Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Але з першай запалкай яе напаткала няўдача, дзверы не загарэліся, запалка атухла.
Тады яна сцягнула з галавы хустку і выліла на яе з суляі рэштку газы, запаліла другую запалку — хустка пыхнула барвовым полымем, і яна, абпякаючы рукі, кінула яе на парог.
Сцепаніда ўпала нічком на старасвецкі земляны дол, утаптаны за вякі нагамі паноў, шляхты, парабкаў, нагамі Петрака, яе мужа, і яе дзяцей, і, задыхаючыся ад дымнага смуроду, глядзела на агонь. Полымя ад хусткі гулліва шыбанула на дзверы, узвілося пад столь і коса папаўзло па бёрнах сцяны; загарэліся нейкія транты на цвіку ў куце; кучаравыя агняначырвоныя космы полымя закруціліся, заверашчэлі ў шызым і чорным дыме, усё імкнучыся вышэй у падстолле, да смаляных бэлек істопкі. Яна ўжо задыхалася ад дыму і шчыльней прыціснулася да прахладнай земляной падлогі.
У сенцах, чуваць было, раздаліся галасы, нехта штось крыкнуў загадна-трывожнае, але яна не зразумела — што, толькі адзначыла ў думках, што дзверы ламаць перасталі.
Замест таго праз хвіліну ў сенцах гулка бабахнуў стрэл, і нешта ўдарыла ззаду ў кубёлак. Куля! Але цяпер хай страляюць, цяпер гэта ўжо не палохала яе. I яшчэ бабахнула ў другім баку, на падворку — другая куля ўдарыла недзе пад жорны, якія ўжо займаліся з кута касмылявым свіркоткім
полымем. Істопку скрозь завалакло змрочнымі пластамі дыму, праз якія сям-там угары прабіваліся-бліскалі мільготкія языкі агню, дыхаць рабілася ўсё трудней, і яна, ужо не кратаючыся, падкурчыўшы ногі, ляжала ў доле. Яна адчувала, што зараз згарыць, што, мабыць, рухне падстолле, ці раней задыхнецца ад дыму, калі да таго не застрэляць знадворку. Але цяпер ёй было ўсё роўна.
Яна сваё ўсё зрабіла, якіх-небудзь надзей на паратунак у яе не засталося.
Яііы там, на падворку, нешта гаманілі і крычалі, яшчэ некалькі разоў стрэлілі цераз сцяну, але ёй у істопцы нічога не было чуваць — агонь усё болей убіраўся ў сілу, па кутках і па сценах трашчала, сквірчэла, гуло — палалі ўжо столь, сцены, дзежкі ў куце, кросны, засекі, дробнае гаспадарскае начынне — усё драўлянае, шматгадовае і сухое. На яе густа патыхала жарам і сыпаўся прысак, дужа пякло ў галаву і ногі, здаецца, ужо загараліся валасы на патыліцы, яна ўткнулася тварам у рукаў ватоўкі і марудна, але няўхільна пакутна задыхалася. Яна толькі думала, што з ёй будзе рансй — згарыць ці задыхнецца ў дыме,— і не ведала, што цяпер лепей. На кароткі момант свядомасць яе млява зацьмелася, яна забылася, пасля ачнулася і адчула, што на спіне смыліць вата — гарыць ватоўка. Гэта ўжо быў канец, і яна не ў лад са сваім станам падумала: чаму ж яе там, у яміне, не ўбачыў хто з бомбай? Хоць бы хтонебудзь з тутэйшых — які паступюк, малец, жанчынка, каб запомнілі месца, пакінулі знак у памяці. Бо інакш, калі не адкапаюць гэтыя, задарма прападзе яе клопат і спрахпе без толку сіла, на якую яна спадзявалася.
Між тым дыхаць ужо не было як, яна задыхалася, смылелі валасы па галаве і ўдушліва дыміла вата з ватоўкі.
Здаецца, загарэліся і рукавы на локцях, якімі яна затуляла твар і думала: а можа, і добра, што яе ніхто не пабачыў, ні добры, ні злы чалавск, і ніхто пічога не ўведае. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць — дзе? I не спяць ні ўдзень ні ўначы — баяцца да скому. Гэтая думка прынесла маленькае супакаенпе і была астатнім пробліскам яе спакутнелай свядомасці перад апошнім забыццём, з якога яна ўжо не ачнулася.
Яна ўжо не чула, як, дапятыя агнём, выскачылі з сяней паліцаі, не бачыла, як занялася полымем страха істопкі і вецер магутна раздзьмуваў яго, скіроўваючы ў бок хлява і пунькі, і як неўзабаве шырокае мора агшо з трэскам, гулам і скрыгатам запанавала на ўсёй сядзібе, драпежна жаручы будынкі, дровы, бліжэйшыя да сцен дрэвы, платы, абсыпаючы падворак іскрамі і попелам.
