• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 2

    Аповесці, апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 624с.
    Мінск 2005
    159.89 МБ
    Яна здрыганулася ад нейкага тупога моцнага ўдару там, на падворку, затым наступнага; штось там раструіпчылася, нібы сухадрэвіна, і яна, устаўшы, зірнула ў акенца. Чалавекі
    чатыры тупалі там ля асвежаванай, нейкай дужа невялічкай, бы цялячая, тушы Бабоўкі, і крутаплечы без мундзіра немец з закасанымі рукавамі бслай сарочкі сек яе тапаром, аж падкідваліся на дзвярах каровіны ногі. Галаву яны ўжо адсеклі, і тая ляжала цяпер на стаптанай мураве ля палаткі, выставіўшы ў звсчарэлае неба чорны, загнуты над лобам рог.
    Сцепаніда зірнула ў акенца раз-другі, болей пазіраць не стала — яна не трывала бачыць такое. А яны там усё секлі Бабоўчыны косці, скабы, ногі, хрыбет, і кожны ўдар сякеры болем роспачы аддаваўся ў яе сэрцы.
    Прыцемак блізкай ночы ўсё болей апаноўваў цеснае, застаўленае розным начыннем памяшканне істопкі. Петрака ўсё не было, і Сцспаніду пачаў агартаць неспакой. Штосці трэба быпо рабіць, але што? Што ягіа магла ўвогуле зрабіць тут, калі не мела піякага права, нічым не распараджалася — наадварот, цяпер распараджаліся ёю. I ўсё ж яе дзейная натура нс магла прымірыцца са сваім бяссіллем, прагнула нейкага сродку, нейкай магчымасці адстаяць сябе, не паддацца.
    Яна зпоў зазірнула ў акенца — з Бабоўкаю там было ўсё скончана, на траве ляжалі спэцканыя крывёй дзверы, немцы стаялі і сядзелі ля кухні, дзе, мабыць, даварвалася вячэра і адкуль несла нясцерпным пахам варанага мяса. Петрака па-ранейшаму підзе не было відаць. Яна гіадбегла да глухой сцяны істопкі, услухалася — не, з гарода не чутна было нічога, можа, варта было цяпер, у шэрую гадзіну, і шаснуць да застаронка. Калі яна слухала, позірк яе незнарок напаткаў блішчасты бок суляі на паліцы, і яна падумала: увечары спаляць. Мусіць жа, трэба будзе святло і забяруць газу. Каб тая не стаяла перад вачыма, Сцепаніда зняла цяжкую суляю з паліцы і засунула ў кут пад жорны, заставіла цабэркам. Пасля набрала з цабэрка ў чыгунок яшчэ пазаўчарашняй варанай бульбы, захінула яго фартухом і асцярожна прыадчыніла дзверы з істопкі.
    У сенцах не было нікога, на камянях прыступкаў таксама, яна нячутна пераступіла парог і па-над сцяной істопкі матлянулася да дрывотні. Яна пе пазірала на немцаў, чакаючы і баючыся іх вокрыку, але, занятыя гаманой ля кухні,
    тыя, мусіць, не вельмі ўзіраліся ў яе. За рогам дрывотні яна ўздыхнула, пералезла цераз жэрдку ў гарод. Курыны хляўчук быў пасцеж расчынены, падпорка валялася ў доле, курэй там не было ніводнай — ці не ўсіх ужо перастралялі гэтыя сабакі, падумала яна. А можа, пахаваліся? Ці паўцякалі? Яшчэ ўслухаўшыся ў дружны салдацкі рогат, які выбухнуў за хатай, яна ціхенька, каб чым не стукнуць, адцягнула ад дзвярэй застаронка саху, і да яе ног з такім імпэтам выкаціўся яе парсючок, што яна аж спалохалася: што з ім рабіць? Ціха рохкаючы, той радасна тыцкаў у яе ногі кароткім сваім лычком, нібы патрабуючы штось, і тады яна падалася назад праз дзядоўнік да сцежкі-разоры цераз гарод да рова. Парсючок надзіва рахмана, нібы сабака, заспяшаўся следам — подбегам з невялікімі прыпынкамі, і яна аж сцялася ўся: хоць бы не выйшаў хто з-за хаты, не ўбачыў іх тут.
