Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
— Ну, дачакаліся! Даў немец перцу? Эх вы, ваякі хвалёныя! Артылерыя мне! Дзе ж вашы яшкі? Мабыць, разбегліся куды каторы? I гарматы пакідалі?
Гэта ён казаў пра іх, артылерыстаў, — казаў з непрытое-
най пагардай, са здзекам, тонам раздражнёнага вайсковага начальніка, які мае права ўшчуваць падначаленых.
— Няма ўжо каму разбягацца. На агнявой пазакопвалі, — зацяўшы прыкрасць, адказаў Цімошкін. — А ты чаго адстаў?
— Дурань быў — з маёрам Андрэевым валэндаўся. А ён памёр. Вось дакументы зняў, — ён паляпаў па сумцы, якая на доўгай почапцы боўталася ля калень.
Яшчэ адна смерць і тое, што Блішчынскі ўсё ж па-салдацку аднёсся да чалавека, іхняга агульнага начальніка, трохі парушылі ў Цімошкіне халодную насцярожанасць да яго, хлопцу падумалася, што і пісару, відаць, дасталася гора за сённяшні дзень. Падавіўшы ўздых, ён даверліва паведаміў пра сваю бяду:
— А мы гармату пакінулі. Коней пабіла...
— Пакінулі? I не ўзарвалі? — неяк фальшыва здзівіўся Блішчынскі і, паводзячы туды-сюды худым даўганосым тварам, пакпіў: — А вы забыліся, хлопчыкі, што трыбунал ёсць?
Шчарбак, абыякавы да іхняй размовы, шпарка крочыў наперад, а ў Цімошкіна ад тых слоў Блішчынскага зноў затрымцела ўнутры няпэўная варожасць да яго. Але, здаецца, зямляк яго быў раўнадушны да іх спраў і далей маўчаў, заклапочаны сваёю бядой. Ён сігаў шырока і таропка, і Цімошкін з цягам часу паволі адставаў, бо аслабеў ды і не дужа хацеў ісці побач. Ён ведаў даўно, што людзі яны розныя і наўрад ці магчыма ім зразумець адзін аднаго. Ззаду за яго спіной рупна тупаў нізенькі Здабудзька, прыклад ягонай вінтоўкі на доўгім паску ледзь не кранаўся долу. Стары неўзабаве дагнаў хлопца, і яны пайшлі разам.
Непрыемнае і супярэчлівае пачуццё заварушылася ў растрывожанай і без таго душы Цімошкіна.
Шчарбак і Здабудзька былі ўжо прывычныя яму людзі, хлопец бачыў іх ля сябе ў добрую і благую хвіліну і ведаў, на што кожны з іх здолыіы. Блішчынскі ж побач з імі быў чалавек выпадковы, характар меў асаблівы, зусім адметны ад іх. I праз гэта, ці, можа, ад яго недарэчнага напамінку пра трыбунал, ці ад чаго іншага ў Цімошкіпе затлела прыкрасць, што з’явіўся ён тут у гэты вось трудны час. He думалася, a
адчувалася неяк, што ў такой вялікай бядзе лепей бы ім апынуцца без яго. Яны, усе трое артылерыстаў, былі радавыя, з’яднаныя ранейшаю службай, адною бядой і адным клопатам як найхутчэй выбрацца да сваіх. Блішчынскі ж быў ім чужы.
Праўда, яны з Цімошкіным былі землякі, з дзяцінства вядомыя адзін аднаму хлопцы, хлапчукамі яны выбегалі разам усе вясковыя сцежкі, споўзалі ўсе дзіцячыя схованкі. Але менавіта адтуль, з маленства, і ўзяла пачатак у Цімошкіна яго нелюбоў да гэтага хлопца. Колькі затым у войску ні даводзілася ім сустракацца, Цімошкін ніколі не адчуваў да яго той шчырай і светлай радасці, якая нахлынае пры спатканні з земляком на вайне.
