Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Яны праляжалі так, можа, і не надта доўга, на шашы ўсё было ціха, мабыць, не праехала ніводнай машыны. He чуваць было і страляніны. Вецер угары, мабыць, патроху суняўся, так і не разагнаўшы туман, які ці не стаў нават гусцець на сконе дпя, за час іх чакання. Так, туман пагусцеў, Войцік адзначыў гэта па тым, як у шэрай навалачы здаля закурэў падлесак. Доўга ляжаць на воглым доле зрабілася сцюдзёна, дрыжыкі раз-пораз скаланалі цела, і Войцік ціха гукнуў:
— А калі цяпер, га? Па адным?
Сушчэня ладняўся, сеў, азірнуўся. Ён не пярэчыў, але і пе спяшаўся згадзіцца, ёл памеркаваў трохі.
— Трэ паглядзець. Як там, на шашы.
— Ну паглядзі. Толькі нядоўга.
Цяжка ўстаўшы на ногі, Сушчэня валюхаста патупаў у падлесак, а Войцік раптам недарэчна сумеўся: дарма пусціў! На ўсякі выпадак ён з вінтоўкай адбег трохі ўбок і схаваўся за камель тоўстай хвоі. Глянуўшы з-за яе, убачыў, як Сушчэня асцярожна, крадком прабіраецца да шашы, часам яго затуляе беразнячок падлеску, але ён хутка паяўляецца ў іншым месцы. Пасля, аднак, яго зусім затуліў хмызняк, і Войцік расслаблена апусціўся за хвояй.
«Чорт яго ўвогуле ведае, што гэта за чалавек, — падумаў ён. — Быцца як свой? Ці, можа, падладжваецца, каб увесці ў зман?» Канеіпне, яго трэба дужа асцерагацца ўдзень, а калі яшчэ ўначы? He, заставацца з ім напач Войцік не меў намеру, ён адчуваў, што трэба як найхутчэй вызваліцца ад гэтага Сушчэні. Перайсці шашу і стрэльнуць. A то яшчэ стрэльне самога...
Аднак пакуль што кепскага нічога не здарылася, Сушчэ-
ня хутка паявіўся з кустоўя, і Войцік адначасна з ім падышоў да распластанага ў доле Бурава.
-Ну?
— На шашы пуста, — сказаў Сушчэня. — Нідзе нікога.
— Тады пойдзем, — рашыў Войцік. — Пакуль нікога няма. Трохі счакаем і пойдзем.
— Добра, — пакорліва азваўся Сушчэня.
Яны зноў апусціліся долу абапал Бурава, які, падкурчыўшы рукі, у чорнай картовай кашулі ляжаў на баку. Раскудлачаныя валасы і шырокія плечы нябожчыка былі аблеплены павуціннем і абсыпаны ігліцай, боты нізка спаўзлі з ног, і ўсё ягонае цела здавалася ненатуральна даўгім і няўклюдым. Сушчэня паправіў на яго жываце перакручаны падол мокрай ад крыві кашулі.
— Даўно знаёмыя былі? — запытаўся Войцік.
— Змалку. Цераз вуліцу іхняя хата стаяла.
— Да-а, — сказаў Войцік, нешта пачынаючы разумець. — Во гэта і падвяло. Яго і цябе.
— Яно, можа, і так, — неахвотна пагадзіўся Сушчэня. — Ды толькі мяне падвяло не тое.
— А што ж яшчэ?
Сушчэня працягла выдыхнуў і сашчапіў пальцамі рукі.
— Што не ўмёр там, у паліцыі. Во што.
— Гэта, можа, і праўда, — падумаўшы, сказаў Войцік. — Але паміраць не трэба спяшацца. Бураў вунь паспяшаўся. Праз сваю дурасць.
— Бураў не ў пару. Малады яшчэ. Шкада...
— Табе чаго шкадаваць?
— Бо праз мяне быдта. Але ж я ні пры чым. Ці ж я хацеў? Я толькі там, у балоціне, не хацеў ляжаць.
— Вот лёг бы ў балоціне, Бураў жывы быў бы. Так жа?
— Гэта так, мусіць, — паморшчыўся Сушчэня. — Але вы ўжо скажыце там, камандзірам...
— Што сказаць? — насцярожыўся Войцік.
— Ну пра мяне, калі што. Калі не дайду. Усё ж жонка ў мяне, дзіця...
— А, во што! — здагадаўся Войцік. — Гэта скажу. He турбуйся. Шчэ мо і напісаць прыйдзецца.
— Напісаць гэта добра. Усё ж дакумант.
— На дакумант спадзяешся? — здзівіўся Войцік.
— Ну. Усё ж, можа б, разабраліся калі.
— А ўсё ж завербавалі, ага? Ну прызнайся!
Войцік пільным выпрабавальным позіркам павёў на Сушчэшо, і той ад няёмкасці крыва перасмыкнуў вуснамі.
— Каб жа завербавалі, дык не ж! Вербавалі, ага! Але я не мог. Ну не мог я, і ўсё.
— Так ужо і не мог? — сказаў Войцік.
