Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Да старой яміны было крокаў мо дваццаць, яна павыкідвала з яе ўчарашні хвораст і ўзялася за доўгі і важкі жалезны крутляк бомбы. Побач пад самыя рукі падкаціўся Рудзька, панюхаў жоўтую абалонку і чыхлуў. Сцепаніда натужылася, каб выкаціць яе з ямы, і спалохалася: бомба толькі скранулася трохі і зараз жа скацілася на ранейшае месца. Гэта ж быў жах — у яе не хапала сілы!
Сцепаніда выпрасталася, рукавом выцерла пот з ілба — добра было каціць яе ў гэтую яміму, а як цяпер выкаціць? Ды яшчэ адной? Яна аж захвалявалася і, не даўшы сабе адпачыць, ухапіла бомбу за адзін канец, вялізным высілкам перасунула яго вышэй. Затым зайіпла з другога канца і прыпадняла хвост. Алс не паспела яна перакласці яго вышэй, як той першы канец ссунуўся на ўлежапае месца ў дне яміны. Сцепаніда ледзьве не заплакала ад прыкрасці — што ж ёй рабіць?
Трохі паразважаўшы і супакоіўшы сябе, яна выйшла з яміны і пашукала на ўзроўку камяні. Камянёў было шмат, але ўсё дробныя, Сцепаніда адышлася далей, пакуль знайшла два болей прыдатныя і прынесла іх да яміны. Цяпер неяк трэба было, па чарзе падкладваючы камяні пад нос і пад хвост, выкаціць бомбу. Доўга япа высільвалася там — і каціла, і сунула, укленчыўшы, упіралася каленьмі ў мокрую зямлю. Дашчэнту запэцкала спадніцу і ватоўку, змакрэла ўся ад поту і гразі, хустка яе ссунулася з галавы на патыліцу, але ўсё ж выбавіла бомбу з яміны і сама знясілена ўпала побач.
Праклятая бомба! Сцепаніда ўжо думала, што надарвецца, покуль управіцца з ёю, але во неяк уходала. Цяпер трэба было перакаціць яе да новай яміны. I хоць бы хто не налез
тут у хмызнячку, не апынуўся паблізу, не згледзеў. Праз рэдкі алешнічак тут яе можна было заўважыць з дарогі, ад падворка — хоць бы паспець, покуль нікога няма.
На роўным бомба лёгка перакацілася па воглай траве жоўтымі, запэцканымі зямлёй бакамі, але далей у алешнічку каціць было неяк, і Сцепаніда ўхапіла яе за круглую жалязяку хваста. Так, трохі прыпадняўшы, цягнуць было можна, але трэба было ўвесь час высільвацца і трымаць прыпадняты хвост, а сілы ў Сцепаніды было ўжо мала. Яна нравалакла бомбу крокаў мо пяць і выпусціла з рук, сама таксама ўпала задам у траву. Хвілін колькі задышліва хліпала ротам, трохі, аднак, аддыхалася і зноў ухапіла пальцамі за мокры хвост. На гэты раз яна працягнула і яшчэ меней, калі зноў упала. У наступныя разы ўжо толькі тузала і рыўкамі, па адным кроку, не болей, сунула яе да ўзроўка; паясніца яе пераломвалася ад болю, мокрыя рукі, пальцы і калелі былі ўсе паабдзіраны аб патарчакі. I яна спяшалася.
Кожны раз япа азіралася наўкола праз хмызнячок, усё паглядвала ў бок сядзібы — баялася, не дай Бог, хто прыйдзе, убачыць. Тады яна прапала, прапала бомба. I гэта пасля такіх высілкаў!
Калі яна ўрэшце прывалакла бомбу да яміны, сілы яе, падобпа было, зусім скончыліся, яна ўжо не магла перакаціць яе цераз накапаны горбік зямлі і ўпала на яе грудзьмі, ляжала так, мусіць, доўга. Увесь час яна казала сабе: ну годзе, уставай — і абяцала: устану, зараз устану. I не ўставала, бо не магла. Уваччу ў яе спярша ўсё зацямнелася, нібы ўначы, затым дужа паволі праяснівалася, і сэрца вырывалася з грудзей ад знямогі.
Мабыць, яна ляжала так доўга, ашчаперыўшы ўшчэнт перапэцканае цела бомбы і сама ад ног да галавы выкачаная ў гразь. Калі трохі паслабаднела дыханне, ужо не ўстаючы, уперлася ступнямі ззаду ў вузлаватыя карані алешын, высілілася апошні раз і пасунула спярша хвост, a затым і галаву бомбы.
Зрушваючы з сабой свежую зямлю, бомба ўрэшце цяжка гупнулася аб дно — увалілася ў яміну. Сцепаніда яшчэ паляжала на гразкай зямлі, пасля ўстала і ўзяла рыдлёўку.
Закопваць было лягчэй, і яна старанна закідала яму зямлёй, патапталася зверху. Рэшту зямлі з краёў выбрала рыдлёўкай і рассыпала неўпрыкмет наўкола. Затым прыбрала ўсё з камлёў, з куставін, абмяла, абтрэсла і абабрала пальцамі, каб і знаку не было ад таго, што тут нехта капаў. Крыху воддаль сабрала ў алешнічку ахапак чорнага лісця, прытрусіла тую мясціну, пасля адышлася далей па ўзроўку, назбірала яшчэ рудага, чорнага, вілыотна-сапрэлага лісця, накідала на яміну, каб і зблізку не відаць было свежай зямлі. У дадатак схадзіла да старога схову, прывалакла трохі хворасту, раскідала сям-там. Быццам тут ніхто і не ступаў ніколі.
Абапіраючыся на рыдлёўку, яна ледзьве прывалаклася на свой падворак, дзе яе запытальна-ўважлівым позіркам сустрэў згаладнелы Рудзька, але цяпер яна пе магла нават сказаць яму добрае слова. Толькі калі той паспрабаваў следам за ёй ускочыць у сені, яна спыніла яго — усё ж сабака павінен быць на падворку. Яна зашчапіла сенцы, прывалаклася да палка ў запеччы і лягла, як была ў хустцы і ватоўцы,— распранацца ў яе ўжо не засталося сілы.
Яна ляжала так у выстуджанай хаце, атупелая ад знямогі, прыслухоўваючыся да няпэўных далёкіх і блізкіх гукаў знадворку, і думала, што можа так здарыцца, што возьмуць яе, тады, канешне, усе яе намагашіі будуць дашчэнту спляжаны. Але ж, можа, ёй яшчэ і пашчасціць. Галоўнае было зроблена, засталося мепш. Хоць таксама яшчэ нялёгкас. Але каб хоць некалькі дзён волі, каб ёй пабачыцца з Віктарам, схадзіць у мястэчка, з сім-тым параіцца. Калі якая бяда, дык горнешся да людзей, бо хто ж яшчэ паможа табе, як не людзі? Людзі загубяць, але ж і памогуць людзі. Нават і ў такі страшны, кляты час, як вайна.
Паляжаўшы нямала часу, яна, аднак, трохі спачыла, рукі і ногі гудзелі, але прыйшло заспакаенне — і стала сцюдзёна.
Яна ўжо некалькі дзён не паліла ў печы, у грубцы таксама, хата дашчэнту выстудзілася. Мусіць, трэба было прапаліць на ноч, a то да ранку заляскаеш тут зубамі. Ды і зварыць бульбіну. Есці таксама хацелася вельмі, а ў яе не было нават скарынкі хлеба.
Сцепаніда марудна апусціла ногі і злезла з палка. На дварэ
ўжо вечарэла, але яшчэ было відно, у завуголлі гуў вецер, і голле ліп на падворку апантана матлялася, гнучыся пад няспынным ветраным паіюрам. У грубцы ляжалі накладзепыя пазаўчора дровы, трэба было толькі падпаліць іх. Сцепаніда ўзяла з загнеткі лучынку і сунула руку паміж печчу і сцяной — там яна хавала ад Петрака запалкі. Толькі яна дастала адтуль карабок, як на падворку дужа забрахаў Рудзька. У яе нядобра скаланулася сэрца, і з карабком у руках яна падскочыла да акна.
Рудзька скакаў па двары і апантана брахаў, аж захліпаўся, а па дарожцы з гасцінца да хутара хуткім крокам сігалі чацвёра мужыкоў з вінтоўкамі. Здалёку яна нібы пазнала кожнага з іх і сказала сабе: «Ну, усё!»
Як ні дзіўна было для яе самой, яна не дужа спалохалася і не пабегла нікуды, нібы чакала таго і разумела непазбежнасць менавіта такога канца. Напружаннем збянтэжанай памяці яна толькі прыкіпула цяпер, што трэба зрабіць напаследак, і не ўспомніла нічога. А можа, яна ўсё ўжо зрабіла? Яна сунулася ад акна ў запечча, потым выбегла ў сенцы, мусіць, каб быць далей ад акон. Рудзька ўсё захлынаўся ў варотцах, і тады на дарожцы зводдаль бабахнуў першы іх стрэл. Рудзька прарэзліва заскавытаў і сціх — ці не назаўжды? Яна зразумела: цяпер чарга будзе за ёю.
Штосці сцяміўшы, аднак, яна кінулася з сянец у істопку і накімула крук на прабой. He, так проста яна ім не дасца. Яна ўсё ж не Рудзька. I не Пятрок. I нават не Карніла. Яшчэ яна з імі пабораецца. Хай б’юць! Заб’юць, тады што ж... Тады іх перамога. Але яшчэ пе забілі, і па сваёй волі яна ім не паддасца.
Тры ўдары абцасам у дзверы гулка аддаліся ў сенцах.
— Адкрой!
Яна сядзела на кукішках за тоўстым дубовым шулам у істопцы і маўчала.
— Сцепаніда, адкрой! A то ўзламаем!
«Ламайце!» — пакорпа падумала яна. Але не так лёгка паламаць старасвецкія дзверы, на якіх у тры пальцы дошкі, скаваны з цэлага прэнта крук, прабіты цераз усё шула і загнуты канцамі знутры прабой. Ламайце!
Яны там перагаворваліся за дзвярыма — прыслухаўшы-
ся, яна пазнала рыклівы голас Гужа, пісклявы падгалосак Каландзёнка, іншыя былі ёй незнаёмы.
— Гэй, акцявістка! — раўнуў Гуж.— Па-добраму адкрой! A то горш будзе! Ты мяне знаеш!
— А скулля вам! — крыкнула яна, не стрымаўпіыся, і зараз жа пашкадавала: нашто было з імі вязацца? Хай бы не ведалі, дзе яна, стукалі сабе ў дзверы, біліся галавой аб сцены.
Яна думала, што яны будуць выломваць дзвсры, а яны ўдарылі чымсь па акне, у хаце зазвінсла, пасыпалася шкло, пасля з трэскам разляцелася рама. Гэта ўжо было горш, гэтак яны хутка будуць у сенцах. Добра, што ў істопцы маленькае акенца, у такое нс ўлезеш. Але ж нешта яны надумаюць...
— Багацька, выхадзіце самі, мы біць не будзем,— пачуўся памяркоўны, амаль спакойны голас Свянткоўскага.
«I гэты тут! — зласліва падумала Сцепаніда.— Добранькі, называецца...»
— Пакажыце толькі, дзе бомба? Чуеце? Вас мы не чэпім.
«Іш, чаго захацелі!» — падумала Сцепаніда і адпаўзла ад дзвярэй да жорнаў. Яны там ці не ўсе ўжо разам тупалі ў сенцах — мусіць, нехта адзін улез у акпо і адшчапіў дзверы. Але дзверы ў істопку не адшчэпяць.
Толькі яна падумала так, як дзверы з сянец тузануліся, нешта так грукнула ў іх, што пасыпалася труха са сцяны, і яшчэ загрукала з трэскам — мусіць, яны білі ў дзвсры сякерай. Канепіне, гэта было ўжо горш, гэта мяняла справу, усё звужаючы тое хліпкае кола бяспекі, у якім яна апынулася і дзе ўсё меней заставалася месца для якой-небудзь надзеі. Але яна ні на піто не спадзявалася, яна выразна ўсведамляла свой лёс, толькі да апошняй магчымасці адцягвала свой самы апошні момант.
Так, як хацела яна, на вялікі жаль, не выходзіла, яе планы рушыліся. Але ёй дужа патрэбна было, каб і па-іхняму таксама не выйшла.
Напэўна, яны маглі б застрэліць яс за дзвярыма — схавацца ад кулі тут не было дзе, але яны не стралялі. Мусіць, яна патрэбна была ім жывая. Каб сказаць, дзе бомба, ці што?
Значыць, ад Карнілы галоўнага яны не дазналіся. Але і ад яе не дазнаюцца таксама.
Яны ўжо ці не ўсе чацвёра адразу ламіліся ў дзверы, якія хадуном хадзілі ў пройме, толькі моцныя каваныя крукі і завесы не давалі ім разваліцца ў шулах. Але ж разаб’юць усё роўна. Рана ці позна, Сцепаніда ведала ўжо, што трэба зрабіць, толькі спалохалася ад думкі, што можа спазніцца. На калепях яна сунулася пад жорны і ўпоцемку дрыготкімі рукамі выкаціла адтуль цяжкую суляю з газай.
Яны ўсё білі, дзверы трэсліся і трашчалі, а яна выцягнула драўляную затычку і з шырокага рыльца пасудзіны пляснула на дзверы, затым паабапал дзвярэй, абліла другую сцяну — на падворак. Яна і сама аблілася — рукі, ногі, спадніцу, засмярдзела газай, але цяпер усё тое не мела значэння. Кінуўшы ма дол ужо лёгкую пасудзіну, з маленькай кішэнькі ватоўкі дастала запалкі, якімі так і не паспела распаліць грубку, і, стоячы на каленях, чыркнула запалкай па карабку.