Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Яна не асабліва хацела з ім гаварыць, ведала ягоны няпросты нораў, але ўсё ж думала: можа, ён хоць здзівіцца. Але ён пе здзівіўся, ён, відаць было, надта засяродзіўся ў сабе ці на сваёй рабоце. Ці такі цвердаскуры стаў за гэтыя гады, па такім часе.
— У мяне да цябе просьба ёсціка,— проста сказала яна, падумаўвлы, што, можа, і лепш так — без лішніх слоў, адразу пра справу.
— Гэта якая? — усё так жа холадна-суха запытаў ён, дужымі рукамі напінаючы шыну на вобад, і шыя яго аж счырванелася над каўняром ад натугі.
— Аддай бомбу.
Можа, упершыню ён зірнуў на яе спадылба, калянуўшы трывогай з-пад чорных касматых броваў, і ледзь чутна няпэўна хмыкнуў.
— Ведаю, бомбу ты і прыбраў. Тую, ля моста. Але нашто яна тебе? Аддай мне.
— Многа ты ведаеш,— толькі і сказаў Карніла.
— Аддай. Ну нашто яна табе — адзін клопат. Па такім часе.
— А табе нашто?
— Мне трэба.
— А хто сказаў, што я маю?
— А ніхто. Сама даўмелася. Я ж надта добра ведаю цябе, Карнілка.
Яна змоўкла і, здаецца, перастала дыхаць — сачыла за ім, за рухамі ягоных грубых, шырокіх рук на новым, з белага дрэва вобадзе кола, на які не хацела налазіць шына, і Карніла падшчымліваў яе далатом, пакуль некалькімі дакладнымі ўдарамі малатка не ўзбіў на вобад. Пасля трудна ўздыхнуў.
— Ды што ты хочаш: тавар за так?
— За так? — здзівілася яна. Сапраўды, ёй і ў галаву не прыходзіла гэтае пытанне — чым яна заплоціць Карнілу? Ды і чым можна было заплаціць у такі час за гэткі тавар?
— За так цяпер і блыху не заб’еш,— прабубніў Карніла.— Цяпер такі час. Вайна...
— Дык, ці ведаеш, грошы...
— Э-э, якія грошы! Што цяпер з тых грошай...
— Ну, во тут у мяне сала з два фунты. Паўдзесятка яек...
— Сказала, яек! Яек і ў мяне знойдзецца. На яешню.
«Вот жа скнара!» — пачала злавацца Сцепаніда. Яна пазнавала колішняга Карнілу, у якога, казалі, зімой снегу не выпрасіш. Але добра яшчэ, што ён не адмовіўся, што мае бомбу. Тут ужо яна ўгадала пэўна і ціха парадавалася. Астатняе як-небудзь. Але як?
— Дык што ж я табе... Грошай не маю, кароўку немцы з’елі. Курачак пастралялі, пяток усяго засталося. Мужыка Гуж забраў, у мястэчка павёў. Што ж я яшчэ маю?..— сумелася яна.
— А свінчо? — раптам спытаў Карніла і другі раз зыркнуў на яе сваім цяжкім позіркам.— Ці тожа не маеш?
— Парсючок застаўся, ага. Вясновы,— спахапілася Сцепаніда і змоўкла: ці не захоча ён парсючка?
— Добра, што парсючок застаўся,— неяк абыякава сказаў Карніла, устаў і падаўся ў кут, нешта перабіраў там у жалеззі і нарэшце выцягнуў крывую драціну, з якой узяўся высякаць цвік.
— Застаўся, ага. Але... Ну, бяры парсючка... Аддам...
— А паўпуда будзе?
— Будзе з паўпуда. Харошае, ешчае свінчо,— запалым голасам пахваліла парсючка Сцепаніда і здзівілася ад думкі: няўжо яна аддасць парсючка? 3 чым жа тады застанецца?
— Ну, хіба за парсючка,— ажывеў крыху Карніла,— Ну і гэта... Па цяперашнім часе — тавар! Для чаго табе толькі?
— А гэта ўжо маё дзела. Трэба.
— Ну вядома. Калі, можа, у лес каму? Тавар добры. Карніла нядоўга нешта падумаў, пасля выглянуў з дзвярэй, Іукнуў нешта сабаку і рукой махнуў Сцепанідзе, каб ішла следам. На падворку яны пералезлі цераз нізкія варотцы на зады сядзібы, зарослыя кустоўем парэчак, агрэсту, гушчаром маладога вішанніку.. Пад тынам у лапухах і крапіве Карніла падняў пласт зляжалага гарохавіння, пад якім зажаўцеўся канец чагось даўгога і круглага, нібыта з бляшанкай, прываранай на хвасце. To была бомба.
— Во! — задаволена сказаў ён і хуценька апусціў гарохавінне.— Паўцэнтнера важыць. Сіла!
Сцепаніда трошачкі захвалявалася, адчула, можа, упершыню, якую небяспеку ўзвальвае на сваю галаву, але ўжо не адступала. Хай бярэ парсючка.
— Запрагу каня... Толькі паначы каб. Як сцямнее.
— Ну ведама ж, як сцямнее,— трохі нявесела пагадзілася яна.
26
Яшчэ да таго, як пачало змяркацца, Сцепаніда тупала па падворку, выходзіла ў варотцы, стаяла за тынам каля калодзежа — усё ўглядалася ў дарогу, у бок Выселак. Яна ведала пэўна, што яшчэ ранавата, што Карніла нізашто не выедзе,
пакуль не ўцямнее, сам жа сказаў пра гэта, а ён чалавек грунтоўны, нс якое брахло. Але япа не магла бавіць час у хаце, яна нават не паела сёння і не паліла ў грубцы, так ёй карцела перабыць пебяспеку той псравозкі, бо — нс дай бог натрапіць паліцыя! Што тады будзе абаім?
3 паліцыяй яна ўжо сустракалася сёння ў мястэчку, куды пайшла адразу ад Карнілы з Выселак, дабралася да іхняй турмы ў царкоўным склепе. За той час, як яна не была ў мястэчку, паліцаі добра абстроіліся — да напаўразбітага цаглянага мура царквы зрабілі прыгародку з высокіх і тоўстых дошак і брамку, пры якой стаяў вартавы з вінтоўкай. Яна аж парадавалася, калі пазнала ў гэтым вартавым Недасеку Антося, і падумала, што ёй з самага пачатку пашэнціла. Мінаючы шырокую мутную лужыну, адразу павярнула з плошчы да гэтай брамкі, маючы намер як мага ласкавей запытацца пра Петрыка, перадаць яму харч. Але Недасека яшчэ здалёку спыніў яе злым вокрыкам:
— Назад! Нельга!
— Гэта ж я, Багацька з Яхімоўшчынысказала Сцепаніда, спыняючыся і падумаўшы, што ён яе не пазнаў.
Але і пасля яе слоў чорны, цыгапаваты твар Недасекі застаўся ранейшы — недаступны і строгі.
— Сказаў, назад! Забаронена.
— Я толькі запытацца, ці Пятрок тут?
— Кажу, забаронена! Назад!!!
«Ах, каб ты спруцянеў! — злосна падумала Сцепаніда і недаўменна перахапіла кошычак з адной рукі на другую.— Што ж цяпер рабіць?»
— Скажы толькі, куды пасадзілі? — таксама пачынаючы злавацца, папрасіла яна.
Але Недасека выглядаў такім непрыступным і злым, якім яна ніколі яго не бачыла. Нібы яго падмянілі кімсці. Тады яна паспрабавала неўпрыкмет падысці да яго бліжэй.
— He падыходзь! Прымяню аружыю! — вызверыўся паліцай, хапаючы з пляча вінтоўку з расшчэпленым і склёпаным жалсзкай прыкладам.
Яна моўчкі пастаяла трохі і пайшла назад цераз гразкую небрукаваную плошчу на яе другі бок, дзе ў спрытным Ka-
менным дамку з балконам атабарылася цепер паліцыя. Яна думала, можа, там убачыць каго знаёмага, запытацца, але здалёку яшчэ згледзела, што і там на прыступках стаіць нейкае мурло ў шынялі і з вінтоўкай, мабыць, таксама варта. Нерашуча падышоўшы, яна спынілася воддаль, ля тэлеграфнага слупа з падпоркай, паставіла на сушэйшае кошык, чакала, мо выйдзе Гуж або Каландзёнак, каб запытаць. Але, як па тое ліха, з паліцыі ніхто не выходзіў — ці ўсе яны там былі чым запятыя, ці там проста не было нікога. I яна ўсё стаяла на ветры, які церусіў дробным дожджыкам, яе хустка дужа макрэла, стылі на золі мокрыя ногі, але яна цярпліва чакала, не зводзячы позірку з зачыненых дзвярэй дамоўкі. Яна нс адразу пачула, як ззаду запляскалі па гразі нейчыя крокі, і, азірнуўшыся, убачыла настаўніка Свянткоўскага, які дробненькай таропкай хадой кіраваў у паліцыю. Праўда, ён надаваў сабе выгляд, што не пазнае яе ці не заўважае, і нават угнуў галаву ў капелюшы, мусіць, каб не вітацца.
Але япа хуценька з апошняй надзеяй павярнулася да яго, успомніўшы, што чалавек ён нязлы, можа, скажа два словы.
— Добры дзень вам...
— Добры дзень,— суха адказаў Свянткоўскі, аднак не спыняючыся. Тады яна падхапіла з-пад слупа кошык і ступіла яму наперад.
— Можа б, вы гэта перадалі Багацьку Петраку. Мусіць жа, тут ён недзе.
— Тут, да,— сказаў Свянткоўскі і засцярожліва зірнуў на блізкую дамоўку паліцыі. Вартавы там спадылба назіраў у іх бок. Аднак Свянткоўскі амаль не спыняў хады, і яна пабаялася, што не затрымае яго, што ён зараз міне яе, тады не дагоніш.
— Можа б, вы перадалі яму... Яечкі тут, сала... Свянткоўскі моўчкі пераняў з яе рук кошычак, яго маленькія вочкі на мізэрным вастраносенькім твары трывожна матлянуліся па плошчы.
— I зараз жа ідзіце адсюль! Зараз жа, быстра!!! — кінуў ён ціхім настойлівым шэптам.
Узрадаваная, Сцепаніда была трошкі сумелася, адчуўшы нейкі стоены непакой у тых словах былога настаўніка, і на
момант знерухомела, пазіраючы ззаду на ягоную прыгорбленую спіну ў чорным суконным паліто, якое, можа, гадоў дзесяць насіў Свянткоўскі. Той падышоў да ганка, прыпыніўшыся трохі, паскрэб аб штось у доле запэцканыя гразёй боты і, коратка зыркнуўшы на яе з-пад капелюпіа, знік за дзвярыма. Тады толькі яна сцяміла пагрозлівы сэнс яго слоў і зразумела, што гэта ён не са злосці — хутчэй са спагады да яе. Мусіць, нешта там адбывалася, пра нешта яны дазпаліся, і над ёй таксама навісла бяда.
Але бяды сабе яна не хацела, у яе быў адчайны намср, яна не магла цяпер па-дурному рызыкаваць у мястэчку пад носам у паліцаяў і спярша нетаропка, а пасля ўсё хутчэй і паспешней пашыбавала местачковай вуліцай да гасцінца. Мабыць, трэба было спяшацца, наўрад ці ў яе было мпога часу, а спраў і клопату ў яе было безліч. Ужо бегучы гасцінцам, яна думала аб тым: што б магло здарыцца і дзе? Дома ці, можа, у Карнілы? Ці, можа, аб нечым прагаварыўся Пятрок? Але што ведаў Пятрок? Яна даўно ўжо адраклася ад бабскай завядзёнкі пра ўсё балбатаць з мужыком, мо таму, піто Пятрок не дужа падзяляў яе думкі і з яўным недаверам адносіўся да яе намераў і планаў. Шмат што рабіла яна як сама знала. Пятрок часам трохі бурчэў, але за гады прывык да яе незалежнасці, a то і першынства, і абаім, здаецца, было някепска. He дай Бог, каб ён даведаўся цяпер пра вінтоўку, ён бы памёр ад страху. I добра, што яна ад яго ўсё ўтаіла. Яна ўжо даўно перакапалася, што толькі тое будзе ў сакрэце, што ведаеш сам-адзін і ніхто болей у свеце. I то не заўсёды. Такі цяпер свет і такія людзі.
Сцепаніда прыцішыла крок толькі на сваім падворку, дзе з палёгкай уздыхнула, як згледзела, што тут усё па-ранейшаму, нікога няма, і ў прабоі коса тырчыць, як тырчала, уваткнутая ёю раніцай трэсачка. I яна падумала, што, можа, гэта Свянткоўскі сказаў проста так, каб пастрашыць яе ці прагнаць ад паліцыі. Але ж яго сцішаны тон быў дужа падобны на змоўніцкі і таіў нейкае спачуванпе. Мабыць, усё ж тут нешта не так. Мабыць, яшчэ нешта будзе.
Нават не зайшоўшы ў хату, Сцепаніда засталася на падворку і пачала пільнаваць Карнілу. Яна неадрыўна ўзірала-
ся ў шэры вечаровы прыцемак над шырокім прасцягам поля, дзе хутка раставалі ў шэрасці высялкоўскія хаты, дарога на пагорку, гасцінец з радам тэлеграфных слупоў. Заставаўся лепсй відаць бліжпі канец дарогі на хутар, але і ён паступова расплываўся, патанаў у змроку. Цямнелася.