Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
— Отдаль хляб? — раптам раздаўся над ім голас Джуліі.
Ён унутрана здрыгануўся ад неспадзеўкі, але тое, што яна падышла, пранізала яго радасцю, і хлопец хуценька павярнуўся на доле.
— Отдаль хляб? — з зацятай устрывожанасцю на твары пыталася Джулія,— Мі нон Тріесто? Аллес фініта? Да?
— Ну, што ты! — сказаў ён і ўсміхнуўся.— Толькі скарынку аддаў.
Яна нахмурыла лоб і пільна глядзела на яго. Тады ён дастаў з кішэні апошні кавалак.
— Во, толькі скарынку, разумееш?
Пераадольваючы штосьці ў сабе, Джулія прамаўчала. Лоб яе, аднак, паступова разгладжваўся.
— Мі ідет Тріесто? Правда? Но?
— Пойдзем, канечне. Адкуль ты ўзяла, што не пойдзем?
На яе твары ўсё яшчэ адбівалася нешта труднае. Дзяўчына, цярэбячы на грудзях куртку, відаць, нешта вырашала і раптам кінулася да яго на дол. Паставіўшы калені, яна абляглася на іх рукамі і схавала ў рукавы твар.
— Руссо! Ты карошы руссо,— загаманіла яна і адной сваёй рукой паціснула яго руку.— Нон Влясов. Буно руссо. Джулія плохо.
— Ну, нашто так? — з раптоўнай няёмкасцю ад тых слоў запярэчыў Іван.— Нашто? He трэба...
— Очен, очен,— не слухаючы яго, казала яна. Відаць, штосьці ў яе, раптам выбухнуўшы, памалу адбалела за пакутную гадзіну іх ростані, нешта яна зразумела і цяпер папрасіла: — Іван нон бёзе Джулія... Нон бёзе?
— Нічога, усё добра.
Седзячы ў доле, ён ашчадна ўзяў у свае рукі яе маленькую мяккую далоньку. Дзяўчына не адабрала яе.
— Нон бёзе Іван,— сказала яна і зірнула ў ягоныя вочы,— Нон бёзе Джулія. Іван знат правда. Джулія нон знат правда.
— Ладна, ладна... Ты гэта во што...
— Джулія очен, очен уважат Іван, любіт Іван,— сказала яна.
Ягоныя рукі з яе далонькай у іх ледзьве прыкметна ўздрыгнулі.
— Ты... піць не хочаш? Вады, га?
— Вода? Аква?
— Ага, вады,— узрадаваўся ён.— Вунь там, здаецца, ручай. Айда?
Ён хуценька ўскочыў, яна таксама ўзнялася, абхапіла яго руку вышэй локця і шчакой прыціснулася да яе. Ён другою пакратаў яе валасы, пагладзіў, яна неяк унутрана насцярожылася, і ён таропка апусціў руку. Так абое яны, зноў згодныя і прыхільныя, памалу пайшлі краем лугу.
19
Ручай быў неглыбокі і гаманкі — шырокі паток ледзяной вады з гор шалёна імчаў па камянях, віруючы пенай і размашыста плёскаючы на нізкія заліўныя берагі. На адным лугавым завароце ён намыў на траве шырокую касу шэрага жвіру, перайшоўшы якую, Іван і Джулія ўволю напіліся з прыгаршчаў, і дзяўчына адышлася на бераг. Іван тым часам падкасаў разадраныя сабакам штаны і ўвайшоў у ваду глыбей. Ногі заламала ад сцюжы, імклівая плынь сілілася паваліць, але яму хацелася памыцца, бо пот раз’ядаў твар. Хлопец памацаў свае шархоткія, з ладнай ужо бародкай пашчэнкі, памкнуўся было зірнуць на іх у ваду, толькі дарма: у імклівай яе каламуці нічога, апроч камянёў ды пены, нельга было ўгледзець. «Мусіць, зарос, як бандзюга»,— падумаў ён і азірнуўся на Джулію.
— Я страшны, няголены? — запытаў ён у дзяўчыны, але тая не азвалася — як села, так і сядзела ў задуменнасці і пазірала ў адно месца на беразе.— Кажу, я страшны? Як дзед, мусіць?
Яна страпянулася, услухалася, намагаючыся зразумець яго думку,— ён усё церабіў свае кучаравыя сківіцы,— і яна здагадалася.
— Карашо, Іван. Очен вундэршон.
