Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Войцік яшчэ звечара, як яны пад’ехалі да сушчэнеўскай хаты, зразумеў, што Бураў нешта мудрыць, нешта цямніць ці хітруе, калі адзін ідзе ў хату і бавіцца там чорт ведае чаго, пакідаючы яго з коньмі калець у завуголлі на ветры. Усё тут можна было зрабіць проста і хутка: паклікаць на парог і стрэльнуць. Сабаку сабачая смерць, чаго валаводзіцца? Дык не, сядзеў паўгадзіны ў хаце, пасля павёў яго за раку, у лес. Магілу яму капае... Глядзі, яшчэ будзе лапкамі яе высцілаць, як той Паліванаў, калі расстрэльваў свайго сябрука Шургачова за праяўленую трусасць у баі. Абодва яны былі лейтэнанты з акружэнцаў, нядаўна прыйпілі ў атрад, і ў першым баі з кнігаўскім гарнізонам гэты Шургачоў збаяўся, уцёк зпад агню, падставіўшы там пад агонь увесь іх узвод. Узвод, вядома, выбіла напалавіну, ну, камандзіры і рашылі, каб узводны сам выканаў прысуд, які Шургачову вынес атрад. Паліванаў загад выканаў, але, як для сябра, магілу на дне выслаў лапнікам, каб утульней было дружбаку, з якім, мабыць, хапілі ліха на фронце. Але тут не фронт — тут партызанка. Зноў жа, Сушчэня нікому з іх не дружбак, проста здраднік, хоць і колішні знаёмы Бурава. Нашто яму такая ўвага? Канешне, Войцік мог бы сказаць пра сваю нязгоду, ды ён ужо ведаў характар гэтага райпоўскага шафёра яшчэ з той пары, як той ганяў свой грузавік паміж мястэчкам і Лепелем — вазіў тавары, лён, пяньку і заўжды каго-небудзь побач — нарыхтоўшчыкаў, бухгалтараў ці начальства. Аднаго разу з ім паехаў і Войцік, трэба было тэрмінова адвезці звесткі пра тэмпы бульбаўборкі. Бураў у горадзс загрузіў сваю палутарку мяхамі з пярлоўкай, яны ўжо збіраліся ад’язджаць, як немаведама адкуль да машыпы прыбілася бабка з суседняе з мястэчкам вёскі — ездзіла хаваць сына і цяпер вярталася дадому. Войцік пагадзіўся падвезці (што ж ён які злыдзень, не разумее, што і бабка — чалавек, хоць цёмная і старая, але не ісці ж ёй пехатой па гразі сорак кіламетраў).
Ён яшчэ дапамог бабцы ўлезці ў машыну, і тая неяк уладкавалася там у куточку кузава ля мяшкоў і была страшэнна давольная яго дабрынёй і гасціннасцю. Тым болей, што пачынаў ісці дождж, і нідзе не было ніякай фурманкі. Але тут выскачыў з канторы запыханы, з квіткамі ў руках Бураў і, калі Войцік паказаў яму на бабку ў кузаве, закрычаў як рэзаны: «Злазь!» Бабка, вядома, злезла, а ён тады расчыняе дзверы кабіпы, дзе ўжо сядзеў Войцік, і крычыць на яго: «Вылазь!» Здурнеў ён, ці што, падумаў Войцік ды вылез, і той усадзіў на ягонае месца бабку. Яны пасварыліся там, бабка сядзела, бы мыш, але не вылезла, і Войцік змушаны быў сорак вёрст трэсціся на дажджы і ветры ў дрогкім кузаве палутаркі. I ніякай увагі на яго ўсё ж раённага мавітабу пасаду, на яго службовы аўтарытэт. I ўсё тое на вачах у бабкі. Войцік тады прастудзіўся, вядома, пасля з паўгода абходзіў гэтага Бурава стараной, вызнаў, ці не радня якая яму тая бабка, аказалася, не, не радня, нават не дужа знаёмая. Значыць, звычайная наравістасць, нахабнасць і хуліганства — іначай як назавеш той выбрык райпоўскага шафёра.
Цяпер во гэты Сушчэня...
