Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
А можа, да Новіка? Усё ж свой, вясковы, і цяпер — вялікі начальпік. Ён жа тады вёў гаворку пра аднаго Гужа, іншых не памінаў. Ён павінен ведаць гэтых людзей — якія ж яны кулакі? Паскардзіцца, хай скасуе гэты загад на раскулачванне. Мала што напісала газета? Паглядзець, хто напісаў у газету — падшыванец гэты, няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна! Дык яго слухацца?
Сцепаніда прыбегла на хутар, зазірнула ў хлеў, дзе звычайна корпаўся ля скаціны Пятрок, але Петрака цяпер не было і саней не было пры хляве — ці не паехаў па дровы? Даўно збіраўся і казаў: пакуль не адабралі каня, трэба навазіць дроў. Хай возіць. Яна забегла ў хату, у куфры пад прыскрынкам у яе была прыхавана завязаііая ў насовачцы траячка — берагла на які пілыіы выпадак, але, мабыць, пільнейшага ўжо не будзе. Падумаўшы, ухапіла яшчэ кошычак, кінула туды свяжэйпіую хусціпку, адрэзала лусту хлеба. He блізкі свет Полацк, калі дабярэшся да яго. Але з мястэчка нехта паедзе. Забегчы да Лейбы, ёп балагол, можа, адвязе. He хопіць грошай, каб заплаціць,— папрасіць у доўг, пасля, можа, заплоціць яйкамі ці яшчэ чым. Лейба — чалавек добры, мог і пачакаць да вясны ці да лста. He паднімаў вэрхал, як іншыя.
Было ўжо не рана, сонца асела ў хмару на захадзе, мароз апаў, уначы ці не паверне на адлігу. На голле ліп насела варання, нешта кешкаліся там, крычалі — мабыць, сапраўды будзе адліга ці вецер.
Сцепаніда спяшалася. Каб зберагчы час, збочыла з дарожкі на сцежку цераз малады сасоннік — гэтым зразала лішліх паўвярсты шляху. Сцежка была не дужа ўтаптаная — некалькі пар ног пратупалі ў снезе, але цяпер, пасля адлігі ў мароз, снег трымаў добра, толькі ў самым сасонніку быў рыхлаваты, і яна правалілася разы два. Стала горача, трохі распусціла каля шыі хустку і, то ўгінаючы галаву ад хвой-
нага сучча, то ўхінаючыся ўбок сама, прабіралася так у самым гушчары да гасцінца і думала: каб хоць застаць дома Лейбу, a то, можа, з’ехаў куды, тады трэба будзе ці начаваць, ці вяртацца на хутар. Яна ўжо гатова была збегчы з прыгорачка на ўезджаны шлях гасцінца, як у прыдарожных сасонках наперадзе кагось згледзела. Было, адпак, цемнавата, вечарэла; нехта, прыгнуўшыся, шаснуў ад яе ўбок, а другі, вялікі мужчына ў караткаватым паўкажушку і чорнай калматай шапцы, ступіў ёй йасустрач.
— Куды, Сцепаніда? — неяк дужа спакойна гукнуў ён, і яна адразу пазнала малодшага Гужовага сына Зміцера. Гужоў тыдзень назад раскулачылі, забралі набытак, але пакуль што пікуды не вывезлі, казалі, чакаюць вагоны. Цяпер гэты з Гужоў заступіў ёй сцежку, і яна стала не ведаючы, што адказаць яму.
— Куды разбеглася, пытаю?
— У мястэчка. А табе піто?
— Чаго гэта ў мястэчка?
— Ну дзела ёсць.
— Дзела напроціў ночы?
— Ну а што?
— А тое, піто пойдзеш назад. Паняла?
— Гэта чаго? Што мне, у мястэчка нельга?
Гуж падышоў бліжэй, можа, думаў, што яна павернецца ад яго, саступіць са сцежкі, а яна не павярнулася і не саступіла. Яна гнеўна глядзела ў яго, мусіць, не падта цвярозы, малады яшчэ твар з белымі брывамі. Твар, як ні дзіўна, не выдаваў нічога: ні асаблівай злосці, ні строгасці, ні якой пагрозы, толькі вочы былі дужа пільныя і сцюдзёныя.
— Там піто? — кіўнуў ён на кошык і, перш чым яна паспела адказаць, выхапіў кошык з рук,— Хустка, хлеб... А гэта? Гроіны? Грошы спатрэбяцца...
Ён запіхаў у кішэнь чорных брыджаў яе насовачку з пакамечанай траячкай і раптам азвярэла вылаяўся:
— А цяпер бягом! На хутар бягом!!! Акцявістка, ядрыт тваю такую!..
