• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 2

    Аповесці, апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 624с.
    Мінск 2005
    159.89 МБ
    Аднак дзе ж было шукаць Сцепаніду?
    Ён ужо прайшоў паўз кусты на ўзгорку пастаяў ля белай, без кары калоды паваленага дуба, услухаўся. Сцепаніды нідзе пе было чутна, і ён падумаў, іпто так не доўга спазніцца, што тады скажуць немцы? Яшчэ з той вайны Пятрок чуў, што ў войску не любяць, калі загады выконваюцца не бягом, не паспешліва, і бяда таму, хто не таропкі, марудны ці не дужа ўвішны. Дык то ж у сваіх, рускіх, а ворагі яілчэ болей крутыя: не патрафіві — стрэлыіуць, як тую курыцу, і не трапянешся.
    Добра пабегаўшыся па зарасніках у Бараннім Лозе, ён не ўбачыў, а ўчуў Бабоўку, як тая паціху шамацела ў кустоўі акрай балацявінкі. Побач стаяла Сцепаніда. Нейкім ваўкавата-зласлівым позіркам яна здалёку ўперлася ў Петрака і насцярожылася, мабыць, адчуўшы нядобрае.
    — Куды ўлезла! Ледзьве найшоў,— казаў ён, прадзіраючыся праз маладую гушчу асінніку.— Малака патрабуюць.
    Сцепаніда хвіліну падумала, услухалася.
    — Сказаў бы: няма. Учора ўсё зжэрлі.
    — Сказалі прывесці карову. Мусіць, самі будуць даіць. Курыцу застрэлілі. Яблыні спрэс абтрэслі.
    Сцепапіда спакойна, аднак, выслухала тыя невясёлыя навіны, нічога пе запыталася, толькі паправіла ражкі хусткі па шыі.
    — Скулля імурэшце абвясціла яна Петраку і пайшла да каровы, якая тым часам адышлася воддаль у кустоўі. Пятрок падумаў, што яна забратае Бабоўку і яны хуценька павядуць яе дадому, але Сцепаніда рашуча прысела да вымя і ўзялася за сіські.
    — Што ты ўдумала?
    — Што бачыш.
    Ну канешне ж, яна пачала даіць карову ў траву, і Пятрок аж спалохаўся.
    — Але ж малако!..
    — Скулля, сказала, а не малака.
    «Мабыць, скулля»,— падумаў ён спакваля, назіраючы, як белыя струмсні малака з-пад яе рук б’юць у дробную, перасыпаную апалым лісцем траву. Ён ужо ведаў характар жонкі і разумеў, што Сцепаніду не перапросіш, асабліва такую, пакрыўджана-зацятую пасля ўчарашняга. I ён з пакораю моўчкі стаяў у кустоўі, пакуль яна не выдаіла карову.
    — Да-а... Што рабіць?
    — На во, вядзі. Хай дояць.
    Сцепаніда накінула карове на рогі вяроўчыпу, другі KaHeu яе сунула Петраку ў рукі.
    — Вядзі!
    Ён павёў карову на ўзлесак да сцежкі, Сцепаніда ішла воддаль ззаду. Бабоўка, мабыць, мала што разумеючы з намераў гаспадароў, то іпіла, то спынялася, хапала з-пад ног які шматок травы, мусіць, не напасвілася і не імкнула дамоў. Бы адчувала, што нічога добрага яе там не чакае, да вечара ж было яшчэ доўга. Пятрок з натугай пераступаў нагамі ў апорках, ён таксама нспакоіўся, адчуваючы, што гэта ж зусім нягожа — прывесці карову без малака. Але што ён мог зрабіць — карова гэта ўжо не ягоная ўласнасць, гэта болей уласнасць жопкі. А пасля ўчарашняга Сцепаніда, канешне ж, пакрыўдзілася, і было ад чаго. Ён бы таксама пакрыўдзіўся, калі б яго так адсцябалі рэвальвсрпым шомпалам — пакуль жа яго толькі палохалі. Аднак да спалоху і страху ўвогуле ён даўпо ўжо прывык і, хоць палохаўся часта, навучыўся хутка спакайнець, інакш бы не ўтрываў у жыцці. Асабліва ў вайну.
    Як пешта чуючы, Бабоўка зусім заўпарцілася і ад гарода — не хацсла ісці далей: упіралася нагамі, выкручвала галаву ў вяроўчыне, азіралася на гаспадыню. Пятрок пакрыкваў на яе, тузаў за вяроўку, але, пакуль ззаду не сцёбнула дубцом Сцепаніда, карова не слухалася. Яшчэ ад рова стала чуваць што немцы і не думалі вымятацца з хутара — гамана там стаяла ў самым разгары, чуўся смех, нешта мерна паціху бахала ў паветры. Пятрок угледзеўся ў антонаўку ля істопкі — толькі на вяршку яе засталося некалькі драбнейшых яблык, а так усё дрэва было абтрэсена; унізе звісаў да зямлі зламаны сук. Увесь іх гарод быў здратаваны ботамі, грады растаптаны; на агурэчніку сям-там відаць былі раздушаныя насенныя агуркі. «Во кара боская,— гаротна падумаў Пятрок.— За якія толькі грахі! I чаму гэта на мяне менавіта абрынулася такое? Хіба мала было ім гарадоў, мястэчак ці вёсак, нашто ім прыдаўся гэты Богам забыты хутар?»
