Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Пятрок прыліп да акенца — дужа цікава было ўведаць, што там яшчэ адбываецца. Сцепаніда ж, з выгляду абыякавая да ўсяго, сядзела на сеннічку, падпёршы плячмі бёрны сцяны. Вочы яе былі прыплюшчаны, але па тым, як яна час ад часу расплюшчвала іх, Пятрок здагадваўся, што яна не спала — як і ён, яна пільна ўслухоўвалася ў тое, што рабілася на падворку.
На гэты раз толькі два ці тры немцы таропка памыліся з кацялкоў ля калодзежа, іншыя выходзілі з палаткі ўжо ў шынялях і пават з вінтоўкамі ў руках, некаторыя з ранцамі, сумкамі і нетаропка, бы чакаючы чаго, спыняліся на падворку, гаманілі і закурвалі. Падобпа было, што ні на работу, ні снедаць яны не збіраліся, і гэта навяло Петрака на думку, ад якой ён ажно скалануўся ў радасці.
— Баба, а баба, чуеш? Яны ж выязджаюць!
— Жджы, выедуць табе.
— Яй-богу, выязджаюць. Глядзі, майно з палаткі выносяць. Вунь да машыны...
To была праўда, яны вывалаквалі нейкія скрынкі, клумкі з палаткі і кідалі іх цераз задні борт у машыну. Яшчэ праз
хвіліну два салдаты вырвалі некалькі калкоу з зямлі, і туп горб палаткі абвяў, зморшчыўся і апаў долу.
— Ага,— вымятаюцца-такі! Ай, дзякаваць Богу! — апанавала нечаканая радасць Петрака, і Сцепаніда, прыўстаўшы, зірнула ў акенца. Але, мусіць, найперш згледзела яна не тое, што ўзрадавала Петрака.
— Ляжыць... Хоць бы прыкрылі чым. Як скаціну якую. Звяры!
Ведама, гэта яна пра Янку. Але Пятрок нават баяўся пазіраць туды, пад паркан, дзе бялеўся апалы жывот падлетка, да якога цяпер, здаецца, ні ў каго з іх не было ніякае справы. Забілі і кінулі. Але за што? Вядома, нямко, няцяжка забіць: глухі, вокрыку вартавога не чуе, сам сказаць нічога не можа. Але за што забіваць? Што ён зрабіў ім благога?
Ён думаў, што немцы забяруць хлопца з сабой — калі ж забілі, дык, мусіць, мелі ў тым нейкую мэту, не дзеля гульні ж тое. Аднак немцы ладкавалі сваё варахоб’е, да забітага ніхто з іх і не падыходзіў нават. Адзін толькі пажылы таўставаты немец у шынялі, з ранцам за плячыма і вінтоўкай на рамяні адышоўся крыху ад кухні і здалёку так угледзеўся — сумна ўгледзеўся — і, здалося Петраку, уздыхнуўшы, пайшоў да машыны пад ліпы. Карла, не зважаючы на зборы, рабіў сваю паўсядзённую справу: шураваў у топцы, падкладваў туды дровы, у катле нешта закіпала, і сырая пара густа шыбавала адтуль цераз тын па ветры. За гэтай парай Пятрок не адразу згледзеў фурманку, якая ціха неяк пад’ехала да варотцаў і стала ля машыны. 3 фурманкі саскочыла знаёмая даўгалыгая постаць Гужа ў рудой скуранцы, з караткаватаю вінтоўкай у руках.
Якраз у той час з сенцаў выйшаў афіцэр у сваім чорным цыратавым плашчы, спьшіўся каля прыступкаў, азіраючы падворак, і Гуж умомант падляцеў да яго, няўклюдна выцягнуўся, як па камандзе «смірна». «От зараз дасць!» — зласліва падумаў Пятрок, успомніўшы яго ўчарашнюю сутычку з фельдфебелем, але, падобна было, сёння штосці змянілася ў іх узаемаадносінах. Афіцэр круціў сюды-туды галавой, з акенца Петраку не было відаць ягоных вачэй, заслоненых шырокім казырком-капытам, але выраз ягона-
га твару, здаецца, быў дабрадушна-спакойны. Гуж нешта тлумачыў, а той, скупа якаючы, слухаў, а пасля падышоў бліжэй і падняў руку. Пятрок зноў адчуў кароценькую радасць: «Урэжа!» Ды не, не ўрэзаў — некалькі разоў з добрасцю паляпаў па плячы паліцая — гут, гут! Акурат як і ўчора яго за дбайна абсталяваны афіцэрскі клазет, які, відаць па ўсім, болей ім не спатрэбіцца. «Значыцца, чымсь дагадзіў паліцай, чымсь выслужыўся»,— падумаў Пятрок, і ягоны ўзнёслы настрой пачаў хутка змрачнець — прыезд Гужа не абяцаў дабра. Асабліва яшчэ калі яго пахваліў афіцэр. Чакай цяпер новага ліха! Немцы тым часам рухава выбіраліся, ужо ўсё пагрузілі ў машыну, павыносілі з хаты белыя складныя ложкі і пачалі чапляць за крук машыны грувасткую Карлаву кухню на гумовых колах. Чалавек пяць іх, тужачыся, кацілі яе да варотцаў, разварочвалі, а з топкі сыпаўся жар, і скрозь патыхала дымам, вецер круціў на падворку космы стылае пары. Гуж памагаў там, а Пятрок стаяў ля акна і думаў: «Ірві кішкі, каці, а я не пайду, і не выйду, калі не выганяць, вочы б мае не бачылі вас, злыдняў. Пастралялі курэй, забілі карову, застрэлілі хлопчыка — за што? Хіба гэта па-людску? Калі не людзей, дык пабаяліся б Бога, Бог жа ўсё бачыць. Мусіць, ён ім яшчэ спомніць іхнія зладзействы на чужой зямлі».
