• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 5 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 5

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2006
    141.94 МБ
    Бегучы, аднак, ён адчуў, што не паспее, што неўзабаве выскачаць з жыта тыя. I ён стараўся з усяе моцы, толькі моцы тае ў яго амаль не засталося. Ён з паныласцю заўважаў, што ўсё болей выбіваецца з сілы, крок яго робіцца вялы, ногі падкошваюцца, і ён не можа сабе даць рады. Ён азірнуўся, калі ззаду зноў бахнуў стрэл, і куля дзесь вельмі блізка прайшла ля яго. Але і тады ён не паскорыў бегу, наадварот, амаль перайшоў на крок. Яго даганяты спыніўся на ўскрайку жыта, стрэліў з рукі, пасля перазарадзіў вінтоўку і ўкленчыў, упёршы локаць у калена. Так, вядома, цэліцца стала ямчэй, і можна было ўдарыць напэўна. Але ўсё роўна Ляўчук не пабег. Апроч таго, што не было сілы, нешта ў ім надарвалася ў гэтай бясконцай барацьбе за жыццё, ён толькі ў думках сказаў таму: «Бі, сабака!» і хісткім крокам пашкандыбаў да алешніку.
    Яму ўжо заставалася зусім недалёка, каб затуліцца ў кустах, як даганяты зноў стрэліў. Куля імпэтна прарэзала ў дзірване з-пад яго ног касую чорную адмеціну, выбіўшы прэч траву, і зрыкашэціла ў неба. «Давай, давай!» — сказаў ён сабе і, не азіраючыся, брыў далей. Ён выразна адчуваў, што куля ў любое імгненне можа навылёт пранізаць яго цела, але што ён яшчэ мог зрабіць?
    Трэці стрэл ён пачуў на імгненне пасля, як куля секанула яго па крысе пінжака і некалькі патронаў з кішэні сыпанула ў траву. Ён спалохана схапіўся рукой за кішэню, мусіць, патроны цяпер яму былі даражэй за жыццё, і хуценька кінуўся падбіраць іх з травы. Пасля, трымаючыся рукой за кішэню, адчуў, што парадкам адышоўся ад жыта, шанец атры-
    маць кулю цяпер паменшаў, і ён патроху зусім перастаў прыслухоўвацца да таго, як бахала ззаду вінтоўка.
    Ён прадраўся праз гушчар алешніку і ўзышоў на хваёвы грудок: тут пачынаўся лес. Здаецца, за ім не гналіся, але ён усё ішоў і ішоў, пакуль не набрыў на бор-беламошнік і, спаткнуўшыся аб корань, не ўпаў на сухі мяккі мох. He ў стане падняцца, з тупой асалодай перакаціўся на спіну, зірнуў у неба і на здзіўленне сваё адзначыў, што дзень канчаўся, неба вечарэла, у лесе пад хвоямі распаўзаліся прыцемкі...
    ВАЎКІ
    13
    ...Ляўчук узяў чамаданчык і памалу пайшоў на паверх пазваніць. Думалася: можа, ён іх прагледзеў і яны даўно ўжо дома. Вядома, у твар пе ведаў, хоць і адчуваў нейкім сваім нутраным адчуваннем, што калі б згледзеў здаля, дык, здаецца, пазпаў бы.
    Але на яго тры званкі зпоў іахто не адгукнуўся, кватэра глуха маўчала. Гэты раз суседка не пацікавілася ім, і Ляўчук зноў сышоў уніз па падворак. Бавячы час, ён абышоў вакол двара і вярнуўся на сваю лаўку пад мураванай сцяной. Трэба было чакаць. He ехаць жа без дай прычыйы йазад, калі ўжо прыехаў за дзвесце кіламетраў, хоць, можа, і іііхто яго тут не чакаў. Але гэтая сустрэча патрэбна была для яго самога, як нейкае апраўданне яго ваенных пакут. Ён не мог забыцца на іх, калі б і хацеў нават, бо такое не забываецца. Як тая іюч, у якую яму пашэпціла меней. А можа, менавіта таму і пашэііціла, бо за ягонае жыццё заплаціў у другі, і гэтая неаддзячайая плата трыццаць гадоў ляжала на яго сумлешіі. Цяжка было жыць з ёй, але што зробіш? Пражытага не перайначыш...
    На Каляды ў сорак трэцім яны рвалі «жалезку».
