яхімоўскага, рабіла на чужой зямлі, бо сваёй не мела. А што такое чужая зямля, той да скону дзён не забудзе, хто хоць раз паспытаў хлеба з ласкі чужых рук. Праўда, пасля рэвалюцыі ўсё тут крута змянілася, павярнулася да такіх, як яна, другім, леппіым, бокам: пан Жулега ўцёк у Варшаву, скончыў свой шлях на зямлі стары Яхімоўскі, і яна з Петраком перабраліся з істопкі ў хату і атрымалі ад іювай улады дзве дзесяціны хутарсжой зямлі. Спярша зажылі і пяблага, уволю наеліся свайго, а не панскага хлеба, абзавяліся скацінай, канём. Пётра, які ў галотнай бацькавай сям’і быў нібы за парабка, так зашчыраваў на сваёй гаспадарцы, што яна спалохалася за яго здароўе. Але свая зямля вымагала, і ён так рупіў з усякай работай, так заўзята араў, біў кукай глыжы, угнойваў кожны маленькі лапічак глею, затым сам адзіп касіў, звозіў і зноў араў, сеяў, скародзіў. Набытая ад старой гаспадаркі кабылка не вытрымала і пала першай вясной, гэта было вялікае гора, якім нагараваліся ўволю, пакуль набылі каня. А тады звалілася ліха на Петрака. Як нарадзілася Феня, Сцепаніда падпала здароўем, і ён мусіў адзін і жаць, і касіць, ірваў, як асілак, і надарваўся. Неяк вазіў з поплава сена, ягоная брычка падвярнулася на ўзроўку, Пятрок падставіў плячо і зламаў ключыцу. Два месяцы праляжаў у бальпіцы, ледзь выхадзілі дактары, на полі перастаяла і палегла ярына, па восені нажалі са дзве капы, ледзь вярнулі насенне. Той год выпаў галаднаваты, хлеба хапіла да Вялікадня, добра, што ратавала бульбачка. Былі і яшчэ скупыя на хлеб гады, калі то вымачвала, то засушвала, a то бракавала насення, гною, скаціны. Пятрок, аднак, не здаваўся, рабіў як пракляты, гэтак заўзята, што дзеравенцы з Выселак сталі з яго пасмейвацца — шчыраваў удзень і ўначы, а плёну было курам на смех. Але ён усё не мог пагаспадарыцца ўволю, высах, схуднеў, сіпата дыхаў, але рваў, варочаў, пазней за ўсіх клаўся і раней уставаў. Сам сабе гаспадар, які клапот, такі і ўмалот, што зробіш, тое і заробіш, любіў ён казаць тады, як яна ўшчувала часам, каб паспакайнеў, адпачыў, пабярогся. Сцепаніда ж пасля няўдач у гэтай зацятай барацьбе з зямлёй за жыццё сказала
сабе: не, так не забагацееш, толькі надарвеш здароўе і раней часу сыдзеш у глей на вясковых могілках. Калгас дык калгас, сказала яна сабе, як бы там ні было, мабыць, горш не будзе. Як усе, так і мы, авось не прападзем і ў калгасе. А Петрыку дык, пэўна, здаравей будзе, мо лішні год пажыве на гэтым няласкавым свеце.
Здалёку на хутары пад ліпамі замігаў чырвоны агеньчык у акне, яна падумала: значыць, прыехаў Пятрок — і парадавалася маладой бабскай радасцю — уся сям’я ўрэшце сабралася, скончыліся дзённыя турботы, цяпер да заўтра душа спакойная. На белым ад месячнага святла падворку стаялі сані з рэштаю сена, конь ужо быў упарадкаваны, карміўся ў хляве. Можа, Пятрок разжыўся на газу, падумала Сцепаніда, бо ў газнічцы яе засталося дужа мала — на адзін, можа, вечар. Яшчэ лаказвала папытаць наконт ботаў у аднаго знаёмага яўрэя-шаўца на станцыі. На боты, канешне, было мала грошай, усяго дзесяць рублёў, але, можа б, як дамовіўся напавер ці паабяцаў якую бараннюю лапатку, фунты два масла ці яшчэ чаго, як-пебудзь сплацілі б. А то ў адных валёнках дваім яўна пявыкрутна, калі хто абуе, дык другому хоць сядзі дома, нікуды не вытыкайся. А вытыкацца трэба, як во сёння, кожны дзень не гэта, дык тое, усё клічуць, абавязваюць, трэба ісці-бегчы.
Дзверы ў сенцы былі не зашчэплены, яна пераступіла парог і зашчапіла іх, увайшла ў хату. Адразу сцяміла: дзеці ўжо спяць, у дымнаватым прыцемку хаты было ціха і цёпла, смярдзела газай і тытунёвым дымам, на канцы стала гарэла газнічка. і Пятрок пры ёй перабіраў нейкія паперкі, мусіць, квіткі, вывяраў плацяжы: што сплаціў, што пратэрмінавалі, колькі нарасло пені і што засталося.
