Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— У атрад, ага. Цябе там чакаюць, — няпэўна прабурчэў Войцік.
Яны памаўчалі трошкі, Сушчэня з пакутай уваччу пазіраў кудысь паверх хвойніку, на варон, што сям-там чарне-
ліся ў тумане. Ён зразумеў кепскі намёк Войціка, сам ведаў, што нічога добрага яго там не чакае.
— Бурава нада з сабой узяць, — сказаў ён нібы між іншым. — Нягожа тут яго кідаць. Вунь варання колькі.
— Калі сам панясеш, — пагадзіўся Войцік.
— Ну панясу, што ж...
Войцік памаўча ў, пешта згадваючы, а Сушчэня ўжо рашыў у думках, што панясе. Ен не можа тут пакінуць цела Бурава, бо... Бо з чым ён інакш з’явіцца ў той іх атрад? Хіба з сваёй недарэчнай віной.
— Трохі яшчэ пасядзеўшы, Войцік устаў на ногі, паазіраўся ў тумане на вяршалле дрэў і заспяшаўся раптам:
— Калі так — бярыся. Мне яшчэ вінтоўку трэба ўзяць.
На каленях Сушчэня падлез пад нізкае голле бухматай хвойкі, і, ашчаперыўшы нябожчыка пад пахі, выцягнуў яго на вальнейшае месца. Цела Бурава ўжо закалела і стала амаль нягнуткім. Сушчэня ашчадна заламаў угору ягоныя рукі, паклаў сабе на плечы. Затым з натугай узняўся з долу, праўда, ззаду яму трохі пасобіў Войцік, і яны неўзабаве выдраліся з хвойнага гушчару на прасеку.
Наўсцяж усёй прасекі, па лесе між камлёў старых хвой і ў падлеску курэў слотны туман, вяршалле дрэў угары хавалася ў яго плыўкіх рваных пасмах. Відаць было недалёка, на якіх паўсотню крокаў, і, трохі прайшоўшы па-над прасекай, Войцік спыніўся.
— Калі не ў Бабічы, дык трэба лявей браць, — сказаў ззаду Сушчэня. 3 падкручанай пад ношаю галавой ён локцем паказваў некуды ў туманныя лесавыя петры.
— Харашо. Толькі вінтоўку вазьму.
Улезшы ў цёмны зараснік ядлоўцу, Войцік задам выбраўся адтуль з сваёй доўгай вінтоўкай, закінуў яе рамянём за плячо. На другім плячы ў яго вісеў карабін Бурава.
— Ну, вядзі! — сказаў ён. — Толькі глядзі мне, каб не прывёў да немцаў.
Сушчэня не адказаў — моўчкі прыдушыў у сабе крыўду, бо была яна далёка не першая, падумаў, што, мабыць, крыўд яму яшчэ хопіць. Яшчэ ён накрыўдуецца, трэба прывыкаць. Калі толькі ўсё як-небудзь абыдзецца. А калі не абыдзецца,
дык што ж... Што яму тады тыя крыўды. Праўда, слухаючы цяпер шматзначныя закіды Войціка, ён адчуваў, што трэба б нешта сказаць дзсля свайго апраўдання, нешта растлумачыць з свае недарэчнай гісторыі. Але ён не мог наважыцца на тое, штось яму замінала, і ўсё. Калі б Войцік сам запытаўся ў яго, захацеў зразумець, а так... Аднойчы ўжо наважыўся, перад Буравым, і гэтак няўдала атрымалася — паспавядаўся мёртваму. Чамусьці, аднак, усё ж стала лягчэй, нібыта Бураў яго зразумеў, канаючы. Можа, і зразумеў. Сказаў жа ён Войціку перад тым, як сканаць: «Не чапай Сушчэню», значыць, зразумеў нешта. Першы чалавек за ўвесь час ягоных пакут, ды і той вось... мёртвы. I таму ён нясе яго на сабе, каб не кінуць варанню, немцам... Мабыць, нежывы Бураў быў патрэбны яму для ўпэўненасці і самаадчування праўды, і Сушчэня так трымаўся за яго, як тапелец трымаецца за саломіну. Ці шмат толькі паможа яму тая саломіна?
Гэтая, аднак, даволі-такі цяжкаватая саломіна хутка адбірала ягоныя сілы, Сушчэня пачаў часта спыняцца, папраўляць ношу. Бы прадчуваючы недарэчнасць яго намаганняў, нябожчык ацяжэла імкнуўся долу — туды, да чаго ён ужо належаў з учарашняга надвячорка і куды яго не пускаў гэты былы аднавясковец.
