Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Пасядзеўшы трохі, Войцік трывожна заазіраўся.
— Яшчэ дагоняць і возьмуць, як суслікаў. Нада матаць адсюль. — Ён ускочыў на ногі. — Ану, давай бярэм удвух!
Сушчэня з прымаруджанай гатоўнасцю падняўся, падышоў да параненага. Карабін Бурава ляжаў побач, але цяпер пры Войціку ён не адважыўся яго ўзяць. Тады карабін падхапіў Войцік і, шчоўкнуўшы затворам, закінуў яго за плячо. На другім плячы ў яго вісела свая даўгая вінтоўка, на баку звешвалася дзяга з наганам. Мусіць, замнога для аднаго чалавека набралася ў яго зброі, але Сушчэня не сказаў нічога — зброя цяпер яго не датычыла.
— Так. Бярэм!
Войцік нахіліўся да ботаў Бурава, а Сушчэня ўзяў паранснага пад пахі, натужыўся, зноў узваліў яго на сябе, і яны кудысь павалакліся воглым ранішнім лесам.
Тым часам паўкола віднела, угары праступіла хмарнае сцюдзёнае неба, у якім раздумна гойдаліся хваёвыя верхавіны, голае бярозавае вяршалле. Лес поўніўся тужлівым працяглым пошумам, які часам трохі спадаў, каб зноў неўзабаве ўзяць сваю несціханую жалобную ноту. Усё навакол — і рэдкія хвоі, і кустоўе ядлоўцу, і голы танканогі беразняк, а таксама дол-беламошнік — сачылася набрынялай золкай сырызнай. Нават апалы сушняк пад ботамі трускаў амаль нячутна, ледзь хрупаў у чэзлай траве, на мокрым імху. Зрэшты, Сушчэня ўжо не асцерагаўся нічога, азірацца яму было надта нязручна, і ён спадзяваўся на Войціка: ужо Войцік павінеп глядзець. Ён ведаў адно — цярпліва валачы на сабе цяжкое цела Бурава таксама ў набрынялым вілыаццю і крывёй шынялі і толькі прыслухоўваўся час ад часу да яго дыхання на плячы, якое часцяком зусім памірала. I тады ён думаў: хоць бы пе сканаў гэты Бураў. Ён не ведаў яшчэ, чым той цяпер яму неабходны, але ён чуў, што той сказаў Войціку, і, нібы тапелец за квёлую саломінку, ухапіўся за тыя ягоныя словы. Ён згледзеў у іх нейкую нечаканую нітачку, якая, можа, вывела б яго да сваіх, калі б не ўратавала жыццё, дык хоць бы засцерагла ад недарэчнай пагібелі. Пасля ўсяго, што з ім здарылася, ён ужо не спадзяваўся на жыццё — для яго найвялікшаю ўдачай было б загінуць па-людску, пакінуўшы па сабе хоць пякепскую памяць. 3 нейкага часу ён ужо адчаяўся пазбыцца пагібелі, жыццё для яго зрабілася недасяжным, ведаў, з тае пасткі, куды яго загналі ворагі ці абставіны, мусіць, паратунку не будзе. Але хоць бы не спляжыць жыццё самых дарагіх ягоных істот — Анэлі і сына. Пра тое ён думаў усе гэтыя тыдні, хоць, канешне, інстынктыўна яшчэ турбаваўся, тузаўся за жыццё, нібы на што спадзяваўся. Хіба на цуд. Але, мусіць, нейкі цуд і адбыўся, ягоная пагібель адсоўвалася. Што будзс далей, Сушчэня, аднак, не меў уяўлення.
Яны доўга брылі так з параненым, якога няспрытна коўталі на сушчэнеўскіх плячах — і так і гэтак; ён ужо добра адарваў іхнія рукі, а ў Сушчэні яшчэ і падкотваліся ногі.
Добра яшчэ, думаў Войцік, што гэты Сушчэня быў мужык дужы, адзін ён, мусіць, не даў бы рады гэтаму цяжкому Бураву. Зрэшты, цяпер болей за параненага, які наўрад ці пражыве доўга, Войціка непакоіў Сушчэня — што з ім рабіць? Праўда, пакуль што валачэ ён спраўна, нават не трэба яму загадваць, але куды вывалача — во ў чым справа. Войцік быў родам з другога канца раёна, гэтага лесу амаль не ведаў. Учора з Буравым ён трапіў сюды першы раз і цяпер, на гэтай бездаражы, зусім страціў арыенціроўку, куды яны чаўпліся, не мог зразумець. Мабыць, трэба было папытацца ў Сушчэні, але не мог жа ён тым паказаць, што не ведае дарогі і не знае, куды ісці. Так ён можа даждацца, што гэты Сушчэня яшчэ прывядзе абодвух у нейкую пастку, у самае паліцэйскае логава, тады ўжо кранты будуць абодвум. I чаму яны не застрэлілі яго ў Масцішчы або на выгане, каля рэчкі, навошта павалакліся з ім аж у лес? Але гэта ўсё Бураў. Ці не за гэтую сваю дурноту ён цяпер і расплочваецца крывёю. Але і Сушчэня ўсё ж нейкі незразумелы здраднік, глядзі, вынес знямоглага Бурава і цяпер не спрабуе ўцячы, брыдзе — куды і навошта? Мабыць жа, ведае, што чакае яго, як вынесе, а во ідзе.