Конь рупна поркаўся ў цемры ля канавы, дарога ляжала пустая, трошкі пабліскваючы ў цемры гразкімі крывулямі каляін. За полем на станцыі ўзяліся брахаць сабакі, там жа, дзесь на падворку, бліснула чырвонае святло — мусіць, з сенцаў. Там цяпер цёпла і сытна, вараць на вячэру бульбачку, падумаў Войцік, а тут во глытай слінкі ды калей на гэтым узлеску. Ён усё чакаў стрэлу на выспачцы, пасля якога яны адчулі б сябе вальней і паехалі б паначы да Зубраўкі, дзе былі свае людзі і дзе можна было б абагрэцца, паесці, перапачаваць. Мінула, мабыць, ужо з гадзіну, а стрэлу ўсё не было, і Войцік адышоўся ад хвоі, зябка патупаў нагамі — ногі зусім акалелі ў худых стаптаных гамашах. Ён наставіў каўнер воглай суконнай паддзёўкі, глыбей на вушы насунуў кепку і толькі зноў прыхінуўся да хвоі, як пачуў на дарозе галасы — якраз там, дзе поркаўся ля канавы згаладнелы конь. Ля лужыны там стаялі ўжо дзве фурманкі (і адкуль яны ўзяліся?), і з іх моўчкі ссыпаліся людзі — постацей мо з шэсць,
якія пеяк крадком, уроссып шаснулі ўсе за канаву ў падлесак. Адзін дык зусім блізка прайшоў ля хваіны, Войцік, абмёршы і перастаўшы дыхаць, праводзіў позіркам яго цьмяную постаць з вінтоўкаю ў руках і нават заўважыў, як ёы высака ставіў ногі, мусіць, каб не надта шархацець у быльнягу пры дарозе. (Як на тую бяду, з баравінкі данеслася некалькі слоў, мусіць, Бураў нешта гукаў Сушчэшо.) Спярша змярцвеламу Войціку здалося, што гэтая постаць прэ проста на яго да хваіны, але яна моўчкі і ціха падалася ў падлесак. Тады Войцік ураз апрытомнеў і, прыгнуўшыся, кінуўся за хвою, а пасля — па ўзлеску далей. У гэты час ззаду ўжо раздалося галёканне, крык і стрэлы — пругкія хлёсткія ўдары іх паласнулі па голлі — ці не над самай галавой Войціка. Ламаючы нейкі ссохлы прыдарожны быльнёг, Войцік бег як ашалелы, засцярожліва гнучыся да самай зямлі. Пасля трохі разагнуўся, няпэўна сцяміўшы, што страляюць не па ім, — кулі, чуваць было, дзігалі кудысь збоч, да выспы, там жа асядаў уначы крык ці, можа, лаянка — гучна задыханы Войцік не шмат што мог разабраць на бягу.
Унізе, якраз ля забалаці з алешнікам, ён знямогла прыпыніў свой бег, слухаючы, ці не пачуецца дзе Бураў. Але Бурава нідзе не было, навакол было ціха, спакваля спыніліся і стрэлы на баравінцы. Што там здарылася? Але што там магло здарыцца, калі абрынуліся паліцаі, — мусіць, забілі Бурава і аслабадзілі Сушчэню — трэба было яго валачы ў гэты лес! Мабыць, жонка збегала да каменданта, той і паслаў даганяць... Ну, трэба было яму ўсчынаць тую магілу! Цяпер у тую магілу Сушчэня сам скіне Бурава. Зрэшты, можа, так яму і трэба, дурню.
Горш, аднак, што ён, Войцік, застаўся без каня, якога цяпер, напэўна, падабрала паліцыя. А можа, і не падабрала, можа, ён там пасецца і спакваля яго можна будзе ўзяць? Гэтая думка змусіла яго наблізіцца да дарогі — не той, гравійкі, дзе яго напаткала бяда, а да лесавой, па якой надвячоркам яны сюды ехалі. Дарожка ціха і сонна ляжала між дзвюх змрочных сцен з хмызняку і хвой, угары светлаватай шчылінай бліскала змрочнае неба. Каб лепш чуць, Войцік прыпыніў дыханне і сціх: здалося, быццам ад баравінкі данес-
ліся галасы. Але калі ён лепей услухаўся, галасы прапалі. Можа, тыя паехалі? Забралі забітага Бурава і паехалі на станцыю? А калі пакінулі там засаду — гэта ў тым выпадку, калі Бураў уцёк? Зрэшты, на чарта яму баравіна, яму трэба быў конь, а ягоны конь заставаўся каля гравійкі, там, дзе стаялі і іхнія дзве падводы.