    Спачатку ўсё ішло добра, чацвёра іх пад камандай было-
    га сяржанта Колабава за ноч дабраліся з пушчы да Сёлетнева, невялікай вёскі пад лесам, ад якой да чыгункі было два кіламетры, пераднявалі ў свайго чалавека і, як сцямнела, пайшлі «паляваць». Ахова іх правароніла, яны хутка падклалі міну і праз хвілін дваццаць грымнулі цяжка нагружаны эшалон, што ішоў у бок фронту. Збянтэжаныя немцы ачухаліся не адразу і позна адкрылі агонь, падрыўнікі кружным шляхам вярнуліся ў вёску, выпілі, добра пад’елі і заваліліся спаць на салому. Але ў іх была адна міна-запаска, якую грэх было несці назад, у пушчу, і наступнаю ноччу яны, даўшы добрага круку, падышлі да чыгункі з другога, ляснога боку. Думалі, тут немцы іх не чакаюць і ўсё ўдасца не горш, чым учора. Але на лініі яны заўважылі патрулёў і прытаіліся ў завале ля насыпу. Трэба было чакаць. Гадзіны тры запар мусілі мерзнуць на ніштаватым калядным марозіку, пакуль дачакаліся, калі патрулі пайшлі ў бункер грэцца, і тады паставілі міну. На чыгунцы ўвогуле было спакойна, перад тым прайшоў цягнік з боку фронту, неўзабаве павінен быў з’явіцца другі — на фронт. I тады Колабаву здалося, што, спяшаючыся, яны не дужа замаскавалі міну пад рэйкай, патрулі пры абходзе могуць прыкмеціць сляды іх работы і падняць трывогу. Леўчуку дужа не хацелася другі раз лезці цераз заснежаны завал да насыпу, ён нібы адчуваў, што гэта дабром не скончыцца. Але Колабава адгаварыць ад чаго-небудзь, што ён уваб’е сабе ў галаву, было немагчыма. Праўда, камандзір мог паслаць туды каго аднаго — Леўчука, Філіпава ці Крука, але ён не паслаў нікога — ён палез сам.
    Лезці цераз бязладна наваленыя ўздоўж лініі сукаватыя дрэвы — бярозы і хвоі — было нялёгка, пакуль ён адолеў гэты завал, мінула, мабыць, нямала часу, і нешта на чыгунцы змянілася. Можа, раней часу пачалі свой абход патрулі, a можа, якое начальства з праверкай выйшла на лінію. Ім з завалу не дужа было відаць, што там здарылася, толькі раптам прагучаў крык, чарга трасірных куль сцебанула па насыпе і з віскам пранеслася па-над завалам. Пасля ўдарыў кулямёт з бункера. Каб неяк ратаваць таварыша, яны з-за паваленага дрэва некалькі разоў стрэлілі туды з вінтовак, але кулямёт сыпануў па завале такой густою чаргой, што
    яны сунулі галовы пад камель дрэва і ляжалі так хвілін пяць, не рызыкуючы паварушыцца. I менавіта ў такі час Ляўчук пачуў зводдаль слабы крык Колабава і зразумеў, што з ім сталася ліха.
    Кулямёт аж захліпаўся, вогненнымі струменямі куль абсыпаючы ўвесь завал, страчылі патрулі з-за насыпу, а Ляўчук цераз вывараціны і сучча кінуўся па той бок, да лініі. Згубіўшы рукавіцы і разадраўшы рукаў ватоўкі, ён выбраўся ўрэшце з завалу і адразу наткнуўся на Колабава, які ў акрываўленым маскхалаце ляжаў каля сукаватай рагаціныхвоі; перабрацца цераз яе ў камандзіра ўжо не было сілы. Ляўчук моўчкі ўхапіў яго пад пахі, абпоўз вывараціну, пад шквалам агню пераваліў яго цераз другую, коса паваленую хваіну. Колабаў маўчаў, толькі стагнаў, сцяўшы зубы, з адной калашыны яго маскхалата лілася на снег чорная кроў. Макрэючы на марозе ад поту, Ляўчук хвілін праз пятнаццаць усё ж адолеў гэты завал, выпаўз на яго лясны бок і не знайшоў хлопцаў. Ён падумаў, што, можа, яны адбегліся далей у лес, пад агнём з бункера ўзваліў на сябе Колабава і, сагнуўшыся да самай зямлі, хутка пасігаў між дрэў — далей ад гэтага агнянага пекла, якое грымела, гуло, клекатала, здавалася, на дзесятак кіламетраў вакол.
