Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
падазраваць каго ў чым нядобрым, але ўсякае можа быць у наш не вельмі чуйны да людской чэсці час» (БДАМЛМ, ф. 141, воп. 3).
У «Маладосці» аповесць так і не прынялі да друку. I тады В. Быкаў скарачае яе і пасылае ў газету «Чырвоная змена». «Я скараціў каля 30 старонак, прызнаваўся аўтар у наступным сваім лісце да Е. Лось ад 1 сакавіка 1958 г. Гэта многа. Выкінуў усе сакавітыя мясціны, усе вострыя павароты, засталіся адны прапісныя ісціны і дзяжурныя сітуацыі»
Аповесць «Апошні баец» пасля першапублікацыі ў 1958 г. не перадрукоўвалася, не выходзіла асобным выданнем і не ўключалася ў зборнікі. Яна стала своеасаблівым практыкаваннем па напісанні шырокафарматных празаічных твораў і першаподступам да «Жураўлінага крыку» класічнага ўзору быкаўскай аповесці. Крытыка пасіўна прыняла аповесць. Адным з нямногіх выключэнняў стала рэцэнзія Юліі Канэ «Чалавек і подзвіг» («Чырвоная змена», 1958, 19 кастрычніка), у якой адзначалася: «У аповесці, хаця яна і застаецца творам аднаго героя, ахоп рэчаіснасці значна шырэй, чым у апавяданнях, шырэй і кола герояў адзінадумцаў і антаганістаў Петруся. [...] Пятрусь, апошні баец палка, падбірае палкавы сцяг і прабіраецца па занятай немцамі тэрыторыі на ўсход. Зразумела, тут мы адразу ўспамінаем Алеся Рыбку і «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова. Так, агульнасць патрыятычнага гучання вядомай паэмы і аповесці маладога пісьменніка, падабенства іх першапачатковых сюжэтных сітуацый несумненныя. Але далей сюжэт у Быкава развіваецца поўнасцю самастойна. [...] У аповесці пісьменнік сутыкае два светапогляды, два разуменні сэнсу жыцця».
Сам жа аўтар паставіўся да аповесці надзвычай крытычна. «Цяпер у «Чырвонцы» чытаю сваю аповесць, пісаў празаік у лісце да Е. Лось 5 красавіка 1958 г., і адчуваю вялікую няёмкасць перад таварышамі, мінскімі пісьменнікамі, трохі перад чытачамі. Неяк яна інакш выглядала ў маім уяўленні, на старонках майго рукапісу, а тут з газетных палос здаецца чужой, шэрай і нецікавай. Праўда, добра скарацілі яе, павыкідалі ўсю філасофію, псіхалогію і нават лірыку, пакінулі адну толькі сюжэтную дынамічную баразну, але ўсё роўна і яна нейкая ўшчэрбная, бедная, слабая. Недзе ў сярэдзіне былі ў мяне два раздзелы з жанчынай, казаў Навуменка, што гэта самыя лепшыя мясціны
аповесці, але Маркевіч [супрацоўнік рэдакцыі. А. 77.] запярэчыў супраць гэтых лірычна-інтымных матываў давялося зняць. Цяпер адзін толькі патрыятызм, гераізм, пакуты і імкненне на ўсход» (БДАМЛМ, ф.141, воп. 3). У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» (2002 г.), распавядаючы пра свой жыццёвы і творчы лёс, пра гісторыі стварэння і публікавання сваіх апавяданняў і аповесцяў, В. Быкаў нават не згадаў пра «Апошняга байца». Вось аўтарскія сведчанні пра той час: «<...> я спрабаваў супрацоўнічаць з «Чырвонай зменай», праз якую, кажуць, прайшла ўся маладая беларуская літаратура. Але дасланае туды апавяданне было жорстка раскрытыкавана Іванам Калесьнікам, які па нейкай патрэбе прыязджаў у Горадню, і я з ім увогуле пагадзіўся. Затое дасланае ў «ЛіМ» апавяданне на ваенную тэму было прынята намеснікам рэдактара Раманам Сабаленкам, які сказаў, што гэтую тэму мне варта развіваць і паглыбляць. Акрылены гэткай парадай, за кароткі час напісаў невялічкую аповесць «Жураўліны крык», якая неўзабаве была надрукаваная ў «Маладосці» і выйшла ў маім першым празаічным зборніку» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 210). А, між тым, перад публікацыяй «Жураўлінага крыку» ў лютым 1960 г. у «Чырвонай змене» былі публікацыі «крымінальнай аповесці з пралогам» «Аднойчы ноччу» (1956 г., 7 кастрычніка), апавядання «Радасць» (1957 г., 17 сакавіка) і аповесці «Апошні баец», якая з працягам друкавалася палову сакавіка і ўвесь красавік наступнага 1958 г.
