Поўны збор твораў. Том 4 Аповесці Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 4

Аповесці
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 600с.
Мінск 2006
157.84 МБ
— Іваніо, почему фур’ёзо? Нога, да? — пыталася яна.
— He нага...
— Почему? Мі будэт жіт, Іваніо. Мі убегат...
Здаецца, ён ужо здагадаўся, у чым была справа. He адказваючы ёй, хлопец подбегам кульгікаў па ўзлобку, які далей крута загінаўся ўніз. Тым самым ён хаваў іх ад немцаў, гэта было добра, але...
Яны выходзілі з-за пагорка, і тут, пэўна, Джулія таксама нешта ўцяміла і спынілася. Горы наперадзе раптам раздаліся, упоперак іх шляху вялікім прасцягам засінела паветра — унізе ляжала змрочная цясніна, з якой клубіўся, поўз угору туман.
Абое моўчкі дабеглі да кручы і адхіснуліся — схіл, быц-
1 Хутчэй! Хутчэй! Уцякай хутчэй! (ням.)
цам у прорву, крута падаў у затуманеную бездань, у якой дзе-нідзе шарэлі языкі нерасталага снегу.
24
Джулія ляжала на каменным выступе за пяць крокаў ад абрыву і плакала. Ён не суцяшаў яе, не супакойваў — ён сядзеў побач, абапёршыся рукамі на шурпаты замшэлы дол, і думаў, што, пэўна, на тым усё скончыцца. Наперадзе і збоку да іх падступала круча, з другога пачынаўся круты скалісты пад’ём пад самыя аблокі, ззаду ў седлавіне сядзелі немцы. Атрымлівалася поўная, самая адмысловая пастка — трэба ж было гэтак наглуха ўлезці! Для Джуліі гэта было асабліва нечакана і пакутна пасля яе раптоўнай надзеі вырвацца, і ён цяпер не ўгаворваў дзяўчыны — не меў для гэтага слоў.
3 правалля несла золкаю сырасцю. Іх разгарачаныя целы пачалі астываць; навокал у скалах, нібы ў гіганцкіх комінах, гуў вецер; было хмарна і дужа няўтульна. Але чаму немцы не ідуць да іх, не страляюць? Стоўпіліся ўгары ў седлавіне — адны сядзяць, другія стаяць, абступіўшы паласатую постаць вар’ята гефтлінга. Іван угледзеўся і зразумеў — яны забаўляліся: курачы, тыцкалі ў яго цыгаркамі — то ў лоб, то ў спіну,— і вар’ят са звязанымі рукамі ўюном круціўся між іх, пляваўся, брыкаўся, а яны знай сабе рагаталі ды зноў тыцкалі ў яго цела цыгаркі.
— Руссэ! Рэттэн! Руссэ!1 — данёсся роспачны крык вар’ята.
Іван насцярожыўся — сволачы, што яны яшчэ рабілі там? Чаму яны такія бязлітасныя і бесчалавечныя да сваіх і чужых — да ўсіх? Няўжо гэта ад душэўнае нізасці і дзеля забавы?
Падобна было, яны чагосьці чакалі. Толькі чаго? Можа, якой дапамогі? Ну, але цяпер ужо мала страху, цяпер пэўная фініта, як кажа Джулія; чацвёртыя яго ўцёкі, відаць, стануць апошнімі. Шкада толькі гэтае маленькае дзіва — гэтую цыбатую чарнавокую гаварліўку, шчасце з якой было
1 Рускі! Ратуй! Рускі! (ням.')
такое хмельнае і нядоўгае. Хоць, праўда, ён і так быў удзячны Богу, ці лёсу, ці, можа, выпадку, якія паслалі яе ў самы апошні час; цяпер, пасля ўсяго, паміраць побач з ёй было ўсё ж лягчэй, чымсьці ў ненажэрнай печы крэматорыя.
Джулія, здаецца, выплакалася, не хліпала, плечы яе перасталі ўздрыгваць, толькі часам пацепваліся,— мусіць, ад холаду. Ён зняў з сябе скуранку і, пацягнуўшыся да дзяўчыны, беражна ахінуў яе. Джулія ад таго здрыганулася,— відаць, перасіліла сябе, села і запэцканымі, паздзіранымі кулачкамі пачала старанна выціраць заплаканыя вочы.
— Плёхо, Іваніо. Ой, ой, плёхо!..
— Нічога, нічога. He бойся! Тут два патроны,— паказаў ён пісталет.
— Нон фортуна Джулія. Фіна. Фіна вітта1 Джулія,— журботна казала яна.
Ён круціўся, варочаючыся ў доле, сачыў за немцамі, і ўнутры ў яго ўсё разрывалася ад бездапаможнасці і роспачы. Усё ж перад сваім сумленнем ён адчуваў сябе адказным за яе жыццё — толькі што можна было зрабіць? Калі б хоць трохі даступнейшая была круча, a то над безданню навіс пракляты карніз, за ім вытыркаўся другі, а дзе тое дно, і не згледзець было ў змрочным тумане. Ды зноў жа нага, хіба з ёй можна было не сарвацца з такой круцізны?
