Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
Джулія маўчала.
— Дык што, пайшлі?
— Ну, якога чорта маўчыш? — здрыгануўшыся ад сцюжы, пачаў ён траціць цярпенне,— Замерзнеш жа, дурніца. Варта было ўцякаць, столькі лезці пад самае неба?
Яна маўчала.
— За што тады хлопцы сябе ўзарвалі? Той бомбай. Каб хоць хто-небудзь уцалеў. А ты ўжо і скісла.
Ён скочыў, адчуваючы, што да нутра прамёрз на гэтым ветры, захадзіў па сцяжыне — на шэрым посыпе адбіліся цьмяныя сляды яго босых ног. Добра яшчэ, што не было марозу, але пад ранак, мусіць, падмарозіць, і тады яны тут прападуць. Іван рашуча спыніўся ля Джуліі.
— Дык не пойдзеш?
— Но, Іван.
— Ну, як хочаш. Прападай,— са знарочыстай абыякавасцю сказаў ён і змрочна патрабаваў: — Давай клумпес!
Яна слаба заварушылася, выняла з калодак ступні і ад сцюжы паставіла іх адна на адну. Ён адразу насунуў на свае акалелыя цогі гэты несамавіты абутак, у якім яшчэ таілася яе цяпло.
— Скідай і тужурку.
Яна паслухмяна зняла і скуранку. Ён рашуча напяў яе на свае шыракаватыя плечы, захінуўся. Адразу стала цяплей.
Робячы гэта, ён адчуваў, што між імі назаўжды нешта рушыцца, што нельга так ставіцца да жанчыны, але ў яго цяпер прарвалася злосць да яе. Здавалася, што яна ў чымсьці ашукала і яго, заўпарцілася, і таму Івану міжвольна карцела пакараць яе.
Лаючыся ў думках, ён, аднак, адчуў штосьці ніякаватае ў душы. Расставаннс гэта нечакана аказалася да недарэчнасці няёмкім, і ён стараўся заглушыць гэтую няёмкасць злосцю.
Толькі ўсё ж дзяўчына ў чымсь мела рацыю, у чымсь быў несправядлівы ён. Хлопец адчуваў гэта, і злосці ў яго не хапала.
Надзеўшы тужурку, ён ступіў два крокі па сцежцы і павярнуўся да яе.
— Што ж, бывай!
— Чао! — сцяўшыся на камені, ціха і зусім абыякава сказала яна.
Гэтае слова адразу нагадала яму іх сустрэчу ўчора і той радасны бляск у яе такіх зіхатлівых вачах, які здзівіў яго ў лесе, і яе безразважную смеласць пад носам у немцаў, і
поўныя ўлюбёнасці і нейкай шматзначнасці позіркі ў дарозе. Івану стала зусім нядобра. Гэта былі не жаль і не спачуванне — нешта зашчымела ў ягоным сумленні, хоць ён ні ў чым не мог папракнуць сябе, як нічым не быў абавязаны ёй. «Не, не,— сказаў ён сабе, глушачы тую шчымлівасць,— Так лепей». Аднаму зручней, гэта ён ведаў з самага пачатку. Яму не трэба было звязвацца з ёю. Цяпер у яго калодкі на нагах, на плячах тужурка, крыху хлеба — на аднаго гэтага хопіць даўжэй, ён будзе яго эканоміць — па сто грамаў на дзень. Адзін ён выцерпіць усё, пяройдзе хрыбет, ён не можа не перайсці, калі б нават давялося лезці па пояс у снезеяму трэба ў Трыест, да партызан. Навошта было звязвацца з гэтай дзеўкай? Хто яна яму?
Ён таропка ўзбег на круцізну, быццам уцякаючы ад думак аб ёй, пакінутай унізе, але ўсё не могучы адолець прыкрасці сваіх адчуванняў. Нешта падспуднае ў душы жыло іншаю логікай, ногі пеўзабаве замарудзілі крок, ён азірнуўся, раз, другі — яна ледзьве прыкметпаю плямкай усё сядзела на схіле, і яе пакорлівая бездапаможнасць перад яўнай пагібеллю раптам зрушыла, скрышыла ўвесь нядаўні ягоны памер. Іван, сам таго не жадаючы, павярнуўся і, заляскаўшы па сцяжыне калодкамі, пабег уніз.
Джулія, учуўшы яго паблізу, здрыганулася і спалохана ўскінула галаву.
—Іван?
-Я.
Яна, відаць, нешта западозрыла і насцярожылася.
— Почему?..
Ён, не адказваючы, скінуў тужурку.
— На. Надзявай.
Усё не ўстаючы з месца, яна хуценька захінулася ў тужурку; ён, намагаючы, прытрымліваў рукавы і, калі яна ўправілася, тузануў дзяўчыііу за локаць.