3 нізкага, аселага на самы дол неба коса сыпаўся снег, студзіў твар сіверны вецер, па-ранейшаму скразным вострым болем торгала нейкая жылка ў хлопцавай прабітай далоні. Блішчынскі, нават не азірнуўшыся на земляка, хутка сігаў, пакуль не дагнаў Шчарбака. Так яны і пайшлі ўдвух — Іван развалістай, ёмкай хадой здаравякі, а Блішчынскі неяк пагойдваючы нагамі, у перашытым на афіцэрскі шынялі, з сумкай на баку. Дужыя і здаровыя, яны перагаворваліся нешта, Блішчынскі, відаць, у чымсьці ўжо пераконваў Шчарбака, паказваючы рукой у бок ад таго кірунку, куды яны ішлі. Цімошкін ведаў, што ён не паспадзяецца на Івана і будзе дамагацца, каб камандаваць самому і навязаць ім сваю волю. Блішчынскі такі быў змалку, заўжды імкнуўся ва ўсім апярэджваць другіх, калі гэта было выгадна яму, і гарнуцца да тых, хто ў чым-небудзь быў мацнейшым за сваіх таварышаў. Цяпер ён хутка вызначыў, што з трох у гэтым полі болей значны Шчарбак, што ён дужэйшы і, можа, смялейшы за іншых, і таму пачаў блізіцца да гэтага маўклівага хлопца. Цімошкіна ж ён ужо не браў пад увагу, бо той хоць і зямляк, але быў слабейшы, маладзейшы, паранены і таму для яго мала што значыў.
Урэшце, боязна азіраючыся назад, паціху абагнаў Цімошкіна і Здабудзька. Хлопец прытаміўся, усё больш адставаў, і крыўда, як боль, ціхенька тачыла яго нутро.
Бывае ж так у жыцці і асабліва, відаць, на вайне, што
чужы незнаёмы чалавек можа стаць для цябе радней за роднага, а свой і знаёмы па якой-небудзь прычыне пагубляе ўсе свае прывабныя якасці. Цімошкін вельмі добра засвоіў гэта за гады свайго знаёмства з Блішчынскім і паўгода франтавой дружбы з Іванам. He, ён не крыўдзіўся цяпер на гэтага хлопца і ніколі не сказаў бы яму аб сваіх турботах, бо ведаў, што Шчарбак ніколі не пакіне ў бядзе, дапаможа, параняць — вынесе. Але цяпер, стомлены, застаўшыся ззаду, ён усё болей адчуваў, як шчыміць унутры неадольная прыкрасць і ўсё таму, што ў спадарожнікі да яго сябра набіваўся гэты Блішчынскі.
Як і пярэднія хлопцы, Цімошкін стараўся сігаць хутчэй і ўсё ж адставаў, а яны, занятыя размовамі, здаецца, не бачылі таго. Праўда, ён разумеў, што ісці трэба хутка, бо калі яны не выберуцца да світання, дык заўтра ім будзе кепска. Аднак ад усведамлення гэтага яму не было лягчэй. Нейкае, не акрэсленае яшчэ, трывожнае прадчуванпе падымалася ўнутры ў хлопца, і думалася, што ўсё тое прынёс з сабою гэты вось пісар Блішчынскі.
Часта здараецца на вайне, што гіне самы лешпы, самы смелы і самы таварыскі хлопец, а якога сварліўца, сябелюбца ці злыдня не бярэ ні куля, ні якая хвароба. Так сталася і з яго сябрамі. Шмат іх было — сціплых, цудоўных яго землякоў, з якімі праваявалі яны два партызапскія гады, але вось у блакаду, на парозе запаветнага вызвалення, у некалькі дзён адзін за адным пагінулі яны — найлепшыя яго хлопцы. А Блішчынскі выжыў. Ён таксама ў той час быў з імі ў лесе, і не сказаць, што хаваўся — схавацца там не было як, — проста яму шанцавала. I пасля, калі яны пайшлі ў войска, з іншымі, куды лепшымі і даражэйшымі, яго, можа, назаўжды, разлучыў бязлітасны вайсковы лёс, a з гэтым вось давялося разам трапіць у полк, і цяпер ён рукой падаць — побач.
Цімошкін не адразу зразумеў яго, усё думаў: можа, ён здаецца такім нягожым круцялём-чалавекам, а на справе, можа, і ніштаваты хлапец. Кепска неяк уладкавана ў жыцці, што ўсё — і благое і добрае — пазнаецца часам праз боль няўдач і памылак. Калі побач няма разумнага, добрага сяб-
ра, першыя гады твайго самастойнага жыцця — як тыя першыя крокі ў маленстве — багаты на штурхялі і спатыканні.
Некалі хлопцы жылі ў адной вёсцы. Іхнія хаты не тое каб былі побач, і гады іх выпалі не такія ўжо блізкія (калі Цімошкін пайшоў у першы клас, Блішчынскі вучыўся ў чацвёртым), але ў той маленькай вёсачцы дзяцей было небагата, і малыя сяброў сабе не выбіралі. Таму ад ранняга дзяцінства Валодзя з Грышкам мусілі вадзіць дружбу — разам дурэлі, пасвілі Грышкавых гусей, бадзяліся ўлетку па лесе, а ўзімку за тры кіламетры хадзілі ў местачковую школу. Цімошкін, як маладзейшы, ва ўсім цягнуўся за Грышкам і стараўся, чым мог, дагадзіць сябру, быў адданы і шчыры; той жа часам не дужа шанаваў іхняе дружбы і тым прычыніў нямала крыўды Цімошкіну. Самы апошні і самы незабыўны выпадак і цяпер яшчэ жыва помніцца, прыкрасцю напаўняючы пачуццё.