    Але сталася так шчасліва — з падворка не выйшаў ніхто, яна правяла парсючка здратаваным, з растаптанымі градамі гародам да плота, пералезла цераз жэрдку: парсючок з ціхім сапам прашчаміўся нізам, і тут ужо яго затулілі быльнёг, кусты ажавіння ля сцежкі. Побач быў роў, а на ўзроўку крыху воддаль адсюль варухнулася знаёмая постаць пастушка Янкі. «Уцякай ты адсюль! Уцякай!» — замахала яна рукой. He хапала яшчэ трапіць на вочы немцам з тым яго статкам, пастраляюць кароў — ім хіба шкада? Але Янкавага статка паблізу не было відаць, мабыць, ён ужо загнаў яго ў Выселкі, а сам, насуперак яе жаданню, чамусьці бег ёй насустрач. На самым узроўку яны сустрэліся, трохі захінуўшыся ад сядзібы крайнім кустоўем алешніку. Янка, як заўжды, нешта пакутна-гугнява паспрабаваў сказаць, ды япа не зразумела нічога.
    — Во парсюк! Каб схаваць дзе?
    Надзіва, ён зразумеў. На момант у яго пілыіых вачах пыхнула ўвішным пытаннем, а затым ён ужо замахаў рукамі, паказваючы ў завалочаную вечаровым прыцемкам глыбіню рова, куды праз хмызняк бегла крывулястая сцежка. Сцепаніда не зразумела, і ён ухапіў яе за рукаў ватоўкі, пацягнуў. Перпі чым яна наважылася ісці, парсюк ужо рушыў за ім, нецярпліва торкаючы лычком у босыя Япкавы ногі.
    Яны не хутка, аднак, спускаліся крутаватай, месцамі нават абрывістай сцежкай. Парсюк боязна зарохкаў перад абрывам, не цямячы, як з яго злезці, Янка тады прыступіў на калена і зпізу пераняў яго, але парсючок трапянуўся, завішчэў, і Янка змушаны быў пусціць яго на свае ногі. He збочваючы нікуды са сцежкі, парсючок увішна і борздзенька ішоў за Янкам.
    Урэшце яны апынуліся ля ручая ў сыраватым, зарослым крапівай і бадыллём прыцемку, Янка некуды ўсё імкнуў над ручаём, вабячы парсючка і Сцепаніду ў сцішэла-вечаровыя нетры ляснога рова. I, надзіва, парсючок слухаўся яго лепш, чым калі б яго вяла Сцепаніда: можа, адчуваў што ці быў згаладнелы і меў спадзёўку на ежу. Калі неўзабаве, хапаючыся за голле ляшчынніку, Янка збочыў са сцежкі і палез угору, Сцепаніда здагадалася, куды гэта ён. Ведала: тут недзе пад выварацінай-елкай на схіле рова была барсукова нара. Барсука даўно ўпалявалі з сабакам браты Біклагі з мястэчка, нара пуставала гады мо чатыры, хлапчукі, забаўляючыся, раскапалі яе ўваход, але да канца не дакапаліся — такая яна была доўгая.
    Тут трэба было лезці вышэй у ляшчыннікавым ды алешнікавым зараспіку, парсючок то нязручна скакаў угору, то ўбок, то недаўменна спыняўся, мабыць, прытаміўшыся, і тады на асабліва крутой мясціне Янка абхапіў яго ўпоперак і крокаў лекалькі, пе зважаючы на ціхі віскат, прабіраўся так, дзе на нагах, a то болып на калелях. Сцепаніда, адной рукой трымаючы чыгунок, другой хапалася за чорнае вецце і ледзьве паспявала за хлопцам. Так яны выкараскаліся да растапыранага ў бакі карнявішча яловай вывараціны на схіле, дзе збоч певялічкай жвіровай пляцоўкі чарнелася вусце барсуковай нары. Выпушчаны з рук парсючок перастаў вішчэць і пачаў супакоена абшохваць утаптаны хлапечымі лагамі жвір, карані вывараціны, але, калі Сцепаніда паставіла нерад ім чыгунок, адразу ж, нібы забыўшыся на ўсё, смачна запляцкаў бульбаю.
    — Ы-ы-ы! — нешта замахаў рукамі Янка. — Ы-у-у! — з патугай ірвалася з ягоных грудзей, але нічога зразумелага не вынікала, і Сцепаніда падумала: як жа загарадзіць гэту нару, каб парсючок пе вылез і не згубіўся ў рове?
    — Ы-ы-э! — яшчэ раз спрабаваў давесці нешта сваё Янка і, махнуўшы кудысь рукой, рашуча палез па схіле вышэй да ўзроўка.
