Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Яшчэ як яны працавалі разам, Войцік з маці кватараваў у старога яўрэя Мозеля якраз цераз дарогу ад дамоўкі Хмялеўскага. Войцікава маці, што жыла пры адзіным нежана-
тым сыне, сышлася з жонкай Хмялеўскага Кацярынай Іванаўнай, якая тады рабіла на пошце. Будучы жанчынай жаласлівай і лагоднай, маці неяк прывеціла дзвюх дзяўчынак ягонага шэфа — тыя ўлетку цэлы дзень без прыгляду таўкліся ў двары і часам завітвалі на іхні падворак. Па сялянскім звычаі маці частавала іх то блінком, то квартай малака, то яблыкам з саду. Дзяўчаткі вельмі палюбіліся бабцы, якая даўно мела сум па малых і калі-нікалі нават заводзіла пра тое гаворку з сынам. Але калі Войціку было выбраць час ажаніцца? У раёне была процьма спраў болей важных, і да самай вайны ён заставаўся халастым мужчынам, хоць даўно ўжо не адчуваў сябе маладым. Звычайна ўвечары да іх забягала Кацярына Іванаўна, дзякавала маці за дзяўчынак, і Войцік увогуле быў задаволены, што нечым дагадзіў калі не самому загадчыку, дык хоць яго жонцы — што таксама было няблага. Але во пасля арышту Хмялеўскага адносіны гэтых дзвюх сем’яў змяніліся, дзяўчынкі перасталі прыбягаць да бабы Фені, хоць тая часам і хадзіла праведаць суседку насупраць. Войціку гэта не надта падабалася, праўда, да пары ён маўчаў. He спадабалася яму і тое, як неяк на пачатку зімы маці папрасіла яго пасобіць суседцы дрывамі. («Сядзіць, бедная, у няпаленай хаце, дзеткі хварэюць, дроў у двары ні палкі».) Войціку якраз меліся прывезці тры вазы дроў, дык маці папрасіла, каб некалькі палак скінуць пад плотам Кацярыны Іванаўны. Ім жа і без таго хопіць, палілі яны не штодня. He спадабалася тая просьба Войціку, але ён змоўчаў, не стаў нічога тлумачыць маці. Ды і што б яна зразумела з усяе складанасці класавай барацьбы, якая разгарнулася ў краіне? Назаўтра, як прывезлі яму тры вазы дроў, ён сказаў возчыку скінуць тры бервяны ля варот Хмялеўскай. Хто б тады мог меркаваць, што праз месяц і гэтая Кацярына Іванаўна апынецца там, дзе ўжо апынуўся яе гаспадар, былы загадчык райза і шкоднік Кузьма Хмялеўскі. А Войцік пасля ледьве апраўдаўся. Чаго тады ён ні нагаварыў на сябе: і што не зарыентаваўся, страціў палітычную пільнасць, праявіў гнілы лібералізм. Мабыць, аднак, адгаварыўся, хоць і атрымаў спагнанне. Горш, што праз той выпадак яго не прызначылі на месца Хмялеўскага — прызначылі Душняка, які ў
сельскай гаспадарцы наўрад ці што петрыў, бо быў рабочы з Полацка. Войцік тады вельмі зазлаваў на маці, якая так неўспадзеўкі спляжыла ягоную кар’еру. Трэба было ім шкадаваць гэтых Хмялеўскіх! Іншыя не шкадавалі, не спагадвалі, не памаглі ні разу, хоць тады, як Хмялеўскі ліха кіраваў аддзелам, падлізваліся да яго з усёй сілы. Той выпадак паслужыў Войціку добрым урокам у жыцці, і, можа, перасцярог ад многіх іншых памылак. Хоць канешне, цвёрдасці ў характары ад таго не прыбавілася, але ён імкнуўся яе выхаваць. Бо ўжо быў вучаны. Ягоная ж злосць на маці памалу стала мінацца, а ў вайну дык і знікла зусім, саступіўшы месца вялікаму шкадавашпо да яе. Але гэта ўжо зразумела: маці прыняла пакутніцкую смерць за сына, мо нейкім чынам захінула яго.
