Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Па двары, пад плотам і па бурачніку ў гародзе непрыкаяна дыбалі яе цыбатыя маладыя курачкі, нешта дзяўблі там. Несліся пакуль што тры старыя курыцы, якіх пільнавалася Сцепаніда,— здаўна ад яек быў увесь яе грашовы набытак, якая капейчына, заўжды патрэбная ў гаспадарцы. Сабраўшы са тры дзесяткі, яна несла яйкі ў мястэчка, мяняла на што патрэбнае ці прадавала местачкоўцам за грошы. Без курэй было неяк. Трэба б сыпануць ім якога зерпя, падума-
ла Сцепаніда, але яна спяшалася ў поле, і на курэй у яе ўжо не хапала часу. Таропка вынесла паўвядра мешанкі парсючку, расчыніла нізкія дзверцы застаронка, і той, пачуўшы гаспадыню, жвава заварушыўся ў саломе. Яна апусціла мешанку ў куток, пастаяла хвіліну, з любасцю пазіраючы, як парсючок заўзята зацмокаў у вядзерцы — аж затрэсліся вушы. Неўзабаве ён ужо ўлез туды пярэднімі нагамі і абярнуў яго, Сцепаніда ж папраўляць вядзерца не стала — ведала: і так выесць усё дачыста.
Але трэба было бегчы ў поле — у Бараннім Лозе прывязапая да алешыны пасвілася Бабоўка, нягожа было надоўга пакідаць яе без пагляду. Перш чым пабегчы з дому, яна ўскочыла ў хату ўхапіць якую скарынку — пажаваць сабе ды і пачаставаць кароўку. Пятрок, унурыўшыся, па-ранейшаму прыгнечана сядзеў за сталом і не азірнуўся на жонку.
— Пакармі курэй! — спакайней сказала яна. Як заўжды, выгаварыўшы ўсе крыўды, яна паспакайнела, і цяпер ёй стала пават шкада гэтага недалэгу Петрака, які злаваў яе, часам смяшыў, рэдка чым радаваў. Увогуле ён быў неблагі, нязлы чалавек, толькі дужа няспрытны і мала ўдачлівы ў жыцці.
Яшчэ ён быў на дзесяць гадоў старэй за яе і не дужа здаровы. Алс ягоная хвароба ішла ад залішняга курэння, яна гэта ведала і цвярдзіла яму пра тое ледзьве не кожнага дня. Ды марна.
Сцежкаю цераз гарод Сцепаніда пабегла па ўзроўку ў Баранні Лог, а Пятрок пасядзеў яшчэ, трудна ўздыхнуў і ўстаў з-за стала. Зранку перапала выпіць гарэлкі, але не давялося яшчэ закурыць, і цяпер, застаўшыся адзін у хаце, ёп нетаропка скруціў ладпую, з палец, цыгарку. Каб прыкурыць, старанна перагарнуў учарашняе вуголле ў печы, пакуль знайшоў вугалёк з іскрынкай, раздзьмуў яго і ўрэшце з доўгачаканай асалодай зацягнуўся дымам. Толькі і было тае радасці, што закурыць, іншага задавальнешія ў жыцці, мусіць, не засталося. Добра, што вясной насеяў у гародзе табакі, мультанаўкі, не паспадзяваўся на куплёную,— дзе цяпер возьмеш яе? Табака ж была хоць, можа, і горшая, чым махорка, але і не благая. Пятрок прывык да яе — лепшай яму і не хацелася.
Ён чуўся яшчэ п’янаватым, думкі яго былі ўшчэнт расшкуматаныя, і ён, думаючы пра жыццё, час ад часу ціха, бязгучна лаяўся. Прападзі яно ўсё пропадам! Дзе яшчэ тыя немцы, яшчэ немаведама, дабяруцца яны да яго Яхімоўшчыны ці і іе, а свае вось дабраліся. I хто? Родзіч Гуж. Ад гэтага, пэўна, свінчо не схаваеш, увсдае і пра свінчо, і пра кароўку, і курэй, таксама як і пра ўсё іх ранейшае жыццё пры Саветах — тут ужо не затоішся. У яго цяпер улада, захоча — павядзе ў мястэчка, у паліцыю і павесіць на першым слупе — сапраўды размова ў іх кароткая. Дык што ж застаецца: прасіць? Але такі наўрад ці злітуецца. Пятрок заўважыў сёння, як нядобры драпежны бляск блукаў у Гужовых вачах, калі ён казаў пра Сцепаніду. Задобрыць хіба драбязой — яйкамі, салам, курай,— бо болыпага ў яго не было, але ці драбяза яго пройме? Найлепш, канешне, яго ўпаіць, але, адчуваў Пятрок, адным разам не шмат дагодзіш, а паіць яго заўсягды — дзе па тым часе ён возьме гарэлкі?