...Тое сталася ў адну з даўніх ужо даваенных зім. Цімошкін вучыўся тады ў шостым класе, Грышка хадзіў у дзевяты. Вучыўся Блішчынскі добра, лічыўся актывістам усіх школьных спраў, быў членам вучкома і незадоўга перад тым уступіў у камсамол. На сходах ці мітыпгах ён часта выступаў «ад імя школьнікаў» і палка чытаў з паперкі загадзя складзеныя прамовы. У ліку яго сябрукоў у той час з’явіліся болей дарослыя местачковыя хлопцы, з імі ён вадзіў шмат якія свае пасталелыя справы, і іхняя дружба з Цімошкіным ужо ледзьве ліпела. Цімошкін разумеў, што рабіўся не патрэбны яму, і дужа сабой не набіваўся, толькі ў школу яны хадзілі ўсё ж разам. Звычайна Цімошкін заходзіў да яго ўранку, чакаў, пакуль ён прыбярэцца, паснедае, і тады наўпрасткі, цераз замерзлае балота, яны ішлі ў мястэчка.
Аднойчы, перайшоўшы ўжо тую балацявіну, яны выбраліся на добра ўезджаны санямі гасцінец і паціху ішлі сабе па саннай дарозе. I вось каля адзінокай прыдарожнай вярбы Цімошкін наступіў на якісь кашалёк. Перад тым іх абмінула двое саней з незнаёмымі людзьмі, што ехалі, пэўна, на кірмаш у мястэчка. Знаходка, вядома, іх зацікавіла, у кашальку аказаўся пашпарт, нейкія паперы, пяцьдзесят рублёў грошай. На хаду перагледзеўшы гэта, Грышка сунуў кашалёк у кішэ-
ню. Цімошкін сказаў, што трэба занесці яго ў міліцыю або аддаць у настаўніцкую, але Грышка на тое толькі засмяяўся і пакпіў над наіўнасцю сябра. На вялікім перапынку ён з таямнічым выглядам паклікаў Цімошкіна з школы і завёў яго ў краму. Там Грышка купіў цукерак, папярос, даў меншаму сябру пяць рублёў грошай і сказаў, што, каб усё было шыта-крыта, дакументы трэба спаліць. У Цімошкіна тады немаведама што рабілася на душы, — ён і баяўся і ненавідзеў сябе і Грышку, але хітраватая самаўпэўненасць Блішчынскага неяк збівала яго з тропу. Цімошкіну стала боязна паліць дакументы, ён заплакаў, і яны ўрэшце дамовіліся, што кашалёк з дакументамі і рэштаю грошай аддадуць у міліцыю.
Але Грышка, разважыўшы, змяніў тое рашэнне. На другім перапынку ён зноў прыбег да Цімошкіна і сказаў, што аднёс у міліцыю толькі кашалёк ды пашпарт. Цімошкін спалохаўся, а ён толькі смяяўся, кажучы, што ўсё будзе як найлепш, адно трэба маўчаць пра грошы.
I вось праз дзень ці два ўранку, перад самым званком на заняткі, у калідоры з’явіліся нейкі дзядзька ў кажушку, дырэктар, класны кіраўнік — усе яны рушылі ў дзевяты «Б», дзе вучыўся Блішчынскі. У Цімошкіна сэрца ёкнула ад страху, што іх выкрылі. Ён ужо хацеў уцячы, каб схавацца, але, перш чым зрабіць гэта, праз адчыненыя дзверы з класа пачуў, як дзядзька дзякаваў Грышку. Аказваецца, ён махнуў, як кажуць, рукою на свае 50 рублёў, яму даражэй былі дакументы, і як узнагароду за «добры» ўчынак ён даў Грышку траяк. Пасля пра гэты высакародны ўчынак Блішчынскага напісала насценная газета, настаўнікі хвалілі хлопца, а вучні глядзелі на яго, бы на якога героя. Ідучы ж у той дзень дадому, Грышка курыў папяросы «Чырвоная зорка», пасмейваўся і выхваляўся. Абураны і збянтэжаны, Цімошкін кінуў тады яму тую пакамечаную пяцёрку і выказаў усе свае набалелыя крыўды. Блішчынскі зазлаваў, сказаў, што ён — дурань, загадаў маўчаць і прыгразіў расправай.