Здарылася тое мінулаю восенню, як у раёне запаііавалі немцы і пачаліся аблавы на камуністаў, камсамольцаў, былы раённы актыў. Партызан паблізу тады не было, туляцца па лесе напроціў зімы мала хто наважыўся, і ратаваліся, як дзе хто ўмеў. Войцік дачуўся, што паліцыя ўрэшце зацікавілася ім і пару разоў урывалася паначы ў апусцелы дом Мозеля. Ды марпа: Войціка там, вядома, не было, ён хаваўся ў дальняга родзіча на прылесным хутары за пятнаццаць кіламетраў ад мястэчка. Але маці заставалася дома, за яе Войцік не надта трывожыўся: што паліцаі маглі зрабіць ёй, старой цёмнай бабе, нашто яна ім? Але зрабілі. На трэці раз не застаўшы Войціка дома, яны забралі ягоную маці і сказалі, іпто калі ён сам добраахвотна не прыйдзе ў паліцыю, дык пакараюць яе. I тады маці перадала праз знаёмую прыбіралывчыцу, што калісці рабіла ў балыііцы, каб не ішоў. Яна ўжо старая, ёй усё роўна, а ён малады, яму трэба жыць. Пабедаваў тады Войцік, асабліва калі дачуўся, што маці і праўда забілі з вялікаю групаю местачкоўцаў, і гэтаму яго бедаванмю, здаецца, не будзе канца. Шкада яму маці, і чым далей, тым больш, ну але што зробіш?
Закалыханы ў будане дажджом і блізкім лесавым шумам, Войцік нсўпрыцям заснуў, скурчыўшыся на баку, і неўзабаве сасніў пейкі дзіўны, бязглузды сон. Прысніўся яму яго жоўты скураны партфель, які ён за тры кіло сала некалі
прыдбаў у бежанца з Польшчы. Партфель быў цудоўны, з тоўстай свіной скуры, на тры аддзяленні, з двума блішчастымі замкамі-зашчэпкамі, якія хлёстка шчоўкалі, калі іх ціскануць пальцамі. Такога партфеля не меў ніводзін службовец у раёне ды, мабыць, і ва ўсёй вобласці. Войцік дужа шанаваў яго, стараўся не надта набіваць паперамі, насіў толькі на працу ў выканком ды яшчэ браў, калі ехаў у Віцебск са справаздачай або на якую нараду. У вагоне ён заўжды клаў яго пад падушку, але так, каб не дужа прыціскаць галавой, не пашкодзіць акуратныя ражкі, аблямаваныя жоўтымі бляшкамі. Ён дужа баяўся, каб яго пе ўкралі, калі адлучаўся ў прыбіралыію ранкам. Але тады ўсё абышлося добра, партфель ён збярог да самай вайны і, як у мястэчку паявіліся немцы, схаваў яго на гарышчы за комінам. I вось цяпер ён прысніў той партфель, які быццам ляжаў на дашчаным стале ў штабной зямлянцы, а побач стаяла начальства — камандзір Трушкевіч, начальнік штаба і яшчэ нехта, яны чакалі Войціка і, калі той увайшоў, загадалі расчыніць партфель. He ведаючы, што там, і дужа баючыся чагось, Войцік дрыготкімі пальцамі націснуў на знаёмыя запічапкі, падняў скураное вечка партфеля. Ён з неспакоем чакаў убачыць там свае паперы, некаторыя дакументы і даведкі, a з партфеля раптам выкацілася вялікае гусінае яйка, за ім яшчэ два — аказваецца, там было поўна яек і быццам тыя яйкі былі дзесці ўкрадзеныя і за тое прыйдзецца адказваць Войціку. Войцік напалохаўся і не ведаў, як апраўдацца, a Трушкевіч тым часам ужо схапіўся за сваю абдрыпаную кабуру, мабыць, каб выканаць прысуд. Войцік схамянуўся ад страху і прачнуўся, не адразу пазнаўшы, дзе ён і што з ім здарылася. Нейкі час затым ён перажываў сон, пе ў стане вызваліцца адразу ад яго брыдка-страхавітага сэнсу і ўсё суцяшаў сябе, што глупства гэтыя яйкі і ўся гэтая недарэчная сцэна. He хапала яшчэ яму палохацца сноў.
Спакваля, аднак, ён супакоіўся, сцюжа і скалелае цела напомнілі яму, дзе ён і як сюды трапіў. У будане было яшчэ цёмна, дужа шумеў вецер у лесе, але дождж быццам бы перастаў. Войцік адчуў, што неўзабаве пачнецца брацца на ранак, і ляжаў, думаючы, куды яму падацца тым ранкам, дзе
шукаць вёску. Ці лепш вярнуцца да Сушчэні з Буравым? Толькі дзе ён цяпер знойдзе той хвойнік? Ці не наіюрацца ён тут на немцаў, во тады і спраўдзяцца тыя гусіныя яйкі, сасніць якія, паводле вясковага павер’я, азначала трапіць у бяду.
Мабыць, ён і яшчэ трохі заснуў, а як прачнуўся, наўкола ўжо добра ўвіднела; побач відаць стала абвялае вецце, чорпыя жэрдкі ўгары, і ён на кукііпках выбраўся з будана.
