Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
За гэтым заняткам, поўны свае невыразнае радасці, ён пачуў непадалёк таропкія крокі, ускінуў з травы галаву — пад вадаспадам нікога ўжо не было. Джулія, на хаду апранаючы паласатую куртку, бегла побач і ніжэй, пэўна, туды, дзе пакінула яго. Ён зноў ціхенька ўнутрана засмяяўся, убачыўшы яе нецярплівы, клапотны, скіраваны ўдаль позірк, але не аклікнуў, а, згробшы скуранку, устаў і памалу пайшоў следам.
Пабліскваючы на сонцы мокрымі, смалянымі да чарнаты валасамі, яна хуценька аббегла рададэндран і стала, быццам спатыкнулася, ля іх лаўжа. Нават зводдаль няцяжка было заўважыць яе спалох і збянтэжанасць. Праз секунду яна зірнула ў адзін бок, у другі і падалася па схіле ўніз, але, на бягу азірнуўшыся, стала.
— Іван!!!
Спалох, боль і радасць адначасна азваліся ў гэтым воклічы. Яна пляснула далонямі і птушкаю кінулася яму насустрач. Іван спыніўся. Здалося яму, цэлую вечнасць не бачыў ён гэтых зіхотна-радасных вачэй, далікатна-смуглявага твару, бязладнага россыпу яе кароткіх валасоў-стрыжак. Усё ў ім памкнулася да яе, але ён сцяў гэта ў сабе, невядома навошта — стрымаў. Яна ж, дратуючы калодкамі мак, падскочыла да хлопца, аберуч абхапіла яго за шыю і, павісшы на ёй, заляпіла яму каля вуснаў п’яны, нечаканы, як стрэл, пацалунак.
— Іваніо!
Ён толькі зацяў дыханне, а яна, усё трымаючыся рукамі за шыю, парывіста адкінулася ад яго і засмяялася — шчасліва і бесклапотна, любасна ўглядаючыся ў яго твар, які гарэў яшчэ ад сцюдзёнага апёку яе вуснаў. Затым, усё смеючыся, разамкнула на ім свае пальцы, лёгка адштурхнула яго і села ў траву насупраць, адкінуўшыся на выцягнутыя рукі. Вочы яе ззялі зіхоткім гарэзна-дураслівым смехам, куртка, нядбайна зашпіленая на адзін гузік-палачку, расхінулася, і ў клінку-ямачцы між грудзей бліснуў маленькі сіні эмалевы крыжык. Гэты крыжык нечаканай цікаўнасцю кальнуў яго позірк. Яна перахапіла яго і, крышачку спазніўшыся, схамянулася, захінаючыся і па-ранейшаму ўсё смеючыся вачыма, тварам, вялікім белазубым ротам, кожнаю часцінкай сваёй маладой свежа-сцюдзёнай ад купання істоты.
Ён, аднак, быў зусім іншы: раптам насупіўся, збянтэжыўся, бо за якіх паўхвіліны, стоячы так, адчуў, як нешта ў ім рушыцца, штосьці траціцца, як нейкая нязнаная, новая сіла падпарадкоўвае сабе ягоную волю. У той жа час ён невыразна яшчэ пачаў разумець, што трэба не паддавацца, супраціўляцца, адстаяць сябе. Зноў жа яе такі рашучы бяздумны наскок збянтэжыў яго, падумалася: «Нашто так? Як гэта яна так? Чаму? Што гэта ў яе — радасць, парыў?.. А можа?..»
Хмуры і збянтэжаны, ён, аднак, зрабіў крок да яе. Джулія раптам абарвала смех і ўскочыла насустрач.
— Іван! — пляснула яна ў далоні, убачыўшы кветкі ў яго руках,— Это ест сюрпріз сіньоріна? Да? Да?
Ён і сам толькі цяпер заўважыў у сваёй руцэ пук маку, няўцямна зірнуў на яго і засмяяўся. Яна таксама засмяялася, панюхала кветкі, утапіўшы ў букет увесь свой маленькі зграбны тварык. Затым паклала букет на траву і хутка-хутка пачала рваць ля сябе мак.
— Джулія блягодаріт Іван. Блягодаріт — очен, очен...
— He трэба, што ты! — ніякавата загаварыў ён.
— Очен, очен блягодаріт надо. Іван спасат сіньоріну. Руссо спасат італьяно. Ето есть інтернаціонале. Братство,— напаўжартоўна гаманіла яна, усё рвучы і рвучы мак. Пасля з цэлым ахапкам яго падбегла да Івана і вываліла ўсё з сваіх рук яму на грудзі.
— Ну што ты! — здзівіўся ён,— Навошта?!