I тут нсяк само сабою да яго прыйшло разуменне, што трэба гнаць самагон. Без самагону ў гэтым жыцці прападзеш.
Некалі, яшчэ да калгасаў, Пятрок зрабіў не дужа ўдалую спробу вырабу гэтага зелля, але тады ўсчалася вялікая строгасць з лёнам, усё, што было з валакна, паздавалі, і яшчэ было мала, прыехалі ўпаўнаважаныя з акругі, хадзілі і трэслі па дварах лахманы, раскідвалі салому ў пупях — шукалі лыіувалакна. У яго ж валакна не знайшлі, але ў істопцы набрылі на самагонныя прычындалы — казан і галоўнае — ладпы, з меднае трубкі змайстраваны змеявік, які і рэквізавалі. Пасля ён плаціў штраф, нацяр пеўся сораму на сходах і пракляў на гады малашаноўную справу самагонаварэння. Але гэта было даўно. Мусіць цяпер, калі ўсё ў жыцці перайначылася, перайначыліся і адносіны да самагонкі. Адчуваў, гарэлка становіцца ўстойлівай, ледзьве не адзіна рэалыіай каштоўнасцю, без якой не абыдзешся. П’юшчы ці не, а трэба рабіць гарэлку.
Ен перайшоў цераз сені ў істопку, кашляючы, прысла ніўся да ступы ў парозе. Як заўжды, у істопцы не выво дзіўся прыцемак, поўны пастаяішых і звыклых пахаў, якія так
перамяшаліся між сабой, што іх ужо цяжка бы ло адрозніць. Найболыв, аднак, патыхала старызнай, пы лам, мышамі. Праз маленькае, на бервяно, акенца сюды прабівалася слабае святло хмурнага ранку, і ў ім Пятрок нетаропка агледзеў рад дашчапых засекаў пад глухой, без вокнаў, сцяной; пустыя цяпер, плецсныя з саломы, пуза тыя карабы, у якія некалі ссыпалі збожжа, калі яно не мясцілася ў засеках. У куце туліліся нізкія старасвецкія жорны з тонкімі, сцёртымі ўжо камянямі, густа абсыпаныя шэрым мучным пылам. Тут пыліліся і Сцепанідзіпа прасніца, калаўрот, святлеў асінавым бокам навейшы кубёлак з іржавымі абручамі, стаялі большай часткай пустыя кадкі; пры сцяне састаўленыя парадкам некалькі год чакалі свас справы Сцепанідзіны кросны з бёрдамі, нітамі і навоямі. На паліцы над імі цьмяна пабліскваў няроўны шэраг парожніх, запыленых бутэлек і важна мясцілася вялікая, аплеценая лазовым кошам суляя, да рыльца налітая газай. Побач ля акенца віселі пляцёнкі леташняй цыбулі, нскалькі бярозавых венікаў, пучкі лекавай травы, што запасіла з лета жонка. Невялікая гэта істопка, запыленая і запавуціненая па кутках і пад столлю, была цесна забіта, застаўлена розным начыннем да самай каменкіпсчкі ў зусім цёмным куце, але дзе тут валялася ягоная патрэба, Пятрок не мог зглсдзець. Ён абышоў істопку, зазірпуў у цёмныя яс нетры, папоркаўся пад жорнамі і ўрэшце выцягнуў адтуль стары счарнелы казан, якім ужо гадоў дзесяць не карысталіся ў гаспадарцы.
На большым святле ў сенцах ён лепей агледзеў яго. Мусіць, казан быў яшчэ не благі, нідзс не паржавеў, і калі пачысціць яго ад гразі, пацерці, пашараваць пясочкам, дык і згадзіцца. Трэба яшчэ які цэбар ці кадка, але цэбар можна ўзяць новы, у якім мыюць бульбу, бульба ж памыецца і ў чыгуне.
Горпі вось, што не было змеевіка.
Пятрок сеў на ўслопчык ля вёдзер і, пакашліваючы, пачаў думаць, дзе ўзяць змеявік. Раней па такую патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок.
Лейба быў чалавек майстравіты, ужо ён бы Петрака выручыў. Тым болей, у іх была нават дружба. Пятрок да яго ставіўся з павагай і звяртаўся ласкава «Лейбачка», а той да яго — «Пятруська». Здаецца, нават яны былі аднагодкі і ведалі адзін аднаго з хлапечай пары. Здаўна ўсю кавальскую справу рабіў яму Лейба; Пятрок жа ніколі не скупіўся на плату — грашамі, яйкамі, салам, часам збожжам — усім, што па тым часе было ў гаспадарцы. Калі ж заплаціць не было чым, Лейба мог зрабіць у доўг, «напавер», пачакаць месяц, паўгода, пакуль вырасце збожжа ці прыйдзе час рэзаць авечку. I ніколі ў іх з Петраком не было ўзаемных крыўд ці непаразуменняў. Лейба напэўна змайстраваў бы яму змеявік, ды кузня яго даўно перайшла калгасу, а сам каваль з’ехаў да родзічаў у Лепель. А цяпер дык невядома, ці там хто робіць, улетку кузня стаяла замкнёная.
За гасцінцам у Выселках быў яшчэ адзін чалавек, Карніла, таксама рукасты па ўсякія справы мужчына, ужо ён бы нешта прыдумаў ці знайшоў у сваіх запасах... Але ў Петрака з ім даўно не было дружбы, хутчэй наадварот, яны былі амаль ворагі і не віталіся. А ўсяму віной Сцепаніда, якая дзеўкай гуляла з гэтым Карнілам, ды пабралася з Петраком,— малады, ён быў хлопец спраўны і музыка, не тое што гэты ваўкаваты Карніла. Сапраўды, той быў дужа цяжкога характару, калі ўжо каго не панаравіць, дык будзе касавурыцца да скону дзён. Яшчэ быў ён скупы і скнарны, хоць жыў заўсёды няблага, рабіў не ў калгасе, а ў пажарнай у мястэчку і меў добрыя рукі: мог роўна наслаць падлогу, звязаць аконную раму ці нават змураваць печ. He, да Карнілы яму не сунуцца, лепш папытаць пры выпадку яшчэ ў каго-небудзь на Выселках.
Пятрок накурыўся ўволю, адкашляўся — мусіць, трэба было брацца за справу. Ага, найперш пасыпаць чаго-небудзь курам, і ён, знайшоўпіы на кадцы стары драўляны гарнец, зачэрпнуў ім у крайнім сусеку ячменных адходаў, вынес з сянец. Куры, мусіць, ужо цікавалі яго і, толькі ўбачылі з гарцам, стрымгалоў кінуліся з-пад плота, з гарода, ад паветкі, і ён шырока сыпануў на падворак, каб хапіла ўсім. Пакуль тыя ўвішна дзяўблі на ўтаптанай зямлі падворка,
падбіралі ў мураве, ён думаў: які пакручасты лёс і што вытварае ён з чалавекам! Хіба калі гаспадар у Яхімоўшчыне карміў уранку курэй! Ці яму не было іншае, болей важнае справы па гаспадарцы? Адной скаціны тут мелі болей дзесятка галоў — конь, маладая жаробка, дзве каровы, калі яны яшчэ не цяліліся, шэсць ці восем авечак. Ну і свіней, канешне, не меней як дзве — укормны парсюк і меншы, у налецце, падсвінак. Праўда, і рук было болей. Але во сышлося на нуль, толькі і клопату што кароўка, малое свінчо ды гэтыя дзевяць курыц. Ад каня і ўсіх пра яго клопатаў некалі аслабаніў калгас, авечкі неўпрыцям вывеліся самі, ды і каму было іх даглядаць? Дзеці рана павыляталі з бацькоўскага гпязда, не вярнуць. А тут гэта вайна — яна, мусіць, даб’е ўжо канчаткова.
Усё пакашліваючы на вышмарканых камянях ля парога, Пятрок рашыў нарэшце ладзіць капец. Бульба добра ўрадзіла сёлета, на гародзе яе ўжо выкапалі і засыпалі поўную яму, алс і яшчэ будзе не меней. У яму ж каторы год пад вясну находзіць вада, таму рэшту трэба закрыць у капец на пагорку ў канцы гарода — так заўсёды рабілі на хутары ва ўраджайныя на бульбу гады. Бульбачку трэба было шанаваць, тая здаўпа была галоўным набыткам з поля — хлеб радзіў не заўсёды і к вясне канчаўся, а бульбачкі часцяком хапала да новай. Калі яе ў час выбраць, засцерагчы ад марозу, вады, дык хапала сабе і скаціне — бульбачка не адзін ужо год бараніла ад голаду.