• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 2

    Аповесці, апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 624с.
    Мінск 2005
    159.89 МБ
    У істопцы яна паставіла чыгунок ля парога, села на сеннічок і праседзела так, аж покуль у істопку не ўлез Пятрок. Ад яго патыхнула макрэддзю і сцюжай, але Пятрок нават не здаўся змораны — хутчэй вясёлы і задаволены.
    — Баба, жывём! — з ненатуральным для яго ажыўленнем загаманіў ён з парога,— Зрабіў сарцір, пу, гэты клазет... Афіцэр пахваліў.
    — Можа, аблаяў?
    — He, пахваліў, яй-богу. Па плячы так паляпаў. Гут сказаў.
    — Здорава ты выслужыўся,— з’едліва сказала Сцепаніда, трохі дзівячыся пры сабе з Петрака: знайшоў чым радавацца.
    — Ды не выслужыўся, чорт іх бяры! — з прытоеным запалам загаманіў Пятрок.— А во падумаў, мо скрыпку аддадуць.
    — He аддадуць,— сказала яна.— He затым бралі.
    — А нашто яна ім? Іграць жа не ўмеюць.
    — А можа, і ўмеюць.
    — Каб умелі, ужо ігралі б. Я знаю.
    — Ну ідзі, прасі,— сказала яна, думаючы, аднак, аб іншым.
    Яна думала, што парсючок, мабыць, прападзе, проста азалее ў гэту сцюжу, калі перш не здохне з голаду ў той нары. I што рабіць? Хіба папрасіцца па якой патрэбе з сядзібы, можа, пусцілі б? Але якую прыдумаць прычыну, каб паверылі, яна не магла даўмецца і напружана думала, думала.
    — Ану пайду,— набіраўся рашучасці Пятрок, але ўсё яшчэ не адчыняў істопкі.
    I тады яна ўспомніла пра недастрэленых сваіх курэй, якія, мабыць, некуды сыіплі з хутара ці, можа, пахаваліся ў рове. Тупаючы ўдзень ля кухні, яна крадком усё пазірала па завуголлі, ці не пакажацца каторая. Але не паказалася ніводнай, значыць, недзе добра зашыліся.
    — Папрасі там, каб пусцілі курэй пашукаць. Курэй, скажы, разагналі ўчора.
    — А што? Можна. Ну, Божа, памілуй.
    He бачна было ў цемры, але яна ведала: Пятрок перахрысціўся, і памалу, нерашуча адчыніў дзверы. Затым не адразу, счакаўшы, з сянец пачуўся ціхенькі стук у другія дзверы, у хату, і Сцепаніда захвалявалася — чорт ведае што зараз будзе? Хоць бы жывы вярнуўся яе Пятрок.
    Аднак, здаецца, яго ўпусцілі ў хату, і ён прапаў там надоўга. Яна чакала і слухала, ды нічога адтуль не было чуваць, апроч рэдкіх нянаскіх слоў, што-небудзь зразумець па якіх было нельга. I раптам тоненька пявуча загучала адна струна скрыпкі, другая і трэцяя — ладна загучалі, і яна пазнала Петракову руку. На што іншае ён быў не надта каб здатны, але іграць умеў, як рэдка хто іншы. «Няўжо аддадуць?» — неяк з сумнаю радасцю падумала Сцепаніда. Аднак Пятрок не вяртаўся, а замест яго з хаты хвалююча-пявуча пацякла музыка колішняй любімай ёю «Купалінкі». Сцепаніда слухала-слухала, душачы ў сабе нешта жаласлівае, якое ўладарна брала ў свой палон, і яна не стрымалася. 3 вачэй выплыла адна за адной некалькі слязін, яна хуценька сцерла іх з твару ражком іпорсткай хусткі і зноў стаілася, слухаючы. Пятрок іграў слаўна, чыста і нават старанна, як некалі іграў малады на вечарынках у Выселках, Замошшы, Гузах на пару з цымбалістам Лаўрыкам. Як скончыў, чутно
    было, там зіюў загаманілі, прыціхлі, і з хаты загучаў новы матыў песні пра Волгу, якую спявалі перад вайной. Чуваць было, яму падпявалі нават — не па-нашаму, недарэчнафальшыва на чужой гэтай мове. Сцепаніда слухала-слухала, і яс першае міжвольнае замілаванне музыкай пачало саступаць месца прыкрасці і нават злосці — навошта ён там ім іграе? Знайшоў каго цешыць музыкай! He мог адмовіцца, ці што? Сказаў бы: не ўмею, не мая скрыпка — сынава. A то ўзрадаваўся: пахваліў афіцэр за сарцір, дык, можа, гатоў яму іграць, калі ён там сядзець будзе. Ну хай толькі вернецца! Калі ўрэшце не заслужыць ад іх яшчэ аднаго добрага выспятка.