    Але, мусіць, быў трэба і хутар.
    Яшчэ ў гародзе Пятрок сцяміў, што на падворку ішла гульня ў мяч — праз вокрыкі і гергетанне чуліся тугія ўдары на гуме. Неўзабавс здаровы, нібы гарбуз, мяч выкаціўся зза хляўка, і за ім выскачыў распараны, ажывелы ад гулыіі пемец, ці пс ўчарашні знаёмец-шафёр? Ён каротка зыркнуў праз акуляры, падхапіў мяч і схаваўся на падворку за рогам хаты.
    Пятрок прывёў на ўчарашняе месца Бабоўку і стаў, нічога не кажучы, чакаючы фельдфебеля, які ўжо зырыўся сюды ад кухні. Ён штосці загадаў, і Карла з бляшаным вядром у руках павалюхаў да каровы. Дужа няёмка і страхавіта зрабілася Петраку, як ён згледзеў гэта вядро, падумаў: хоць бы сабралася што ў Бабоўкі, іначай будзе бяда. Чалавек пяць немцаў у расхрыстаных апратках і з узнятымі рукамі білі ўгору мяч, спрэс вытаптваючы мураву на падворку; нешта абмяркоўваў з кухарам кадоўбчык-фельдфебель, а Карла набліжаўся. Пятрок не выпушчаў з рук вяроўку, толькі падабраў яе карацей. Бабоўка па-ранейшаму боязна азіралася на немцаў і вялікімі бухматымі вейкамі міргала на кожны ўдар па мячы. Карла, як і ўчора, прысеў пад ёй і, снуючы выппутымі локцямі, пачаў даіць.
    Ды, мусіць, доўга даіць не было чаго, карова не хацела стаяць, хоць Пятрок і трымаў яе, пераступала і тузалася. Праз якую хвіліну Карла падхапіў пустое вядро і выпрастаўся. Як здалося Петраку, ён занепакоена зірнуў на яго, пасля азірнуўся на дрывотню, дзе паказалася і прапала кудысь Сцепаніда, пасля прагергетаў «Штось да фельдфебеля. Той рашуча скіраваў да кухні.
    — Вас іст дас? — запытаў ён, паказваючы на вядро.— Варум нікс млеко?
    — А хто ж яго ведае,— са шчырасцю, на якую быў здольны, сказаў Пятрок і амаль аддана паглядзеў у злыя вочы фельдфебеля. Пунсовы твар таго стаў яшчэ чырванейшы.
    — Варум? — гучна гыркнуў ён і звыкла хапіўся за сваю аграмадную кабуру.
    — Бо не дае. Запускацца будзе. Цельная яна, — палохаючыся, нязграбна схлусіў Пятрок, у думках ужо лаючы жонку: трэ было ёй гэтак выдойваць. Хай бы задавіліся тым малаком — гінуць праз яго Петраку зусім не хацелася.
    Немцы на падворку спынілі гульню, адзін з мячом пад пахаю падышоў бліжэй, за ім з цікаўнасцю па тварах падышлі іншыя. Усе па чарзе зазірнулі ў амаль пустое вядро, на допцы якога бялела лыжка малака — не болей. Фельдфебель нешта перагаварыў са злым кухарам, які таксама прыдыбаў сюды і стаяў, болей узіраючыся ў Петрака, чым у вядро ці карову. За кароткую паўзу, калі ўсе яны змоўклі, фельдфебель расшпіліў кабуру і паволі выцяг з яе свой рэвальвер з тонкім ствалом і тоўстаю чорнай ручкай.
    Каторы ўжо раз спалохаўшыся, Пятрок падумаў, што, мабыць жа, запытаюць, перш чым застрэляць, мабыць, і яму штось трэба сказаць перад смерцю, хоць вылаяцца, ці што. Але, збіты з панталыку, ён проста забыўся на словы. Ён толькі глядзеў на ўсе вочы, як фельдфебель, аберуч ухапіўшы рэвальвер, хлёстка шчоўкнуў затворам і жвава вертануўся да Бабоўкі.
    — Вэк, фэрфлюхтэр...
    Кароткім ударам локця ён адпіхнуў Петрака ад каровы, выхапіў з яго рук вяроўчыну. Бабоўка матлянула галавой, дужа скасавурылася, нібы ўчуўшы пагібель, а немец неяк
    хутка, нібы незнарок, бахнуў стрэлам у яе такое чуйнае заўжды, рухавае вуха.
    Пятрок думаў, яна рванецца ці зараве, а яна неяк дужа пакорліва ўпала на падкурчаныя ногі і тыцнулася пысай у гразь. Паволі кладучыся на бок, адкінула на траву голаў, зрэнкі ў яе вялікіх вачах закаціліся ўніз, з храпы вырваўся непрацяглы ўсхрып, і яна канчаткова выцягнулася на падворку. Толькі па скуры некалькі разоў прабегла дрыжакасутарга, і ўсё ў яе знерухомела.
    У Петрака дробненька трэсліся рукі і ўсё нутро зябка дрыжэла, калі ён пайшоў з падворка, дзе фельдфебель пакрыкваў ужо на немцаў — мусіць, нешта загадваў.
    9
    Надзіва сабе самой Сцепаніда не дужа ўбівалася па карове — як ні шкада ёй было Бабоўку, яна адчувала, што рушылася штось непамерна большае і што вялікая небяспека набліжалася да іх ушчыльную. Заходзіла яна здаля — ад падворка, дарогі, праз малако, хату, калодзеж, але падступіла ўжо так, што было відавочна: яны схопяць абаіх за горла — во, тады прыйдзецца спалохацца. Праўда, як яна ні ўдумвалася, усё не магла ўразумець нялюдскі сэнс іх учынкаў ды іхніх намераў, хоць увогуле намеры гэтыя былі спрэс ёй варожыя, алс як было дазнацца, каторы з іх прывядзе да самага страшнага. Канешне, можна б старацца як мага далей адсоўваць яго, гэтае страшнае, неяк паддобрывацца, нават падлізвацца да чужынцаў, дагаджаць ім у малым ці ў большым, але, думала яна, хіба тым пасобіш? Зноў жа яна змалку не ўмела пераломваць сябе, рабіць што насуперак перакананню, тым больш прыніжацца; патрэбных для таго здольнасцей у яе не было ані крошкі, і яна не ведала нават, як тое можна наогул, асабліва калі яны вытвараюць такое. Тая знявага, якую яны ёй зрабілі пры першым сваім з’яўленпі, не давала ёй намагчыся на іншы лад, апроч непрыязні, далейшае ж выклікала ў яе абурэнне і нянавісць. Сапраўды, такога з ёй ніколі яшчэ не здаралася. Было, што яе крыўдзілі ў жыцці, прыцяснялі, зневажалі нават, але ніхто яшчэ не
    падняў на яе руку — ні бацька на малую, ні якая радня, ні потым Пятрок. Ды і як было можна: па ўзросту яна многім з гэтых немцаў гадзілася ў маці, у яе самой сын быў у войску — ладны малады дзяцюк,— якое яны мелі людскае права адбіраць у яе нажытае працай ды яшчэ біць яе?
    Сцепаніда сядзела ў істопцы і нават не пазірала ў акенца — яна чула ўсё, піто рабілася там, на падворку. Ажыўлена гамонячы, немцы знялі ў хляве дзверы, усталявалі іх пасярод падворка і ўзяліся свежаваць там Бабоўку. Мусіць, драў шкуру ўсё той жа Карла. Чула: там сярод выкрыкаў і смеху салдатні называлася яго імя, нешта гаманіў фельдфебель, тады інілыя прыціхалі, толькі коратка гучала чыё-небудзь «яволь»; саплі ад натугі салдаты і трашчала каровіна шкура. Пятрок кудысці сышоў, здаецца, на падворку яго не было, інакш бы яна яго ўчула ці ўчула б чый-небудзь крык на яго. I яна сядзела адна па сваім сеннічку на ўслоне ў прахладным паўзмроку істопкі, цяпер ёй не было куды ісці, не было што рабіць. У істопцы было не сцюдзёна, ціхмана, канчаўся пагодлівы восеньскі дзень, яркі сонечны лапік з акснца пасунуўся ад пашчэрбленай земляной падлогі да жорнаў і коса высвеціў там патрэскапыя закапцелыя бёрны сцяны. Гэты залацісты лапік, аднак, усё вузеў, зыходзіў на тонкі бліпічасты аскялёпачак і ўрэшце прапаў зусім — сонца схавалася за Высялкоўскім пагоркам. У істопцы адразу стала цямней, стуліліся ў паўзмроку вуглы, закуткі, насоўвалася ноч. Немцы ўвесь дзень пратаўкліся на хутары, на мост так і не ездзілі, мусіць, сапраўды сёння было ў іх нейкае свята ці які адпачынак. Сцепаніда чакала, калі яны ўрэшцс ўгамоняцца на падворку ці хоць бы зоймуцца якім клопатам — ёй усё ж трэба было наведацца ў застаронак, пакарміць парсючка, каб той нс заскуголіў з голаду і таксама нс апынуўся ў іх пснажэрнай кухні. Але яна не магла выйсці цяпср, калі яны гэтак апанавалі сядзібу і нікуды не рушылі з яс. Увесь дзень Сцепаніда чакала зручнага для сябе моманту і вось дачакалася вечара.