Зноў жа, а як бы ён абышоўся адзін, без Сушчэні?
Дзівосная сітуацыя, нічога не скажаш, заклапочана думаў Войцік. I ён азіраўся вакол, спрабуючы ўбачыць якую знаёмую прыкмету, каб пазнаць месца, дзе яны ўчора ехалі конна ў Масцішча. Толькі нічога знаёмага не траплялася ў гэтым лесе, вакол цягнуліся здзічэлыя баравыя нетры, шумелі, пагойдваючы верхавінамі, стромкія хвоі, і ім ні разу не трапілася ні сцежкі, ні якой лесавой дарожкі. Добра яшчэ, што дол амаль скрозь быў раўнінны, не трэба было абыходзіць балоты, але ўсё роўна яны знемагліся. Мусіць, усё ж памагаты з Войціка быў кепскі, мокрыя боты параненага ўсё лузгаліся з яго рук, Сушчэня тузаўся, пакуль, стомлена хакаючы, не прахрапеў з-пад Бурава:
— Вы кіньце... Я сам...
Войцік і кінуў, сапраўды, яму хапала дзвюх цяжкіх вінтовак на вузкіх плячах, нагана, ён таксама ўходаўся за гэтую ноч, ды яшчэ пачаў балець страўнік — азвалася яго застарэ-
лая язва. Маўчала амаль тыдзень, а во напомніла. Ну але, мабыць, турботаў гэтае ночы яму было мала, адчуваў, яны яшчэ вылезуць бокам. Ісці так без грузу ў руках стала лягчэй, ён трохі аддыхаўся і раптам у звыклым лесавым пошуме ўчуў раскацістае водгулле некалькіх далёкіх стрэлаў — як раз у тым баку, куды яны кіравалі. Войцік аж прыпыніўся, хацсў гукнуць Сушчэню, але той сам, мабыць, учуў страляніну і стаў — сагнуты ў тры пагібелі пад няўклюдна распластаным на спіне целам Бурава.
— Дзе гэта? У Бабічах?
— Можа, і ў Бабічах, — шумна выдыхнуў Сушчэня.
«Вот жа халера, — падумаў Войцік. — Калі ўжо страляюць у Бабічах, дык куды ж паткнуцца?»
Мусіць, тое ж адчуў і Сушчэня, які трохі паправіў на сабе ношу, хістка пераступіў на нагах — праз хвіліну яшчэ даляцелі два стрэлы, і затым усё няпэўна знямела. Яны пастаялі, тады Войцік зайшоў наперад і паказаў рукой трохі ўбок ад тых стрэлаў.
Яны зноў рушылі па бары, усё пільна ўслухоўваючыся праз лесавы шум, — пакуль што, праўда, вакол было ціха. Куды яны ішлі, цяпер ужо не ведаў ніхто — ні Сушчэня, ні Войцік. Неўзабаве, аднак, ім трапілася старая лесавая прасека, дзе-нідзе парослая маладым падростам — хвойнікам і бярозкамі, дол тут слаўся пясчаны, і ісці па ім было цяжэй, чым па бары-беламошніку, у пяску грузлі ногі. Сушчэня часта спыняўся, усё паддаючы на сябе цяжкое цела параненага, якое ўпарта спаўзала долу. Бураў спярша маўчаў, мо быў у непрытомнасці, а пасля стаў надта стагнаць, і Сушчэня спыпіўся. Яны ашчадна паклалі Бурава долу, Войцік сказаў заклапочана:
— Зноў закрывяніў...
Ён знямогла скінуў са сваіх плеч вінтоўкі і сеў, дзе стаяў, — на сухі, засыпаны ігліцаю дол. Штось памсркаваўшы, Сушчэня на гэты раз рашуча сцягнуў цераз галаву сваю чорную чыгуначную кашулю, хуценька скінуў нясвежую, выцвілую ад старасці майку.
— Э, ужо нічарта не паможа, — недаверліва сказаў Войцік. — Тут ужо столькі нацякло...