    Тым не менш ішоў час, а з выспяткам там не спяшаліся: мусіць, сапраўды ягоная ігра спадабалася. Пятрок іграў доўга, пасля песняў узяўся за танцы і перайграў ім і казачка, і лявоніху, і страданіе. Сцепанідзе нават здалося, што там разы два папляскалі яму, і нехта сказаў «брава», ці што. «Глядзі ты! — дзівілася Сцепаніда,— Во ўпадабалі! Ну чакай жа, я табе пакажу, як дагаджаць гэтаму груганню!»
    Можа, толькі праз якую гадзіну стукнулі дзверы — адны, другія.
    Пятрок сапраўды вярнуўся ў істопку і з гіарога ціха, але задаволсна паведаміў:
    — Ну, я ж казаў...
    — Аддалі? — холадна запыталася яна.
    — Аддалі, во, а ты казала,— ён сунуў ёй нешта ў цемры, і япа не адразу намацала тоненькі ражок скрыпкі.
    — А пра курэй спытаў?
    — А, пра курэй... Забыўся. Знаеш, забыўся... Там, ведаеш, з імі не дужа пагамоніш.
    Коратка размахнуўшыся, яна шпурлянула скрыпку ў цёмны куток ля жорнаў, тая трохі стукнулася аб штось няцвёрдае і адскочыла, ціхенька загуўшы струнамі. Пятрок жахнуўся.
    — Ты што, ты што?.. Ты што гэта, таго?..
    — Я не таго. Гэта ты, гляджу, хутка таго,— напаўголаса, але злосна вымавіла яна.— Прыладзіўся, грае. Каму ты граеш — падумаў? Можа, яны дзяцей тваіх пазабівалі. Дзе твая
    дачка? Дзе сын? Каторы ўжо месяц — ніякай вестачкі, а ён ім грае.
    — Ну, дык што зробіш? Што? Так сказалі. Ну і граў. Затое аддалі.
    — Аддалі! Цяпер пітовсчар ім граць будзепі? Пятрок не паспеў адказаць, як знадворку недзе блізка ля хаты бабахнуў дужа гучны ўначы стрэл, і адразу загаманілі там многія галасы — устрывожана з вокрыкамі, па-нямецку. У хаце рэзка бразнулі дзверы, усе там выскачылі на цёмны падворак, і яшчэ пачуліся трывожныя крыкі, і зноў запар два разы бабахнулі стрэлы. Сцепаніда сядзела, бы пежывая, не разумеючы, што там дзесцца, куды і ў каго там страляюць, як раптам над хатай і падворкам пыхнула сляпучае, бы электрычнае, святло ўгары: у акенца шыбануў яркі вогненны пук, які хутка перабег цераз падлогу, па дзежках з Петраком, што змярцвела трымаў у руках чырвоную скрыпку, і раптам згас на сцяне пад чорнаю бэлькай столі.
    — Ракета,— сказаў Пятрок запалым голасам.— Што ж гэта робіцца? Спаляць...
    Яна таксама пе ведала, што гэта робіцца, і не бачыла нічога, толькі страхавіта ўслухоўвалася ў незразумелую калатнечу каля сядзібы. Падобна было, аднак, калатнеча пасунулася за хату, да рова, чуваць стала, што беглі туды, тупаючы па зямлі ботамі; там жа бахнула яшчэ некалькі стрэлаў. А калі неўзабаве загарэлася яшчэ адна ракета — яе дальняе святло цьмяным няпэўным водбліскам шаснула па суччы ліп, грувасткім будане машыны пад імі. «Каго яны там згледзелі? — думала Сцепаніда,— Няўжо парсючка? Мо выграбся, прыбег, цяпер пэўне ж застрэляць».
    Яна ўжо не магла сядзець і слухаць — стала на калені да акенца і ўзіралася ў цемру. Пасля памкнулася нават выйсці, але тут жа вярнулася да акенца, падумаўшы, іпто цяпер выйсці нельга: яшчэ застрэляць у цемры. I яна слухала ўсё: недалёкую ўстрывожаную гаману ля рова ці на гародзе, па той бок сядзібы, яшчэ некалькі стрэлаў і гучных крыкаўкаманд па-нямецку.
    — Божа мой, Божа! Што гэта? — не могучы даўмецца, бедаваў Пятрок.
    — Ціха ты! Слухай...