Урэшце ўсё было скончана, усе там пазалазілі пад брызент на машыну, фельдфебель трушком апошні раз абабег падворак і таксама палез у кабіну. Пра гаспадароў, дзякаваць Богу, яны не ўспомнілі, не развіталіся, значыць, не мелі патрэбы. Гаспадары тым болей. Цяжка валюхаючы па калдобінах, вялізная машына, з кухняй пасунулася да гасцінца. Пятрок ужо хацеў быў перахрысціцца з палёгкай, як у той час у варотцы з-пад ліпы з гарода, нязручна выварочваючы перадок, увапхнуўся рыжы конік з фурманкай, у якой тузаў лейцамі паліцай Каландзёнак. Гуж, адразу набыўшы звераватую рашучасць у рухах, ужо па-гаспадарску паказваў, куды трэба заехаць і дзе стаць на падворку. Пятрок ад прыкрасці злосна харкнуў у кут.
— Маць тваю... He паспелі адны, ужо другія...
Але тут ужо рабіць не было чаго, Пятрок адчуваў: ужо тут пе адседзішся ў істопцы — трэба выходзіць на падворак.
— Ну?! — упёр вочы Гуж недзе ля яго ног, як толькі Пятрок ступіў цераз парог.— 3 бандытамі знюхаўся?
— Я? — няўцямна прамовіў Пятрок.
— Ты. A то чаму ж нямецкая каманда цэлую ноч аблаву рабіла?
— Аблаву? А мне адкуль ведаць? Я ў істопцы сядзеў. Яны ж во бачылі.
— Бачылі? — падняў позірк Гуж і торкнуў пальцам пад тын,— А во гэты? Як тут апынуўся?
— Хіба я знаю?
— He знаеш? — Гуж пераступіў з нагі на нагу, перахапіў у другую руку вінтоўку. — Ану кліч бабу!
— Сцепаніда! — паклікаў Пятрок і саступіў убок з камянёў.
Сцепаніда неўзабаве выйшла, тужэй зацягнула хустку пад барадой і спынілася ў дзвярах, зябка хутаючыся ў ватоўку.
— 3 гэтым во кароў пасціла? — кіўнуў Гуж у бок тыну.
— Ну пасціла, — ціха сказала Сцепаніда, засоўваючы рукі ў рукавы ватоўкі.
— Хто яшчэ прыходзіў? Ну да яго на пашу?
— А ніхто не прыходзіў,— сцішана адказвала Сцепаніда.
— Чаму ж тады гэты нямко пад кулю падлез?
— А я знаю, чаму?
— Ён не знае, гэта не знае! — узарваўся Гуж і спрытна перахапіў з рукі ў руку вінтоўку, пагрозна патрос ёю ў паветры,— Вы мне дурняў не корчыце. Я знаю. Наскрозь бачу абаіх. Асабліва цябе, акцявістка. Ужо тая вінтовачка тваіх рук не мінула, — працінаючы Сцепаніду злым позіркам, гырчэў Гуж.
Сцепаніда, затаіўшы дыханне, засяроджана пазірала кудысь пад ліпы.
— Сказаць усё можна,— уставіў сваё Пятрок.— Але грэх, не знаючы, на каго валіць. Мы тут во ў істопцы сядзелі. Шчытай, пад арыштам. Калі б што...
Фурманка стаяла ў двары, конік, панура апусціўшы галаву, мусіць, спаў, ля воза моўчкі стаяў туга перацягнуты дзягай па шынялі Каландзёнак. Закаціўшы вочы, здавалася, ён цалкам паглыбіўся ў сябе, але варта было
Гужу павярнуцца да воза, як паліцай зноў стаў поўны ўвагі.