Схіліўшыся над параненым, яны зноў расхінулі ягоны мокры шынелак і ўдвух пачалі абвязваць майкай ягоны жывот. Каб яна неяк трымалася там, выцягнулі з ягоных штаноў вузкі каляны раменьчык, падперазалі жывот па майцы.
— Мне, мусіць, усё, — квола прастагнаў Бураў і памаўчаў. — He данесяце...
Удвух яны моўчкі пасядзелі над ім, адпачываючы і напружана згадваючы, як быць далей, і Войцік азваўся першы.
— Трэба падвода. А так, канешне...
Усё нешта мяркуючы, ён паўзіраўся наперад, у затуманены прасцяг вузкай прасекі, з аднаго боку якой стаяла сцяна спелага хваёвага бору, а з другой зелянеўся кучаравы гушчар маладога, радкамі пасеянага лясніцтвам хвойніку. Хвойкі тыя не надта каб выраслі, але ўсе дружна імкнуліся ўгору, утварыўшы высакаваты, на два-тры чалавечыя росты, непралазны гушчар. Мабыць, там можна было схавацца, іншага сховішча ў скразным бары не было.
Толькі яны ўзяліся за Бурава, каб несці яго туды, як зноў здалёку забахала, ды так часта і густа, што яны знерухомелі. Некалькі доўгіх хвілін яны слухалі з пякелыіаю мукай на тварах, затым Войцік страпянуўся першы.
— Давай, хутка, туды, у хвойнік!..
Абодва, задыхаўшыся, прынеслі параненага на край хвойнічку і, расхінаючы яго калючыя нетры, прадраліся яшчэ крокаў з дваццаць. Тут сапраўды было схоўна і ціха, і яны, натрапіўшы на невялічкую прагалінку, паклалі на дробную траўку спакутаванага Бурава.
— Дзе гэта... страляюць? — ціха запытаўся той, не паднімаючы запалых век.
— А чорт іх ведае! — сказаў Войцік. — Недзе ў тым баку.
— У Бабічах?
— Можа, і ў Бабічах. Але ты ляжы. Во расстараемся падводу — адвязем.
— Расстараемся... — няпэўна прамовіў Бураў і зноў маркотна надоўга сціх.
Яны ўдвух цесна сядзелі побач і круцілі ва ўсе бакі галовамі, слухаючы наваколле, ды тут нічога не было чуваць.
Толькі шумеў (аж свістаў у хвойным гушчары) всцер ды, халера б на яе, недзе ўсчала стракатаць сарока — каб яна хоць не павяла каго на гэтую прагаліну, падумаў Войцік. Япы ўжо добра нахадзіліся па лесе, мабыць, і часу мінула нямала. У гэты кароткі дзень, ведаў Войцік, не заўважыш, як ранак зробіцца вечарам. Мабыць, трэба было пакарыстацца ім, пакуль не пачало змяркацца, а то ў цемры ды на незнаёмай мясцовасці вельмі проста налезці на ліха. Трэба ісці здабываць падводу. Толькі хто пойдзе?
— Сушчэня, — сказаў Войцік, — ты тут ведаеш, дзс што. Дзс вёска, ведаеш?
Сушчэня заклапочана ўгледзеўся ў хвойнік, паслухаў, падумаў.
— Дык Бабічы там недзе. Пад пушчай. А можа, мы іх дзе прамінулі?
— Гэта там, дзе стралялі?
-Ну.
— Дык ідзі па падводу, — сказаў Войцік.
Сушчэня ўстаў, хацеў нешта сказаць, мабыць, на развітанпе.
Але не паспсў ён, прыгнуўшыся, ступіць у гушчар, як Войцік яго спыніў.
— He, чакай! Усё ж пайду я, — вырашыў ён. — А ты сядзі тут, пільнуй.
— Добра, — паслухмяна сказаў Сушчэня, зноў сядаючы ля бухматае, з абвіслымі лапкамі хвоі.
Войцік пачаў хуценька збірацца ў дарогу: падняў з долу бураўскі карабін, уздзеў за спіну, узяў у рукі вінтоўку, ямчэй ласунуў на голаў сваю казыркастую кепку. Ён ужо ступіў быў у хвойнік, як з долу ціха азваўся Бураў.
— Граната... А дзс граііата?
Паранены абмацаў рукамі запалыя грудзі і зноў знерухомеў. Войцік працяглым позіркам паглядзеў на Сушчэню.
— Я не браў, — сказаў Сушчэня. — Мо згубілі ўначы?
Бураў паморшчыўся, падумаў штось і сказаў Войціку: — Ты аддай мне наган.