— Даўно прыехаў? — сцішана запыталася Сцепаніда.
— А нядаўна.
— Еў што?
— Елі тут. Крупнік.
Яна пачала распранацца, павесіла на цвік кажушок, зняла з галавы цёплую хустку.
— Ну як камуна? — запытаў ад газнічкі Пятрок,— Сарганізавалі ўжо?
— Пастанавілі Гужа раскулачыць,— сказала яна аб іншым,— Прыязджаў Новік. Як сабатажніка і што наёмная сіла.
Пятрок падняў да газнічкі немалады, зморшчаны і зашчаціпелы твар і ўважліва паглядзеў на яе. У ягоных вачах спярша адбілася трывожпае здзіўленне, якое хутка саступіла месца паныласці.
— Што робіцца на свеце! — трудна сказаў Пятрок,— Наёмная сіла. Якая наёмная сіла?
— А такая,— сказала яна,— Памагалі ставіць трысцен. Наймаў. I на жніве таксама.
— Бога на вас няма! — уздыхнуў Пятрок,— Раскулачыць. Наёмная сіла. У таго ж старшыні Лявона таксама была наёмная сіла. Як малацілі. Во, Ладзіміравы мальцы памагалі. Адной рукой што ж ён, і цэпам не ўдарыць. Дык і яго раскулачыць?
— Тут, бач, яшчэ сабатаж,— сказала Сцепаніда,— Заўчора ж ён на сходзе ўпёрся і сарваў калгас.
Япа села на нізкі ўслончык і пачала разбэрсваць свае наледзянелыя за дарогу чуні. Пятрок за сталом не мог супакоіцца.
— Калі ўжо да такіх дайшла вочарадзь, дык што ж пасля будзе? Каго ж вы праз год-два будзеце раскулачваць?
— А тады, можа, не будзе каго. Усе ў калгас паўступаюць.
— Можа, і паўступаюць. Але як жа з класавай барбой? Класавая ж барба не адмяняецца?
— Можа, і адменяць. Калі ворагаў не стане. Дужа ты знаеш — незадаволена абарвала яго Сцепаніда.
Сапраўды, што ён знаў, гэты цёмны мужык, які не хадзіў нават на сходы, рэдка калі браў у рукі газету, з начальствам ніколі нс гутарыў. Мог толькі цьмяна меркаваць аб усім сваім небагатым мужыцкім розумам.
— Што гэта ў нас усё не так, як у людзей,— раздумна казаў Пятрок, пазіраючы на мілыоткі агеньчык газнічкі. — Вунь на станцыі гаварыў з адным мужыком аднекуь з-пад Улы. У іх нічога. Ціха. I калгасаў не чуваць, ніхто не прыязджае, не заганяе. Нікога яшчэ не раскулачылі.
— Чакай, дабяруцца. У глушы, можа, жывуць. За балотам дзе.
— Можа, і за балотам. А ў нас?..
— А ў нас во, у раёне пад носам. Ды і з акругі не прамінаюць: пры дарозе ж. Яно і добра, што пры дарозе, у тым тожа выгода,— сказала Сцепаніда і ўспомніла: — Газы купіў?
— Далі. Адну літру. На пай. Дужа яе хопіць, гэтае літры?
— Ну колькі хопіць. А там падвязуць. Дарога ж усталявалася. А пра боты пытаўся?
— Боты? — неяк спалохана зірнуў на яе Пятрок, быццам толькі зараз успомніўшы пра боты.— Ботаў няма,— сказаў ён і ўстаў з-за стала — худы, невялічкі, з запалымі грудзямі стары. Так, стары, бо меў ужо пяцьдзесят год — не маладзён.
Пятрок адхінуў посцілку ў запечча і нешта ўзяў з ложка, на якім яны спалі.
— Во замест ботаў.
— Што гэта?
Яна недаўменна перапяла з яго рук нейкі зграбненькі чорны футаральчык, нібы лёгснькую дзіцячую трунку, і не адразу сцяміла, што гэта і навошта.
— Скрыпка! — сказаў Пятрок.
— Здурнсў ты!
— Можа, і здурнсў.
— Гэта ж дорага, мусіць,— спалохалася Сцепаніда.— Во, хадзіць няма ў чым. У Федзькі башмакі разваліліся, а ён — скрыпку! Яна ж вялікія грошы каштуе. Мусіць, усе дзесяць аддаў?
Пятрок ніякавата патэпаў каля яе, узяў футарал і беражным дотыкам закарэлых пальцаў разняў зашчапкі. Ашчадна, нібы дзіця, выняў адтуль чырвона-блішчастую скрыпачку з чорнай дэкай і прыгожа закругленымі выразамі па баках. — Ты ж хацела,— вінавата напомпіў Пятрок.
