Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
6
Два немцы поркаліся сабе ля кухні, а Пятрок сеў ля акна ў хаце і з гора скруціў вялізную, з бабовы струк, цыгарку. Добра пакамечаную ў пальцах жаўтлявуіо нямецкую цыгарэтку ён схаваў за планку пад абразамі — скурыць калі ў іншы час. Трэба было брацца за справу — прыбіраць у хаце, выкінуць у істопку ўсё лішняе, аслабаніць ад бабскага начыння качарэжпік, а галоўнае — мыць падлогу. Ён злаваў на Сцепаніду за яе незгаворлівасць: кінула ўсё, пабегла. Чорт бы яе не ўзяў, тую карову, мусі бы, пастаяла да паўдня ў хляве. Ці тут да каровы, калі на падворак уехалі гэтыя... Аднак даў жа Бог клопату, наслаў немцаў, ці ім мала было гарадоў, мястэчак, хоць бы якіх вёсак, дык во, дабраліся і да гэтага Богам забытага хутара.
Хваравіта кашляючы (балела з начы ў грудзях), Пятрок пазіраў у акно на тых двух, што цяпер гаспадарылі ля яго калодзежа. Адзін, здыхлаваты і белабрысы, у абвіслым на азадку камбіпезоне, нешта сыпаў белае ў кацёл кухні, з якога валіла воглая пара, а прысадзісты, з рабым тварам раскладваў нейкі прыпас на вечку драўлянае скрынкі, акуратна засланай чыстай белай цыратай. «Глядзі, культурныя!» — з зайздрасцю падумаў Пятрок і гаротна, ўздыхнуў: праз гэту іх культуру бярыся цяпер за вядро і анучу, расчынай гразь у хаце. Добра, што было суха і цёпла, дык ім яшчэ каб і чыста. Культурныя...
Цыгарка яго тым часам ужо расклейвалася ў пальцах, але ён не меў чым яе прыпаліць і не адважваўся падысці да немцаў, каб папрасіць агню. Ды ўсё ж прага курыць нарэшце перасіліла нерашучасць, Пятрок выйшаў з сенцаў і спыніўся за пяць крокаў ад кухні, трымаючы навідавоку незапаленую цыгарку. Ён думаў, можа, яны ўбачаць і дадуць агню, прасіць яму было ўсё ж няёмка і трошкі боязна. Але яны быццам не заўважалі — даўгалыгі ўсё боўтаў у катле кухні, якая парыла і дыміла на ўсю акругу, а каржакаваты, мусіць, ягоны памочнік, вялікім нажом крышыў на белай цыраце сала. Пятрок ціха пакашляў і ступіў яшчэ два крокі наперад.
— Гэта... Паночкі, каб прыкурыць...
Мусіць, яго зразумелі — каржакаваты, у белым, завязалым па паясніцы фартусе, павярнуў да яго шырокі, рабы, нейкі зусім не германскага выгляду твар і нешта прабурчэў, нязлосна так: «Я-я». Пятрок не зразумеў, алс па тым, што лемец нс сказаў болей нічога, здагадаўся, што яны дазваляюць. Падышоўшы да кухні, ён кавалачкам бярозавай карыны выграб сабе на траву вугалёк з топкі. He дужа ўдала, абпёкшы пальцы, таропка лрыкурыў ад вугольчыка і адчуў, як пасля першых зацяжак ягоная самасейка перабіла на падворку ўсе іншыя, чужыя тут пахі.
— Вас, вас? — неяк жвава, мабыць, зацікаўлена, загаманіў да яго памагаты кухара і адклаў нож. Пятрок зразумеў і з гатоўласцю выцяг капшук.
— Ага, можна. Свая гэта, дамашняя, калі пан хоча...
Немец ашчадна адарваў ад яго складзенай стосікам газеткі невялікі шматок, і Пятрок адмераў яму добруіо шчапоць самасейкі. Немец даволі спрактыкавана скруціў цыгарку, старанла паслюгііў і прыкурыў ад свае запальлічкі — нейкай адмысловай П2туковіны, з якой пстрыкала сіненькім лолымем. Пятрок сачыў за ім амаль з дзіцячай цікавасцю, усё ж хацелася, каб яголая табака спадабалася немцу. Немец грунтоўла зацягнуўся, выпусціў дым, і Пятрок падумаў: закашляе. Алс ле, ле закашляў, толькі лыпаў светлымі пад белымі брывамі вачыма.
— Іст гут!
— Гут? — успомліў Пятрок злаёмае яшчэ з той вайлы лямелкае слова і ўзрадаваўся.— Я ж кажу... Добрая, ага. Свая, так што...
— Гут,— яшчэ сказаў немец і лешта загамаліў да кухара, што арудаваў вялізлым, як вясло, чарпаком у катле. Ды той раззлавала гырклуў раз і другі, і гэты паклаў ла краёчак стала цыгарку і ўзяўся за лож.
