Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
нават мацярынскае, тут не трэба было ні слоў, ні ўчынкаў — адно толькі пачуццё блізкай суладнасці напаўняла яго шчаслівасцю.
Яны ўвайшлі ў седлавіпу. Схілы вяршынь ужо высіліся па абодва бакі, сцежка трохі паднялася яшчэ і скіравалася ўніз. У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў рэдкі дробненькі сняжок.
— Пераваль? — страпянулася на спіне Джулія.
— Перавал, ага.
— О мадонна!
— Ну, а ты казала: капут. Бач, дайшлі.
Ён спыніўся, нагнуўся, каб паддаць яе вышэй, але яна рванулася з яго спіны.
— Джулія сам. Граціе, данке, спасібо...
— Куды ты босая? Сядзі!
— Но сіді. Іван усталь.
— Ладна. 3 гары лёгка.
Ён не пусціў яе ногі, і яна зноў ашчаперыла яго шыю, мацней прыпала шчакой да яго няголенай, шорсткай сківіцы і пальцамі памацала такі ж шорсткі падбародак.
— О, річчо! Еж! Колуча.
— У Трыесце паголімся.
— Тріесте... Тріесте... Партіджяно Тріесте... Іван, Джулія тэдэскі тр-р-р-р! Фашісто сволоч! — казала яна, і ён з прыцьмелаю ўсмешкай слухаў, старанна выбіраючы дарогу.
Аднак ісці ўніз было ненамнога лягчэй, чым угору. Калодкі часта слізгалі, ад пастаяннага напружання хутка пачалі ныць калені; грудзям, праўда, стала вальней. Ногі самі неслі ўніз, і хаду трэба было замаруджваць, на гэта ішло нямала сілы. I Іван рашыў не стрымлівацца. Дзе хуткім крокам, а дзе і подбегам ён шпарка сігаў па сцяжыне, сям-там прыпыняючыся, і Джулія на яго спіне аж палохалася.
— Ой-ой, Іван!
— Нічога. Трымайся.
— Ой! ОйП
Вецер тут, аднак, чамусьці стаў меншы, угары і навокал быццам пацішэла, ад таго, напэўна, здалося, што і пацяпле-
ла. Куды вяла сцежка і што іх чакала наперадзе, убачыць, аднак, было нельга.
Праз нейкі час вецер яшчэ пацішэў, знікла мільганне сняжынак, дол, наколькі быў бачны, скрозь стракацеў, зацярушаны снегам. Сцежка кідалася то ўправа, то ўлева, самыя крутыя былі ў яе павароты, адхон стаў куды меней круты, чымсьці па той бок, на пад’ёме. Іван ужо мерна і спорна ішоў, стараючыся ад стомы толькі не збіцца са сцежкі. Джулія штосьці прыціхла. Ен паспрабаваў загаварыць з ёю, але яна не адказала, і ён здагадаўся: спіць.
Неўпрыцям задрамаўшы ў яго на спіне, яна мерна пасапвала ніжэй вуха, рукі яе далікатна і чуйна ляжалі на ягоных плячах; скуранка на ёй, мусіць, расхінулася, і спіною адчуў ён мяккае цяпло яе маленькіх грудзей. Як на злосць, у ягоную калодку недзе трапіў каменьчык. Хлопец, не згінаючыся, усяляк круціў нагою, каб як не наступаць на яго або вытрасці, але каменьчык упарта не хацеў выкідацца з калодкі. Гэта было амаль што пакутна, і ўсё ж Івал не стаў будзіць яе — пакрочыў марудней і так доўга-доўга ішоў усё ўніз. Здаецца, ён нават і сам прыдрамнуў на хаду, бо раптам перастаў усведамляць, дзе яны і хто ў яго за спіной. Але гэта, мусіць, ад стомы і толькі на кароценькае імгненне. Тут жа ён пачуў яе ўздых і супакоіўся. Наўкола ляжала шэрая ноч з плямамі падталага снегу ў доле. Аднекуль знізу патыхнула сырасцю, часам у нос шыбала смаляным водарам хвойных лясоў, побач недзе шумеў вадапад — напэўна, там была цясніна.
Пад ранак неўпрыцям для сябе ён спусціўся ў зону лугоў.
Снежныя плямы ў доле неяк незаўважна зніклі, было такое ўражанне, быццам расталі. Сціх вецер, пацяплела, толькі прыбыло сырасці ў паветры; наўкола па камянях памалу паўзло кудысь змрочнае клочча туману. Яшчэ ніжэй запахла травой, кветкамі, сырою прэласцю лесу, і ён зразумеў, што самае цяжкае засталося ззаду. Сцежка ўжо недзе згубілася, але ісці было добра, і ён не зважаў на яе. Іван прайшоў яшчэ трохі і, калі адчуў пад нагамі сакаўную мякаць травы, падумаў, што зараз упадзе. Высокія, да калень,
сцябліны тугімі бутонамі згорнутых кветак білі па ягоных галёнках. Джулія ўсё спала. Тады ён ціхенька, каб не пабудзіць дзяўчыны, укленчыў і асцярожна апусціўся на бок з ёй побач.
