Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
тылерыя, якую я пастараўся забыць. <.„> Але ўсё ж болей захапляла мая няскончаная аповесць. Мабыць, ніводную я не пісаў з такой апантанасцю, як «Трэцюю ракету», сам не ведаю, з якой прычыны. Бывала, як толькі наставала пасляабеддзе і па звыклым распарадку дня вайскоўцы клаліся спаць, я бег у ціхманы куток салдацкай курылкі і пісаў алаўком у сшытку. Самапісак жа тады не было Немалой праблемай было перадрукаваць напісанае. Друкаркі меліся толькі ва ўстановах, іхні ўжытак строга кантраляваўся кіраўніцтвам і КДБ. <...> Даводзілася неяк выкручвацца, перадрукоўваць амаль нелегальна. I тут мяне выручала Станіслава Фадзееўна [машыністка «Гродненскай праўды». А. П.], а пасля Ірына Міхайлаўна [жонка В. Быкава. А. П.], якая пры тым стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячпы, хаця тады часам і крыўдзіўся. Часопіс «Маладосць», з якім я ўжо наладзіў сталае супрацоўніцтва, неўзабаве надрукаваў аповесць. Галоўны рэдактар Пімен Панчанка сказаў мне з гэтага поваду трохі ласкавых словаў» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 211-212).
«Трэцяя ракета», якую назвалі «лепшым, самым дасканалым творам ва ўсёй ранняй прозе пісьменніка» (Дз. Бугаёў), была прыхільна сустрэта крытыкай. Пасля публікацыі расійскамоўнага перакладу «Трэцяй ракеты», зробленага Міхаілам Гарбачовым, у цэнтральнай «Лнтературной газете» з’явілася рэцэнзія. «Аўтарам яе быў Рыгор Бакланаў, што мяне вельмі ўсцешыла, прызпаўся В. Быкаў. Выбар аўтара быў невыпадковы пра тое паклапаціўся мой новы сябра Валянцін Аскоцкі, з якім мяне пазнаёміў у Маскве Алесь Адамовіч» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 216). «У літаратуру нашу, якая ніколі не бяднела на таленты, увайшоў яшчэ адзін таленавіты пісьменнік. Яго завуць Васіль Быкаў. Запомніце гэтае імя. Яно яшчэ сустрэнецца вам. I прачытайце ягоную аповесць «Трэцяя ракета», перакладзеную з беларускай і надрукаваную ў лютаўскім нумары часопіса «Дружба народов». Яна напісана шчыра, яскрава, з добрым адчуваннем слова, якім, на жаль, не заўсёды вызначаецца перакладчык», адзначыў Р. Бакланаў (Бакланов Г. Мужественная повесть // «Лнтературная газета», 1962, 1 сакавіка).
Гаворачы пра моцныя і слабыя бакі аповесці, I. Навуменка да
апошніх аднясе «некаторую схільнасць да кніжнасці» (Навуменка I. Чалавек на вайне // «Полымя», 1963, № 4.).
У 1963 г. паводле аповесці створаны аднайменны кінафільм (рэжысёр Рычард Віктараў). Была інсцэнізавана ў Кіеве і Маскве.
Пастка (стар. 405)
Аповесць напісана ў 1962 г.
Упершыню апублікавана ў кнізе «Адна ноч» (Мінск, «Беларусь», 1965), у якую ўвойдуць таксама апавяданні «Адна ноч», «Чацвёртая няўдача» і «Хлебны акраец». У 1974 г. «Пастку» надрукуе польская беларускамоўная газета «Ніва» (6, 13, 20, 27 кастрычніка, 3, 10, 17, 24 лістапада, 1, 8, 15, 22, 29 снежня). У першых публікацыях аўтар пазначаў жанр твора як «маленькая аповесць».
Крытыка ў цэлым станоўча ахарактарызавала аповесць. «Тэма яе давер да чалавека. Дарэчы, гэтая тэма адна з найболып хвалюючых і важных тэм усёй нашай літаратуры. Яна заявіла пра сябе адразу пасля выкрыцця і дзякуючы выкрыццю культу асобы. Да яе некалькі разоў звяртаўся і Васіль Быкаў [...], але толькі ў «Пастцы» [...] тэма гэта стала цэнтральнай і вырашана з усёй вастрынёй і шматзначнасцю праблематыкі» напіша В. Буран. А. Адамовіч назаве аповесць «вельмі цэласнай», у якой «жорсткая рэальнасць вайны» раскрываецца «яшчэ больш, чым у “Трэцяй ракеце”». Праўда, некаторыя крытыкі адзначаць, што паспяховы фінал «Пасткі» не адпавядае духу часоў культу асобы (I. Казлоў, П. Дзюбайла, Л. Лазараў).