Япы доўга брылі так па золка-туманным лесе, астуджана дыхаючы яго густа спіртавым водарам. Абсыпаны ігліцай дол у бары быў мяккі і чысты, ісці па ім было лёгка і нячутна, верхавіны высачэзных хвой хаваліся ў нізкай туманнай навалачы, пеба амаль не было відаць; рэдкі падлесак з параснікаў бярэзніку, ядлоўцу і хвоек таксама ціха стаяў, ахутапы клоччам туману. Было сцішана, глуха, ніводная галінка нідзе не кранулася. Птушак чамусьці не было чуваць, толькі аднойчы ўгары пастукаў на сухадрэвіне дзяцел і сціх. Сушчэня добра ўгрэўся пад шынялём з сваёй нялёгкаю ношай, яму даўно ўжо карцела спачыць, але Войцік быццам не заўважаў таго, і Сушчэня быў змушаны брысці далей. Ім трапіліся ўжо дзве прасекі, але абедзве пралеглі ўпоперак іхняга напрамку. Час ад часу пазіраючы ў бакі з-пад локцяў напята расстаўленых рук, Сушчэня збольшага пазнаваў лес і меркаваў, што ідуць быццам правільна. За трэцяй прасе-
кай павінен пачацца квартал старых, пераспелых хвой. Некалі, яшчэ да калгасаў, тут маладыя хлопцы з Масцішча нарыхтоўвалі зімой лес для вывазкі ў Данбас, і тут у яго ўпершыню пачалося з Анэляй... Пачалося быццам шчасліва, ды во як скончыцца... Ад гэтага квартала Бабічы ўжо застануцца ўбаку, лічы, яны мінулі вёску. Праўда, калі ісці прама, дык наперадзе іх чакала не лепшае — наперадзе была шаша; мабыць, шашу таксама прыйдзецца пераходзіць у лесе. Добра б перайсці ноччу, а ўдзень... Хіба што паможа туман.
Увесь час ідучы недалёка ззаду з дзвюма вінтоўкамі на плячах, Войцік з зайздрасцю думаў, які ўсё ж здаравенны мужык гэты Сушчэня. Угнуўся ледзь не да долу, а прэ і прэ, нібы трактар, і нават не спыніцца для адпачынку. Дужы чыгуначнік, нічога не скажаш. Папраўдзе, дык Войцік здаўна недалюбліваў такіх вось здаравякоў, хто б яны ні былі, ён неяк хваравіта адчуваў іхнюю перавагу над сабой, паставіць насуперак якой у яго не было чаго. Хіба што розум, разважнасць, мо нават хітрасць. Ці, як нядаўна казалі, — прынцыповасць. Але прынцыповасць патрэбна была да вайны, у класавай барацьбе, у іх тлумнай складанай службе, а тут навошта? На вайне куды болей патрэбна такая вось дужасць, простая чалавечая сіла, якой у Войціка было малавата. Ды што зробіш, кожнаму сваё. Таму няхай нясе, калі сам напрасіўся. Вельмі нават магчыма, што камандзір Трушкевіч запытаецца, дзе забіты, і яшчэ пагоніць па труп. Дык тут будзе недалёка, лагер пад бокам ужо, труп, калі што, можна прывезці пасля на фурманцы. Вядома, у лагер Сушчэню весці нельга. Гэта проста будзе скандал, калі ён, пасланы, каб забіць здрадніка, прывядзе яго ў атрад. Ён, канешне, стрэльне яго, хіба дзе бліжэй да ракі. I тады будзе волыіы. Сам адзін ён ужо як-небудзь дабярэцца да свае пушчы і даложыць Трушкевічу: загад выкананы. Праўда, не абышлося без страт: Бураў забіты. Але на вайне хіба гэта вялікае дзіва — страты? Колькі яны ўжо страцілі за восень і лета...
Да трэцяй прасекі яны яшчэ не дайшлі, як недзе ўбаку злева нечакана забахалі стрэлы. He так, каб блізка, але і не далёка. У тумане гукі стрэлаў прагучалі няпэўна, прыглушана, і цяжка было зразумець, якая да іх адлегласць. Суш-
чэня нядоўга пастаяў з ношаю і вяла апусціўся долу, Войцік таксама ўкленчыў на мох. Абодва ўслухаліся. Бахала мо з дзесятак ці болей вінтовак, туманныя нетры лесу выразна даносілі кароткія без водгулля стрэлы, якія туга аддаваліся ў паветры, бы выбітыя з бутэлькі коркі.
— У Бабічах, ага? — спытаўся Войцік.
— Каб жа ў Бабічах, — услухоўваючыся, сказаў Сушчэня. — To з іншага боку. Ці не на шашы.
— На шашы?
— Ну.
— Дык яшчэ і іпаша тут! Куды ж ты завёў?
Войцік ціха пры сабе вылаяўся — ён зусім забыўся, што тут ледзе павінна быць і шаша. Пра шашу ён і не падумаў лават.