Імклівыя раі іскраў і агнянае клочча саломы несліся ў начным задымленым небе над ровам да сасонніку і дарогі з ненавісным ёй мастком цераз дрыгвяністую рэчку Дзеравянку.
Пажар ніхто не тушыў, хутар гарэў грунтоўна і доўга — усю ноч, дагараў у наступны дзень, і паліцаі не падпускалі пікога блізка, самі трымаючыся воддаль,— баяліся выбуху бомбы.
А бомба на ўзроўку чакала свае пары.
1982
У тумане
Аповесць
Слотным ветраным днём позняй восені на другім годзе вайны атрадны разведчык Бураў ехаў на станцыю Масцішча, каб застрэліць свайго знаёмца Сушчэню.
Гэты Сушчэня быў тутэйшы вясковы мужык, яшчэ з давайны рабіў на чыгунцы, але месяц назад, будучы арыштаваны паліцыяй за дыверсію ля Выспянскага моста, купіў сабе жыцццё тым, што выдаў сваіх саўдзельнікаў, сваіх жа чыгуначнікаў, якія яму памаглі развінціць рэйкі. Хлопцаў павесілі ў мястэчку, а Сушчэню выпусцілі, і ён другі тыдзень раскашаваў пад носам у гарнізона, у сваёй ладпай дамоўцы ля станцыі, у цяпле і сытасці, мабыць, думаючы, што партызаны да яго не даберуцца. Даруюць яму. Але такое не даруецца, такое належала пакараць. Камандзіры ў атрадзе параіліся і мінулае ноччу паслалі Бурава зрабіць тое, чаго не магчыма было не зрабіць. Каб Бураву было ўпраўней, яму ў дапамогу далі партызана Войціка, і яны ўдвух на змораных конях, адмахаўшы якіх кіламетраў трыццаць лесавога шляху, таго ж дня надвячоркам прадраліся праз гушчарысты ўзлесак на поле за які кіламетр ад Масцішча.
У лесе дык ужо змяркалася; сцюдзёны туман і ранішнія прыцемкі пакрысе праглыналі змакрэлы сасоннік, амаль голы, з рэштаю зрудзелага лісця падлесак, а на палявым прасцягу за гразкай гравійкай было яшчэ светла; у твары коннікаў ударыў пругкі вільготны вецер, і яны спыніліся. Бураў звыкла агледзеўся, прыкінуў, куды гэта іх незнарок вынесла і куды цяпер лепей падацца. Але неўзабаве ён згледзеў за полем раскідзістае сучча старых дрэў на станцыі,
бліжэй, на схіле пагорка за рэчкай, цямнелася некалькі хат з садкамі, пара стажкоў назапашанага ўлетку сена, хляўкі і пунькі. Ніжэй, у канцы гародаў ля рэчкі, сіратліва тулілася за кустоўем невялічкая будынінка лазні — там з даўняй пары, памятаў Бураў, была кладка цераз рачулку, мабыць, цяпер там будзе як перабрарца і конна.
Аднак, пакуль не змерклася, у полі іх маглі ўбачыць ад станцыі, а ў той справе, дзеля якой яны ехалі, лепш было абысціся без сведак. Тым больш без паліцаяў-бобікаў. Калі бобікі іх заўважаць, то, лічы, усё прапала, прыйдзецца змывацца ў лес, далей ад людзей і наогул далей ад Масцішча. He, трэба было счакаць якіх паўгадзіны ці болей, калі яшчэ пацямнее, і тады ўжо рушыць да станцыі.
Бураў павярнуў кабылку назад да Войціка. Той, утуліўшы голаў у плечы пад мокрай, з даматканага сукна паддзёўкай, з панылай пакорай сядзеў на мухортым коніку, распараныя бакі якога дыхавічна хадзілі ад стомы.
— Бач, вунь! Прыехалі, — кіўнуў Бураў у бок станцыі.
Войцік зябка цепнуў мокрым плячом, над якім тырчэла доўгая руля драгункі. Яго немаведама калі голены, няпэўнага ўзросту твар пад даўгім казырком чорнай кепкі не выказваў нічога, апроч стомы і яўнага жадання спачыць. Але да спачыну было, мусіць, далёка.
— Ды бачу ўжо.
— Пастаім троху. Пацямнее — паедзем.
— А рака там, — варухнуў худым падбароддзем Войцік. — Балота.
— Ды праедзем як-небудзь.
— Як-небудзь...
Ну ведама, Войцік ужо сумняваўся, як ён гэта рабіў не першы раз за дарогу. Да чаго няпэўны чалавек — Бурава часам аж брала злосць, — усё яму здавалася не так, як усім, усё ён разумеў інакш, і такі абачлівы, як раённы стратэг. Бураў пашкадаваў ужо быў, што звязаўся з такім напарнікам, але, мабыць, лепшага не знайшлося, мусіў паехаць з тым, каго далі.