Іван пачаў мыцца і думаў, што з ёй нешта сталася — дзяўчына, відаць, чымсь устрывожана, штось перажывае; гэткая засяроджаная яна не была нават у час уцёкаў, пад носам у немцаў. Зусім не ў яе характары была такая раздумнасць, гэта штосьці труднае ёй прычыніў ён, Іван. А Іван, наадварот, чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой. Яму было добра з ёй і хацелася развеяць яе клопат, убачыць яе ранейшай — вясёлай, рызыкоўнай, даверлівай. Мусіць, трэба было б улагодзіць яе, супакоіць, толькі Іван не мог пераступіць нейкую мяжу між імі, хоць і хацеў таго. Нешта няўрымсліва зваблівае ажывала ў ім да дзяўчыны і ў той жа час стрымлівалася, вагалася, пакутна марудзіла.
Памыўшыся, ён набраў у прыгаршчы вады і здалёк pas-
машыста пырснуў на яе — Джулія зноў здрыганулася, няўцямна зірнула на яго і зараз жа заўсміхалася на жарт. Ён таксама ўсміхнуўся нязвыкла, на ўвесь свой шырокі, абкладзены кучаравай бародкай твар.
— Спалохалася?
— Нон.
— А чаго задумалася?
— Так.
— Што гэта — так?
— Так,— пакорліва сказала яна.— Іван так, Джулія так.
Нягледзячы на нешта нялёгкае ў сваёй душы, яна ахвотна паддавалася яго жартаўлівасці і, жмурачы вочы, усмешыста глядзела, як ён, пакідаючы на жвіры мокрыя сляды босых ног, валюхаста выходзіў да яе на траву.
— Хутка ты вучышся па-нашаму,— сказаў ён, прыпамінаючы нядаўнюю іх размову,— Здольная, відаць, была ў школе.
— О, я біль вундэркінд,— жартоўна сказала яна і раптам схамянулася. На яе твары мільгануў спалох,— Ой, санта мадонна: ільсангвэ!
— Што?
— Ільсангвэ! Кров! Кров!
Ён нагнуўся, зірнуў, куды глядзела яна,— на мокрай ягонай галёнцы поўз ад калена вузенькі струменьчык крыві. Іван адразу здагадаўся — гэта адкрылася рана, тая, ад сабакі; нічога страшнага, дагэтуль ён нават не знайшоў калі паглядзець яе; цяпер сеў ля дзяўчыны і вышэй загарнуў штаніну. Сапраўды, над каленам нага была здорава раздрапана сабачым кіпцюром і, мусіць, у вадзе раскрывянілася. Джулія спалохана памкнулася да яго, нібы гэта была бог ведае якая рана, завохкала, замітусілася.
— О, Іваніо, Іваніо! Очен болно? Болно? О, мадонна! Где получіль такой боль?
— Ды гэта сабака,— смеючыся, казаў Іван,— Я яго прыдушыў, а ён шкрабануў.
— Санта мадонна! Сабака!..
Спрытнымі рухавымі пальцамі яна пачала мацаць яго нагу, сціраць свежыя і ўжо засохлыя пацёкі крыві. Ён не супра-
ціўляўся — адкінуўшыся назад, аддаўся яе пяшчотнаму клопату; на душы ў яго было шчымліва-салодка і надзіва піырока. Але з драпіны ўсё ж сачылася кроў, краі раны разышліся і не хацелі зліпацца; хоць зусім і не балела, нагу трэба было перавязаць.
Джулія прыўстала на каленях і загадала яму:
— Глядзі нах гора. Нах гора...
Ён зразумеў: трэба было адвярнуцца, і паслухмяна павярнуў твар назад, да гары. Яна ў той час нешта разадрала на сабе, і калі ён зноў павярнуў галаву, у яе руках быў чысты паркалёвы шкумат.
— Медыкаменто надо. Медыкаменто,— казала яна, збіраючыся пачаць перавязку.
— Які там медыкамент? Зажыве, як на сабаку.
— Но. Такой боль очен плёхо.
— He боль — рана. Па-руску гэта — рана.
— Рана, рана. Плёхо рана.
Ён азірнуўся, агледзеўся і, убачыўшы ў траве непадалёк шэрыя махры падобнай на падарожнік травы, адарваў ад іх некалькі лісткоў.
— Вось медыкамент. Маці заўжды ім лячыла.
— Ето? Ето плантаго майор. Нон медыкаменто,— сказала яна і ўзяла з яго рук лісткі.
— Ну, што ты! Гэта ж падарожнік. Вунь яшчэ як раны загойвае...
— Нон падаожнік. Ето плантаго майор по-латіні.
— А, па-латыні. А ты адкуль ведаеш?
Яна гулліва зыркнула вачыма.
— Джулія многа-многа знат латіні. Джулія ізучаль ботанік.