— А куды ж яшчэ весці! — з ціхаю крыўдай зазначыў Сушчэня. — Вы ж кажаце: у Бабічах немцы?
— Ну немцы.
— Значыць, толькі сюды. Цераз шашу.
Але, мабыць, сапраўды цераз шашу, інакшай дарогі ў пушчу няма. Можа, упершыню Войцік падумаў, што Сушчэня трапіўся яму дарэчы, што без яго ён зноў заблудзіў бы ў гэтым чортавым лесе. А заблудзіўшы, нядоўга налезці на ражоп і развітацца з жыццём. Гэты хоць ведае мясцовасць і, можа, яшчэ выведзе да сваіх.
Ось калі б ён быў свой чэсны мужык, а не здраднік!
Але каб быў свой, а не здраднік, дык, пэўна, тут не было б чаго швэндацца і Войціку, і, мусіць бы, Бураў не ляжаў цяпер на воглай імшарыне, задраўшы ўгару падбароддзе. Каб быў не здраднік. Горш, што ён яшчэ і з наганам; думае, мабыць, што Войцік забыўся пра той наган Бурава і не адбярэ яго пазад. Але трэба адабраць. Калі, можа, не тут (каб не абвастраць адносін), дык ужо за шашой трэба адабраць. Усё ж здраднік, якіх цяпер, у вайну развялося нямала — адны імі сталі з ахвотай, з нейкай для сябе карысцю, іншыя па безвыходнасці, праз страх, баючыся за жыццё, за дзяцей і сям’ю. Але тое не мяняе нічога па сутнасці, здраднік ёсць здраднік. He глядзі, што каторы прыкідваецца смірным і лават гатовы навязаць табе шкадаванне, а затым... А затым
— нож у спіну, кулю ў патыліцу. Хто ведае, што ў яго ў галаве, у гэтага Сушчэні, чаму яго там навучылі, у паліцыі. Мабыць, завербавалі, прымусілі ці ўгаварылі і далі заданне. Інакш бы жывога не выпусцілі. Войцік ужо разумее, яго не ашукаеш. Што-колечы пабачыў за жыццё, чаму-нічаму навучыўся.
Яны паляжалі на імшарыне, трохі спачылі, трывога ад страляніны памалу ўляглася, тым болей што і страляніна неяк неўпрыцям быццам і зусім перастала. Тады зноў пайшлі ранейшым кірункам — у бок шашы. Толькі цяпер ішлі асцярожней: наперадзе Сушчэня з сваёй ношай, за ім уступам крокаў праз пяцьдзесят — Войцік. Часта спыняліся па адным ці абодва адразу і слухалі. Туман не знікаў увесь дзень, мо трохі парадзеў надвячоркам, угары пацягнула лесавым шумам, ад лёгкага ветрыку трохі заварушыліся хвойпыя вяршаліны. У гэтым пошуме, аднак, стала горш чутна, і яны зноў абодва разам пападалі ад раптоўнага грукату, што пасыпаўся непадалёк наперадзе. Паляжаўшы, сцямілі, што, мабыць, падышлі да шашы — там, недзе блізка, праносіліся машыны. Праўда, праз зараснік падлеску іх не было відаць, як не было відаць і шашы.
Калі грукат той крыху заглух удалечы, Войцік, прыгнуўшыся, падбег да Сушчэні.
— Шаша, ага?
— Шаша.
— Што ж рабіць? Пярэйдзем?
Перш чым адказаць, Сушчэня паслухаў. Лес слаба шумеў, як і раней, аўтамабільны грукат пакрысе глухнуў, аддаляючыся ўправа; злева ж лесавы прастор атуляла ціша. Хоць, канешне, у кожную хвіліну там зноў маглі з’явіцца машыны.
— Можа, лепш паначы, як сцямнее, — слаба запярэчыў Сушчэня.
— Ну, столькі чакаць...
— Ага, трэба б счакаць.
Сушчэня застаўся ляжаць — ніцма пад кустом ядлоўцу, усё ўзіраючыся ў падлесак, у бок недалёкай ужо шашы. Яму было ўсё роўна, калі пераходзіць яе, ведаў, нічога добрага па
той бок яго не чакае. Як, мабыць, не чакае нідзе. Але ён пачаў ужо прывыкаць да свае повае ролі — правадніка ці нават партызана, і імкнуўся выконваць яе спраўна. Ды каб выканаць спраўна ў ягоным становішчы, трэба было слухацца гэтага партызана Войціка, цяпер як бы яго начальніка. Тое паслушэнства давала яму цьмяную надзею, якая і вяла яго ўвесь дзень па лесе. Зіюў жа Войцік, можа, зразумес, што ўсё тое Сушчэня робіць з свае добрай волі, без жаднага прымусу, хай ён памятае, а пры выпадку і засведчыць тое.