Поўны збор твораў. Том 5
Аповесці
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2006
Яна не ўладарна толькі над яго чалавечнасцю. Над тым, што адрознівае яго ад Маркіна, што ў ім — Чалавек.
Таму што Чалавек, часам нягледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку.
Ён стомлена ішоў за сабакам уздоўж разбітага траншэйнага бруствера, абыходзячы чорныя правалы варонак, кіруючы да недалёкай вяршыні, з-за якой усё мільгалі ў небе агняныя светлякі куль і даносілася аддаленае вурчанне нямецкіх «машынан-гевэраў».
Вайна прадаўжалася.
Камандзір 294-га стралковага палка Герой Савецкага Саюза маёр Валошын Мікалай Іванавіч забіты 24 сакавіка 1945 года і пахаваны ў брацкай магіле, што знаходзіцца ў 350 метрах на паўночны захад ад населенага пункта Штайндорф (Усходняя Прусія).
Даведка з архіва
Каментары
Пяты том Поўнага збору мастацкіх твораў Васіля Быкава працягвае публікацыю аповесцяў пісьменніка (акрамя знакавых «сучасных» твораў, што ўвайшлі ў 2 і 3 тамы гэтага Збору). Том змяшчае «партызанскія» аповесці «Круглянскі мост», «Дажыць да світання», а таксама аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён».
За асноўны тэкст твораў, змешчаных у гэтым томе, па традыцыі прынятыя апошнія аўтарскія прыжыццёвыя публікацыі (акрамя «тэхнічных» перавыданняў). Ва ўкладальнікаў і рэдкалегіі не было магчымасці праводзіць і адлюстроўваць тэксталагічную варыянтнасць у публікацыях розных гадоў.
Круглянскі мост (стар. 5).
Аповесць напісана ў 1968 г.
Упершыню апублікавана ў 1969 г. у часопісе «Полымя» (№ 2).
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 3 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1993).
Гэта першая аповесць з быкаўскага «партызанскага» празаічнага цыклу. «Задума з «Круглянскім мостам» выспявала паволі, на гэты раз болей пад уплывам прачытанага, а не ўспомненага, перажытага, згадваў В. Быкаў і ў тагачасным літаратурным кантэксце вызначаў ідэйны і маральны кірунак свайго твора: У літаратуры і асабліва ў журналістыцы, a таксама ў т. зв. дакументальнай літаратуры пра вайну
тым часам падабралі ўсе і ўсялякія праявы сапраўднага і выдуманага гераізму, дайшла чарга да дзяцей. Ствараўся вобраз маладога помслівага героя, які так ненавідзеў фашыстаў, што толькі і імкнуўся аддаць супраць іх жыццё. Дарослыя дзядзькі, вядома ж, разумелі яго і ўсяляк садзейнічалі яму. <„> I яны яго навучаюць, як тое зрабіць з найбольшым вынікам узарваць мост, цягнік, ці хоць бы аўтамабіль са снарадамі. Вядома, ён гіне, але па-геройску, тое ўсё вытлумачвае і апраўдвае. Пра маральны бок справы таго акту звычайна не згадвалася мараль там адсутнічала. Мяне ж прыцягвала менавіта мараль» (Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2002, с. 279).
Тагачасная савецкая крытыка ўспрымала аповесць па-рознаму.
Ухвалыіа выказаліся пра «Круглянскі мост» А. Салжаніцын, А. Твардоўскі, В. Буран, I. Дзядкоў, Л. Лазараў, Д. Бугаёў. А «Лнтературная газета» вуснамі I. Мацяшова сцвярджаала: «Да жывога матэрыялу рэчаіснасці ён [аўтар. А. 77.] прыклаў мёртвую этычную схему <.„> адбылася дэфармацыя жыццёвага матэрыялу, каб дагадзіць ілжывай, фалыпывай ідэі». «...зноў у службах ідэалагічнага кантролю забурапеніла, а талака беларускіх крытыкаў як затаілася ні слова асуджэння аповесці, успамінаў У. Мехаў. Успрыняўшы гэта як дэманстратыўны палітычны сабатаж, Пілатовіч [сакратар ЦК КПБ, галоўны «куратар» па ідэалогіі. А. 77.] сам пазваніў у рэдакцыю «ЛіМа». He жадаючы слухаць спробу новага галоўнага рэдактара газеты Л. Прокшы адкруціцца, загадаў перадрукаваць з «Лнтературной газеты» езуіцкі артыкул Мацяшова “Так что же пронзошло у Круглянского моста?”» (Мехаў У. Святло душы // Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. Мінск: ГА БТ «Кніга», 2004, с. 145.) I пагромны артыкул з расійскай «Лнтературной газеты» перадрукуе беларускі штотыднёвік «Літаратура і Мастацтва».
Пасля выхаду ў свет «Круглянскага маста» папулярны маскоўскі штотыднёвы часопіс «Огонёк» апублікаваў два тэмдэнцыйныя водзывы. Пад першым стаяў подпіс двойчы Героя Савецкага Саюза, колішняга сакратара Чарнігаўскага і Валынскага абкамаў кампартыі, камандзіра партызанскага злучэння генерала А. Ф. Фёдарава; пад другім значылася:
«Партызаны Вялікай Айчыннай вайны:
Былы камандзір спецатрада і член Мінскага падпольнага гаркама КП Беларусі, Герой Савецкага Саюза, палкоўнік у адстаўцы С. Ваупшасаў.
Былы камандзір роты партызанскага злучэння С. А. Каўпака А. Барысаў.
Былы камандзір палка партызанскага злучэння С. А. Каўпака, Герой Савецкага Саюза П. Брайко.
Былы камандзір узвода разведкі партызанскага злучэння С. А. Каўпака В. Жукаў.
Былы камандзір партызанскага злучэння імя Аляксандра Неўскага, Герой Савецкага Саюза В. Карасёў.
Былы нам. камандзіра партызанскага злучэння імя Аляксандра Неўскага П. Пермінаў.
Былы намеснік камандзіра атрада па разведцы і дыверсійнай рабоце Казялецкага партызанскага атрада «Грозны» А. Казіцкі» («Огонёк», 1969, № 40, с. 26-28.)
Па матывах аповесці «Круглянскі мост» і аповесці «Сотнікаў» Рускім тэатрам драмы імя А. Пушкіна ў Ашхабадзе быў створаны спектакль «Перакрыжаванне», у 1977 г. ён жа будзе пастаўлены ў МХАТе.
Аповесць перакладзена на некалькі моў. Расійскамоўны пераклад зроблены В. Быкавым.
Дажыць да світання (стар.101)
Аповесць пачата ў 1966 г, завершана ў 1972 г.
Упершыню апублікавана ў 1973 г. у часопісе «Маладосць», № 1. У 1974 г. адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР (разам з аповесцю «Абеліск»).
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 1 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1992).
Паводле аповесці «Дажыць да світання» ў 1975 г. на Ленінградскай кінастудыі быў створаны мастацкі кінафільм (рэжысёр Віктар Сакалоў). Аповесць інсцэнізавана ў Расіі.
Перакладзена на некалькі моў. Расійскамоўны пераклад зроблены В. Быкавым.
Воўчая зграя (стар. 239)
Аповесць напісана ў 1974 г.
Упершыню апублікавана ў 1974 г. у часопісе «Маладосць», № 7.
Займела вялікую папулярнасць (асобныя раздзелы друкаваліся з працягам у агульнасаюзнай газеце «Нзвестня»),
У 1978 г. была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа (разам з аповесцю «Яго батальён»).
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 3 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1993).
Адна з аповесцяў з характэрнай для аўтара «адкрытай» канцоўкай.
Паводае аповесці «Воўчая зграя» створаны мастацкі кінафільм (1976). Аналізуючы апошні, Т. Хлаплянкіна адзначыла: «Фільм дакладна і добрасумленна пераказаў сюжэт аповесці. I ўсё ж пасля прагляду фільма хочацца гаварыць у першую чаргу пра кнігу. Там усё ярчэй і драмы, і філасофія, і характары...» (Хлоплянкнна Т. Волчья стая // «Спутннк кннозрнтеля», 1975, лістапад). Кампазітарам Г. Вагнерам паводле аповесці напісана опера «Сцяжынаю жыцця» (аўтары лібрэта А. Вярцінскі і С. Штэйн, пастаўлена ў 1980 г. на сцэне Беларускага тэатра оперы і балета).
Аловесць перакладзена на некалькі моў (выходзіла ў Расіі, Даніі, ЗША, Кубе, Нідэрландах, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, Украіне, ІОгаславіі, Японіі і інш. краінах). Расійскамоўны пераклад зроблены В. Быкавым.
Яго батальёіі (стар. 361)
Аіювесць упершыню апублікавана ў 1975 г. у часопісе «Маладосць», №№ 11, 12.
У 1978 г. была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа (разам з аповесцю «Воўчая зграя»).
Друкуецца па апошняй прыжыццёвай аўтарскай публікацыі ў 2 томе 6-томнага Збору твораў (Мінск, «Мастацкая літаратура», 1992).
Аповесць перакладзена на некалькі моў.’
Алесь Пашкевіч.
' Рэдкалегія ПЗМТ В. Быкава ўдзячная В. Козіч і С. Шапрану за асобныя бібліяграфічныя матэрыялы, выкарыстаныя ў падрыхтоўцы «Каментароў» да гэтага тома.
Змест
Аповесці
Круглянскі мост 5
Дажыць да світання 101
Воўчая зграя 239
Яго батальён 361
Літаратурна-мастацкае выданне
ВАСІЛЬ БЫКАЎ
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
Том 5
Аповесці
Кіраўнік праекта
Аляксандр Казулін
Мастак
Валеры Калнынш
Набор і вёрстка
Людміла Фомчанка
Карэктары
Людміла Сінькова, Лада Алейнік
Подпнсано в печать 09.02.2006.
Формат 84x108V32. Бумага пнсчая. Печать офсетная. Усл. печ. л. 28,6. Тнраж 3000 экз. Заказ № 93.
«Время»
115326 Москва, ул. Пятнкцкая, 25.
Телефон (495) 231 1864. http://www.vremya.ru e-mail: books@vremya.ru
Отпечатано в ОАО «НПП «Уральскнй рабочнй» 620219 Екатерннбург, ул. Тургенева, 13. http://www.uralprint.ru e-mail: book@uralprint.ru
Васіль
Поуны збор творау
.5 a cq