— Надо! Надо! — смешна вымаўляючы рускія словы, угаворвала яна, і ён вымушан быў ашчаперыць разам з ахапкам маку і скуранку з загорнутым у ёй хлебам. Яна, мусіць, навобмацак адчула ў скуранцы буханачку і раптам пасур’ёзнела.
— Хляб?
— Ага, давай паямо,— ажывіўся ад свае няёмкасці Іван, паклаў усё ў дол і сеў сам.
Яна хуценька прысела побач.
16
— З’есці б усё зараз,— сказаў Іван, трымаючы ў руцэ ўсохлы, з кілаграм вагой кавалак хлеба — абкрышаны па краях, счарсцвелы, аднак усё яшчэ такі апетытны і жаданы, што абое, гледзячы на яго, ледзьве ўпраўляліся глытаць сліну.
— Асё, асё,— як рэха, згодна азвалася Джулія, таксама не зводзячы з буханачкі позірку.
Іван у кароценькай нерашучасці зірнуў па-над яе галавой на далёкі заснежаны хрыбет і ўздыхнуў:
— He. Усё нельга.
— Нелга. Но?
-Но.
Яна зразумела і таксама ўздыхнула, а Іван разаслаў у доле скуранку і паклаў на яе гэтую іх болей чым малую рэштку прыпасу. Трэба было зрабіць немалаважнае — адме-
раць пароўну дзве пайкі і прытым найменш раскрышыць, бо без нажа разрэзаць не было чым.
I ён старанна разломваў хлеб, раскладваючы кавалачкі на дзве часткі і ўвесь час адчуваючы побач галодную нястрыманасць Джуліі. У душы яго ўсё бруіла новае пачуццё да яе — нешта не то братняе, не то бацькоўскае. Добрае і вялікае, яно поўніла яго спагадаю да яе — такой па-дзіцячы непрызвычаенай да вялікіх нягод вайны і такой бяздумпа-рашучай у сваім амаль што падсвядомым, нібы ў птушкі, імкненні да волі.
Хлопец засяроджана дзяліў. Кожная скарыначка, кожная крошка ўзважвалася іх пілыіымі позіркамі, і ён знарок паклаў у адну кучку болей — не так хлеба, як скарынак — разам з акрайцам гэта, паводле лагернага разумення, было значна каштоўней, чымсьці аднолькавы па вазе кавалак мякішу. Калі ўсё было раздзелена, рэштку, грамаў на дзвесце, Іван запхаў у кішэню скуранкі.
— Гэта табе, гэта мне,— сказаў ён проста, без традыцыйнага рытуалу дзеляжу, і пасунуў ёй кавалак з акрайкам.
Яна ўскінула чорныя, смаляныя бровы.
— Но. Это Іван, это Джулія,— пераклала яна кавалкі.
Ён зірнуў ёй у твар і з дабратою ў душы заўсміхаўся.
— He, Джулія, не трэба. Гэта табе.
Іван хуценька ўзяў сваю долю. Джулія падазрона зірнула на яго, паморшчылася і раптам спрытна сунула адну скарыначку ў яго рукі. Ён з скарынкаю зараз жа падаўся да дзяўчыны, але тая, смеючыся, паспешліва адхінулася, ускінула рукі з пайкаю, каб ён не дастаў. Хлопец з гарэзнаю ўпартасцю памкнуўся болей, яна выгнулася, дакранулася да яго бока грудзямі і, каб утрымацца, схапілася за яго плячо. Смех яе раптам абарваўся. Нечаканая блізасць гэта незразумелай няёмкасцю казытнула яго,— прыцяўшы ў сабе новае, неўсвядомленае яшчэ жаданне, ён адразу адхіснуўся ад яе і сеў на бок скуранкі. Яна ж гарэзна, нібы дзяўчынка, усмешыста зыркаючы на яго з-пад брывоў, прыкусіла губу і паправіла на грудзях куртку.
— Бяры, еш. Твая ж гэта,— сказаў ён, пасоўваючы на пале скарынку.
-Ho.
3 дабрадушнаю лёгкасцю ў настроі, пабліскваючы сваімі бялюткімі зубамі, яна ўзялася грызці свой акраец.
— Бяры, кажу.
-Но.
— Бяры.
— Но,— упарцілася яна, смеючыся аднымі вачыма.
— Няўступака. Ну, як хочаш...— сказаў Іван і ўкусіў ад свае пайкі.
Яна неўзабаве з’ела ўсё,— вядома, зусім не наелася і тайком пазірала на адтапыраную кішэню курткі. Іван нетаропка, з расцягненай асалодай жаваў, прыкмячаў усе яе позіркі і спакваля пачаў думаць, ці не з’есці ўсё. Што там за наедак з гэтых грамаў другім разам, цяпер жа яно было б куды як добра. Але намаганнем волі ён усё ж адагнаў гэтыя думкі, бо занадта ведаў цану нават і такому мізэрнаму кавалачку, як гэты.