Для В. Быкава аповесць «Апошні баец» застанецца фактам далітаратурнай біяграфіі. У наступных творах пісьменнік пераадолее ідэалагізатарскую пафаснасць і фальшывасць тагачасных камуністычна-дзяржаўных патрабаванняў і ўстановак савецкай крытыкі, заснаваных на «адзінаправілыіым» метадзе сацыялістычнага рэалізму. Пра тое пакінуў сведчанне сам пісьменнік у запісах «Пункціры жыцця. Далітаратурная біяграфія» (упершылю апублікаваныя пасля смерці аўтара ў 2005 г. у часопісе «Дзеяслоў»). «У маі пасля бальніцы [пасля дзвюх аперацый на апендыцыт, у 1957 г. A 77.] прафсаюз даў пуцёўку ў Дом адпачынку ў Ждановічы, згадваў В. Быкаў. Жыў у агульным пакоі на шэсць чалавек, хадзіў па лесе. Пачаў пісаць аповесць «Апошні баец». Тады яшчэ не адчуваў усю фальш яе ідэі. Тое разуменне прыйшло пасля. А тады абы надрукаваць, абы патрафіць гэта
тое самае цяжкое, што перажывае кожны, хто пачынае пісаць. <.„> Увесь той час да канца году [1957-га. А. П.] працаваў у рэдакцыі, пісаў нарысы і карэспандэнцыі пераважна з гарадскога жыцця. Дапісаў аповесць, некалькі апавяданняў. <.„> Хацелася напісаць што-небудзь важнае, значнае. Найбольшую для мяне цікавасць у гэтым сэнсс мела, вядома, вайна» (Быкаў В. Пункціры жыцця. Далітаратурная біяграфія (Сшытак другі) // «Дзеяслоў», 2005, №6 (19)).
Жураўліны крык (стар. 101).
Аповесць напісана ў 1959 г.
Упершыню апублікавана ў часопісе «Маладосць» (1960, № 2) і ўвайшла ў аднайменную першую кнігу прозы В. Быкава («Жураўліны крык: Аповесць і апавяданні». Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960).
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 1 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1992).
Пасля публікацыі «Жураўлінага крыку» В. Быкаў апынуўся, як выказаўся Алесь Адамовіч, на бестэрміновай перадавой. Беларуская крытыка назвала аповесць «Жураўліны крык» «першым ва ўсіх адносінах тыповым для Васіля Быкава творам» (Дзмітрый Бугаёў). У ёй упершыню выявіліся тыпалагічныя для ўсёй быкаўскай прозы ідэйна-мастацкія і жанрава-стылёвыя рысы: сканцэнтраванасць дзеяння ў невялікай прасторы і непрацяглым часе, абмежаванасць кола персанажаў, «суровая» праўдзівасць. У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» В. Быкаў згадваў: «<...> за кароткі час напісаў невялічкую аповесць «Жураўліны крык», якая неўзабаве была надрукаваная ў «Маладосці» і выйшла ў маім першым празаічным зборніку. Гэты зборнік прывёз мне ў Горадню загадчык аддзелу выдавецтва Мікола Татур ды яшчэ з гасцінцам бутэлькай армянскага каньяку, які тады можна было дастаць толькі па блаце. Я адчуў сябе амаль шчаслівым» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 210).
Крытыка 60-х гадоў у асноўным ухваліла аповесць (публікацыі Д. Бугаёва, I. Міхайлавай, Ул. Бойкі, Л. Віхоцкага, Л. Лазарава, А. Адамовіча, В. Бурана). З’явіліся і крытыканскія pa-
цэнзіі (напр., “Героі ці ахвяры лёсу?” Н. Пашкевіча (“Літаратура і мастацтва”, 1961, 27 чэрвеня), у якім вобраз Пшанічнага быў названы “страшэннай няўдачай”). «<...> на ролю хлопчыка для біцця <„.> цалкам гадзіўся малады празаік з Горадні Васіль Быкаў, згадваў пазней аўтар «Жураўлінага крыку». I хутка ў «ЛіМе» паявіўся грамадны, на цэлы разварот артыкул пад красамоўным назовам «Героі ці ахвяры лёсу?». Пытанне ў загалоўку стаяла чыста рытарычнае. Яшчэ не пачаўшы чытаць, можна было зразумець, што аўтар аповесцяў ёлупень і недарэка, а ягоныя героі ахвяры і слюнцяі, з якіх ні ў якім разе нельга браць прыклад. А калі яны створаны не для прыкладу, дык чаму ж у іх можна навучыцца? Чаму не відно адкрытага аўтарскага асуджэпня ягоных персанажаў ды іхніх учынкаў?» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 214).