Пятрок падумаў, што, мабыць, хопіць. Усё ж абодва ялы лры слраве, лазаляць ім лягожа, і ёл задам і бокам падаўся да галка.
Трэба было брацца за ўборку, але ёа ле ведаў, з чаго лачьліаць. Ніколі ёл ле лрыбіраў у хаце, заўжды гэта рабіла
Сцепаніда, некалі ёй памагала Феня, у яго ж былі іншыя, чыста мужчынскія клопаты. Але во, мусіць, вайна ўраўняла, і цяпср не абышла і яго бабская справа. Найперш, мусіць, трэба было аслабаніць падлогу, каб не замінала мыць, і ён павыцягваў у сенцы ўсе чыгуны ад печы, вілы, качаргу, памяло; адсунуў стары ўслон ад парога, дзе аказалася процьма рознага хатняга начыння: дзіравыя атопкі, пабіты вазон, вечка ад кадкі, нейкія шчэпкі, мусіць, для растопкі ў печы. Усё, што тут стаяла і ляжала доўгія гады і мела сваё пэўнас месца, не замінаючы нікому, чаму цяпер яно павінна замінаць гэтым чужынцам? Але, мусі, во замінае. Пятрок вынес у істопку і розныя транты з вешала каля печы, зняў з цвіка кажух, далікатна ўзяў у рукі скрыпку. Скрыпку выносіць у сырую істопку яму не хацелася, яе трэба было сцерагчы ад вільгаці, і цяпер, разважыўшы, Пятрок асцярожна засунуў яс за абразы. Маленькая яго скрыпачка зусім схавалася там. Хай, мо дачакаецца лепшага часу.
У хаце павальнела, зрабілася амаль пуста, і Пятрок, паўздыхаўшы, прынёс з сянец вядро з вадою, дастаў з-за печы анучу. Увесь час злуючыся на жонку, ён выліў вядро ля печы на самае затаптанае месца — хай адмакае. Вада шырока расцякалася па дошках, але спакваля збегла на ніжэйшае месца пад самы парог і сабралася ў ладную чорную лужьшу. Пятрок стаяў сярод хаты. Яму трэба было ўзяць у сенцах галень, але ні разувацца, ні мачыць ногі яму не хацелася, і ён чакаў, пакуль вада куды-небудзь сыдзе.
— Божа, што гэта? Што ты парабіў? — пачуўся з сянец Сцепанідзін голас.
Дык падлогу ж мыць...
— Во, анучай цябе па вачах! Хто ж так мые падлогу?! Ці ты здурнеў?
Сцепаніда злосна ляскала сябе па сцёгнах — ведама, зрабіў не па яе, па-свойму, заўжды яму за гэта даставалася ад жонкі. Але, калі прыйшла, хай мые сама, ён сваё зрабіў, усё прыбраў, засталася падлога.
— А што ж ты сышла з каровай?
— Цябе не спытала...
Пакуль яны сварыліся ў хаце — трохі стрымана перад
чужымі і цішэй, чым звычайна, мусіць, немцы нешта пачулі. Сцепаніда ўсё яшчэ пляскала рукамі ў сенцах, таксама не адважваючыся пераступіць парог, як ззаду за ёй з’явіўся цікаўны рабы твар, немец ухмылыіуўся, нешта нават сказаў, і яна асеклася. Але затым ён вярнуўся да кухні, а Сцепаніда кінула цераз парог апучу, якая мокра пляснулася ля Петраковых ног.
— Збірай ваду! Усю да кроплі збірай!
Трэба было слухацца, і Пятрок, крэкчучы ад натугі, мусіў нагнуцца да лужыны. Ён зграбаў анучай гразкую чорную ваду і выкручваў анучу ў закапцелы стары чыгун. Але вады было процьма, дзіва, колькі набралася з аднаго толькі вядра. Сцепаніда тым часам зноў знікла кудысці, і ён, каб хутчэй скончыць гэту дакучную работу, пачаў разганяць ваду па падлозе — у куткі, пад печ — абы не было лужыны. Гэта яму ўдалося лепш, чымсі збіраць яе анучай, Пятрок ужо набліжаўся да стаптанага ўчарнелага парога, як у дзвярах зноў вырас цень — на парог ступіў адной нагой немец у грубым падкаваным боце з вядром у руцэ, над якім лёгенька дымілася пара. Пятрок усё зразумеў і з прастадушпай удзячнасцю зірнуў у праставаты твар, які цяпер стрымана свяціўся дабрынёй.
— Дзякуй, паночку. Во, дзякуй вам...
Немец паставіў за парог вядро і выпрастаўся.
— Біттэ, біттэ.