Трохі пастаяўшы ў нерухомасці і пацікаваўшы навокал слыхам, Войцік яшчэ паразважаў і памалу пашкандыбаў травяністай лесавой дарожкай да недалёкай гравійкі. Паблізу ад яе ён прыпыніўся, паслухаў і зноў пайшоў, сігаючы шырокім, аднак, асцярожным крокам. Ля разложыстага ляшчынавага куста вылез на ўзлесак. Хвоя, пад якой ён стаяў, высілася крыху воддаль, да хвоі ён не пайшоў, паўзіраўся адсюль — фурманак на дарозе ўжо не было. Значыць, яны паехалі. Ці, можа, ад’ехалі куды ў іншае месца? Але не было нідзе і каня. Ён яшчэ паслухаў, паўзіраўся — шумеў голлем вецер, пачаў накрапваць сцюдзёны дожджык; станцыя ўдалечы ўжо сціхла, была, мабыць, глыбокая ноч. Ну, ведама, падумаў Войцік, каня яны не маглі абысці. Каня яны прыхапілі з сабой.
Ён яшчэ раз са злосцю памянуў гэтага недарэку Бурава і яго неразумнае патуранне Сушчэню. Падумаў, што, мусіць, няма ўжо ніякай рацыі марна тырчэць тут, у гэтым праклятым лесе, трэба, пакуль не развіднела, падавацца ў Зубраўку і далей у партызанскую пушчу. 3 заданнем нічога не выйшла, заданне правалілі, хай пасылаюць іншых. Ва ўсякім выпадку, віны тут за Войцікам ніякай няма, ва ўсім вінаваты Бураў.
Гэтую лесавую дарожку ён трохі запомніў з учарашняга, паселішчаў паблізу быцца нідзе не было, і, мабыць, яму можна пакуль не баяцца. Хіба што далей тут недзе былі невялічкія Бабічы, але Бабічы можна, напэўна, абысці стараной, і Войцік жвава пашыбаваў тою дарогай, прыемна саграваючыся на хаду і ўсё ж несучы ў душы агорклае адчуванне няўдачы — паехалі двое на конях, а вяртаецца адзін пёхам. А галоўнае — немаведама што сталася з Буравым. Як ён раскажа аб тым у атрадзе?
Аднак у змрочным хваёвым лесе дарожка стала болей
прыкметнай, ён ужо слепа не збочваў з яе і не натыкаўся на сучча падлеску. Здаецца, пачынала днець, начны змрок туманнай шэрасцю выціскаўся прэч з лесу, асядаў у голлі хваін. Як заўжды, ранак нёс трохі бадзёрасці пасля начной бессані. Войцік паспакайнеў, сагрэўся, аднак не страціў пільнасці, ступаў ціха і неяк знянацку ўчуў асцярожны старонні гук. To быў трэск галля пад нагамі — спрактыкаваным слыхам Войцік гэта вызначыў пэўна. Ён стаіўся ля маладой хваіны, паслухаў і неўзабаве згледзеў, як непадалёк у гушчары, неяк дзіўнавата-няпэўна ступаючы, нехта крадзецца — ужо ці не мядзведзь гэта? To ідзе разгоніста прама, то быццам замірае, аглядаючы шлях і ўслухоўваючыся. Во ён схаваўся за разложыстай елкай з апушчанымі долу сукамі, выйшаў зноў. I Войцік хутчэй здагадаўся, чым згледзеў у паўзмроку, што гэта ж чалавек нешта на сабе нясе. Ці не другога чалавека?
Няпэўная яшчэ здагадка стукнулася ў свядомасці Войціка, і ён, нерашуча сышоўшы з дарогі насустрач, ціха гукнуў:
Бураў?
Чалавек, відаць было, знерухомеў, угледзеўся ў яго, але не кінуў ношу, а толькі выпрастаў з-пад яе галаву і азваўся:
— Таварыш Войцік?
— Войцік, ага. А ты...
Ужо пешта сцяміўшы, Войцік запаволеным крокам ішоў па мяккім імшарніку да начнога сустрэчнага. I перад ім усё болей выплывала з паўзмроку крутаплечая постаць Сушчэні з вінтоўкай на шыі, якую той, аднак, не спяшаўся хапаць у рукі і тым трохі супакойваў Войціка.
— Спаткаліся, называецца? — без жаднае злосці, хутчэй паныла сказаў Войцік. — Што з Буравым?
Мабыць, Бурава параніла-такі здорава: куля, здаецца, прабіла бок навылёт, і ён марудна сплываў крывёю. Прытомнасць яго знікала, растварылася ў болю, які нясцерпнай пякельнасцю ахапіў цела, сэрца захліпнулася, і ён праваліўся ў пакутны свет зданяў. Аднак тыя яго пакуты ў непрытомнасці былі зусім іншыя, чым наяве, там ён трываў болей душэўна, а фізічна адчуваў сябе хіба дашчэнту знямоглым, з ватнымі нагамі, такімі ж пазбаўленымі сілы рукамі. Аднак