Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
«Божа, за што?»
— Ах ты, хутарская сволач! Кулацкая вша! Зажымаеш? Ну, палучай!..
«Толькі б адразу. He мучыцца каб... Адразу...» — сноўдала ў яго галаве міжволыіая думка-жаданне, Пятрок глытнуў салёныя слінкі і зноў адчуў вялікую абыякавасць да сябе і да жыцця паогул. He паспеў ён, аднак, сабрацца і ўнутрана расслабіцца перад апошнім уздыхам, як зноў грымнула, агняна-смярдзюча пыхнула раз, другі, трэці — асляпіла, забіла глухатой вушы, калені яго падагнуліся, і ён, абдзіраючы плячмі газеты, паволі споўз па сцяне на падлогу.
Здаецца, на нейкі нядоўгі час ён страціў прытомнасць, так было млоспа ў грудзях і неяк было дыхнуць, вочы яго амаль нічога не бачылі ў дымным смярдзючым змроку, і толькі нейкім куточкам свядомасці ён адзначыў яшчэ, што жывы. Чамусьці жывы... Аднекуль, быццам здалёк, да ягопага слыху прыбіліся галасы ягоных забойцаў:
— Што доўга з ім пэцкацца! Канчай, і патопалі.
— Сам пусць даходзіт!
— Дай я...
— Пагадзі! Яшчэ прыгадзіцца, — адпіхнуў паліцая насаты і, ступіўшы да Петрака, трохі схіліўся над ім. — Ты понял, слізняк? Нам водка нужна. Водка, панімаеш? He сягодня, так завтра. Штоб был харошы запас. Понял? Іначы прыдзём — распрашчаешся з жызню.
«Няўжо не заб’юць? — амаль спалохана падумаў Пятрок, вяла, як пасля непрытомнасці, узграбаючыся з падлогі. Абапёрся аб сцяну, стаў на адно калена, праз дым паглядзеў на хату. Лучынкі ўсе згарэлі, свіціліся трохі з грубкі, дзе таксама ўжо прагарэлі дровы, і апошнія галавешкі клалі барвяную пляму на затаптаныя дошкі падлогі.
Усе іх чатыры пачварныя постаці адна за адной пхнуліся ў насцеж расчыненыя дзверы, адкуль нізам па хаце распаўзалася воглая сцюжа, цела пачала біць дрыжака. Пятрок з натугай успёрся на другое калена, увесь калоцячыся ад перажытага страху, сцюжы і невыказнае крыўды — за што?
— Бабу адліць?
— Чорт яе не возьме. Сама ачухаецца...
To былі апошнія іх словы, сказаныя ўжо ў сенцах, далей пад вокнамі пратупалі іх крокі, яны сталі сціхаць, і ўсё навакол аціхла.
Пятрок неяк узгрэбся на ногі і, трымаючыся аберуч за абадраныя сцены, пабрыў у сенцы — недзе там была Сцепаніда, жывая ці, можа, ужо мёртвая.
Пераступіўшы парог, ён згледзеў у змроку яе босыя ступні — Сцепаніда перухома ляжала на разгрэбенай, скрозь раскачанай па зямлі бульбяной кучы.
21
На Петракова здзіўленне, Сцепаніда неяк устала на ногі і, хістаючыся, бы п’яная, сама дабралася да запечча. На ўсе яго лямантацыі яна маўчала, толькі ціха стагнала часам, і ён усё тупаў па хаце — то насіў ёй вады, то ўкрываў кажушком, то бедаваў, горка і шчыра, а болей кляў тых звяругаў, немцаў, вайну. Ён ужо не зашчапляў сенцаў, толькі прычыніў дзверы — чорт з імі, хай ідуць, б’юць, паляць — усё роўна з імі не жыць. Відаць, жыццё наогул трэба канчаць, нашто так пакутаваць, гіяма для таго ўжо сілы ды і жадпай патрэбы. Усё роўна яны не дадуць памерці па-чалавечы, сваёю смерцю, — яны даканаюць сілком, але спярша пацешацца, як хочуць, дапякуць, што сам павесішся па сваёй ахвоце, — бо
што ж яшчэ можна зрабіць з сабой, калі жыццё — бясконцая нясцерпнасць пакут?
Тую ноч ён не клаўся зусім, трохі прыткнуўся на ражку стала, быццам задрамаў, паклаўшы галаву на локці, і на світанку ачнуўся амаль ад спалоху, што пачынаецца новы дзень — што ён прынясе? Але ўжо было пэўна — не добрае ж ён прынясе, а новыя пакуты і страхі, можа, смерць нават, бо колькі ж яны будуць гуляць у смерць, некалі ж, мабыць, і здзейсняць сваю пагрозу. Чорт яе бяры, тую смерць, ён перастаў ужо баяцца яе, білі б толькі хутчэй. Шкада, мусіць, у самым пачатку вайны, многа чаго ён не пабачыць, а галоўнае — не дазнаецца ўжо пра лепшае.