— Во дзякуй! — сказаў Пятрок амаль расчулены і раптам падумаў, што трэба чымсці аддзячыць. На ласку трэба адказваць ласкай, ці ж ён не разумее.— Хвіліначку, пане,— сказаў ёіі і паўз немца шмыгануў у істопку — недзе там яшчэ заставалася трохі яек. Ён толькі не ведаў дзе, і пакуль зазіраў у кашы і дзсжкі, з падворка данёсся нецярплівы капрызлівы покліч: «Карл, Карл, ком!», і Пятрок зразумеў, што, мабыць, не ўправіцца: Сцепаніда хаваць умела. Немец пабег да кухні, а Пятрок расчаравапа выйшаў у сенцы і сутыкнуўся з жонкай.
— Во, гэны Карла прынёс! Гарачай...
— Гарачай...
Аднак Сцепаніда, мусі, падабрэла ўжо, узяла з парога
брудную анучу і толькі нагнулася да вядра, як у сенцах зноў матлянулася постаць. На гэты раз то быў Карлаў начальнік. 3 ціхім злым пошаптам ён ухапіў вядро і перакуліў яго на парозе. Цёплая пара шыбанула ўгору, і за ёй схаваўся спалоханы твар Сцепаніды, немец, махнуўшы вядром, імпэтна выскачыў на падворак.
— Каб ты здох, злыдзень! — азвалася з хаты Сцепаніда. Пятрок азірпуўся — каб хоць не пачулі, бо калі зразумеюць, што тады будзе? Мабыць, гэты здыхляваты сапраўды злыдзень, з ім трэба асцярожна.
— Ціха, баба. Іха ўласць, што зробіш...
— Уласць, каб яна падавілася...
Мылі паддогу ўдваіх сцюдзёнай вадой — добра яшчэ, што ў цэбры было назапашана з ночы, да калодзежа было не падступіцца. Пятрок не хацеў туды патыкацца, Сцепаніда таксама. Падлогу яна добра вышаравала гальлём, выцерла таксама лаўкі, пашкрэбла нажом доўгі стары стол, пазмятала з падаконнікаў. Пятрок прыбіраў у сенцах, выносіў усё ў істопку ці пад хлявок на прызбу, нейкае рыззё, пакулле паўсцягваў на гарышча. Мабыць, ніколі япічэ іхняе жытла не мела такой турботы, ніколі, нават у святы, яго не прыбіралі так, як цяпер па прымусу, і Пятрок думаў: хто ведае, як гэта спадабаецца галоўнаму немцу, а раптам не дагадзіш, што тады будзе?
Тым часам ля калодзежа даварваўся абед — дым з кухні амаль перастаў ісці, пара таксама скончылася, круглае вечка кухні было няшчыльна прычынена, і на падворку запахла смажаным, мусіць, салам з цыбуляй — немцы прыпраўлялі суп. Зласнавата-маўклівы кухар рабіў там, нібы аўтамат, не прысеўшы ні разу; пасля сваркі панура поркаўся ля стала ці ля топкі ягоны памагаты Карла. Але вось здыхлаваты выпрастаўся, дастаў з кішэні гадзінійк і нешта прагергетаў Карлу. Пятрок паціху прыбіраў у сенцах і ўсё цікаваў за імі, трохі нават шкадуючы Карла. Мабыць, таму добра папала ад кухара, інакш бы ён так не адварочваўся ад Петрака, калі той выйшаў на прыступкі і венічкам пачаў замятаць ля парога. У гэты час ад гасцінца даляцеў знаёмы нутраны вуркат, ранішняя машына, кулдыхаючы з боку на бок
брызентавай будай, заварочвала да сядзібы. Пятрок з венікам кінуўся ў сенцы.
— Едуць! Баба, ці чусш?!
Хапаючы штось на хаду, Сцепаніда выскачыла з хаты і прычыніла дзверы, яны абое стаіліся за шулам у сенцах і чакалі. Машына цяжка пхнулася па вузкай дарожцы і, як і раніцай, спынілася ў варотцах. Пятрок чакаў, што нехта выйдзе адтуль, але спярша там штось лязгнула, а пасля з той брызентавай буды пасыпаліся адзін за адным чалавек з дзесяць ці болей немцаў. Апрануты яны былі хто ў чым: у мундзірчыкі, нейкія курткі, двое ў плямістыя хвастатыя накідкі, і кожпы з зялёным пляскатым кацялком у руцэ ці прышпіленым да дзягі. Зброі чамусьці ў іх не было відаць. Немцы не памкнулі да кухні, ля якой застылі абодва кухары, трохі часу яны папраўлялі дзягі, куртатыя свае пілоткі — пэўна, чакалі каманды. Тым часам з кабіны вылез чалавек у чорным цыратавым плашчы і высокім, як грэбень у пеўня, картузе з нейкаю белай адзнакай над казырком. Ён нешта сказаў псрахлябістаму кухару, які паслухмяна цепнуў плячыма, нібы скалануўся, і толькі затым расслабіўся. Мусіць, то быў лейкі дазвол ці каманда.