He злазячы долу, яны стаіліся за альховым голлем на ўзлеску, даючы трохі спачыць коням ды і самім перавесці
дых — першы раз за сённяшні дзень; Бураў азіраў поле, якое ён памятаў яшчэ з таго часу, як сам жыў на станцыі. Улетку тут было, здаецца, жытное, даўно ўжо, аднак, прыбранае; добра здратаваны жывёлай палетак з патаптаным іржышчам раскіс ад дажджу, у затравянелым доле цьмяна паблісквалі вадой каровіны сляды. Размяклыя каровіны лепяхі шэрымі плямамі ляжалі на сцежцы акрай палетка. Прыцьмелая далячынь за полем і станцыяй паціху асядала ў слотных вечаровых прыцемках, але паблізу яшчэ было досыць відна, каб іх маглі ўбачыць здалёк.
— Думаеш, ён нас жджэ? — сказаў, памаўчаўшы, Войцік, мабыць, маючы на ўвазе тое галоўнае, што цяпер турбавала абодвух.
— Можа, і не жджэ.
— Даўно змыўся куды. У паліцыю, можа...
— Прыедзем — пабачым. A то сядзем у засаду, — адчуўшы міжвольную прыкрасць ад тых абачлівых слоў памагатага, сказаў Бураў.
Войцік насцярожана паўзіраўся ў адзін бок, у другі, і, хоць змоўчаў, Бураў зразумеў, што сядзець тут у засадзе яму дужа не хочацца. Хочацца хутчэй назад, у Валоўскую пушчу, да сваіх буданоў, дзе хоць трошкі ўгрэўна ля дымных цяпельцаў і ўжо напэўна бяспечней, чым каля гэтай станцыі. Увесь дзень яны перліся лесавымі дарожкамі, па лужках, пералесках, змакрэлі на слаце ды ў зарасніках; сцёгны, плечы і калені даўно ўжо здранцвелі ад сцюжы. Ехалі без сёдлаў, у Бурава пад задам муляла нейкая скарэлая радзюжка, якая ўвесь час збівалася то на адзін, то на другі бок, а Войцік тросся на нічым не пакрытай вострай хрыбціне свайго касмылявага коніка. Абодвум даўно хацелася есці — трохі перахапілі яшчэ на світанні ў лагеры, з сабой не было чаго ўзяць, думалі, прыдбаюць што па дарозе. Але, на шчасце ці на бяду, дарога выдалася такая, што ніхто ім нідзе не спаткаўся, а ў вёскі яны не заязджалі, каб незнарок не наскочыць дзе на паліцыю. Зробяць справу, будуць ехаць назад, тады, можа, куды і заскочаць, каб перакусіць і пасушыцца. Але, відаць, менавіта такі варыянт і быў не па нутры Войціку
Быццам ён, гэты варыянт, быў даспадобы Бураву!
Ужо лепш схадзіць куды-небудзь на сувязь — у гарнізон ці, яіпчэ лепш, на хутар або пасядзець пад елкай ля шашы ў засадзе, чым перціся на такое заданне. Але во мусіў, хацеў або нс — начальства аб тым не пытала, загадала, і ўсё — бяжы, выконвай. Зрэшты, тут зразумела: апроч яго, Бурава, гэтага Супічэню з Масцішча ў іхнім атрадзе ведаў у твар хіба адзін Коўзуп, што поркаўся з лета на кухні. Але Коўзуна хіба пашлеш па такое — гэты вясковы дзядзька, мусіць, з вінтоўкі за жыццё нс стрэліў, ці яму справіцца са здаровым, дужым Сушчэнем.
Увогуле ж, калі разабрацца, дык пакуль што ім не было чаго наракаць, усё складвалася болып-менш удала, і Бураў быў бы давольны, калі б трохі спачыў. Усё ж за гэтыя дні ён добра-такі выматаўся; мінулаю ноччу спаў усяго якіх пару гадзін: позна ўначы прытопалі з Хамутовым з-за Рэсы, дзе развсдвалі новае месца для лагера. Начальства надумалася мяняць па зіму лагер, каб далей зашыцца ў лясныя нетры, бо, калі пазамярзаюць паплавы і балоты, тут, у пушчы, атраду пе ўседзець. Тры дні яны з Хамутовым і яшчэ адным разведчыкам з-пад Улы поўзалі-лазілі па-над гэтаю Рэсай, што-нішто там усё ж выгледзелі, толькі вярнуліся, стомленыя, мокрыя і галодныя, а тут на табе: едзь у Масцішча. ГІраўда, Бураў не меў такой звычкі — адмаўляцца, сказаў: ёсць, будзе зроблепа. Алс гэта не значыць, што ў ягонай душы зайгралі аркестры — душа яго плакала, як на хаўтурах: страшэнна хацелася спаць, хоць на гадзіну сцішыцца ў цяпле ды спакоі; дарогаю аж баяўся, каб, заснуўшы, не зваліцца з кабылы. Таму і гнаў, не даючы спачыну ні сабе, ні Войціку, лаючы ў думках таго Сушчэню.