3-пад хвоіі на прагаліну поўз золкі туман, ахінаў дрэвы, кустоўе, вогла слаўся па травяным доле, спрэс затуляў блізкае лясное наваколле. Зябка цепаючы плячыма, Войцік трохі прайшоў сцяжынай у хвойніку і нечакана для сябс выбіўся на нсйкую вузкую пустую расцяробу. To была прасека — ці пе тая нават, якой яны ўчора неслі параненага Бурава, падумаў Войцік і, азірнуўшыся, узрадавана пашыбаваў у тумане.
Рэшту таго нешчаслівага дня Сушчэня скамянела і моўчкі сядзеў ля мёртвага Бурава. Спярша ён чакаў, што той, можа, яшчэ ажывс, заварушыцца, можа, адзавецца нават, і час ад часу кратаў яго за плячо, ціха гукаў: «Коля, а Коля...» Аднак усё было марна: Бураў не кратаўся і не адзываўся. Спакутаваны твар яго ўсё болей дранцвеў пад адрослаю шчэццю, крыўдліва зламаныя вусны засмяглі ў нерухомасці, да гладкага белага лба ўспатнела прыліпла высахлая пасма валасоў. Рудая мурашка адпекуль узбегла на лоб, спынілася ля гэтай пасмы, чагось памарудзіла і порстка скацілася па скроні ў траву. Мусіць, пільнаваць нябожчыка тут ужо не мела вялікага сэнсу, нічым памагчы яму было нельга. Але і ісці адсюль... Куды Сушчэня мог цяпер адгэтуль пайсці? Зноў жа, мусіць, трэба было дачакацца Войціка, які нешта бавіўся, ле вяртаўся. Хоць бы дзе не налез на якую бяду, занепакоена падумаў Сушчэня. Клопат гэтых двух партызан неяк неўпрыцям рабіўся ўжо і ягоным клопатам, і, страціўшы аднаго, ён ужо турбаваўся за лёс другога.
Вецер дужа шумеў у недалёкіх старых соснах, і, хоць тут, у хвойным гушчары, увогуле было зацішна, Сушчэня скалеў ад сцюжы і нерухомасці ў адной кашулі, без майкі. Даўно, з перапынкам стракатала недзе сарока — можа, на яго, а можа,
на каго іншага, і Сушчэня ўстаў, каб паазірацца наўкола. Чорны наган, што тырчэў з-пад шыняля нябожчыка, Сушчэня асцярожна пацяг за рукаятку. Мусіць, наган быў зараджаны, але Сушчэня не стаў у яго зазіраць, націскаць курок, каб не шчоўкнуць ці, яшчэ горш, неўзнарок не стрэльнуць. Засунуўшы наган у кішэшо, ён асцярожна прадраўся між хвоек, вылез на прасеку. Тут, аднак, усё было ціха і пуста, сарока якраз таксама прыціхла, і ён паазіраўся, маючы кволую надзею ўбачыць дзе Войціка. Ды Войціка нідзе нс было. Тады ён паціху вярнуўся да свае прагаліны і аж устрывожыўся ад таго, што тут згледзеў.
Блізка ад прагаліны на тонкім верхавінні хвоек нассла зграя варон, якія ціха пагойдваліся на ветры і ўсё касавурыліся сюды — пэўна, на мёртвага чалавека ў доле. Сушчэня ўзняў голаў — той першы груган сядзеў ужо зусім побач, ледзь не на крайняй хвойцы і, звесіўшы чорную дзюбу, утаропіўся ў яго — чакаў. Сушчэня абурана махнуў рукой раз і другі, крыкнуць ён не наважыўся. I груган, мусіць, зразумеўшы тую яго нерашучасць, не скрануўся нават, не варухнуў крыллем — сядзеў як прывязаны на галіне і толькі з боку на бок паварочваў чорную галаву, каб лепш бачыць наўкола. «Ах ты, пракляты крумкач!» — сказаў сабе ў думках Сушчэня і пашукаў на зямлі якую ламачыну, каб кінуць у яго. Ды ні ламачыны, пі каменя нідзе не было побач, і не было чым адагнаць гругана.
Разважыўшы, Сушчэня, аднак, паспакайнеў — што ўжо яму гэты груган! Можа, на жывога нс кінецца, а Бурава ўжо ён абароніць. Бурава ён ім не дасць, пакуль сам жывы. Можа, тым і адплоціць свой доўг перад нябожчыкам — усё ж Сушчэня яму абавязаны. Жыццём абавязаны. Іншая справа, чым урэшце абернецца тое яго жыццё. Што прынясе далей — збаўленне ці яшчэ горшую смерць?