    Яна засталася адна ля вывараціны, слухаючы, як пляцкае ў чыгулку парсючок і шамоціць сухое лісце на схіле. Шамаценне, аднак, усё аддалялася, наўкола стала ціха. У рове зусім ужо сцямнелася, толькі край неба над тым узроўкам з гайком яшчэ трохі блішчэў апошнім закатным святлом. Сцепаніда не ведала пэўна, ці, можа, Янка пабег дадому ў Выселкі, ці што надумаў, каб памагчы ёй. Але, пакуль парсючок еў, яна стаяла ля яго, убіраючы ў сябе таемныя, па-начному страхавітыя шолахі рова, і раптам падумала: да чаго дажылася! Каб уцякаць са свайго дома, хавацца ў рове, шукаць паратунку там, дзе яна заўжды пабойвалася трохі, асабліва ў прыцемках — вечарам ці ўначы. Але цяпер менавіта так: тут ёй было лешп і спакайней, чым на сваёй сядзібе,— у хаце ці істопцы, і гэтае мілае стварэнне, яе паслухмяны ўвішны парсючок здаўся ёй радней за якога чалавека — ну як дзіця, не раўнуючы. Асабліва пасля Бабоўкі, якую яна так па-дурному не ўберагла і якую цяпср, мабыць, жралі там, на падворку, абгрызалі яе белыя костачкі.
    Настаяўшыся так і набедаваўшыся ў думках, яна прысела на тоўсты абломак вывараціны і знерухомела, навастрыўшы слых. Парсючок выеў усё, што было ў чыгунку, і супакоена ўлёгся пад самыя яе ногі, гарачымі бакамі прыемна грэючы яе настылыя стугші, і яна пачала ціхенька грэбаць яго нагамі пад жыватом. Ахвотна паддаючыся на чалавечую ласку, парсючок памалу перакочваўся на бок, задаволена парохкваў. Яна сядзела на вывараціне, аж покуль угары на ўзроўку не зашамацела галлё, сухое лісце ў траве, нешта там дужа храснула, мабыць, зламалася што ссохлае. Трошкі ёй стала страшнавата, яна ўскочыла, услухалася. Ужо скрозь было цёмна, унізе, дзе бег ручэй, панаваў суцэльны непраглядны змрок, ды і ўгары, над узроўкам, у чорную масу зліліся дрэвы, хмызняк, толькі ледзьледзь свяціўся далыіі краёчак неба. Шастанне ўгары ўсё большала, штось грукнула збоч ад нары, і да вывараціны звалілася рухавая, запыханая постаць Янкі. Неяк бокам куляючы, ён валок сюды нешта грувасткае і, мабыць, цяжкаватае для яго.
    — Э-э-э! Ы! — зморана абвясціў ён і гэпнуў ля самага вусця, мабыць, знойдзеную ў полі драўляную барану з зубамі.
    I праўда, гэта было няблага — барана адразу загарадзіла ўваход у нару, трэба было толькі яе падперці ці замацаваць як, каб не паваліў парсючок. Сцепаніда падняла парсючка, удваіх з Япкам яны сунулі яго ў колішні барсучыны схоў і хуценька заставілі нару бараной. Парсючок трывожна зарохкаў, піхпуў барану лычом, спрабуючы паваліць, але Сцепаніда прытрымала яе, а Янка тым часам выламаў непадалёк добрую палку, і яны з натугай падперлі ёю барану.
    — Во і добра,— ціха сказала Сцепаніда,— Сядзі і не рохкай, a то... Сажруць і дзякуй не скажуць.
    Янка нешта дастаў з кішэні і прасунуў парсючку, той адразу смачна запляцкаў, шавелячыся ў цемры невялічкаю шэраю плямкай, а япы палезлі ўгору на ўзровак. Мабыць, так было бліжэй, хоць і не зручней, чым па сцежцы ля ручая праз роў. Нсўзабаве, добра ўгрэўшыся, выбраліся на раўнейшае і выйшлі з кустоўя на край бульбянога палетка.
    — Дзякуй табе, Яначка,— сказала Сцепаніда, кладучы руку на хударлявас пад лёгкай світкай хлапечае плячо. Янка напружыўся, спыніўся, зблізку запыталыіа зірнуў праз змрок у яе твар і прамычэў пепіта, як заўжды зразумелае толькі яму адламу. Яна падумала, што трэба б і яшчэ нешта сказаць гэтаму ўвішнаму бедалагу-хлопцу, ды, занятая сваім клопатам, не знайшла што і пайшла да хутара. Сцежка тут вяла па роўным, каля ўзроўка на мяжы з полем. Янка засстаўся ззаду. Ведама, ён пабяжыць у свае Выселкі, стараной у абход хутара — цяпер у хутар патыкацца нягожа.