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 4 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1993).
Паводле «Пасткі» ў 1966 г. быў пастаўлены аднайменны кароткаметражны фільм («Беларусьфільм», рэжысёр Леанід Мартынюк).
Альпшская балада (стар. 449)
Аповесць напісана ў 1963 г.
Упершыню апублікавана ў 1964 г. у часопісе «Маладосць», № 1.
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі
ў 1 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1992).
Сюжэт аповесці «падказаў» рэальны выпадак з ваеннага жыцця. «Чарнавалосую худзенькую дзяўчыну з Неапаля я сустрэў вясной 1945 года ў невялікім гарадку ў Аўстрыйскіх Альпах, згадваў В. Быкаў. Углядваючыся ў калону салдат нашага артпалка, Джулія шукала «свайго» Івана, як і яна сама, таксама былога вязня, з якім яны разам бедавалі ў гарах» (Быкаў В. Помнііть! // «Лнтературная газета», 1984, 11 нюля). Каб стварыць у аповесці адпаведны моўны каларыт, пісьменнік сустракаўся з італьянскімі турыстамі. 3 гэтым звязаны кур’ёзны выпадак. Беларускі празаік і сябар В. Быкава Аляксей Карпюк на той час працаваў у агенцтве «Інтурыст»; ён пазнаёміў В. Быкава з італьянскім турыстам, якога савецкія памежнікі «знялі» з «варшаўскага» цягніка (небарака згубіў пашпарт). Некалькі дзён, пакуль не знайшоўся пашпарт, у новага знаёмцы і браліся ўрокі па практыцы італьянскай мовы. А затым знаёмствам з замежным грамадзянінам пільна зацікавіліся савецкія «спецорганы»...
Пра аповесць адразу ж ухвальна выказаліся Пімен Панчанка, Ларыса Геніюш. Некаторыя эпізоды выклікалі пярэчанні ў рэдактараў (асабліва ў Маскве пры друкаванні ў часопісе «Огонёк», 1964, № 12-16; пераклад на расійскую М. Гарбачова). Прыхільна паставіліся да аповесці крытыкі Ан. Шаўня (Тры дні жыцця // «Звязда», 1964, 30 снежня), I. Браілоўскі (Нравственная познцня художннка // «Нёман», 1964, № 4), Д. Бугаёў (Апошнія дні і бяссмерце Івана Цярэшкі // «Літаратура і мастацтва», 1965, 2 сакавіка), У. Дамашэвіч. (Чалавек у пекле вайны. // “Маладосць”, 1965, № 5), В. Буран (Творчество Васнля Быкова (Становленне художественной ннднвндуальностн пнсателя), 1968), А. Адамовіч (Аповесці Васіля Быкава // «Полымя», 1973, № 2).
Аднак гучалі і іншыя меркаванні. «“Альпійская балада” здалася мне слабей дзвюх іншых аповесцяў («Здрады» і «Пасткі». А. П.), хоць і ў ёй ёсць каларытныя старонкі. [...] Рамантычная стылістыка яму не паддаецца...» прызнаваўся Л. Лазараў (По прпказу совестн // «Новый мнр», 1965, № 5, с. 254.); «пошукі шляхоў набліжэння да сучаснасці, больш ёмістай вобразнасці і жанрава-кампазіцыйнай структуры, што адпавядалі но-
вым задачам, прывялі пісьменніка да рамантычнай аповесці, да рамантычнай стылістыкі. Алс гэта быў для Быкава крок не наперад, а ўбок...» (Лазарев Л. Васмль Быков: Очерк творчества. Москва, 1979, с. 62). А. Адамовіч канстатаваў: «Праўда, ёсць у гэтай аповесці, якая найбольш свядома, падкрэслена «прыдумана», ёсць у ёй свае слабасці, нават калі меркаваць пра яе і не з пункту гледжання поўнай праўдападобнасці. Бо і рэалістычныя крытэрыі не абыдзеш поўнасцю, калі твор толькі адносна ўмоўны». Зусім катэгарычна пра «Альпійскую баладу» выказаўся А. МакМілін: «Досыць незвычайнай падзеяй для творчасці Быкава стала напісанне аповесці «Альпійская балада» (1963), аднаго з ягоных найменш удалых твораў, паводле якога быў зняты такі ж банальны фільм» (МакМілін А. Беларуская літаратура ў 50-60-я гады XX стагоддзя. Мн., «Беларускі кнігазбор», 2001, с. 213.) Невыпадкова М. Тычына пазней рэзюмуе: «Альпійская балада» «здалася крытыцы легкаважнай і «рамантычнай» (Васіль Быкаў // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя, т. 3, с. 656.).