— Ладна,— сказаў Гуж. — Пасля. Цяпер няма як. Давай таго пацана ў воз, — спакайней сказаў ён Петраку і скіраваў да паркана. Каландзёнак кінуў лейцы па ахапак сена ў возе.
Зацяўшы страх у душы, Пятрок нерашуча падышоў да распластанага цела падлетка ў скарэлай цёмнай кашульцы, галава яго была закінута патыліцай у траву, і на скроні ля вуха прысох камяк гразі ці, можа, крыві; крывавыя нісягі на голым, выпацканым жываце таксама падсохні ўжо. Падышоўшы, Пятрок аслупянеў, не ведаючы, як узяцца за хлопчыка, тады Каландзёнак ухапіў забітага за голыя парэпаныя лыткі ў караткаватых лапленых штанах і, нібы якую лясіну, безуважна павалок да фурманкі, разграбаючы ім смецце ў доле. Япачкавы рукі нязручна растапырыліся, галава на танклявай шыі трохі заварушылася, як у жывога.
«Божа, Божа! — жахнуўся Пятрок, млосна ідучы следам. — Што дзеецца!..»
— Бяры, што стаў! — гыркнуў здаля Гуж, калі яны спыніліся ля фурманкі. Сам, аднак, не падступіўся да хлопца — круціў з самасаду цыгарку.
Удвух з Каландзёнкам яны паднялі трохі цяжкаватае, ужо апруцянелае Янкава цела, паклалі яго ў фурманку.
Каландзёнак трохі захінуў яго сенам, болей дзеля прыліку, усё роўна было відаць, хто ў возе. Пятрок думаў, што цяпер яны паедуць, і ўжо адышоўся трохі ўбок, каб не замінаць фурманцы, як Гуж выпаліў:
— Ты тожа з намі!
— Куды?
— На работу. А што ж! Пазагаралі, як на курорце, цяпер на работу! Мост дарабляць. А як жа? Вунь местачкоўцы каторы дзень укалваюць, а вы тут запанелі пад бокам у немцаў.
«Каб ты так усё жыццё панеў, смоўж пракляты!» — паныла падумаў Пятрок, ведаючы, аднак, што прыйдзецца ісці. Ужо гэтага не ўпросіш, асабліва пасля таго, што тут здарылася, на гэтай сядзібе. Добра яшчэ, што не заарыштаваў назусім, а толькі выганяе на работу.
Лаючыся ў душы, Пятрок паіішоў за фурманкай, у якую ўжо на хаду ўскочылі паліцаі. Каландзёнак кіраваў канём, a Гуж сядзеў ззаду, ледзь не да зямлі звесіўшы даўгія ногі, і цікаваў за Петраком, каб не ўцёк, мусіць. Але куды было ўцякаць? Пятрок тут пражыў паўжыцдя, выгадаваў дзяцей, пазнаў столькі турбот, страху і гора, а можа, трохі і радасці ў маладыя годы, як далі зямлі, агораў сваю гаспадарку. Куды было ўцякаць? Ён быў чалавек ціхі і мусіў рабіць усё, што ні скажуць, у іх была сіла, а што было ў яго? Спрацаваныя рукі, раматус у нагах ды немаладыя гады за плячыма, што ён мог выставіць насуперак ім? Хіба дзе схітрыць трошкі, але і то з немцамі — з гэтымі ж не надта і схітрыш, гэтых не ашукаеш.
Ды і з немцамі тыя хітрыкі абярнуліся ліхам, лепш бы без іх. Лепей папраўдзе ўжо, у адкрытую.
Фурманка абмінула лужыну на завароце з гасцінца і ўз’ехала на лепшую дарогу, а Пятрок пашкандыбаў сабе сцежкаю за канавай. Тут пачынаўся ўжо сасоннік, а за ім будзе паваротка і той мост. Хай ён прападзе, гэты пракляты мост, колькі праз яго напасцяў на іх Яхімоўшчыну. Як было добра, калі ён быў зруйнаваны бомбамі і два месяцы ніхто тут не хадзіў і не ездзіў. А цяпер... Цяпер будзе пекла, гэта пэўна ўжо.
Але да моста яны не даехалі, не даехалі нават да павароткі.
Збоч ад гасцінца ў сосонніку, дзе некалі высялкоўскія мужыкі ды і местачкоўцы капалі на якую патрэбу жвір, цяпер стаяла са тры фурманкі, і некалькі мужыкоў лена кідалі ў іх з ямы. Каландзёнак збочыў да краю дарогі і спыніў каня. Гуж саскочыў з фурманкі. Мужыкі перасталі капаць, нехта адзін, а за ім і астатнія па чарзе нерашуча сцягнулі з галоў шапкі і знерухомелі перад паліцаем.