Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
5
Некалькі дзён запар восеньскае неба грувастка цяжэла ад хмар, дужа рваў вецер, заходзячы то з аднаго, то з другога боку, а пасля ўсё сціхла, уначы пацяплела, і пад ранак пасыпаўся дождж. Прачнуўшыся на світанні, Сцепаніда пачула яго шапаткую гаману за сцяной і падумала, што сёння, мусіць, прыйдзецца пачакаць з каровай. Пятрок яшчэ ляжаў у куце на ложку і нават не кашляў, спаў, мусіць, a яна ўстала з палка, выйшла ў сснцы. Ля ганка, чуваць было, трохі цурчала са страхі, а пад дзіркай у сенцах ужо расплы-
валася на зямлі цёмная лужына. Каторы ўжо раз Сцепаніда раззлавана памянула свайго нядбайнага мужа і пасунула цабэрак пад тое месца ў страсе, дзе мерна капала ў дол. Прывыкшы рана ўставаць, Сцепаніда зразумела, што сну ўжо не будзе, тым болей што за дзяружкай ужо заварушыўсязакашляў Пятрок, шукаў свой кашпук — дня ён не мог пачаць без закуркі. Санліва папазяхаўшы, Сцепаніда ўзяла зпад акна кляновую, купленую вясной, даёнку і пайшла ў хлеў да каровы.
Тым часам амаль развіднела. Дождж густавата сеяўся з нізкага туманнага нсба, але быў па-восеньску драбнаваты, без ветру і яшчэ не нарабіў гразі на падворку. Толькі ля варот хлява ў нізкім месцы блішчэла гнойная лужына.
На ліпе пачала драць горла варона — каб хоць не на якую бяду, устрывожана падумала Сцепаніда. Варона прылятала на ліпу ўжо чацвёрты ці пяты ранак — уссеўшыся на верхавіне і звесіўшы на падворак тоўстую чорную дзюбу, прарэзліва каркала, нібы кагось клікала з лесу. Разы два Сцепаніда кідала ў яе палкай з дрывотні, але варона сядзела і не палохалася. Накрычаўшыся, яна сціхала сама, не доўга яшчэ сядзела моўчкі, а пасля цяжка саскоквала з сука і, часта махаючы крыллем, ляцела цераз хлеў у гай. Ззаду на ліпе ціха гайдалася патрывожаная ёю галіна з некалькімі зрудзелымі лісткамі.
He спяшаючыся, Сцепаніда старанна выдаіла Бабоўку, з прыемнасцю адзначыўшы, што добра цапасвіла ўчора ў Бараннім Лозе,— даёнка была поўная, з беражкамі. Нічога не скажаш, кароўка ўдалася на зайздрасць, маладая яшчэ, непераборлівая ў ежы і малочная; Сцепаніда берагла яе як самы вялікі набытак. Па гэтым часе такая карова — раскоша.
Яна выйшла з хлява, падумаўшы, што Бабоўцы трэба кінуць ахапак атавы — якую гадзіну паласаваць у хляве, a самой, пакуль дождж, можа, зварыць крупніку ці бульбы — ужо дзён колькі япа не паліла ў печы і не гатавала гарачага. Аднак не паспела яна дайсці да парога, як да яе слыху, быццам з-пад зямлі, данёсся прыглушаны, але магутны нутраны вуркат. He цямячы яшчэ, што гэта, яна выглянула зза паркана ў вароты і аслупянела: па іхняй дарозе з гасцін-
ца, цяжка валюхаючы па калдобінах, сунулася ў дажджавой імгле штосці вялізнае, шэрас і тупалобае, што не адразу і з цяжкасцю нагадала Сцепанідзе машыну. Ззаду кацілася нешта меншае, з высокай, як у самавары, трубой, і вецер данёс на падворак пах дыму, як быццам ад дроў. На мокраблішчастых баках машыны свяціліся нейкія літары, а вялізныя колы пе змяшчаліся ў нешырокіх каляінах і адной стараной мялі-тапталі быльнёг на ўзбочыне. Машына ваволі, але з нейкаю няўхільнаю непазбежнасцю набліжалася да сядзібы і япічэ праз момант са змораным цяжкім дыхам сунулася ў вароты і спынілася на падворку. Гэты дых яе стаў яшчэ большы, у двары засмярдзела газай. 3 высокай ля кабіны прыступкі саскочыў мізэрненькі чалавек ў капелюшы і даўгаватым пальтэчку, якога Сцепаніда адразу ж пазнала: то быў колішні местачковы настаўнік Свянткоўскі.