Сушчэня шчыра здзівіўся:
— Ну як жа можпа, памяркуйце самі! На такое дзела? Мала, што сябе загубіш, дык яшчэ і сям’ю. Як жа ім жыць?..
Ён гаварыў тое быцца бы і шчыра, адзначыў у думках Войцік, і калі меркаваць наогул, дык пэўная праўда была ў ягоных словах. Але ўсё роўна паверыць яму Войцік не мог. Войцік за жыццё ўжо зведаў, як дасканала хітруе вораг, як прыкідваецца сваім, сябрам, нават партыйцам. Як той Хмялеўскі. Колькі гадоў віў сваю шкодніцкую вяровачку, прытвараўся, арганізоўваў слабыя калгасы. Ды ўсё ж выкрылі разумныя людзі, заўважылі і пакаралі. I хіба аднаго Хмялеўскага! А дырэктара школы Пратасевіча, міліцэйскага начальніка Лакцёнка, старшыню райспажыўсаюза Кузьміча. Ды ў кожнай вёсцы, у кожным калгасе. А ў вобласці! Скрозь паналезла процьма заядлых ворагаў, шкоднікаў, здраднікаў. А ў вайну іх вылезла яшчэ болей. Надта шмат было тых урокаў класавай барацьбы, каб і дурань чаму-нічаму навучыўся. He, мусіць на тое дадзена і пільнасць, каб заўжды быць начаку і не паддавацца на зман. He даць адмякнуць у сабе непрымірымасці і заўжды да ўсіх прыглядацца. Да суседа, да сябра, а то і да бацькі з маткай. Ці мала што? Часам, можа, шкадаванне возьме да каторага, асабліва калі знаёмы ці там радня. Але тое бабскае пачуццё міласэрнасці належала задушыць у сабе, сцяць зубы і намагчыся на тое, чаго вымагае бязлітасны класавы прынцып. Канешне, бывае агідна, боязна нават, часам не хапае рашучасці. Ну, але гэта таму, што ў Войціка слабы характар. Што зробіш...
— Ну, яно ўсяляк бывае. Вядома, вайна, — знарок прымірэнча зазначыў Войцік.
Але тыя ягоныя словы Сушчэпя падхапіў з нязгодай і загаманіў са сцішаным запалам у голасе, чым нават здзівіў раздумна-насцярожанага Войціка.
— Вось вы кажаце — вайна! Што ўсё бывае... Але ж ці за год гэтай вайны ўсё так змянілася? Хіба людзі так хутка могуць мяняцца? Каб да вайны адзін, а ў вайну — іншы. Я тут усе трыццаць сем год пражыў, мяне ўсе ведаюць. Заўжды ўсе паважалі, ні з кім не пасварыўся ні разу. Але ж чаму цяпер перасталі верыць? Вот палучаецца, што немцам вераць, а свайму чалавеку — не. I суседзі, і вы. Жонка нават і тая... сумняваецца. Перамяніўся! Як гэта я перамянюся, калі мяне нарадзілі такім? — з ціхім абурэннем гаварыў Сушчэня.
— Э, шчэ як мяняюцца! — сказаў Войцік. — Асабліва няўстойлівыя элементы. Калі жыць захочацца...
— Вот іменна: калі жыць захочацца, дык як жа на горшага мяняцца? Гэта калі ўжо смерць, дык, быць можа, усё роўна. Але ж жывы на жывое спадзяецца. Хай не для самога, дык для дзіцёнка, можа. Калі хоць таму жыць пашэнціць
Адхінуўшыся на адстаўленую руку, Войцік пазіраў у недалёкі прытуманены падлесак, не надта ўважліва слухаў Сушчэню і думаў, што доўга марудзіць тут нельга. Відаць, гэты чалавек умеў сваёй памяркоўнасцю размякчыць сэрца. Бач, прыпомніў ужо і дзіцёнка! Так, чаго добрага, нядоўга і пашкадаваць яго, а там недалёка застанецца і да апраўдання.
He, трэба канчаць.
Вось пяройдуць шашу, і Сушчэня яму ўжо не спатрэбіцца. Дарогу далей Сушчэня збольшага ведаў, неяк дабярэцца. Бурава трэба будзе дзесь прыхаваць, каб пасля прыехаць па яго на фурманцы. Цяпер холадна, суткі-другія пачакае разведчык. Гэта — калі камандзір загадае. А можа, і не загадае. Атрад мяняе дыслакацыю, пад пушчу наехала карнікаў, мабыць, цяпер будзе не да забітага Бурава.
Цямнела, аднак, марудна. Белаваты туман хвалямі расплываўся па лесе, асядаў зверху і насоўваўся нізам, змрокам і сцюжай ахінаючы голае кустоўе падлеску, цёмнае куп’ё маладых хвоек паблізу.
— Так, давай! — прыўзняўся на каленях Войцік. — Пярэйдзіш, дзе пачакай. Я — следам.
Сушчэня не дужа ахвотна падняўся, Войцік рупна памог яму ўзваліць на спіну цела Бурава, і той, трохі хістаючыся, павалокся ў падлесак.