— Калі гэта я хацела? Калі тое было? Тады маладая была, дзяцей не мела. А цяпер... Ну, ты здурнеў! У што цяпер абуцца будзе, хоць босая хадзі, а ён — скрыпку! Калі ты на ёй граць будзеш — во зіма канчаецца. Сеяць скора...
— Ды ўжо, мабыць, адсеяўся,— апанурана сказаў
Пятрок і адчужана адышоўся, сеў на лаву. Нядоўгая прыўзнятасць у настроі канчаткова пакінула яго. На стале побач з футаралам ляжала не кранутая смычком скрыпка.
— Чырвонец аддаў, яшчэ два вінаваты. Напавер даў. Яўрэй адзін на станцыі.
Сцепаніда ляснула ў далоні.
— Тры чырвонцы, а-я-ёй! Ну, ты з глузду з’ехаў! Ашалеў па старасці год. Мы ж страхоўку яшчэ не заплацілі. Налог толькі за той год выплацілі, а ўжо новы прыслалі. Пені па нядоімцы набегла. Абуць нечага на ногі. Газы няма. Цукру з восені ані драбка, Фенечка без салодкага „е есць нічога. Каб хоць булку якую купіць, a то скрыпку! I за такія грошы! Дзе ты цяпер возьмеш тыя чырвонцы? Хто табе дасць?
— У камуне заробім.
Сцепаніда злавалася, ледзь не плакала. Што ён гаворыць, гэты бязглузды чалавек, нашто яму скрыпка? У такі час? Калісь навучыўся трохі вадзіць смычком, раз на кірмашы ў мястэчку папрасіў у нейкага цыгана троху пайграць, яна стаяла поруч і пахваліла, дык ён загарэўся: куплю! I во зпайшоў час і грошы — купіў, але не на радасць, хутчэй на бяду. Навошта ёй гэтая скрыпка? Ці да скрыпкі цяпер, калі не сёння, дык заўтра прыйдзецца завесці ў калгас каня, ссыпаць насенне, аддаць збрую, сані, калёсы, перайначыць усё жыццё на новы, нязнаны і немінучы лад. Ці да музыкі цяпер?!
Час так змяпіўся, усё на вачах перайначваецца. Што засталося ад таго, як яны былі маладыя і з большаю сілай, a галоўнае — з такімі неспатолыіымі марамі і спадзяваннямі?
14
Дужа недарэчная выдалася тым годам вясна, якая нямала дадала людзям турбот да іх і без таго немалых жыццёвых клопатаў.
Толькі што скончылася доўгая пакутная вайна, у вёскі і хутары пакрысе вярталіся дзецюкі і маладыя мужчыны, узнёслыя і ганарыстыя ад перамог над белымі, немцамі,
палякамі, у вастраверхіх будзёнаўскіх шлемах, растаптаных гамашах з абмоткамі, з мяшэчкамі за плячыма, але з вялікай надзеяй пачаць новае, адваяванае ў старога жыццё. Трэба было брацца за зямлю, араць і сеяць, каб было што з’есці налета. Зямля чакала і таксама бы рыхтавалася да свае адвечнае справы — радзіць хлеб. 3 благавешчання добра прыгрэла сонца, за які тыдзень сагнала ўвесь снег, стала цёпла і амаль што суха ў полі. На вербніцу Сцепапіда з Петраком збіраліся ў царкву і яшчэ пасварыліся трохі ранкам — надзявацца ці не. Пятрок угрэўся раніцай на падворку і хацеў ісці ў адной сарочцы, але Сцепаніда змусіла яго накінуць паддзёўку, і яны, трохі незадаволеныя адно адным, выйпілі з істопкі, каб сцяжынай цераз азіміну скіраваць наўпрасткі да мястэчка. Стары Яхімоўскі таксама выцягся з хаты на двор і стаяў на сугрэве ля прызбы — прыгорблены, тонкі ў сваім вузкім чорным каптане з густым радам да шыі зашпіленых гузікаў, абапёршыся на старадаўні з перламутравым убранствам кіёк і неяк бы з зайздрасцю глядзеў ім услед выцвілымі старэчымі вачыма. Якраз за тыдзень да таго ён пусціў іх на хутар, бо ў Петраковай сям’і на Выселках ім ужо стала неяк, Сцепаніда адразу не паладзіла са свякроўю і надоечы папрасіла пана Яхімоўскага, каб налета пусціў у істопку — усё роўна яна ўжо гаспадарыла на падворку і ў будынках, а новы парабак Пётра будзе ў помач, бо куды ж ён мог дзецца без хаты, без сваёй зямлі і гаспадаркі. Раней дык з вясны выпраўляўся ў заробкі, батрачыць на фальваркоўцаў, цяпер жа было невядома, якія дзе будуць заробкі, ды і стаў не халасты — жанаты. Сцепаніда ласкава так папрасілася, і, мусіць, паважаючы яе чатырохгадовую адданасць хутару, Яхімоўскі пагадзіўся, сказаў: жывіце, месца хопіць, істопка цёплая. Тым болыл — вясна на дварэ.