Яна не прачнулася.
14
Наперакор звычаю, у гэты раз яму не прысніўся яго заўсёдны, пакутны сон; некалькі гадзін ён спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызнення і рэальнасці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай свядомасці.
У дваццаць пяць год жыцця юнацтва ўжо на адлёце, шмат чаго з неадмысловых чалавечых радасцей ужо не вярнуць і не перажыць, калі не давялося перажыць іх у маладыя гады, і ў гэтым сэнсе людзі, мабыць, варты крышку большага, чым тое, што ўгатаваў лёс Івану Цярэшку. Праўда, хлопец рэдка калі думаў аб тым,— дома даводзілася дбаць, каб як-небудзь пражыць, накарміць сям’ю, хутчэй стаць на ногі. Пазней, у вайну, куды большы клопат займаў яго галаву. Кахання ў яго яшчэ не было, ён не ведаў жанчыны, і ўсё ж, як гэта часта здараецца ў маладосці, да пэўных узаемаадносін хлопцаў і дзяўчат ставіўся ўжо скептычна.
Можа, у тым, аднак, ён і не быў вінаваты. Недахоп уласнага вопыту часам кампенсуецца прыкладам знаёмых ці блізкіх. Здарылася так, што перад Іванавымі вачыма прамільгнуў вельмі яскравы выпадак з жыцця, які надоўга засмуціў яго нявер’ем і скепсісам.
Гады два назад на Паўночна-Заходнім фронце ён быў паранены адначасна са сваім ротным, старшым лейтэнантам Глебавым, у якога паўгода служыў ардынарцам.
Параніла іх у лесе, калі ротны ішоў на нараду да камандзіра палка. Цярэшка з рассечаным плячом вывалак яго з-пад агню, перавязаў, потым па снезе данёс да дарогі, на якой іх і падабралі абознікі. Іван з сваёй лёгкай ранай увогуле адчуваў сябе ніштавата, а вось з ротным справа была куды горш. Старшы лейтэнант збялеў як палатно, амаль не размаўляў, толькі папрасіў, каб адправілі адразу ў шпіталь, мінаючы
дывізійны санбат. Ардынарац разумеў турботы камандзіра — Глебаў не хацеў палохаць Анютку, тоненькую, з шырока раскрытымі вачыма дзяўчынку, нядаўняга санінструктара іхняе роты, а цяпер медсястру ў санбаце. Усе ведалі, што ў яе з Глебавым не якая там гульня ў заляцанкі, а самае сапраўднае каханне — менавіта таму ротны дамогся яе пераводу ў санбат, дзе было ўсё ж зацішней, чым на перадавой. Аўтаматчыкі роты таксама па-свойму любілі дзяўчыну — паважаючы камандзіра, мусілі паважаць і яго каханне. Што датычыць ардынарца Цярэшкі, дык ён, бліжэй за іншых быўшы ля ротнага, дужа прывязаўся да гэтай дзяўчыны.
Так сталася, аднак, што абмінуць санбат было нельга. Дзе ўжо там везці параненага ў шпіталь, калі Іван спалохаўся нават, ці паспеюць яны дабрацца хоць да санбата. Коні шпарка неслі па наезджанай саннай дарозе, а Іван усё пакрыкваў на ездавога — старога нехлямяжага байца ў дзвюх ватоўках пад шынялём, каб той паганяў хутчэй. Глебаў пачаў забывацца, трызніць, лаяцца, ардынарца ён не пазнаваў ужо, як не пазнаў і Анюткі, якая з крыкам упала на сані, калі яны пад’ехалі ўрэшце да вялізнай брызентавай палаткі санбата.
Гэта быў дужа пакутны вечар. Іван на ўсё жыццё запомніў кожную драбніцу яго — зорнае марознае неба, змрочныя елкі, неадлучны пах дыму, ціхую гаману людзей у палаце і болей за ўсё — вялікае, няўцешнае гора Анюткі. Яе не пусцілі ў аперацыйную, але ў накінутым на плечы кажушку яна ўсё імкнулася туды і ўсё спыняла сясцёр, што выходзілі з маленькай палаткі. Іван таксама сядзеў на пяньку ля ўвахода і, забыўшыся на боль свае раны, лавіў кожную вестку аб стане ротнага. А весткі былі кепскія — аперыравалі старшага лейтэнанта доўга і цяжка, пералівалі кроў, бегалі па фізіялагічны раствор. Адчувалася ўстрывожанасць, мітусня, напружанне, медыкі стараліся — і для Анюткі, вядома, і таму, што начальства ў дывізіі ведала Глебава і цаніла яго. Іван чакаў доўга. Анютку не суцяшаў, самому было болей чым кепска, толькі курыў, пакуль не апусцеў партабак.
Глебаў памёр у час аперацыі, яму нават не паспелі накласці швы.
Ад нечаканага гора нешта спарахнела ў Іванавай душы. Хлопец сам ажно дзівіўся, што гэтак трудна абышлася яму тая страта — лічыў, што яго псіхіка за вайну даволі прывыкла да смерцяў. Мусіць, яго перажыванні множыліся чужым горам. Амютка некалькі дзён не дзяжурыла, не паказвалася да параненых, і ніхто яе не асуджаў за гэта,— наадварот, хлопцы на ложках-насілках у вялізнай, як пуня, палатцы з павагаю казалі аб такой дзявочай прывязанасці. Іван толькі маўчаў. У гэты час у яго, пэўна, і нарадзіліся своеасаблівыя адносіпы да яе. He, гэта было зусім не каханне; тое, што ён адчуваў, хутчэй нагадвала ўдзячнасць дзяўчыне за яе беражлівасць да свежай памяці ротнага.
За доўгія зімовыя вечары, праведзеныя ў санбаце, ён бадай зусім адвык жартаваць, усміхацца, толькі бясконца смактаў цыгарку з маршанкай ды глядзеў на агністае мільганне ў печы, змайстраванай з жалезнае бочкі, якую да чырвані напальваў санітар па прозвішчу Ахметшын. 3 Анюткай пасля таго вечара яны амаль што не размаўлялі, і без таго вельмі добра адчуваючы душэўны стан адно аднаго. Пачаўшы пасля нядаўняга перапынку дзяжурыць, яна зусім страціла сваю заўсёдную жвавасць і стала не па гадах задуменнай і строгай. Агульнае гора зрадніла іх ціхай маўклівасцю. Іван у чымколечы памагаў ёй у час яе дзяжурстваў. Хлопцы разумелі ўсё, і, хоць ён ніколі ні з кім не сварыўся, ніхто з іх не распускаў пры ім языка наконт гэтай дзяўчыны.
Калі трохі падгаілася рана, ён падвязаў на грудзях руку і стаў выходзіць з палаткі — разам з Ахметшыным брыў на ўзлесак да зруйнаванае вёскі, дзе быў вялізны нямецкі могільнік, пакінуты фашыстамі ў час мінулагодняга адступлення. Сотні, а можа, тысячы крыжоў выстраіліся гектарах на дзесяці, як ні зірні — удоўж, упоперак або наўкос — усё роўненькія, як на парадзе, рады. Хлопцы секлі крыжы і валаклі да палатак. Яны былі з неакоранай падсохлай бярозы і добра гарэлі. Паліць імі печы стала любімым заняткам Івана: дужа ўжо спакойна было глядзець, як старанна нішчыў агонь апошні гэты напамінак аб чорнай навалачы, што прыдбала сабе такі бясслаўны канец на рускай зямлі. Звычайна позна ўвечары, управіўшыся са справамі, Анютка садзілася
да яго на насілкі і таксама пазірала ў агонь; хто-небудзь у гэты час апавядаў у цёмным кутку пра страшнае з вайны або пра вясёлае з даваеннага мінулага. I так было добра.
Але час ішоў, параненыя ў санбаце мяняліся: адных эвакуіравалі далей у тыл, другія, падгаіўшы раны, выпісваліся на перадавую, і аднойчы невялікая на першы погляд перамена ўраз парушыла ўвесь лагодны спакой гэтай палаткі.
Неяк пасля абеду, калі Іван узяўся збіраць брудныя кацялкі і міскі, каб аднесці іх на кухню, ля ўвахода ў палатку пачуліся галасы, тупат і двое санітараў увалаклі насілкі з параненым. На насілках пад кажушком ляжаў маладжавы яшчэ камандзір з дзвюма шпаламі ў чорных пятліцах (як даведаліся потым, быў ён з танкавай часці, якая падтрымлівала іх дывізію). Маёра пачалі ўладкоўваць у куце, распараджаўся гэтым сам камісар санбата. Іван трохі падзівіўся з такое ўвагі і панёс сабе посуд. Калі ж ён неўзабаве вярнуўся, маёр ужо сядзеў на насілках. Угрэўшыся, ён скінуў з сябе аўчынную камізэльку, і з-пад яе на шырокіх грудзях важна бліснула бадай што паўтузіна ордэнаў. Хлопцы ў палаце прыціхлі і з цікаўнасцю павярнулі галовы ў яго бок.