    Ён думаў, што Філіпаў з Крукам усё ж недзе блізка і пярэймуць яго, але ён брыў у сасонніку з паўгадзіны, а іх нідзе не было. Здорава ўходаўшыся, упаў на снег і не хутка падняўся. Страляніна ззаду быццам сціхала, хоць кулямёт яшчэ і трашчаў, але тут, у лесе, яго вогненных чэргаў ужо не было відаць, і гэта давала надзеі. Колабаў усё маўчаў, толькі часам скрыгаў зубамі, і Ляўчук падумаў, што, мабыць, камандзіру папала здорава. Аддыхаўшыся, ён спрабаваў перавязаць яго і расшпіліў штаны, але ўсё там было заліта загусцелай крывёй, і ён нават спалохаўся. Ён зняў з сябе тонкую сваю папружку, два разы абматаў ёй параненае сцягно Колабава, каб хоць спыніць кроў. Затым, прыслухоўваючыся да наваколля, доўга нёс камандзіра цераз маўклівы насцярожаны лес, але хлопцаў нідзе не сустрэў. Спярша ён злаваўся, падумаўшы, што яны ўцяклі, але так далёка ўцякаць, мабыць, не было патрэбы. Значыць... Значыць, хлопцы зас-
    таліся ў тым завале, можа быць, назаўжды. Пад такім агнём гэта было проста.
    Мабыць, апоўначы ён выбраўся з лесу. Хвойнік скончыўся, пачаліся нейкія хмызнякі, драбналессе, стала зусім ціха. У бязмесячным небе раямі мітусіліся зоркі, ціснуў добры мароз. Ляўчук даўно адчуваў яго найперш сваімі рукамі, якімі ён увесь час трымаў на сабе Колабава — рукі мерзлі так, што здавалася, адмярзаюць зусім. Целу і нагам у валёнках было горача, нутро аж гарэла ад стомы. Пара валіла з рота, а рукі зайшліся так, што ён ледзьве трываў. 3 Колабавым яны не размаўлялі, мусіць, той быў непрытомны або проста не мог гаварыць.
    Невядома, на колькі кіламетраў яны адышліся ад чыгункі і колькі мінула часу, толькі Ляўчук усё пільней пачаў узірацца ў мясцовасць і не пазнаваў яе. Ён проста не ведаў, куды трэба было ісці, бо на шляху сюды не дужа што прыкмячаў, тады іх вёў Крук, які цяпер прапаў невядома дзе. Тым часам вялікі лес скончыўся, пачаўся хмызняк, нейкія пералескі, можа, нават умерзлае балота, і нічога не было відаць. Добра яшчэ, што снег быў неглыбокі і асабліва не замінаў хадзе.
    3 цягам часу прыпынкі рабіліся ўсё часцейшыя, змора брала сваё, рукі адмярзалі, і ён нічога не мог з гэтым зрабіць, ён выбіваўся з сілы. Да слёз у вачах ён глядзеў-узіраўся ў зімовыя прыцемкі, думаў, можа, дзе трапіцца вёска, толькі яна магла ўратаваць іх абодвух. Праўда, надзеі на тое было не шмат — мясцовасць навокал была дзікаватая, у такой не хутка натрапіш на вёску, тым больш у цемры. I ён каторы ўжо раз, стаўшы на калені, узвальваў на сябе страшэнна пацяжэлае цела Колабава і ішоў некуды ў ноч праз хмызняк і чэзлыя кусты — у той бок, дзе, здавалася яму, была пушча.
    Ён заўважыў іх у часе аднаго прыпынку, як толькі паклаў на снег Колабава і рукавом разадранага маскхалата выцер спатнелы лоб. Спярша здалося ў марозных прыцемках, што гэта чалавек, які таксама выпнуўся ў рэдкалессі з-за якога кусціка і прылёг. Але, угледзеўшыся, Ляўчук зразумеў — воўк! Той стаяў на снезе ў паўсотні крокаў адсюль і насцярожана ўзіраўся ў двух знямоглых у белым людзей — нібы чагосьці
    чакаў. Ляўчук не адчуў ад таго вялікага страху — падумаеш, воўк! У іх была вінтоўка ды аўтамат Колабава, што ім які згаладнелы воўк? Ляўчук нават крыху падняўся, сеў раўней і разы два махнуў у той бок — маўляў, прэч, дурань!
    Але воўк толькі стрыгнуў вушамі і крыху павёў мордай, калі аднекуль ля яго з’явіўся яшчэ адзін, а затым два гэткіх жа, як і першы, перахлябістых, насцярожаных, да нечага гатовых драпежнікаў. Ляўчук адчуў, як раптоўна схаладнела ў яго разагрэтым ад стомы нутры: чатыры ваўкі ў ягоным становішчы — гэта ўжо не жарты. Падумаўшы, што ваўкі, мабыць, кінуцца на іх, Ляўчук узяўся за аўтамат, які вісеў у яго на грудзях, адубелымі пальцамі намацаў рукаятку затвора. Аднак ваўкі, здаецца, не выказвалі ніякага намеру кідацца, яны стаялі між чэзлых кусцікаў — тры наперадзе і адзін трошкі ззаду — і чакалі чагось. Чаго толькі?