— Добры дзень, пані Багацька,— з дзіўнаватай нязвыкласцю павітаўся пастаўнік, тоячы загадкава-салодзенькую ўсмешачку на вастраносенькім твары.— Гуж распарадзіўся прыняць на кватараванне нямецкую каманду. Ну і — каб усё было добра.
Сцепаніда, аднак, маўчала, няўцямна пазіраючы на мапіыну, брызентавы верх якой падпіраў нізкае голле ліп. I сапраўды, у той жа момант бразнулі жалезам дзверы, і на падворак адразу сіганулі двое. Яшчэ не згледзеўшы ні іхняй адзежы, ні твараў, па чымсці няўлоўна-насцярожаным, што ішло ад іх постацей, Сцепаніда зразумела, што гэта — немцы. Толькі калі тыя скіравалі да яе па падворку, яна адзначыла сабс ў думках, што яны ходзяць, як людзі, на дзвюх нагах і, здасчша, нават без зброі — той, што саскочыў з гэтага боку машыны, быў у цеснаватым, з мноствам гузікаў на грудзях мундзірчыку; на маладым белым твары яго за круглымі акулярамі ў чорнай аправе блукаў зусім нязлы — звычайны хлапечы выраз, на галаве з высока падстрыжанай патыліцай сядзела нейкая растапыраная, без казырка, шапачка-пілотка, і з кароткіх рукавоў мундзірчыка звісалі тонкія рукі. Але другі, што неяк порсценька выкаціўся з-за машыны, быў зусім інакшы — кругленькі, таўставаты чалавек з надта жвавым, нават мітуслівым позіркам, якім ён
умомант ахапіў падворак, хлеў, хату і штось буркнуў ёй — незадаволенае і патрабавальнае. Але яна не зразумела яго і сама не свая стаяла з даёнкай на сярэдзіне падворка.
— 0, млеко!
Толькі цяпер да яе свядомасці дайшло, што заехалі немцы сюды не так сабе, а кватараваць, як сказаў настаўнік, і пытаюцца пра малако — хай яны падавяцца ім — ёй не шкада было малака. Але яны не кінуліся па малако, настаўнік загергетаў іптось да гэтага вёрткага і кругленькага, і яна, ніколі не чуўшы такой гаворкі, аж з цікавасцю і здзіўленнем услухалася, ды не зразумела ніводнага слова. Мусіць, Свянткоўскі добра ўмеў па-нямецку, а немец па-нашаму не ўмеў нічога і таму штось сказаў па-свойму настаўніку. Свянткоўскі павярнуўся да Сцепаніды.
— Пан германскі фельдфебель пытаецца, ці очэнь свежае гэта малако?
— Свежае, чаму ж не,— сказала яна і паставіла на край муравы даёнку, ля беражкоў якой яшчэ не ўлеглася — гойдалася малочная пена.
Яны нядоўга пагергеталі нешта, маладзейшы подбегам вярнуўся да аўтамабіля і прынёс адтуль белую пляскатую кварту. Свянткоўскі асцярожненька зачэрпнуў поўную кварту сырадою і ўслужліва падаў пану фельдфебелю. Той спаважна ўзяў і, угнуўшыся, каб не абліць выпнуты жывоцік, выпіў малако і абярнуў у паветры кварту.
— Іст гут!
Настаўнік аж весялей неяк зачартшуў яшчэ маладому, у акулярах. Выцягшы рукі з караткаватых рукавоў мундзірчыка, той таксама выпіў. Затым кварту ўзяў прысадзісты, немалады немец з рабым, як ад воспы, тварам і таксама ўсё выпіў. Але чацвёрты, высокі, як жардзіна, апрануты ў нейкі балахоністы камбінезон, толькі паспытаў з кварты і тут жа пляснуў малако на траву; зялёная мурава на пяць крокаў забялелася, нібы ўзялася цвіллю. «Не спадабалася, каб гы прапаў»,— падумала Сцепаніда. Сама не свая, яна пакорліва стаяла каля даёнкі, азіраючы нечаканых заезджых, сэрца яе дужа калацілася ў грудзях, але, здаецца, якой пагрозы на іхніх тварах ці ў рухах не было відаць. «Можа, нап’юцца і
паедуць далей»,— падумала яна, неўпрыцям ціхенька паўтараючы: «Добрае малачко, добрае». Немцы, адпак, не звярталі на гэтыя словы ніякай увагі, як і на яе таксама. Пакуль іншыя пілі, фельдфебель пасноўдаў сюды-туды па падворку, яна падумала: заверне ў хату, аж не — павярнуў да хлява, затым падышоў да калодзежа. Свянткоўскі, сморгаючы ў роснай траве новымі ботамі, падаўся за ім, і яна чула, як яны там гергеталі штось незразумелае для яе па-нямецку.