Ён таксама некалі вучыў батаніку, але ўжо нічога не памятаў з гэтай навукі і цяпер, больш спадзеючыся на людскі звычай, прыклаў лісткі падарожніка да распухлае драпіны. Дзяўчына з выразам нязгоды пакруціла галавой, але ўсё ж пачала абвязваць нагу белай анучкай. Упершыню, мабыць, Іван адчуў яе перавагу над сабой: мусіць, адукацыя Джуліі была куды вышэй за ягоную, і гэта яшчэ павялічыла хлопцаву павагу да яе. Івана няшмат турбавала рана, яго болей зацікавілі кветкі, назвы якіх яму не былі вядомы. Пацягнуў-
шыся рукой убок, ён сарваў нешта, вельмі падобнае на наш рамонак.
— А гэта як называецца?
Яна коратка зірнула на кветку:
— Перетрум розеум.
— Ну, зусім не па-нашаму. Па-нашаму гэта, мусіць, будзе рамонак.
Ён сарваў яшчэ маленькую сінюю, як адцвіўшы васілёк, сціплую кветачку.
— А гэта?
— Ето?.. Ето прымула аурыкулата.
— А гэта?
— Гентіна пірінеіка,— сказала яна, узяўшы з яго рук два невялічкія сіненькія гарлачыкі на жорсткай лісцявой сцяблінцы.
— Усё ведаеш. Малайчына. Толькі па-латыні...
Джулія тым часам як-колечы перавязала рану — зверху на перавязцы адразу ж выступілі дзве рудыя пляміны.
— Лежі надо. Тіхо надо,— запатрабавала яна.
Ён з нейкаю несур’ёзнай паблажлівасцю да яе турботы падпарадкаваўся, выцяг нагу і лёг на бок тварам да дзяўчыны. Яна падцяла пад сябе ногі і паклала руку на яго гарачую ад сонца галёнку.
— Карашо руссо. Карашо,— казала яна, беражна пагладжваючы яго нагу.
— Харопіы, кажаш, а не верыш. Власаўцам абазвала,— успамінаючы нядаўні разлад, з папрокам зазначыў Іван.
Яна ўздыхнула і разважна сказала:
— Но влясовец. Джулія верішь, Іваніо знат правда. Джулія но понімат правда.
Іван пілыіым, працяглым позіркам паглядзеў у яе строгія вочы.
— А што ён табе гаварыў, той власавец? Ты дзе яго слухала?
— Лягер слушаль,— з гатоўнасцю адказала Джулія,— Влясовец говорі: руссо кольхоз голяд, кольхоз плёхо.
Іван усміхнуўся:
— Сам ён свалата. 3 кулакоў, відаць. Вядома, жылі па-
рознаму, не такі ўжо ў нас і рай, як ты думаеш. Я, праўда, не хацеў табе ўсяго гаварыць, але...
— Говоріт, Іван, правда! Говоріт! — настойліва папрасіла Джулія.
Ён сарваў пад рукамі рамонак і таксама ўздыхнуў.
— Былі неўраджаі. Праўда, розныя і калгасы былі. I зямля не ўсюды аднолькавая. У нас, напрыклад, адно каменне. Ды яшчэ балоты. Вядома, прыйшоў бы час, дабраліся б і да зямлі. Балот вунь колькі асушылі. Трактары ў вёсцы з’явіліся. Машыны розныя. Дапамога немалая мужыку. Вайна толькі ўсё да халеры спляжыла...
Джулія пасунулася да яго бліжэй.
— Іван говорі Сібірь. Джулія думаль: Іван шутіль.
— He, чаму, была і Сібір. Высылалі кулакоў, каторыя заможныя. I ворагаў розных падабралі. У нас у Цярэшках таксама чацвёра аказалася.
— Ворагі? Почему ворагі?
— За буржуяў стаялі. Кароў калгасных сапам — хвароба такая — хацелі заразіць.
— Ой, ой! Какой плёхой челёвэк!
— Вось так. Праўда, можа, і не ўсе. Але па дзесяць год далі. Нізавошта не далі б. Дык іх таксама ў Сібір. Перавыхоў-вацца.
— Правда?
— Ну, а як ты думала?
Лежачы на баку, ён засяроджана абрываў рамонак.
— Іван очен любіт свой страна? — пасля кароткага маўчання запытала Джулія,— Белоруссіо? Сібірь? Свой кароші люді?
— Каго ж мне яшчэ любіць? Вось калі бацька памёр, трудна было. На бульбе жылі. Дык то адна цётка ў вёсцы прынясе чаго, то другая. Сусед Апанас дровы прывозіў. Пакуль я падрос. Але пападаліся і сволачы. Знайшліся такія — нагаварылі на настаўніка нашага Анатолія Яўгеньевіча — ну і ўтапілі. Сумленнага чалавека. Бывала, усё са старшынёй калгасным лаяўся з-за непаладак. За народ клопат меў. A сказалі — супраць улады выступаў. Таксама дзесятку далі. Памылкова, вядома.