— Што ты робіш? Што робіш? Я закрычу, нахабнік ты! — раз’юшылася і Сцепаніда. Тады Гуж саўгануў чымсь
пад палой кажушка і тыцнуў у грудзі ёй руляй. Так, гэта была кароценькая чарнаватая руля без мушкі, яна ўвапхнулася ў кажушок насупраць сэрца, вялікая Гужова рука туга ашчаперыла абрэзаную дзеравяшку ложа.
— Тваё шчасце, радня што! A то... Паняла?
Так, мабыць, яна паняла. Тым болей што ў хвойнічку непадалёк, трошкі шавелячыся і шавелячы галінкі, стаілася і яшчэ адна цьмяная постаць — пільна сачыла за іхняй сутычкай на сцежцы.
Сцепаніда павярнулася і пайшла сцежкай у глыб хвойніку да хутара, ні разу не азірнуўшыся і трошкі баючыся стрэлу ў спіну. Ведала, Зміцер быў здольны на ўсё. Бывала, падлеткам абтрасаў сады, глуміўся з меншых, пляжыў гародніну ў Выселках. Калі ў суседа Карнілы завёўся сабачка, які не даваў Гужу разбойнічаць паначы, дык той злавіў яго, удушыў і павесіў у Карнілы на шуле. Гэты літасці не меў ад роду. He тос што ягоны рупны, добры і гаспадарлівы старэйшы брат ці нават строгі, але спакойны, набожны бацька, які даводзіўся нейкай раднёй Петраку.
— I каб нікому ні слова! Паняла? A то пеўніка пад стрэшку! Ты мяне знаеш! — данеслася ўжо здаля.
Зноў яна, нібы пабіты сабака, ішла ў свой хутар і душылася ад слёз адчаю, крыўды і бяссілля. Нікуды не паткнуцца! Яе абрабавалі, як якога дурпя, за вярсту ад жытла, адабралі апошні рубель. I хто? Зноў жа свой чалавек, якога яна яшчэ смаркачом гразілася некалі абстрыкаць крапівай за тое, што крыўдзіў малых на выгане. Цяпер не абстрыкаеш, цяпер стрыкаецца ён, ды так, што абпякае душу. He шкада ёй было тае траячкі, але во нахабна так пагразіўся, і яна мусіла слухацца, бо што яна зробіць? Калі ён пайшоў на такое, яму нядоўга і падпаліць сядзібу. Ці забіць дзе ў хвойніку.
Ну але тады што — трываць?
Трываць было не ў яе характары, мусіць, яна ўсё ж на нешта наважыцца, нешта зробіць. Найперш яна раскажа Петраку, а заўтра збегае да Ганчарыка, у сельсавет. Усё ж ёсць Савецкая ўлада, знойдзецца нейкая ўправа на тых разбойнікаў у лесе.
Калі яна дабрыла да хутара, ужо сцямнелася, у намерз-
лым акенцы мірна блішчэў чырвопы агеньчык — дзеці сядзелі пры стале за ўрокамі. Пятрок паіў на падворку каня, мусіць, толькі што выпражанага з саней, якія стаялі каля дрывотні з некалькімі тоўстымі сухадрэвінамі — ці не з Баранпяга Логу. Цяпер будзе чым уволю напаліць псч, мабыць, хопіць да цёплага. Але дровы, якія ў іншы час парадавалі б яе, цяпер ледзьве крануліся яс свядомасці — япа падалася да Петрака.
— Пётра! А Пётра!..
Мабыць, Пятрок адразу адчуў нешта кепскае ў яе голасе — такім голасам яна звярталася да яго не часта. Ён кіпуў на снег вядро і ўстрывожана ступіў ёй насустрач.
— Пётра, што ж гэта робіцца? — сказала яна і ўсхліпнула. Пятрок разгублена стаяў насупраць.
— Хто табе? Што цябе?..
— Яны ж заб’юць нас. I хату спаляць... Яны ж азвярэлі! У мяне і кошычак адабралі...
Пятрок неяк адразу абвянуў, засмуціўся, толькі ўздыхнуў, вымавіўшы:
— Дык і цябе, значыць...
— А што, і цябе?
— I мяне... У сасонніку, ага?
— У сасонніку.
ГІятрок азірнуўся, падышоў да дрывотні, паслухаў трохі, узіраючыся ў бок недалёкага рова.
— Слухай... Паслухай мяне. Нікому пі слова! I не патыкай носа! Сядзі дома. Бо... I мне гразіліся: за адпо слова спаляць.
Сцепаніда апусцілася на шурпаты яловы камель на санях, у яе ўжо не было сілы стаяць. Значыць, і Пятрок пабываў ужо ў іхніх руках, значыць, і ёп ужо з імі пазнаўся і цяпер загадвае маўчаць. Інакш... Сапраўды, страшна падумаць, што будзе інакш. Дзе тады жыць? Куды ісці з дзецьмі?