Тыя, што напіліся малака, таксама па адным перайшлі да калодзежа, штось іх там зацікавіла. Яна стаяла каля даёнкі, не ведаючы, ці ўжо сысці куды далей з воч, ці яшчэ пачакаць. Але, мусіць, трэба, каб тут быў гаспадар, які кудысці прапаў і не паказваецца. Ці ён не бачыць, хто да іх завітаў?
— Пані Багацька! — зноў гукнуў яе Свянткоўскі,— Германскі фельдфебель мае жаданне паспытаць вашай вады. Будзьце так ласкавы, прынясіце вядро.
— А, вядро! Зараз...
«Дабраліся нарэшце»,— зласліва падумала яна, подбегам трухаючы ў сенцы. Там яна здушана-спуджаным голасам крыкнула ў хату: «Пятрок!» — плюхнуўшы рэшткай вады ў цэбар, вынесла на падворак новае цынкавае вядро, якое ў яе перахапіў маладзейшы, у акулярах. Прычапіўшы вядро да ланцуга, ён спрытна раскруціў барабан і, як толькі вядро пляцнулася аб ваду, пачаў лёгка выкручваць за жалезную ручку, а іншыя, нерухома пастаўшы ля зруба, чакалі. На яе яны зноў перасталі звяртаць увагу, і яна ўжо рашыла падацца ў хату, каб усё ж выпхнуць адтуль Петрака. Ды ў гэты момант ён і сам паказаўся на ганку — у апорках на босую нагу пратупаў міма яе да калодзежа і з нейкай страхавітай асцярогаю зняў з галавы суконную, з абвіслым казырком кепку.
— Ага, добрая вада, ведаеце,— трошкі дрыготкім, мусіць, ад хваляванпя голасам загаманіў Пятрок.
Немцы ўжо выцягнулі вядро і плёскалі з яго ў нейкі зялёны гляк, стрымана перагаворваючыся між сабой. Але ніхто з іх, апроч Свянткоўскага, нават не зірнуў на гаспадара хутара, і толькі калі настаўнік штось буркнуў, рабаваты немец змераў Петрака ііеспяшлівым позіркам. Той пакла-
ніўся яшчэ раз, і тады малады, што стаяў бліжэй да яго, дастаў з кішэні пачак цыгарэт, спярпіа сам адну ўставіў у рот, а другую даў Петраку. Пятрок, усё камечачы шапку, пяёмка ўзяў цыгарэтку і стаяў з ёю, быццам не ведаючы, што рабіць. Тым часам немец пстрыкнуў запальнічкаю і прыкурыў, Петраку, аднак, прыкурыць не паднёс.
Яны нешта там гергеталі, мусіць, гаварылі пра калодзеж, а Сцепаніда ўзяла з падворка даёнку і пайшла ў сенцы. Зачыняць дзверы яна пабаялася, з прыцемку сенцаў пазірала на немцаў, слухала, як Пятрок нсяк дужа хутка і па-мужчынску проста ўціраецца ў іхшою кампанію.
Праз хвіліну ён ужо нешта тлумачыў там, паказваючы то на надворак, то тыцкаючы рукой у калодзеж; шапку, аднак, усё не надзяваў, дробны дожджык сыпаўся на яго лысаватую, з рэшткай сівых валасоў, галаву. I яны яго слухалі, нават не перапынялі. Гэтая лёгкасць ягоных адносін да немцаў, аднак, не спадабалася Сцепанідзе, і яна падумала: ці не павядзе ўжо ён іх у хату? Пушчаць іх у хату ёй чамусь не хацслася, хата была недатыкалыіым яе прытулкам, які трэба было берагчы ад чужынцаў. «Хоць бы яны хутчэй з’ехалі»,— думала яна. Але, відаць па ўсім, з’язджаць яны сапраўды не збіраліся — адчапілі ад вялізнай машыны трохі меншы прычэп — паходную вайсковую кухню, і ўсе, апрача фельдфебеля, папіхаючы і аж чырванеючы тварамі, пакацілі яс па падворак. Пятрок памагаў таксама — рупна піхаў вялізнае гумовае кола, а пасля паказаў, дзе ямчэй уладкаваць кухню. Урэшце яны знайшлі для яе месца поруч з калодзежам, і Сцепаніда зусім апанурылася — тое, чаго яна найболей баялася, праўдзілася. Яхімоўшчына ад іх не ўбераглася. Што цяпер будзе?