Аповесць стала хрэстаматыйнай. Паводле яе ў 1976 г. А. Карпавым была створана адна з 3-х серый тэлефільма «Долгне версты войны».
Здрада (стар. 193)
Аповесць напісана ў 1960 г.
Упершыню апублікавана ў 1961 г. у часопісе «Полымя», № 3. Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 2 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1992).
У гэтай аповесці В. Быкаў упершыню ў сваёй прозе акцэнтуе ўвагу не толькі на ваеннай праблематыцы, але і на матыве сталінскіх рэпрэсій і г. зв. «ворагаў народа» (успамін Цімошкіна пра камандзіра танкавай роты Адама Ждановіча).
Першай станоўчай рэцэнзіяй на аповесць стала публікацыя П. Дзюбайлы «Чацвёра на полі бою» («Чырвоная змена», 1961, 6 верасня). Алег Лойка напіша наступнае: «<...> аповесць В. Быкава «Здрада», раскрываючы паводзіны людзей і нелюдзяў на вайне, стала актуалыіым творам, павернутым да маральных праблем сённяшняга дня» (Хваляванне за сучасніка // «Маладосць», 1963, № 1.) Алесь Адамовіч адзначыць: «У аповесці «Здрада» В. Быкаў непрымірыма, страсна выкрывае «філасофію» шкурніка і прыстасаванца Блішчынскага, аднаго з тых, хто ў першыя дні
вайны перабягаў на бок ворага, а ў апошнія хоць і не пераходзіў да яго, але ўнутрана, сваім маральным абліччам мала чым адрозніваўся ад ворага» (Адамовіч А. Літаратура на сучасным этапе // Гісторыя беларускай савецкай літаратуры ў 2 т. Мн., «Навука і тэхніка», 1966, т. 2.).
З’яўляліся і неапраўдана крытычныя закіды: Н. Пашкевіч пераконваў, што «Здрада» «тым-сім нагадвае «Жураўліны крык». Ёсць падабенства ў праблематыцы, у характары сітуацый, у сюжэтна-кампазіцыйным рашэнні. Зноў кантраснае да плакатнасці супастаўленне дабра і зла ў абліччы тых, хто добрасумленна выконвае свой абавязак воіна, жыве пачуццямі калектывізму і салдацкай дружбы, і тых, хто дбае толькі пра сваю шкуру». Аднак, на думку Н. Пашкевіча, у стварэнні характару героя В. Быкаў нават не паўтараецца, «а... робіць вялікі крок назад» (Героі ці ахвяры лёсу? // «Літаратура і мастацтва», 1961, 27 чэрвеня.).
Багрыцкі Эдуард (1895-1934) расійскі паэт.
Трэцяя ракета (стар. 269)
Аповесць напісана ў 1961 г.
Упершыню апублікавана ў 1962 г. у часопісе «Маладосць» (№ 2), у перакладзе на расійкую: у часопісе «Дружба народов» (№ 2, nep. М. Гарбачова) і ў «Роман-газете».
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 1 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1992).
В. Быкаў падчас напісання аповесці ўжо быў членам Саюза пісьменнікаў (прыняты ў 1959 г.) і працаваў у, як сам прызнаваўся, «зацішным» аддзеле культуры газеты «Гродненская праўда». «Тое было зручней для творчасці, згадваў В. Быкаў. Здавалася, у краіне ажывела ўся літаратура наогул, другое дыханне набыла вайсковая проза. <...> Юры Бондараў <.„> Рыгор Бакланаў <.„> Увогуле, там былі не Бог ведае якія адкрыцці, але была праўда і боль вайны, ад якіх савецкае грамадства амаль ужо адвыкла. <„.> адклаў усё, што на той час пісаў, і з жарам сеў за «Трэцюю ракету». Скончыць яе за вясну мне не ўдалося, а на пачатку лета зноў вайсковыя зборы. Ваенны гарадок пад Наваградкам, строй, заняткі. Зноў статуты, палітпадрыхтоўка, ар-