Пятрок папаіў каня, завёў і паставіў у хлеў. Папоркаўся там нядоўга і зноў выйпіаў на двор. Ужо было зусім цёмна, з-за para істопкі дзьмуў пругкі вецер, зорак у небе не было відаць ніводнай. Сцепапіда сядзела на бервяне, абнямоглая, заплаканая, і думала: што рабіць? Галоўнае, каб усё тое неяк
пе зачапіла дзяцей, не апаліла іх бязлітасным сваім крыллем, абышло міма. Пасля, канешне, будзе ўсё, але як падрастуць, хай. А цяпер каб уберагчы як ад благога іхнюю дзецкасць, іх слабыя, недарослыя душы.
— Во, бабанька ты мая, дажыліся! — прытэпаў да яе Пятрок,— Хто калі думаў! Гэта ж і я: еду, толькі павярнуў з гасцінца — наўпрасткі хацеў,— выходзіць. Давай каня! Які табе конь, не бачыш — дровы. Давай, і ўсё. I руляй пад нос. Узяў бы, але гужы ў мяне слабыя, ірваныя гужы, я і кажу... Паглядзеў, пусціў. Кажа: родзіч усё ж. Каб ты спруцянеў, такі родзіч! Ну, але калі што — спаляць. Яны такія. Раз’ятрапыя. Ім што? Ім губляць нямашака чаго. Як ваўкі ў лесе.
— Браты там, ці што?
— А чорт іх ведае! Але не адзін. Я ж бачыў...
— Дык што ж? Маўчаць?
— А іпто ж яшчэ? Жаліцца? Дык пашкадуй дзяцей!
Сцепаніда маўчала. Дзяцей яна пашкадуе, канешне, але хто пашкадуе яе? 3 яе наглуміліся, цяпер яна будзе глуміцца сама з сябе, трываць, калі не трываецца, маўчаць, калі з нутра рвецца крык. Хіба гэта па-людску?
Усю тую доўгую ветраную ноч яна не заплюшчыла вока — ляжала, як дзеравяная, на палку пры печы,— думала. Думы былі бясконцыя, цяжкія, беспрасветныя, з безліччу пытанняў, на якія яна не знаходзіла адказаў. Нешта ў свеце заблыталася, перамяшалася, зло з дабром ці адно зло з другім, яшчэ большым злом. Ці, можа, у ёй самой што змянілася — перайначылася, надламілася, спапялела, спрахнула? Яна пімат чаго не разумела, але добра адчувала адно: так не павінна быць, не па-чалавечы гэта, значыць, нешта трэба рабіць. He ляжаць, не чакаць, не мірыцца — заўтра ж трэба бегчы ў Выселкі, у мястэчка, у акругу ў Полацк, дайсці да добрых людзей. He магло ж таго быць, каб недзс там, наверсе, не было разумных людзей, якія зробяць як трэба, дамогуцца справядлівасці і адвядуць бяду. Гэтыя не маглі ці не ўмелі, або не хацелі, ці не разумелі чагось, значыць, трэба вышэй. Перад яе вачмі ўсё стаяў Новік, як ён тады патрабаваў раскулачыць, але ж аднаго Гужова,
пра іншых ён не казаў нічога. Яна не галасавала супраць Гужова і пасля дужа шкадавала старых Гужовых, але цяпер, пасля ўчарашняй сутычкі ў сасонніку з іхнім Зміцерам, жаласць да іх у яе прапала. Хай раскулачваюць, хай вывозяць з вёскі гэтага зверыядаўца, каб яго і духу тут не было. Без яго тут будзе спакойней.
Але ж за што іншых?
Пра іншых яна не магла думаць без болю ў душы, асабліва пра Анютку Ладзіміраву, старую Прахорыху ды і Карнілу. 3 Карнілам у яе здаўна былі асаблівыя адносіны, якія колісь ледзьве не сталі агульным іх лёсам. Праўда, не сталі...
Яна тады была дзеўкай, рабіла ў старога Яхімоўскага, жыла ў Выселках, але на працу кожнага дня бегала ў Яхімоўшчыну; уставала раненька, на зары, і цсраз бальшак шыбавала на хутар. Трэба было падаіць дзвюх кароў, выгнаць на пашу, нарыхтаваць корму свінням, гусям, якіх тут быў немалы статак, што пасвіўся ля рова на ржышчы. Клопату было шмат на хутарской сядзібе, але нямоглы Яхімоўскі амаль піто не ўлазіў у гаспадарчыя справы, вохкаў сабс ў запечку, і яна гаспадарыла, як знала. Апроч яе, на хутары былі яшчэ парабкі, але тыя рабілі ў полі, да якога яна амаль не мела адносін. Ёй хапала адной сядзібы, хаты, жывёлы, якая не давала псрадыхнуць ні зімой, ні ўлетку. Нс мёд быў той хутар, але што яна магла без зямлі, без пасагу — бедная прыжывалка ў няласкавай, мала шчаслівай братавай сям’і?