Мусіць жа, яно будзе калі-небудзь, лепшае. Але што ж... Так далей жыць нельга. To не жыццё.
Здаецца, Сцепаніда ў запечку трохі аціхла, перастала стагнаць, ці не задрамала нават, і Пятрок выйшаў у істопку, знайшоў свой кажушок на дзежках ля жорнаў. Так ён і не змалоў жыта — ні на хлеб, ні на гарэлку, і малоць болей не будзе, не будзе заквашваць — хай мелюць і гоняць самі. Яму ўжо годзе. Калі няма іншага паратунку, дык што ж, гарэлка таксама не паратунак. Хай лепш заб’юць проста так, без дай прычыны, хоць бы за тое, што ён — чалавек.
Ён выйіваў з сянец на падворак і не зачыніў за сабой дзвярэй — нашто? Дзверы цяпер без патрэбы, тыя ўсё роўна адчыняюць і пройдуць, куды захочуць. Для каго цяпер дзверы?
Позні восеньскі ранак з натугай праясніваў хмарнае неба, зацягнутае туманнай смугой бульбяное поле з агалелым хмызняком на краі ля рова; усё навакол поўнілася ветраной стыласцю і золлю. Рэшта рудой лістоты трывожна ляскатала на счарнелым ліпавым голлі, мокрае лісце за ноч густа ўслала дарожку, стаптаную мураву падворка, наліпла на зрубе калодзежа і мокрай лаўцы пад тынам.
Гэта ноч пад расстрэлам нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола, ён не ведаў ужо, што рабіць і куды ісці. Карцела, праўда, сысці куды далей ад сядзібы, бо адчуваў, што тут яго зноў спасцігне тая ж навала, зіюў
з’явяцца тыя, з вінтоўкамі, і яму будзе кепска, калі не зусім пагібелыіа.
На дарогу ён ужо баяўся паказвацца, адтуль цяпер ішла для яго ўся небяспека, як заўжды, хацелася затуліцца за рог, схавацца ад чужога хцівага вока. Ён пайшоў на дрывотню, зірнуўшы са смуткам на насцеж расчыненыя вароты хлява, раскіданыя па дрывотні лепшыя яго бярозавыя паленцы і нават перакуленую і адкочаную з яе спрадвечнага месца калоду, на якой гадоў трыццаць секлі тут дровы. 3 дрывотні ён згледзеў знаёмую сцежку цераз здратаваны гарод у роў і нечакана пайшоў па ёй — ён ужо ведаў куды. На аслабелых хісткіх нагах ён сашкандыбаў праз хмызняк уніз, не адхінаючы голля, якое чаплялася за шапку і за плечы, таропка пайшоў па сцежцы ля ручая, мінуў барсукову нару, перабраўся па камянях на той бок і ўрэшцс ўзлез угору, у меншы равок, зарослы непралазным гушчаром маладога ельніку.
На знаёмай прагаліне было сыра і пуста, воглае вуголле на ўчарашнім вогнішчы паміж трох закапцелых камянёў апала маленькаю кучачкай. У шыпшынавым кусце з засмяглымі барвовымі ягадамі ён згледзеў свой чорны казан, трохі прыкіданы сапрэлым лісцем і падумаў: чорт з ім! Хай іржавее. Ён болей да яго не дакранецца, з самагонкай усё скончана. Азірнуўшыся, ён прысеў ля куста і пад зламаным сучком разгроб лісце, за брудную шыйку выцяг такую ж запэцканую чорнай зямлёй бутэльку, ашчадна ацёр яе касматай палой кажушка. Яны там пілі, здзекаваліся ці весяліліся, а ён не паспытаў нават. Ён ашчаджаў, стараўся, каб лепшай выгнаць. Каму? Пра каго ён клапаціўся, дурань? Пра сябе, канешне, але хіба пра сябе цяпер так клапаціцца трэба? Ах, дурніла старое...
Пятрок выдраў папяровы корак з бутэлькі і ашчадна глыкнуў раз, другі. Добрая, халера, гарэлачка, які ён усё ж маладзец, што не аддаў першака — хай п’юць тую бурду, тую рудую рэшту. Мабыць, ім усё роўна. А гэтай во самай лепшай ён сам пачастуе сябе, бо хто ж яго яшчэ пачастуе? I чым яшчэ паласаваць сябе, калі не закуркай ды гэтай во, праз гора выгнанай горкай. Праўда, без чаркі, нібы які п’яніца — з рыльца бутэлькі. Але што ж, такі распракляты час, зручны для смерці і зусім нягожы для людскога жыцця.