Як толькі Сушчэня схаваўся ў падлеску, на душы ў Войціка нядобра зашчымела — здалося, ён даў прамашку. Нешта ўжо надта ахвотна гэты здраднік нясе на сабе труп Бурава, паслухмяна выконвае ўсё, што яму скажуць, — мусіць, у гэтым тоіцца нейкая хітрасць, — занепакоена думаў Войцік, лежачы піц на імшаніку. Усё ж яго не мог ашукаць той імпэт, з якім Сушчэня спрабаваў апраўдацца, на памяці ў Войціка ўжо былі выпадкі, калі гэтак жа апантана, a то са слязьмі і кляцьбой, спрабавалі апраўдацца некаторыя здраднікі ці нямецкія паслугачы; іншыя ж наадварот — нібы гублялі мову і ўпарта маўчалі. Войцік ведаў, што ў такой справе ўсё залежала ад характару чалавека, паводзіны якога зусім не вызначаюць ступені ягонай віны або невіноўнасці. Ён не ўяўляў, як бы паводзіў сябе сам, калі б незнарок выплыў на свет ягоны леташні выпадак у Вайноўскім урочышчы, што ледзьве не скончыўся для яго пагібеллю. На шчасце, не выплыў, і ўсе малавясёлыя драбніцы таго здарэння ён насіў у сваёй памяці, глыбока схаваныя на самым сподзе душы. Хаця часам яны і варушыліся там, неспакойна і апрыкла, і трэба было намаганне, каб прыглушыць пачуццё вінаватасці, улагодзіць развярэджанае сумленне. Напэўна, аднак, будзе доўга помніцца яму той світальны золак на пачатку зімы, калі па гразкаватым цаліку ён таропка бег з хутара ў Вайноўскае ўрочышча, дзе яны, трое раённых саўработнікаў, туліліся ў выкапанай на пагорку зямлянцы. Увогуле там было схоўна, спакойна і нават утульна каля напаленай блявіанай печкі ў кутку; харч здабывалі па чарзе ў навакольных вёсках ды на рэдкіх, уцалелых ад даваеннага зносу хутарах. Таго разу чарга падышла да Войціка, і ён позняй ноччу прывалокся на гэты адзінокі хутар. Гаспадара хутара рыжага Клімку і яго маўклівую бабу ён ведаў даўно, яшчэ з калектывізацыі, людзі яііы былі пеблагія, хоць і не дужа ласкавыя, і менавіта з тае прычыны да іх уладкавалі хворага акружэнца лейтэнанта
Свірыдава. У адну з чарговых вылазак за харчам той спярша намок пад дажджом, а пасля падмёрз у мокрым адзенні і неўзабаве захварэў на гарачку. Баючыся за жыццё лейтэнанта, яны тыдзень таму прывезлі яго на гэты хутар. Тады Войцік адведаў хворага, добра пад’еў, сагрэўся і нават неўпрыцям задрамаў у цяпле на лаўцы. Але на сваю бяду, задрамаў трошкі болей, чым трэба, і калі выйшаў на сцежку, пачало віднець. Ён устрывожана наддаў кроку, наперадзе ў кустоўі трэба было перайсці дарогу і далей каля рова, пералескамі прабірацца да іх урочышча. У сідары за спіной у яго ляжаў бохан хлеба і муляла з паўвядра бульбы, якой яго надзяліў рыжы Клімка. Увогуле не багата, але пакуль што павінна хапіць, думаў Войцік, а там сходзіць хто іншы, прынясе яшчэ. Людзі ў навакольных паселішчах былі чулыя на чужую бяду і без прынукі дзяліліся ўсім, што мелі самі.
Войціку ўжо зусім трохі заставалася да кустоўя і дарогі, як невыразна яшчэ ў світальным сутонні ён згледзеў наперадзе людзей. Іх было трое, і яны таксама ўбачылі яго ў полі, насцярожана знерухомеўшы, чакалі. Сэрца ў Войціка скаланулася ў грудзях, але ён, быццам па інерцыі, дробнымі крокамі ўсё бег па ледзьве прыкметнай у мокрым снезе сцяжынцы. Зброі ў яго не было — за харчам яны заўжды хадзілі без зброі — і цяпер ён затрывожыўся: хто тыя людзі? Здалёку было нс згледзець, але, падышоўшы бліжэй, Войцік і зусім азмрачнеў душой — на дарозе чакалі яго трое мужчын з вінтоўкамі. Рабіць, аднак, не было чаго, ён пераскочыў канаву і апынуўся насупраць. Адзін з іх груба спытаўся «куды?», пасля «адкуль?», двое іншых аблапілі за спіной яго сідар, садралі з плячэй вераўчаныя почапкі. Войцік зразумеў, што апраўдвацца было бескарысна, тым болыл што тыя ўжо аблаялі яго «бандзюком» і пачалі дапытвацца, дзе ўзяў прадукты. Усё ж Войцік паспрабаваў выкруціцца, сказаў, што не ведае дзе, маўляў, завітаў да знаёмага чалавека і папрасіў. Пасля нядоўгае лаянкі тыя загадалі зараз жа паказаць хату гэтага знаёмага і руляй зараджанай вінтоўкі балюча піхнулі яго між лапатак у спіну.