— Ідзі сюды.
Яна ўпарта адхіснулася, вырвала локаць і застыла, як бы баючыся яго рук. 3-пад броваў строга зірнула ў яго твар.
— Ідзі сюды.
— Но.
— At, hoh мне яшчэ...
Ён адным рыўком упоперак абхапіў яе дрыготкае тоненькае цела, ускінуў на плячо. Яна рванулася, затрапятала, як рыба, забілася ў яго руках, нешта загаманіла, а ён, не зважаючы на гэта, закінуў яе за спіну і ўхапіў пад калені рукамі. Яна раптам перастала біцца, заціхла, каб не ўпасці, таропка ашчаперыла яго за шыю, і ён адчуў на шчацэ яе цёплае дыханне і пякучую кроплю, якая заказытала-пакацілася па шыі за ягоны каўнер.
— Ну, ладна. Ладна... Як-небудзь...
Яна, сцішыўшыся, прыціснулася да яго шырокай спіны і задыхнулася. Ён і сам задыхнуўся, але не ад ветру — ад нечага незнаёмага, уладарна-лагоднага, вялікага і надзіва бездапаможнага адначасна, што захліснула яго. Нядаўні намер пакінуць яе цяпер аж спалохаў яго, і хлопец, цяжка загрукаўшы калодкамі, рушыў угору.
13
Снег ужо густа абсыпаў голы камяністы дол. Калодкі слізгалі па сцежцы; і на крутых мясцінах, каб не зваліцца з ношаю, Іван стараўся ісці бокам, як лыжнік, падымаючыся на схіл. Спачатку ён не адчуваў цяжару яе маленькага цела, трохі падтрымліваў яго пад калені і, угнуўшыся, з незразумелым запалам лез угору. Але неўзабаве ён адчуў, што трэба спыніцца, выпрастацца, уздыхнуць,— грудзям вельмі не хапала паветра. Праўда, ён угрэўся. Разгарачанаму целу ніпачым стаў зусім азвярэлы вышынны вецер, унутры таксама ўсё гарэла, гаркота ад стомы раздзірала лёгкія.
Мусіць, перавал быў ужо блізка, бо пад’ём патроху выраўноўваўся. Сцяжына лезла ўжо без крывуляк па голым, дужа заснежаным скалістым узлобку, справа высілася нешта стракатае — пэўна, шэрая грамада той, меншай выіпыні. Значыць, яны дабіраліся да седлавіны. Вецер, аднак, аж шалеў ад лютасці, навокал, бы ў нябачнай гіганцкай трубе, гуло, стагнала, звінела, хоць звінела, магчыма, у вушах. Мароз, напэўна, тут памацнеў, ад сцюжы болей за ўсё дапякала рукам і каленям. Добра яшчэ, што не было макрэдзі, крупчасты снег не асядаў
на вопратцы; вецер балюча сек ім па тварах і з вялізнаю хуткасцю нёсся далей. Горы гулі і стагналі.
Трэба было адпачыць, але Іван адчуваў, што калі ўпадзе ў снег, то, напэўна, болей ужо не ўстане. I ён валок Джулію так гадзіну ці болей, маленькімі крокамі патроху ўзнімаючыся па пятлястай сцяжыне. Джулія ўвесь час моўчкі тулілася да яго, пальцы яе на ягоных грудзях часам уздрыгвалі — ён добра адчуваў гэтыя рукі таксама, як і ўсё яе цела, ягоную цеплыню на спіне. I, дзіўная рэч, не зважаючы на стому, на нядаўнюю сварку і сваю злосць, яму было добра. Каб толькі болей сілы, ён згодны быў бы несці яе так, прытуленую і пакорную, далёка-далёка.
Калі ўжо сталі падкошвацца ногі і хлопец спалохаўся, што ўпадзе, побач з снегавой мітуслівай шэрані выплыў нейкі чорны скальны абломак. Іван адразу збочыў са сцежкі і, коўзаючыся калодкамі на камянях, скіраваў да яго. Джулія маўчала, цесна тулілася шчакой да яго шыі. Ля каменя Іван павярнуўся і прысланіў да яго дзяўчыну. Рукі яе пад яго падбародкам разняліся, плечы адчулі сябе вальней, і толькі тады ён зразумеў, якая яна ўсё ж цяжкая.
— Ну, як ты? Замерзла?
— Но, но.
— А ногі?
— Да,— ціха сказала яна,— Нёгі да.
Прытым яна выглядала неяк надзвычай для свайго характару прыціхлай, нібы вінаватай перад ім у чымсьці. Ён адчуваў гэта, і яму хацелася нейкай дабратою, ласкаю супакоіць яе. Толькі вось лагоднасць дужа не ішла з ягонай душы, бы засохла там, і знешне ў адносінах да дзяўчыны ён паранейшаму быў дужа стрыманы.
He паварочваючыся да яе тварам, ён намацаў рукамі яе ногі — яны былі дужа азызлыя, нібы падпухлыя, і дужа сцюдзёныя, сцюдзянейшыя за яго пальцы. Ад ягонага дотыку яна ціха войкнула і тузанула іх да сябе.
— Э, так нельга, давай сюды.
Яна, відаць, не зразумела, а ён крыху зручней пасадзіў яе на скале і сабраў з долу прыгаршчы снежнай крупкі.
— Ану, давай патрэм...
— Ho, но!
— Давай, чаго там «но»,— нязлосна, але настойліва сказаў ён, згроб адну нагу, зашчаміў яе між сваіх калень, як гэта робяць кавалі, падкоўваючы коней, і стаў церці снегам.
Джулія завойкала, заенчыла, тузанулася,— ён засмяяўся.
— Ну, што ты? Шчыкотна?
— Болна. Болна.
— Пацярпі трошкі. Я ціха.
Стараючыся як мага ашчадней, ён трохі адцёр адну яе маленькую, нібы дзіцячую, ступню, потым узяўся за другую. Спярша дзяўчына стагнала, войкала, але ўрэшце прыціхла.
— Ну як, цёпла? — запытаў ён, выпростваючыся.
— Тепло, тепло. Спасібо.
— На здароўе.
Яна ўхутала ногі поламі скуранкі, а ён, на хвіліну прысланіўшыся спіною да настылага каменя, утаймаваў крыху дыханне. Але ў спакоі адразу стала холадна, вецер лёгка пранізваў яго тоненькую куртку, якая зусім не трымала цяпла.
— Хлеба хочаш? — запытаў ён, успомніўшы іх ранейшую размову ўнізе.
— Но,— адразу ж адказала яна.— Джулія но хляб. Іван эссен хляб.
— Так? Тады паберажом. Спатрэбіцца,— сказаў Іван.
Адчуваючы, што мерзне, ён з вялікім намаганнем прымусіў сябе ўстаць і падставіў спіну дзяўчыне.
— Ну, бярыся.
Яна моўчкі, але з гатоўнасцю абхапіла яго за шыю, прытулілася, і яму адразу стала цяплей.
— Іван,— ціха праз вецер сказала яна, дыхнуўшы цяплом у ягонае вуха.— Ті вундэршон1!
— Які там вундэршон!
Аднак яна, відаць, трохі асвойталася ў яго на спіне, вярнула сваю настойлівасць, асмялела, адчуўшы яго добрасць да сябе, і пытала:
1 Цудоўны (ням.).
— Руссо аллес, аллес вундэршон? Да?
— Да, да,— згаджаўся ён, бо размаўляць аб сабе не прывык, да таго ж сцежка, здавалася, вось-вось гатова выраўняцца, ішлі апошнія метры пад’ёму, і ён хацеў адолець іх як мага хутчэй.
— Правда, Іван хотель пугат Джулія? Да? Іван но бросат?
Ён ніякавата ўсміхнуўся ў цемры і з упэўненасцю, у якую гатовы быў сам паверыць, сказаў:
— Ну, ведама ж...
— Тяжело, да?
— He, што ты! Як парушынка.
— Что ето — парюшынка?
— Ну, пушок. Такая маленькая, маленькая пушынка.
— Ето малё, малё?
-Ну.
Ён ішоў па сцяжыне, якая добра значылася сярод прысыпанай снегам шэрасці. Ягоную шыю невымоўна лагодна казытала ззаду яе цеплаватае дыханне. Гнуткія тоненькія пальцы яе раптам пагладзілі яго па грудзях, і ён аж здрыгануўся ад гэтай нечаканай пяшчоты.
— Ты научіть меня говоріть свой язік?
— Беларускі?
-Я.
Ён засмяяўся: такім незвычайным тут здалося яму гэтае пытанне.
— Абавязкова,— сказаў ён жартоўна,— Вось прыйдзем у Трыест і пачнём...
Гэтая жартоўная думка раптам узняла ў ім цэлы рой незвычайных, радасных адчуванняў. Няўжо і сапраўды ім пашанцуе дабрацца ў Трыест, да партызан? Калі б гэта здарылася, яны б не рассталіся — яны пайшлі б у адзін атрад, яна стала б для яго роднаю і блізкаю. Як гэта важна на чужыне — родны, свой чалавек побач. Ён толькі цяпер стаў адчуваць яе ласкавую прыхільнасць да яго, і яна не здалася яму нежаданай або залішняй. Ён адчуў, як знябыўся за вайну ў адзіноце,— салдацкае таварыства было ўсё ж з інакшае катэгорыі адносін. Між імі нарадзілася нешта сястрынскае,