Ёіі яшчэ трохі выпіў, перавёў дух і падумаў, што ўсё ж гэта паскудства піць без закускі, хацеў шпурнуць бутэльку далей у роў, ды сквапна асцярогся: стала ілкада недапітага. У думках ужо настала млявая лёгкасць, ягонае гора перастала быць такім безнадзейна горкім, як толькі што адчувалася, з’явілася прыемная ўпэўненасць у сабе і нават прыбыло сілы ў целе. Сволачы яны, канешне, думаў Пятрок пра паліцаяў, але і ён не даўбежка, не які там ахламон, недарэка, ён таксама трошкі цяміць у жыцці і нават у вайне, якую ён пабачыў у тую пару, як тыя пад сталом лазілі. Ёл не дасць ім на сабе ездзіць, як ім захочацца, яшчэ ён пастаіць за сябе. Во хоць бы і з гарэлкай: чорта ён даў ім гэтую найлепшую бутэлечку, нават выстаяў пад расстрэлам, нагледзеўся смерці ў вочы, а вот жа не аддаў, упёрся, і паехалі з чым і прыехалі. Скулля ім!
He азірнуўшыся нават на сваю прагаліну, ён падлез пад калючы елыіік і, трохі запарушыўшы вочы, выбраўся на сцяжыну, па якой нетаропка патупаў у аўражнай цішы назад. Бутэльку з недапітым псршаком не кідаў, трымаў у руцэ і думаў, што яшчэ трохі глыне і тады кіне ў ручэй. На завароце ручаіны, дзе разам заварочвала і сцежка, ён стаў, трохі здзіўлены, ледзь не сутыкнуўшыся з Рудзькам, сабака таксама, мабыць, дзівіўся гэтай нечаканай сустрэчы, але тут жа ўзрадаваўся, замахаў хвастом.
— Ну што, піто, Рудзька? — загаманіў да яго Пятрок. Цяпер, мусіць, всльмі дарэчы было пагаманіць з кім-небудзь, але з кім жа тут пагамонііл, алроч як з выпадковым сабачкам. Рудзька, з пільнай увагай зразумець лешта, узіраўся ў яго твар сваімі пакутна няўцямнымі вачмі і елчыў ціхенька, бы лросячы штось.
— Галодлы? Галодлы, канелше. Ну, пайшлі. Цяпер, бачыш, ляма анічога, ні якой крошкі. Во, бачылі? — спрабаваў выверлуць пустую кішэню Пятрок. — Няма. А ў хаце што-лебудзь будзе. Пайлілі, дома цябе лакармлю.
Ён пайшоў далей па сцежцы, думаючы, што на гэты раз трэба абавязкова што-лебудзь даць Рудзьку, які ці ле з учарашняга чакае яго тут, у рове. Але ж учора не далі тыя звяругі — добра яшчэ, літо яе прыстрэлілі ла падворку. Ды і яго
самога таксама хацелі застрэліць, што перажыў — страшна ўспамінаць нават.
— Во, брат, жыццё настала! — паскардзіўся Пятрок і азірнуўся на Рудзьку, які, бегучы ззаду, зноў уважлівей паглядзеў у ягоны твар і пакутна наморшчыў маленькія броўкі. — Жыццё! Сабак б’юць, як людзей, і людзей страляюць, нібы сабак. Ураўнялі род чалавечы! Падспасобілі пад скаціну якую, ага, брат!
«Хаця ім што, — думаў Пятрок, — ім абы жорсткасць сваю спраўляць, упівацца сілай, людскую кроў піць. Без крыві засмяглі б іх глоткі. I гарэлкаю не размочаць. He, не размочаць. Ім пасля крыві гарэлку давай, а пасля гарэлкі зноў на кроў цягне. Во па гэтым коле і носяцца. Ах, звяругі, звяругі!»
Ён ужо ўпэўнена тупаў па сцежцы з цвёрдым намерам на хутары чым-небудзь накарміць Рудзьку, бо зусім асірацеў сабачка, мабыць, пабойваецца людзей і круціцца на адным месцы ў рове, дзе той страшной ноччу згубіў свайго Янку. Але Янка ўжо ўсё, Янка цяпер далёка, ягоная душа цяпер, мусіць, на небе. Бязгрэшная хлапечая душа, яна пэўне ж пападзе ў рай. А во куды пападуць нашы грэшныя душы?