— Руссэ, рэттэн! Руссэ!..— аслабела крычаў з седлавіны вар’ят.
Джулія тым часам, убачыўшы на гары немцаў, прыўстала на калені і сварліва-пагрозліва замахала на іх сваімі маленькімі кулачкамі.
— Фашісто! Бріганті! Сволачі! Нэмт унс дох!2 Ну!
У седлавіне прымоўклі, прыціхлі, і вецер неўзабаве данёс прыцішаны адлегласцю голас:
— Эй, рус унд гуррін! Мі вас скоро убіваль!..
I следам другі:
— Ком плен! Бросай холодна гора. Шпацірэн горячо крэматоріум.
1 Канец жыцця (іт.).
2 Бярыце нас! (ііям.)
Джулін твар зноў разгарэўся запальчывай злосцю.
— Геркомэн! — махала яна кулачкамі,— Ком нэйм ір геркомэн унд унс голен! На ір ангст!..1
Немцы выслухалі яе данесены ветрам голас, і адзін перад адным пачалі крычаць непрыстойнасці. Джулія, пакутуючы ад свае бездапаможнасці ў такім паядынку, толькі кусала вусны. Тады Іван узяў яе за плечы і прыгарнуў да сябе, дзяўчына паслухмяна падалася, прыпала да грудзей і ціха ў неспатоленай роспачы, як маленькае дзіця, заплакала.
— Ну, не трэба. He трэба. Нічога,— недарэчна супакойваў ён, сам з усяе сілы душачы ў сабе пяшчоту і роспач.
Джулія, здаецца, неўзабаве сціхла, і ён доўга трымаў так яе ў сваіх абдымках, паныла думаючы, як здорава ўсё пачалося і як недарэчна канчаецца. Пэўна, зусім ён няўдачнік, самы недалужны з усіх людзей — не здолеў скарыстаць такой магчымасці, з-за якой прапалі чатыры хлопцы. Відаць, Галадай, Янушка і іншыя зрабілі б гэта куды больш умела — ужо дабраліся б да Трыеста і білі б немчуру ў партызанах, а ён вось увяз тут, у гэтых праклятых гарах, ды яшчэ, нібы воўка, даў загнаць сябе ў пастку. Эх, трэба было, як і браўся, ірваць тую бомбу — няхай бы ўцякалі спрытнейшыя. А так вось... Яшчэ загубіў і Джулію, якая паверыла табе. Спраўдзіў ты яе надзеі, няма чаго сказаць! Ды яшчэ нагаварыў, аб чым цябе не прасілі. Гэта было ўдвая кепска і балюча — усе намаганні, выходзіць, дарэмныя, усе надзеі рухнулі так недарэчна і так нешчасліва.
Ён туліў да грудзей яе заплаканы твар і цьмяна праз боль сваіх пакут адчуваў і яе боль, таксама як і пяшчотнасць яе рук на сваіх плячах, гэта па-ранейшаму кранала да самай душы, і ад таго было яшчэ горш.
Пасля Джулія села побач, паправіла рукой раскіданыя ветрам валасы.
— Мало, мало валёс. Нон болшой валёс. Нікогда.
Ён сядзеў насупраць і ад безвыходнасці толькі скрыгаў зубамі. Ягонае ўяўленне ніяк не магло прымірыцца з немінучай пагібеллю. Але што зрабіць?
1 Наце! Наце! Ідзіце, вазьміце нас! Ага, баіцеся!.. (клм.)
— Іваніо! — раптам ажывела ўсклікнула яна,— Давай манджаре хляб. Ест хляб.
Яна дастала з кішэні абкрышаную іх пайку і з нечаканаю радасцю ў сумных вачах разламала яе напалам.
— На, Іваніо!
Ён узяў. Гэта быў большы кавалак, чым той, што застаўся ў яе, але ў гэты раз Іван не стаў дзяліцца-мерацца — цяпер гэта было не так важна. 3 вялікаю і незразумелаю асалодаю яны праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу, які хлопец ашчаджаў да Мядзведжага хрыбта, і ён з новаю самотай адчуў непазбежнасць канца. Дзіўна было, але гэтая пайка раптам здалася апошняй магчымасцю выжыць,— з’еўшы яе, яны тым самым нібыта падагулілі ўсе свае жыццёвыя клопаты, і цяпер засталося толькі адно — перабыць якія хвіліны і канчаць. Івана зноў ахапіла туга ад марнасці столькіх яго намаганняў і ў такі час! Хлопцы на ўсходзе ўжо вызвалілі родную зямлю, выйшлі да граніц Саюза, і ён не сустрэне іх, хоць так ірваўся насустрач...
Джулія ламала рукі, у роспачы аглядвала змрочныя дзікія закуткі гор і кідала кароткія позіркі на тых, што не адыходзілі, сядзелі, пільнавалі іх тут.
— Іваніо! Где ест Бог? Где ест мадонна? Где ест справьядлівост? Почему нон кара фашізм?— пытала яна, роспачна выцягваючы на каленях тонкія смуглявыя кісці.
— Ёсць справядлівасць! — прахопліваючыся ад гора, крыкнуў ён.— Будзе кара! Будзе!
— Где ест кара? Где? Энгліш? Амерікано? Советуніон?
— Так! Савецкі Саюз! Ужо ён не даруе ім гэтага! Ён паламае хрыбты гэтым сволачам!
— Да? Правда? Советуніон сілно? Правда?
— Ну, вядома.
Джулія з раптоўнай абнадзейнасцю ў вачах памкнулася да яго.
— Он карашо? Справьядліво? Благородно? Іваніо вчера говорі неправду, да? Шутіль, да?
Ён сцяўся, як ад удару, адчуўшы сэнс тых яе слоў, што вырваліся з напоўненае тугою душы, некалькі секунд напружана згадваў, а пасля, быццам у новым святле і зусім інак-
шым, чымсьці раней, убачыў і яе, і сябе, і далёкую сваю радзіму, і тое, чым яна была для яго ўсё жыццё і чым магла быць.
— Да! — рашуча сказаў ён.— Я жартаваў. Я хлусіў. Усё тое няпраўда. Мая радзіма — цудоўная. Добрая. Справядлівая. Лепш за яе няма. I людзі, і зямля! А што яшчэ будзе! Пасля вайны! Як павесяць Гітлера. Ты пабачыш...
У неадольнай нястрымнасці ён ірвануў з долу жорсткія на камянях нараслі моху, у душы яго ўзнялася вірлівая хваля шырокага, да болю нясцерпна-тужлівага пачуцця да сваёй далёкай краіны, падступіла да горла, сцяла. Ён болей нічога не мог сказаць, бо адчуў, што гатовы заплакаць, чаго ніколі з ім не здаралася.
Джулія, мусіць, заўважыла тое і лагодна дакранулася да яго калена.
— Зачем так шутіль? Плёхо шутіль...
— Прабач.
Але немцы нядоўга дзівіліся іхняе вольнасці — неўзабаве нехта з іх сарваў аўтамат і, не цэлячыся, выпусціў чаргу. Кулі сям-там выбілі на камянях таропкія дымкі, якія хутка падхапіў вецер. Іван тузануў Джулію за палу скуранкі, дзяўчына неахвотна ўгнулася і затуліла галаву за камень. «Страляйце, сволачы, страляйце! Хай чуюць,— падумаў ён, маючы на ўвазе лагер, у якім заўжды прыслухоўваліся да кожнага стрэлу з гор.— Хай ведаюць: яшчэ жывыя!»
Некалькі хвілін яны ляжалі за каменным бар’ерам і слухалі, як над цяснінай веснавым громам грукаталі чэргі. Кулі, аднак, рэдка заляталі сюды: мусіць, немцы болей палохалі. Пасля аўтаматы змоўклі, далёка адляцеўшы, рассыпалася і яшчэ не паспела заглохнуць рэха, як аднекуль з-пад лугу данесліся новыя, вельмі знаёмыя гукі. Ускінуўшы голаў, Джулія памкнулася нешта сказаць, але Іван жэстам спыніў яе,— абое яны ўслухаліся, напружанымі позіркамі ўзіраючыся адно ў аднаго, і Іван злосна вылаяўся — за седлавінай брахалі сабакі.
Невядома, што тут сталася з хлопцам,— стоены, даўні гнеў раптоўна выбухнуў у ім. Іван усхапіўся, цяжка ўзняўся на шырока расстаўленыя хворыя ногі і стаў — угнуўшыся, страшны, раз’юшаны, безуважны да небяспекі.
— Звяры! — закрычаў ён на немцаў.— Шакалы! Самі баіцеся — памочнікаў ведзяцё! Вядзіце, ну! Пушчайце! Чорта вам у зубы! Bo! He возьмеце вы нас! Во! Зразумелі?
Яны, пэўна, лёгка маглі б застрэліць яго, але не стралялі — прыціхшы, яны намагаліся зразумець раптоўны бунт гэтага флюгпункта і наўрад ці зразумелі. А Івана, мусіць, ад нервовай узбуджанасці раптам працяў холад, цела яго зябка закалацілася, здаецца, пачыналася гарачка. Выкрычаўшы ўсё, хлопец міжвольна азіраўся — угары трохі праяснілася, у хмарнай навалачы з’явіліся блішчастыя, зіхоткія ад ранішняга сонца прагалы блакіту. Здалося, вось-вось павінен быў выплысці з хмар Мядзведжы хрыбет, да якога яны не дайшлі. Вельмі захацелася ўбачыць у небе сонца, але яго яшчэ не было, і ад таго стала дужа паныла.