    Ну ведама ж, што яшчэ ім заставалася, апроч як сядзець і слухаць. Неяк у гэтай несканчонай напружанасці, як там трохі прыціхла, яна пачула кароткую сцішаную размову ля ганка — мабыць, хтось загаварыў з вартавым, і яна зразумела адно толькі знаёмае слова «бандытэн». Але адкуль тут і якія бандыты? Няўжо напалі на іх, калі немцы так раз’юшапа кінуліся за імі да рова? Але чаму тады не чутно стрэлаў адтуль?
    — Што будзе, што будзе? — ледзь чутна бедаваў Пятрок, і яна ціха азвалася да яго:
    — Што будзе, тое і будзе. He знаеш хіба?
    — Каб жа хоць не спалілі! Гэныя ракеты, знаеш, як паляць!
    — Могуць і спаліць,— проста пагадзілася Сцепаніда,— Яны ўсё могуць.
    Ёй здалося, што нехта прабег завуголлем ля сцяны істопкі на надворак ці да палаткі, зноў там загаманілі, але на гэты раз кароценька — слова на слова, і той зноў пабег кудысь у гарод. Стрэлаў, аднак, не было чуваць, хоць ракеты яшчэ некалькі разоў пасвяцілі, і ціхі іх дальні водбліск трохі парэдзіў цемрадзь на двары і ў істопцы. Яна ўбачыла белы, як палатпо, Петракоў твар, у руках няшчасны музыка сціскаў непатрэбную цяпер скрыпку, мусіць, не ведаючы, куды з ёю дзецца.
    — Ідуць!!!
    Пятрок аж напяўся ў цемры, яна амаль фізічна адчула гэта, а пасля ўжо і да яе слыху данеслася далекаватая яшчэ гамана, галасы. Яны набліжаліся — падобна было, што нейкая група немцаў, ці, можа, яны ўсе вярталіся на сядзібу. Так, мусіць, вярталіся — галасы сталі выразней, іх часам перабіваў адзін гучнейшы. «Ці не фельдфебелеў?» — падумала Сцспаніда і яшчэ ўслухалася: не, то быў нейчы другі голас, які штось даводзіў астатнім, тлумачачы ці, можа, апраўдваючыся.
    Неўзабаве на сцежцы за істопкай і на дрывотні затупалі, зашлёпалі па гразі крокі, па падворку адразу матлянулася некалькі прамянёў з ліхтарыкаў, якімі яны свяцілі сабе. I
    сапраўды, яны рушылі ці не ўсёй грамадой — разам спыніліся на падворку каля прыступак. Нехта ўбег у хату («Ліхт, ліхт!»), і ў акне ярка заззяла электрычная лямпачка — уключылі святло.
    Сцепаніда стаяла ля акенца, пэўна ўжо ведаючы, што зараз выявіцца штосці нядобрае, дужа непрыемнае для яе, але таго, што выявілася, яна не прадбачыла. Праз старое замурзанае шкло акенца пе шмат што было бачна ў трохі падсветленай імгле падворка — хіба тое, што высвечвалася электрычнасцю з хаты. Але яна згледзела, як яны там паклалі на траву нешта цяжкое, што ўдвух прывалаклі з дрывотні, і самі пасталі, засланіўшы яго ад істопкі і ажыўлена гамонячы між сабой. Некаторыя смяяліся, іншыя страхавіта штосці выкрыквалі. 3-за іх спін і пілотак відаць была ўсярэдзіне высокая фуражка афіцэра ў блішчастым плашчы. Ліхтарык з ягонай рукі клаў светлую пляму ля ног у доле.
    — Некага забілі,— сказала яна Петраку, які мясціўся no634, зазіраючы ў акспца. Але, мусіць, не паспеў той што згледзець, як у сенцах стукнула, прыцьмелы праменьчык з ліхтарыка матляпуўся па істопцы, асляпіў іх пад акенцам.
    — Фатэр, ком! Смотрэль айн бандзіт! Апазнаваль айн бандзіт, — паправіў сябе фельдфебель.
    Перахрысціўшыся на хаду, Пятрок на хісткіх нагах падаўся да дзвярэй, а Сцепаніда засталася ў цемры і ўжо не пазірала ў акенца. Яна скамянела ўся на сярэдзіне цеснай істопкі, ужо ведаючы, што сталася страшнае, і, як прысуду, чакала пацвярджэння сваёй здагадкі.
    Калі вельмі хутка вярнуўся Пятрок, яна не спытала ў яго — хто, баялася тое пачуць без пытапня. Яна была б удзячна Петраку, каб той не сказаў нічога, проста змоўк бы да ранку. Але Пятрок быў не так, каб доўга маўчаць. Толькі прыткнуўшы дзверы, ён паведаміў шэптам: