Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Матка, гіп яйка!
— Матка, шпэк!—падхапіў другі і наўздагон шпурлянуў у яе чымсь светлым, што пляснулася ў гразь ля яе босых ног.
Яна не сказала ім ніводнага слова, яна толькі глядзела, як яны, вясёлыя, маладыя і дураслівыя, пранесліся з такім форсам ля яе, спакутаванай, старой, чужой маці, ледзьве не забітай дзве ночы назад, і ніводная жылка нс трапянулася на яе твары. Як ні дзіўна, але цяпер яна іх пе баялася, і яна б не сказала ім ніводнага слова, калі б яны звярнуліся да яе. У яе свядомасці яны так і не сталі людзьмі, а засталіся пачварамі, гаварыць з якімі было для яе абразай. Міжвольна яна пашкадавала цяпер, што той ноччу не кінула яшчэ што ў калодзеж, не падпаліла хаты — хай бы згарэлі разам са сваім афіцэрам. Тады яна надта асцярожнічала з імі, можа, пабойвалася. А навошта? Хіба цяпер іпто залежыць ад страху? Вунь Пятрок нашто ўжо баяўся, асцярожнічаў, дагаджаў, так ужо дбаў, каб усё абышлося ціха. Але чаго ён дабіўся
гэтым? Забралі без дай прычыны. I яшчэ заб’юць ці павесяць.
Колькі яна натузалася за жыццё з гэтым Пстраком ды і насварылася колькі, а во шкада чалавека, аж хочацца плакаць. Ну што ён зрабіў ім? Каму ў чым перашкодзіў? Калі і пе памог нікому, дык жа такі характар. Але на кепскае ён не здатны. Быў аж залішне добры па цяперашнім часе, ды і па ранейшым таксама. Гэткая ўжо натура: хутчэй аддасць, чым возьме. Лягчэй саступіць, чымсі даб’ецца. He любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха. А без сваркі, паціху чаго даможашся ў жыцці? Ды ён і не дамагаўся нічога.
Яна ўспомніла, як некалі ганяла яго ў Мінск да Чарвякова, і каторы раз сумелася ад прыкрасці: ці па Петраку гэта было? Але ж і сама пе магла — паўтара тыдня прастыргікала па падворку з хворай вагой.
Доўга яна падазравала яго: можа, не аддаў. He знайшоў, не паспеў, пабаяўся. Колькі дацінала яго допытамі, аднак Пятрок стаяў на адным: аддаў міліцыянеру. Словам — усё ў парадку, і трэба толькі адно: чакаць.
1 яны чакалі, што ж яшчэ заставалася. Толькі марна чакалі ўсе тры гады, аж покуль не прыйшлі немцы. Тут ужо стала не да Лявона.
Немцы не прымалі іх за людзей, глядзелі і абыходзіліся, як са скацінай,— мусіць, гэтак жа трэба ставіцца і ім да немцаў. 3 поўнай пагардай, з нянавісцю, з непакорнасцю ўсюды, дзе толькі можна. Тым болей што іншыя адносіны да іх дабра не дадуць. Выпадак з Петраком добра засведчыў гэта.
Гасцінцам яна перайшла сасоннічак, паазірала надта раскапаную яміну ў жвіры на паваротцы і ўрэшце ўбачыла крайнія местачковыя хаты, дах пажарнае вышкі, таполі над вуліцай. Над некаторымі комінамі вецер ірваў шызы дым, быў ранак, паліліся печы. Пасля таго як пабілі яўрэяў, многія хаты пуставалі, іншыя заняла розная набрыдзь, паліцыя. Звонку там мала што і змянілася, у тым мястэчку, дзе, мабыць, і зараз ішло звычайнае, як і да вайны, жыццё. Затое нешта змянілася на гасцінцы — на свежым дарожным насыпе над ракой жаўцелі новыя парэнчы моста, якога не было тут з палавіны лета, ды і насып быў разварочаны бомбамі,
нібы яго перакапалі свінні. А цяпер, глядзі ты,— пабудавалі. Пабудавалі, каб ездзіць, ганяць свае машыны далей на ўсход, да фронту, каб вазіць сваёй арміі ўсё, што ёй трэба. Мусіць, шмат што ёй трэба, калі прыгадзіўся і такі несамавіты гасцінчык з такім во на дваццаць крокаў мастком цераз іх балацяністую рачулку.
Значыць, стала патрэбна.
Запаволеным крокам яна падышла да моста і з нейкаю душэўнай няпэўнасцю ступіла на гразкія, але яшчэ новыя дошкі насцілу, пакратала рукой пагабляванае дрэва парэнчы. Усё было тоўстае, грубое, моцна збітае і звінчанае балтамі, мусіць, разлічанае надоўга. Значыцца, так і будзе цяпер — будуць ездзіць немцы, гойсаць паліцаі, будуць хапаць людзей і вазіць па гэтым мосце ў мястэчка, каторых вешаць на тэлеграфных слупах, а каторых саджаць у царкоўны склеп ці закопваць у кар’еры па той бок мястэчка. Дужа патрэбны мост, нічога не скажаш. Жыцця праз яго не будзе.
А як добра было ў тыя некалькі месяцаў, калі замест яго гырчэлі тут голыя палі, быў ушчэнт разварочаны насып і цераз рэчку нельга было перабрацца — рэдкі прахожы набіраўся адвагі па дзвюх хісткіх жэрдках перайсці на той бок ракі. Тады пажылі нядоўгі час у спакоі, ніхто па начах не ламіўся ў дзверы, немцы не паказваліся не толькі на хутары, але нават і ў Выселках, а вёскі, што былі далей па гасцінцы, апынуліся як у Хрыста за пазухай. Новая ўлада да іх не дапялася.
Сцепаніда ўжо была перайшла мост і спынілася: а во каб яго падпаліць! Усё ж драўляны, можа б, загарэўся і згарэў, і настала б тады тое жыццё, што было без яго. Сапраўды, калі выліць на яго газу, што расстараўся Пятрок...
Сцепаніда зноў вярнулася на мост і неўпрыкмет босай ступнёй памацала яго гразкія сырыя дошкі — не, халера на іх, мусіць, такія не ўпаліш і газай. Каб хоць улетку, а цяпер усё скрозь мокраё, сырое, са свежай лясіны, не, такое не ўпаліш... Во каб сюды тую бомбу!.. Нечаканая гэта думка так уразіла Сцепаніду, што яна перастала адчуваць сябе на гэтай дарозе і забылася, куды ішла і па што. Яна ўспомніла нядаўнія словы Петрака і ў нейкім азарэнні сцяміла, што
яно ж так і ёсць! Яна надта добра ведала высялкоўскага Карнілу, каб адразу ўпэўніцца, што без яго тут не абышлося. Але ж Карніла!.. А можа, цяпер паслухаецца яе? Яна яго ўпросіць.
I яна хуценька пайшла назад па гасцілцы, ад рэчкі да хвойніку, за якім якраз насупраць Яхімоўшчыны была паваротка ў другі бок — на гару ў Выселкі.
На гасцінцы ніхто ёй не трапіўся, толькі далёка ззаду нехта нетаропка дыбаў з мястэчка. Але на высялкоўскай дарожцы яна напаткала Александрыну, колішнюю сваю равесніцу, з якой зналася ад самага дзяцінства, яны нават разам выходзілі замуж, помніцца, абедзве вянчаліся ў царкве зімой на вадохрышча. Яшчэ, памятае, у той дзень вараны жарабок Александрынінага бацькі зламаў нагу на тым самым мосце, праваліўшыся ў дзіравым насціле, такі быў паганы мост. Александрына памалу ішла, павязаная хусткай рагамі пад пахі, і вяла за руку хваравітага, тоненькага вельмі цёпла апрапутага хлопчыка. Яны павіталіся.
— Даўно не бачыліся, Сцепанідка, куды ж ты, як маешся?
— Ды так, ведаеш... Цяпер жа так,— трохі сумелася Сцепаніда, засцігнутая знянацку гэтым пытаннем. Яна проста не ведала, як адказаць, і хуценька запыталася: — А ты ж як?
— Ай, Сцепанідка, во горачка навалілася, вяду ж хлопчыка да доктара, з’еў нешта благое, дык рады няма, пяты дзень мучаецца,— ахвотна загаманіла Александрына, адразу забыўшыся на сваё пытанне.— Гэта ж трэба на мяне такое сёлета,— яна засцярожліва азірнулася на дарогу і цішэй сказала: — Гэта ж, ведаеш, Віця прыйшоў мой, камандзір, ледзьве выбавіўся...
— Віктар? А што ён — з вайны? — здзівілася Сцепаніда.
— Ай, якая вайна! Кантузіла яго дужа, галава баліць, рукі трасуцца. Ой, якое горачка было там, на фронце, расказвае...
Трудна?
— Ой, не кажы! Танкамі, кажа, душыць усіх, а ў нас жа адпы вінтовачкі, і тыя... Паразбягаліся каторыя па лясах, каторыя ў палон, а каторыя во дамоў, каму недалёка...
— Во як!
Сцепаніда слухала, але нешта ў ёй міжволі насцярожылася да гэтай кабеты, колішняй яе сяброўкі, нешта не спадабалася ёй, і яна думала: яе Віктар прыйшоў, а дзе мой Федзька? Федзька напэўна не пабяжыць і ў палон не здасца, і калі няма ад яго ніякага знаку, дык... Дык, пэўна, у сырой зямельцы ўжо Федзька.
Трохі крыўдна было за сына, і адчула яна кароцепькую зайздрасць да Александрыны: хоць і кантужаны, але во вярнуўся. Але ў той і без старэйшага дома пяцёра, поўная хата дзятвы. А ў яе пуста. Было двое, і тых... Ніводнага.
3 такімі невясёлымі думкамі яна дабралася да Выселак, але вуліцай не пайшла — у канцы гародаў завярнула на сцежку і падалася да недалёкай пуні пад клёнам, адкуль ужо рукой падаць было да Карнілы. Яна не была ў яго, можа, з дзесяць гадоў, ад самай калектывізацыі, і ўбачыла, што за той час Карнілава сядзіба не абстарылася, можа, паднавела нават. За высокім спраўным парканам лязгнуў ланцуг і злосна забрахаў сабака, яна стала, баючыся адчыніць ладныя, збітыя з новых дошак варотцы. Думала, нехта ж павінен выйсці. Ёй не хацелася, каб выйшла Вандзя, высокая, ссохлая Карнілава жонка, з якой у яе так і не склаліся адносіны з самага дня іх жаніцьбы. Хоць і не сварыліся, але ніколі і не пагаварылі нават, а сустрэўшыся дзе на дарозе ці ў мястэчку, моўчкі разміналіся, бы незнаёмыя.
Яна хвіліну глядзела па-над варотцамі на хату пры добрым, з зашклёнымі бакавінкамі ганку, пад новай саламянай страхой, а ён паказаўся аднекуль збоку ад шмат якіх прыбудовак, хляўкоў, павецяў. Зусім кулацкая сядзіба, падумала Сцепаніда. Няблага ўладкаваўся Карніла, хоць рабіў не Бог ведае дзе — на пажарнай у мястэчку і, мабыць, меў часу. Рупнасці ж у яго хапала заўсёды.
Карніла выткнуў аднекуль галаву, зірпуў у варотцы, угледзеўся.
Яна ледзьве пазнала яго — чорнабародага, шырокай касці, дужага мужыка, які цяпер памалу, з недаверлівым роздумам падышоў да варотцаў і адкінуў дзве ці тры цяжкія жалезныя зашчапкі.
— Ты як у крэпасці,— пажартавала яна, аднак, мабыць, з сур’ёзным тварам. Мусіць, ён адчуў натужнасць яе жарту і сам не азваўся, прапусціў яе ў двор і ззаду гэтак жа на ўсе засаўкі старанна зашчапіў варотцы.
— У мяне дзела да цябе,— сказала яна.— Але каб нікога...
— Ну ідзём у паветку. Якраз там я...
Ён нетаропка правёў яе каля чорнага, мабыць, злога сабакі, які ціха вурчэў ля будкі, зайшоў за рог сенцаў, адтуль яны прайшлі ў двор з кучай гною ля шула, яшчэ завярнулі ў нейкі засценак і апынуліся нарэшце ў прыадчыненых дзвярах бакоўкі, застаўленай безліччу драўлянага і металічнага ламачча, колаў, дошак, нейкіх лясіннарыхтовак, чурбакоў і калодак, з развешанымі на сцяне інструментамі і жалязякамі і нават варштатам у куце. Ля дзвярэй на нізкай калодцы ляжала старая ўседжаная ватоўка, а ля большай стаяла кола, над якім, мабыць, завіхаўся Карніла. Як яны ўвайшлі, гаспадар адразу сеў на ватоўку і ўзяўся за сваё кола. Ён ні аб чым не пытаўся, і яна стаяла ля шула, не ведаючы з чаго пачаць.
— Майструеш?
— Майструю. Што ж рабіць...
— Дома ўсё добра?
— Ды ўсё бытта.
— А майго Петрыка забралі. Учора.
— Кепска, калі забралі,— сказаў ён ранейшым сцюдзёным тонам, пават не падняўшы галаву ад кола, толькі, можа, дужэй стукнуў па вобаду цяжкім малатком.