— Яшчэ хочаш? — запытаў ён, урэшце даеўшы і сам.
Яна з падкрэсленай рашучасцю, нібы баючыся перадумаць, пакруціла галавой:
Но! Но!
— А гэта? — кіўнуў ён на скарыначку, што ўсё ляжала на сярэдзіне скуранкі.
— Джулія нон.
— Тады давай так: напалам.
— Вас іст дас — напалам?
Дзяўчына запыталыіа зморшчыла носік. Сонца свяціла ў яе твар, і яна ўвесь час міжвольна грымаснічала, нібы дражніла Івана.
— Ну, трошкі Івану, трошкі Джуліі.
Ён разламаў скарыначку і адну частку даў ёй — яна з нерашучасцю ўзяла і, адкусіўшы маленькі кавалачак з кончыка, пасмактала.
— Карашо. Гефтлінген чакалято.
— Немцы, яны вымусяць: і хлеб шакаладам здасца.
— Джулія бежаль Наполі — кушаль чакалято. Хляб міль малё — чакалято много,— сказала яна, усё жмурачы цёмныя, як ноч, вочы.
Іван не зразумеў.
— Бегла ў Неапаль?
— Сі. Рома бежаль. Батіка бежаль.
— Ад бацькі? Чаму?
— А, уна... Една історій,— неахвотна адазвалася яна, яшчэ адкусіла маленькі кавалачак і пасмактала яго. Пасля доўгім позіркам агледзела скарыначку,— Батіка хотель плёхой маріто. Рускі ето муж.
«Муж! Яна была замужам!» — гэтая вестка нечаканаю паныласцю ўдарыла ў яго свядомасць, і дзяўчына невядома чаму раптам стала непрыемнай і нежаданай. Яна, мабыць, адчула тое, рухавымі вачыма наўкос зыркнула ў яго раптоўна апанураны твар і ўсміхнулася.
— Нон маріто. Сіньор Дзангаріні не біль муж. Джулія не хатель сіньор Дзангаріні.
Усё яшчэ панылы, Іван запытаў:
— А чаму ты не хацела?
— О, то біль ун сегрето.
— Які сакрэт?
Яна, кідаючы гарэзныя, са смяшынкамі, позіркі то па баках, то скоса — на яго, смактала скарыначку, а ён сядзеў, утаропіўшыся ў дол, і драў з карэннем клочча травы.
— О, сегрето! Маленько сегрето. Джулія любіль, любіль... как ето русско?.. Уно джовіното Маріо. Парень Маріо.
— Во як! — сказаў ён і кінуў убок траву; вецер адразу растрос у паветры травінкі. Хлопец павярнуўся ўбок — цяпер ён чамусьці не хацеў пазіраць на яе, ён толькі панура слухаў.
А яна, нібы не адчуваючы гэтай яго перамены, казала:
— Карашо біль парень. Джулія браль пістоле, бежаль Маріо Наполі. Наполі гуэрра, война. Італьяно шіссен дойч. Джулія шіссен,— Яна ўздыхнула,— Партіджяно італьяно біль малё, дойч мнёго. Мнёго італьяно убіваль. Мнёго концлягер. Джулія концлягер. Очен плёхо концлягер!
— Што, супраць немцаў ваявалі? — з невясёлай зацікаўленасцю здагадаўся Іван.
— Сі. Так.
— Во! — стрымана здзівіўся ён і запытаў: — А дзе ж твой Марыо?
Яна адказала не адразу, падабраўшы да грудзей калені, ашчаперыла цыбатыя свае галёнкі і, паклаўшы на іх падбародак, паглядзела ўдалячынь.
— Маріо фу уччізо.
— Забілі?
— Сі.
Абое памаўчалі. Івану чамусь разам палягчэла, нібы мінула якая непрыемнасць. Ён зірнуў на яе — яна з сур’ёзнасцю вытрымала гэты позірк, трошкі засмучаныя ўглыбіні яе вочы пад яго поглядам сталі ўвачавідкі цяплець, кароценькі сум растаяў, і яна засмяялася.
— Почему Іван смотрі, смотрі?
— Так.
— Что ест так?
— Так ёсць так. Пайшлі ў Трыест.
— О, Тріесте! — лёгенька падхапілася яна з травы.
Ён таксама ўстаў, з нечаканаю лёгкасцю ў настроі размашыста перакінуў цераз плячо скуранку. Па макавым полі яны пайшлі ўніз.