• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце  Леанід Лыч

    Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце

    Леанід Лыч

    Памер: 72с.
    Мінск 2006
    53.57 МБ
    ms MM
    MO
    ЙМММ
    ІШЖЖОІ^
    /6РАБЛЕМА ЗАХАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЭТНАКУЛЬТУРНАЙ ПРЫСУГНАСЦІ Ў СЛАВЯНСКІМ СВЕЦЕ
    Леанід Лыч
    ПРАБЛЕМА ЗАХАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЭТНАКУЛЬТУРНАЙ ПРЫСУТНАСЦІ Ў СЛАВЯНСКІМ СВЕЦЕ
    Мінск 2006
    УДК 882.6.09
    ББК 83.3 (4 Бен) Л 88
    Лыч Л.
    Л 88 Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце / Леанід Лыч. — Мн., 2006. — 72 с.
    У кнізе асвятляюцца нялёгкія шляхі змагання за сцвярджэнне беларускай прысутнасці ў славянскім свеце. На канкрэтных прыкладах паказана, што дасягненне гэтай жыцценеабходнай мэты працяглы час абцяжарвалася адсутнасцю ў беларускага народа ўласнай дзяржавы, неабходнасцю шмат энергіі аддаваць супрацьстаянню паланізацыі і русіфікацыі. Прыведзена дастаткова фактычнага матэрыялу, з якога вынікае, што і сёння існуюць сур’ёзныя праблемы з захаваннем беларускай прысутнасці ў славянскім свеце.
    Адрасавана шырокаму колу чытачоў, якіх цікавіць месца беларусаў у сям’і народаў славянскай этнічнай супольнасці.
    © Лыч Л., 2006
    ЗМЕСТ
    1.3 гаспадароў у нявольнікі................................4
    2.	Цяжкія шляхі славян да ўласнай дзяржаўнасці............ 5
    3.	Пад прыгнётам славянскіх дзяржаў...................... 12
    4.	Данацыянальнаадраджэнскагарухудалучаюццабеларусы.......20
    5.	Аднаўленне беларускай дзяржаўнасці:
    Беларуская Народная Рэспубліка, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка...... 25
    6.	У ролі асімілятара выступае ўласны чыноўніцкі апарат.. 31
    7.	Ісці на вывучку да чэхаў.............................. 38
    8.	Беларусам не быць адзінокімі............................42
    9.	Шукаліапору ваўсеславянскіхз’ездахікангрэсах............ 53
    10.	Захаванне беларускай этнакулыурнай прысутнасці ў славянскім свеце — прамы абавязак дзяржавы..............62
    1.	3 ГАСПАДАРОЎ У НЯВОЛЫПКІ
    У гісторыі кожнага славянскага народа былі перыяды, калі даводзілася ўшчыльную займацца захаваннем сваёй палітычнай незалежнасці ці этнакультурнай самабытнасці. Такія выпрабаванні не абмінулі і нават самы шматлікі на сёння славянскі народ — рускі, на плечы якога ў XIII—XIV стагоддзях легла асноўная нагрузка ў барацьбе з татарамангольскім нашэсцем. У значнай жа ступені яго справакавала адсутнасць міру і згоды паміж асноўнымі складальнікамі ўсходнеславянскай супольнасці народаў, што аслабляла іх магчымасць супрацьстаяць чужынцам. Такую сітуацыю яны ўмела выкарысталі ў сваіх інтарэсах, змаглі на працяглы час усталяваць панаванне на значнай тэрыторыі колішняй Старажытнарускай дзяржавы. I калі ў выніку такога панавання насельніцтва апошняй ўсё ж не падпала пад асіміляцыйныя працэсы, дык толькі дзякуючы таму, што знаходзілася на больш высокім узроўні культурнага развіцця, чым татарамангольскія заваёўнікі.
    Заходняму адгалінаванню славян, якое пазней легла ў аснову фармавання беларускага народа, палітычную незалежнасць і этнакультурную асобнасць доўгі час даводзілася адстойваць у барацьбе таксама з вельмі небяспечным і каварным ворагам — крыжакамі. Яны нямала народаў сцерлі з этнічнай карты Еўропы. Нашыя ж далёкія продкі — дзякуй ім! — не скарыліся і ў другой палове XIII ст. заснавалі магутную ўласную дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае. На базе яго асноўнага карэннага насельніцтва і сфармавалася пазней беларуская народнасць. Яе мова стала спачатку фактычна, а затым і юрыдычна адзінай дзяржаўнай у Княстве, што ўпершыню зафіксавана ў Літоўскім Статуце 1566 года. Геапалітычнае становішча ВКЛ у Еўропе спрыяла развіццю шматгранных культурных сувязей з яе краінамі, што вяло толькі да ўзбагачэння духоўнага жыцця гэтай дзяржавы, не падрываючы яго пераважна славянскіх асноў. Беларускасць культуры ВКЛ забяспечвалася галоўным чынам дзякуючы шырокаму выкарыстанню беларускай мовы ў гэтай прэстыжнай сферы дзейнасці чалавека.
    Сур’ёзных праблем з развіццём беларускай культуры на яе ўласным прыродным грунце не назіралася і ў першыя дзесяцігоддзі існавання створанай паводле Люблінскай уніі 1569 г. Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім сумеснай федэратыўнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай, хаця, як сведчыць сусветная практыка, сумеснае пражыванне ў адной і той жа краіне блізкароднасных па культуры і мове народаў вельмі спрыяе асіміляцыі іх і перамозе таго, што карыстаецца большай падтрымкай з боку ўладных структураў. У Рэчы Паспалітай у такім прывілеяваным становішчы знаходзіліся палякі, і, калі беларусы даволі працяілы час не паддаваліся культурнамоўнай асіміляцыі, дык гэта
    4
    толькі дзякуючы вялікай адданасці сваім прыродным духоўным традыцыям. Масавае адступленне заможных і адукаваных пластоў насельніцтва ад іх пачалося пасля забароны ў 1696 г. польскімі ўладамі ўжываць беларускую мову ў службовым справаводстве, што немінуча павяло да зніжэння яе сацыяльнай ролі ва ўсіх астатніх сферах грамадскай дзейнасці чалавека і, як вынік, у абслугоўванні міжасобасных канктактаў людзей. Над адным з славянскіх народаў — беларускім — з яго багатай гісторыяй і самабытнай культурай навісла рэальная пагроза культурнамоўнай асіміляцыі ў форме паланізацыі. Яна не выключала асіміляваных беларусаў з славянскай этнічнай супольнасці, але рабіла яе на адзін народ менш з яго адметнымі культурай і мовай. Пройгрыш для славянскага свету зусім відавочны.
    Абсалютна не жадалі бачыць беларускую прысутнасць сярод народаў славянскай супольнасці ўлады Расійскай імперыі. Гвалтам далучыўшы да сябе беларускія землі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), гэтыя ўлады беспадстаўна называлі іх насельніцтва рускім, г. зн. забралі ў цэлага народа права на ўласнае імя. He прызнаваць людзей за самабытны народ і ўключаць у якасці складовай часткі ў іншы этнас — гэта найвялікшае глумленне з іх. Трансфармацыя паланізацыі ў русіфікацыю ў дачыненні да беларусаў, за што ў адказе ўлады славянскага рускага народа — адна з самых змрочных старонак у летапісе славянскай супольнасці. На працягу доўгага часу беларуская прысутнасць тут мела не больш, як сімвалічны характар. Павярнуць справу ў лепшы бок, як нішто іншае, перашкаджала беларусам адсутнасць самых элементарных правоў на тэрытарыяльную аўтаномію ў складзе Расійскай імперыі. Шмат праблем з такой аўтаноміяй зведвалі на розных гістарычных этапах і іншыя славянскія народы. I што самае важнае: яны не мірыліся з падобным становішчам і ўсяляк імкнуліся змяніць яго да лепшага, падаючы гэтым самым добры прыклад і беларусам.
    2.	ЦЯЖКІЯ ШЛЯХІСЛАВЯН ДА ЎЛАСНАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
    Любы народ, калі ён толькі жадае забяспечыць сабе прыстойнае жыццё, павінен быць палітычна самастойным, бо нават знаходжанне ў адной дзяржаве з блізкароднасным паводле самых розных параметраў этнасам рана ці позна прыводзіць да ўзнікнення часам даволі сур’ёзных канфліктных сітуацый. Асабліва востры характар яны набываюць тады, калі аднаму ці некалькім народам поліэтнічнай дзяржавы рэальна пагражае культурнамоўная асіміляцыя, а яны ніяк не жадаюць прымірыцца з гэтым злом.
    Магчыма, ніводнай з этнічных супольнасцяў так цяжка не давалася набыццё дзяржаўнага суверэнітэту, як славянскай. Проста здзіўляе, адкуль толькі бралася ў яе моц, каб дасягнуць гэтай лёсавызначальнай
    5
    мэты. Дарэчы, такое нялёгка здабывалася і многімі неславянскімі народамі старога свету, бо моцныя этнасы ўсяляк імкнуліся панаваць над імі.
    Як вядома, найбольшую актыўнасць у барацьбе за палітычную незалежнасць народы Еўропы праявілі ў 40я гады XIX ст. У той перыяд ва ўсіх вядучых краінах іэтага кантынента адбываліся рэвалюцыі, у час якіх вельмі абвастрыўся нацыянальнавызваленчы рух, узмацнілася барацьба народаў за стварэнне сваіх уласных суверэнных дзяржаў. Тыя падзеі асабліва закранулі славянскія народы, якія знаходзіліся пад уладай Прусіі і Аўстрыі і мэтанакіравана анямечваліся імі. У гэты няпросты час Расія не стала на бок славянскіх народаў. Наадварот, Аўстрыі яна дапамагала задушыць паўстанне ў Венгрыі, паслаўшы туды ў маі 1848 г. 100тысячную армію на чале з фельдмаршалам Паскевічам і генералам Рэдыгерам. А інакш Расія і не магла рабіць, як падтрымаць Аўстрыю ў барацьбе з усімі падпарадкаванымі ёй народамі, у т. л. і славянскімі, якія надумаліся выкараскацца зпад ненавіснай улады імперыі і стварыць свае нацыянальныя дзяржавы. Тут Расія паступала аналагічным чынам, як і ў сябе дома ў 1830—1831 гг., калі ў Польшчы, Літве і заходняй частцы Беларусі разгарнуўся нацыянальнавызваленчы рух з мэтай аднавіць былую Рэч Паспалітую ў межах 1772 г., у якой, як вядома, беларусы разам з літоўцамі мелі сваю дзяржаву ў форме Вялікага Княства Літоўскага.
    Найбольш плённымі ў змаганні славян за ўтварэнне ўласных дзяржаў былі гады пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і распаду ў канцы 80х— пачатку 90х гадоў XX ст. г. зв. сацыялістычнага лагера. На палітычнай карце Еўропы з’явіўся шэраг новых славянскіх дзяржаў, народы якіх стагоддзямі вялі ўпартую барацьбу за сваю нацыянальную незалежнасць, не жадаючы больш знаходзіцца пад чужым прыгнётам. У бязлітаснай барацьбе з ім славяне выявілі сапраўдны гераізм, паказалі, што і яны ўмеюць даражыць палітычнай самастойнасцю, без якой немагчыма дасягнуць эканамічнага росквіту, прыстойнага матэрыяльнага дабрабыту, нармальна развіваць нацыянальную культуру, надзейна адгарадзіць свой народ ад разбуральнага ўздзеяння розных формаў культурнамоўнай асіміляцыі.
    Нершаму з славянскіх этнасаў, якому ўдалося пераўвасобіць высакародную ідэю ўласнай дзяржаўнасці ў рэальнасць, быў параўнальна нешматлікі, затое незвычайна свабодалюбны народ — чарнагорцы. Нават будучы гвалтам уключанымі ў 1499 г. у склад Асманскай імперыі, яны ўсё ж змаглі захаваць сваю аўтаномію. У гэтым народзе ніколі не згасала думка аб дасягененні поўнай палітычнай незалежнасці. Крыві праліта дзеля гэтага нямала, але не марна. У XVIII ст. Чарнагорыя становіцца суверэннай дзяржавай. У час рускатурэцкіх войнаў яна заўжды была на баку Расй, як толькі магла дапамагала паўднёваславянскім народам у іх барацьбе за дзяржаўную незалежнасць, бо для чарнагорскіх палітыкаў не з’яўлялася сакрэтам, што, толькі стаўшы нацыянальна су
    6
    верэнным, можна разлічваць на паспяховае вырашэнне ўсіх астатніх праблем у сферы эканамічнага і духоўнага жыцця.
    Самаахвярная і паспяховая барацьба чарнагорцаў за дзяржаўную незалежнасць з’явілася добрым прыкладам для другога славянскага народа — сербаў, якія таксама на працягу сотняў гадоў трывалі турэцкае панаванне. Дзякуючы ваеннапалітычнай, дыпламатычнай дапамозе, найперш за ўсё Расіі, ім удалося ў ЗОя гады XIX ст. дамагчыся для часткі сваёй тэрыторыі статусу самакіравальнага княства пад вярхоўнаю ўладаю Турцыі. Гэтая перамога яшчэ больш была замацавана ў выніку рускатурэцкай вайны 1877—1878 гг. Застацца ж у поўным сэнсе слова незалежнай дзяржавай перашкодзіла Сербіі здрада ўласных пануючых колаў, якія дзеля таго, каб не страціць свайго прывілеяванага становішча ў грамадстве, пайшлі на збліжэнне з уладамі АўсграВенгрыі, што тыя вельмі ўмела выкарысталі і ўсталявалі над Сербіяй свой пратэктарат. I дадзены прыклад ёсць пераканаўчае пацвярджэнне таму, што пануючыя колы, заможныя асобы не заўсёды жывуць нацыянальнымі інтарэсамі і, каб не быць выбітымі з у чымсьці выгоднай для іх каляіны, гатовыя прадацца любой дзяржаве. Па віне такіх колаў і асобаў нацыянальнадзяржаўнае развіццё сербаў істотна затармазілася і змагло выліцца ў пэўную палітычную форму толькі ў 1918 г_, калі яны супольна з іншымі народамі аб’ядналіся ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў. 3 1929 г. гэтае дзяржаўнае аб’яднанне стала называцца Югаславіяй.