Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Адтуль яна вярнулася не хутка, ужо гналі з пашы кароў, і Пятрок толькі прывалокся з касьбы, здавалася, сам без рук і без ног, стомлены і злосны — на жыццё, жонку, работу. Маўкліва адкроіў лусту сала з кубёлка, адламаў кавалак калючага, з мякінай, хлеба — дужа хацелася есці, ажно калаціліся ногі ў каленях. I тады ўбачыў на падворку жонку. У панылай знясіленасці Сцепаніда паціху клыпала ад варотцаў, дужа кульгаючы на адну нагу, і ён успомніў: дні два таму жалілася, што баліць пята, мусіць, заіюзіла дзе — ведама ж, з вялікадня босая, бегае па палях, пожнях, лясах, a цяпер яшчэ і па вёсках. Сцепаніда павалілася, ледзьве даб-
рыўшы да прызбы, трохі пасля Пятрок падышоў да яе, коўтаючы ў бяззубым роце цвярдую скарынку.
— Ну што? Што сказалі?
— Во! Вярнулі, — яна кінула на прызбу складзеную ў чатыры столкі паперыну.
— Ай-яй! Што ж рабіць?
— А я знаю?
Япа спрабавала ўстаць і тут жа асела долу — пята балюча нарывала, без кія Сцепаніда ўжо не магла перайсці ў хату. У той вечар яна пават не даіла карову, неяк падаілі Пятрок з дачкой, пасля Пятрок нарваў пад парканам лісця дзядоўніку і абвязаў ім распухлую, гарачую ступню. Сцепаніда стала пязвыкла раздражнёнай, усё ёй было няўлад, яна коратка-злосна гыркала то на яго, то на Феню, але Пятрок разумеў і не крыўдзіўся: ведаў, бяда дабрэйшай не робіць. Ён сам пазаганяў курэй, накарміў парсюка, прынёс суды вады з калодзежа і толькі прылёг на лаве ў сенцах, дзе спаў гэтыя дні, як Сцепаніда гукнула з запечча:
— Пятрок, хадзі сюды.
Перасільваючы страшэнную стому, ён неахвотна ўстаў, праз расчыненыя дзверы прывалокся да яе ў споднім.
— Пятрок, трэба з’ездзіць у Мінск,— ціха, але цвёрда сказала яна.
У Мінск?
— Ага. Да таварыша Чарвякова.
Пятрок ужо здагадаўся, у чым справа, і маўчаў, як аглушаны — не жартачкі, у Мінск. I ехаць яму, чалавеку, каторы і ў Полацку быў усяго тры разы і то два з іх — калі быў маладзейшы, яшчэ за царом. Але ж і яна не можа, сам бачыў, куды ёй з такою нагой, а Лявона папраўдзе было шкада. Як не памагчы чалавеку? Але і памагчы немаведама як.
— Заўтра і паедзеш. Два чырвонцы я пазычыла ў Карнілы. Сама хацела, ды во...
— Але дзе я там знайду Чарвякова? Мусіць, няпроста: горад.
— А там жа ёсць Дом урада. Пісалі ж газеты, што паставілі Дом урада. Значыць, там і Чарвякоў.
— Гм... Але куды ісці? Што я... He быў жа ні разу.
— Bo i пабудзеш. A што! Спытаеш. Людзі пакажуць. A to што ж, прападаць чалавеку?
Пятрок маўчаў. Кепска, канешне, калі прападае харошы чалавек, шкада яго. Але і сябе таксама шкада, бо чорт яго ведае, дзе той Мінск, дзе Дом урада, як туды трапіць? Чуў некалі ад мужчын, што трэба ехаць на Оршу, там перасадка, трэба купляць білет — хоць бы ведаць, колькі гэта каштуе. Мусіць, нямала. Пятрок проста быў ашаломлены тым, што на яго абрынула гэтым вечарам жонка. Але ён ведаў, што калі яна ўжо надумалася, дык не адступіць.
Прыйдзецца ехаць.
— I не кажы нікому. Калі што, брыгадзіру скажу — да доктара. Бо хворы.
— Але ж...
— Ну што — але ж? Ён жа нам бытта знаёмы, Чарвякоў. Можа, заступіцца. Убачыш, напомні, як зімой, на вадохрышча, грэцца заходзілі. I чырвонец пазычыў. Во і аддасі.
— Яно так. Але ж...
Дужа не хацелася яму выпраўляцца ў тую нязнаную дарогу, на край свету — у Мінск, да старшыні ўрада. Проста браў жах, як спрабаваў уявіць сабе, што з тым звязана.
24
Праз дзень ранкам Пятрок вылазіў па крутых сходцах з вагона на людным пероне ў Мінску.
Адной рукой ён дужа трымаўся за слізкі жалезны поручань, а другой не менш моцна сціскаў старанна звязаны матузком кужэльны мяшэчак з сякім-такім харчам: абцярушаным кавалкам хлеба, лустай сала, цыбулінай і двума крута зваранымі яйкамі. Яшчэ там было трохі солі ў паперцы і на сподзе ляжаў стары счарнелы складанчык з напалову абламаным лязом. Апранута на Петраку было ўсё лепшае для такога выпадку: не новыя, але чыстыя картовыя штаны, вымытая Сцепанідай сацінавая кашуля, трохі, праўда, залапленая ля каўняра ззаду. Але лапікла таго не было відаць, бо на плячах быў надзеты руды, даматканага сукна пінжак, у нутраной, зашпіленай кішэні якога ляжала Сцепанідзіна
хадайніцтва з дваццацю сямю подпісамі. Там жа быў і чырвонец. Другі чырвонец ён размяняў у Леплі, як купляў білет у вагон; рэшту трэба было апічаджаць, каб вярнуцца.
Так ён памалу клыпаў па людным пероне сярод нязвыклай для яго людской гаманы і беганіны, скаланаючыся ад раптоўных паравозных гудкоў і знянацкага чмыхання пары з-пад абмазучаных вагонных колаў. Галава яго была бы ў п’янага — аж гуло ў ёй і круцілася, і ён не разумеў, ці то ад бяссоннай начы ў перапоўненым людзьмі вагоне, ці ад гэтай гарадской калатнечы. Галоўнае — ён не ведаў, куды падацца з вакзала, і добра, што ў вагоне трапіўся чалавек з Халопеніч, які і паказаў, куды яму трэба рушыць. 1 Пятрок скіраваў ад вакзала вузенькім тратуарам, беручы бліжэй да будынкаў, часам аж натыкаючыся на бляшаныя трубы, што тырчэлі на сценах. Але ён баяўся апынуцца на краі, бо па бруку раз за разам з грукатам і лязгам несліся трамваі — не дай Бог наедзе так і — трыбухі вон. Таму ён ціснуўся да камяніц з бясконцым чаргаваннем дзвярэй і акон, у некаторых былі выстаўлены нейкія тавары, але ён не глядзеў на іх. Неяк з дзвярэй шыбанула чымсь смачным, і ён аж спыніўся, глянуў, здаецца, то была сталоўка: за невялічкімі столікамі сядзелі па чатыры чалавекі і елі штось белае на талерках, мабыць, пшонную кашу. У другім месцы пачалі трапляцца людзі насустрач, што неслі свежыя буханкі хлеба, некаторыя часам адломвалі ад іх скарынкі і крадком на хаду жавалі. Далей уздоўж нізкай абшарпанай будыніны выцягнулася шумная гаманкая чарга, пачатак якой хаваўся ў расчыненых дзвярах з вялізнымі літарамі «Хлеб» на шыльдзе. Пятрок аж падзівіўся: столькі народу, і ціха прайшоў па бруку, амаль страхавіта мінаючы той чалавечы гармідар. Далей па вуліцы і на тратуары было вальней. Яшчэ праз невялікі час, нс дайшоўшы, аднак, да павароткі, дзе халопеніцкі чалавек наказваў павярнуць управа, ён адчуў, што зрабіў памылку, абуўшы ссохлыя за вясну боты, якія цяпер страшэпна мулялі ў пальцах, аж неяк было ісці. Знаў бы, дык паехаў бы лепш босы. Але босых тут не было відаць, усе ішлі абутыя, пе тое што ў вёсцы. Ды і Сцепаніда насела: абуй боты, нягожа цяпер у горадзе босым. I во абуў на сваю пакуту.
Але неўзабаве ён забыўся на боты, мо прыцярпеўшыся, a мо ад здзіўлепня, якое ахапіла яго на рагу дзвюх вуліц, як ён убачыў той гмах — шэрую, не зразумець, на колькі паверхаў, будыніпу, цэлае нагрувашчанне камяніц з аднолькавымі вокнамі, але няроўных памераў і няроўна пастаўленымі фасадамі — то бліжэй, то далей ад вуліцы, з аграмадным пляцам-дваром пасярэдзіне і вялізнаю, з настольнік, палатніной сцяга паверсе. Там жа, пад дахам, быў і каменны герб Беларусі. Ну ведама, то быў самы галоўны дом Мінска, дзе засядаў урад.
Пятрок замарудзіў хаду: трэба было сабрацца з духам, набыць рашучасці. Гэта ж не сельсавет і не райвыканком, дзе ступіў тры крокі з вуліцы — і ты ўжо ў дзвярах, на парозе. А тут? Перш трэба было адгадаць, дзе тыя дзверы ці, можа, вароты, каб падысці да іх. Але ж там, пэўна, ахова, ці яна пусціць яго без дакументаў? Трэба будзе прасіцца. Усё болей пабойваючыся і трацячы невялікую сваю рашучасць, Пятрок памалу ішоў уздоўж дома-палаца і ўсё ўзіраўся ў прыступкі, дзверы, якіх тут было замнога нават для такога гмаху. Да якіх падысці? Ён думаў, што, можа, хто скіруе туды з вуліцы, тады б і ён павярнуў следам, але з вуліцы ніхто туды не скіроўваў, усе іпілі ўдоўжкі па тратуары. Невядома, колькі мінула часу, але сонца, напэўна, недзе ўзыпіло, толькі ці яго тут убачыш сярод камяніц. У доле скрозь ляжаў густы і прахладны, нібы ў ельпіку, цень.
Так, нічога не вырашыўшы і ні на што не наважыўшыся, Пятрок мінуў шырокі падворак-пляц, пратупаў яшчэ крыху і ўбачыў збоку дужа прыгожы, змураваны з чырвонай цэглы касцёл. Іншы раз ён бы палюбаваўся гэткай спрытнай збудоўкай, але не цяпер. Заклапочаны, ён памацаў пад шпількай Сцепанідзіну паперыну, хацеў быў закурыць, але захваляваўся, павярнуўся і зноў пайшоў да Дома ўрада.
На гэты раз ён не дужа разглядваў яго і не выбіраў прыступкі — ён павярнуў да тых, што былі насупраць пад радам зашклёных дзвярэй. На прыступках і ля дзвярэй было пуста, але, прыгледзеўшыся, Пятрок заўважыў за шклом штосці белае, якое спярша памалу варушылася, а затым насцярожана знерухомела. To быў міліцыянер, Пятрок пазнаў яго
па белай кашулі, перакрэсленай наўкось чорным паскам ад рэвальвера, белай, з зоркай, фуражцы на галаве. Стала відаць, як міліцыянер з-за шкла з вялікаю ўвагай сочыць за Петраком, які ўжо выйшаў на сярэдзіну падворка, аднак усё болей замаруджваючы сваю хаду. Вялікім намаганнем ён прымушаў сябе ісці, але ногі кепска падпарадкоўваліся яму, упарта наравілі павярнуць убок, туды, дзе было многа людзей і куды не дасягаў позірк міліцыянера. I так сталася, што ногі перамаглі, збочылі ад прамога кірунку. Пятрок перастаў камандаваць імі і сам з вялікай палёгкай падаўся прэч з падворка да вуліцы, на тратуар.
Тут ён скіпуў з сябе напружанне, уздыхнуў, адчуў, што ўвесь мокры ад поту, нібы на тым пракосе ў Бараннім Лозе, і некалькі часу ішоў па вуліцы, мала што прыкмячаючы навакол. Ён праклінаў сябе за нерашучасць, за тое, што ўлез у гэту справу, дакараў за гэткі дурны характар і ўгаворваў не хвалявацца, не баяцца дужа. Ну што яму той міліцыянер? Хіба ён ішоў сюды з кепскім намерам? Ён папытаць проста, як дайсці да таварыша Чарвякова ці хоць бы перадаць яму тыя паперы. Што ён, па сваёй волі гэта ці гэта яго інтарэс? Ён жа выканаўца агульнай справы, па даручэнні сяльчан. Сам ён тут амаль што старонні. Перадасць і пойдзе назад, чаго хвалявацца? I тым не менш не мог суняць страхавітага хвалявання і мог сысці немаведама куды ў гэтым горадзе і згубіць Дом урада. Пятрок спыніўся, трохі расслабіў правую нагу, якую, пэўна, ужо намуляў дашчэнту, рукавом пінжака выцер пот з твару. He, усё ж ён падыдзе да міліцыянера, каб толькі спытацца, і нічога болей. Нашто баяцца.
Пятрок зноў пашкандыбаў да будынка-гмаху, стараючыся не звяртаць увагі на бот, які па-ранейшаму націраў пальцы. Як на тую бяду, да яго падступілася і ўсё болей пачала турбаваць звычайная чалавечая патрэба, але цяпер было не да яе, і Пятрок трываў. На рагу будынка, аднак, ён замарудзіў крок, каб не адразу сунуцца на пляц-падворак. Але ўсё ж сунуўся, прамінуў кветнік у доле і павярнуў да прыступкаў, баючыся нават зірнуць туды. А як зірнуў, дык зноў ледзь не спатыкнуўся: ля тых самых дзвярэй на ганку стаялі аж два міліцыянеры ў белым і моўчкі на ўсе вочы гля-