Праз арганічнае мастацкае спалучэнне ваеннага рэалізму і рамантычнай пафаснасці, экзістэнцыйнага катастрафізму і жыццесцвярджальнай пачуццёвасці «Альпійская балада» стаіць асобна ў шэрагу быкаўскіх аповесцяў. «Пасля «Здрады» я інстынктыўна адчуў патрэбу ў чымсь болей мяккім, нават добрым, прызнаўся аўтар. Хацелася той дабрыні, якой так мала было ў жыцці і наўрад ці здаралася па вайне. А можа, гэта адчуваўся пэўны сум па рамантыцы? <„.> Хацелася вылучыцца з жорсткага натоўпу, кудысь адасобіцца, дзе толькі ён і яна. Хай сабе ў акопе. У лесе. Тым болей у гарах. Ці ў дарозе. <...> Бо вайна скрозь дарога. Ці туды, ці назад. Ці ў рай, ці ў пекла. <„.> Тут ужо не рамантызм, а самы жорсткі сучасны рэалізм. Іх поўнае і арганічнае спалучэнне» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 222).
Гэтай аповесцю В. Быкаў не толькі рабіў своеасаблівую «лірычную паўзу», але і таленавіта дэманстраваў шырыню сваіх творчых магчымасцяў, здольнасць выяўляцца ў каардынальна розных стылёвых і пачуццёвых дыяпазонах.
Паводле «Альпійскай балады» на «Беларусьфільме» быў створаны аднайменны кінафільм (1966 г., рэжысёр Барыс Сцяпанаў),
прайшлі некалькі спектакляў, радыёінсцэніровак, а таксама балет (1967, аўт. сюіты Я. Глебаў), опера і сімфонія.
Аповесць «Альпійская балада» стала найбольш папулярнай з твораў В. Быкава, яна найчасцей перакладалася на іншыя мовы свету.*
Алесь Пашкевіч.
' Рэдкалегія ПЗМТ В. Быкава ўдзячная В. Козіч і С. Шапрану за асобныя бібліяграфічныя матэрыялы, выкарыстаныя ў падрыхтоўцы «Каментароў» да гэтага тома.
Змест
Аповесці
Апошні баец	5
Жураўліны крык	101
Здрада	193
Трэцяя ракета	269
Пастка	405
Альпійская балада	449
Ад рэдкалегіі
Поўны збор твораў класіка нацыянальнай літаратуры Васіля Быкава ажыццяўляецца ўпершыню. У выданне ўключаны ўсе вядомыя на момант публікацыі апавяданні, аповесці, сцэнарыі, п’есы, нарысы, фельетоны, гумарэскі, публіцыстычныя выступленні, літаратурна-крытычныя артыкулы, успаміны, лісты і чармавыя запісы пісьменніка.
Поўны збор мастацкіх твораў Ыародпага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ў 14-ці тамах нацыянальна-асветніцкі і грамадскі праект. Ён падрыхтаваны і ажыццёўлены пры падтрымцы Грамадзянскай ініцыятывы «Агульнанацыянальны рух ВОЛЯ НАРОДА».
У аснову Поўнага збору твораў пакладзены не акадэмічны жанрава-храналагічны прынцып, а жанрава-ідэйны. Рэдкалегія Поўнага збору мастацкіх твораў пры ўкладанні тамоў найперш улічвала думку самога аўтара, які склаў план-праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў.
У першым т о м е змешчаныя творы апошніх гадоў жыцця Васіля Быкава: аповесці «Афганец», «Ваўчыная яма», a таксама апавяданні і прыпавесці 90-х і 2000-х гадоў;
у другім т о м е аповесці «Знак бяды», «У тумане», «Аблава», «Пакахай мяне, салдацік», «Балота», а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў;