Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
Нават самым таленавітым палітыкам свету не ўдалося, абапіраючыся на дзве мовы, дасягнуць неабходнай нацыянальнай кансалідацыі таго ці іншага народа. Афіцыйнае двухмоўе заўжды выступала і будзе выступаць у ролі дэтанатара спакойнага нацыянальнага жыцця. Прыкладаў у пацверджанне сказанаму ёсць нямала і ў нас на Беларусі. Прычым ахвярамі на моўнай глебе з’яўляюцца толькі тыя, хто карыстаецца роднай мовай, бо яе гучанне ў грамадскіх месцах ізноў стала з’явай даволі рэдкай, часта выклікае негатыўную рэакцыю ў дрэнна выхаваных людзей ці хворых на нацыянальны нігілізм. Здараліся нават выпадкі фізічнай расправы са свядомымі носьбітамі беларускай мовы. У вялікім падазрэнні яны заўсёды ў праваахоўчых органаў.
Сваё зусім заканамернае, асабліва ў наш час, жаданне авалодаць іншымі мовамі грамадзяне могуць бесперашкодна задавальняць і ў варунках афіцыйнага адзінамоўя, прыкладам чаму служаць усе ўнітарныя дзяржавы цывілізаванага свету. Прычым нават і ў іх далёка не для
65
ўсіх грамадзян існуе патрэба ведаць дзве мовы, бо гэта не так проста і для краін, насельніцтва якіх падтрымлівае шырокамаштабныя міжнародныя эканамічныя, палітычныя, культурныя і іншыя сувязі.
Моцна памыляюцца многія нашыя палітыкі і прадстаўнікі інтэлігенцыі, разлічваючы, што франтальным выключэннем беларускай мовы з усіх сфераў грамадскага жыцця яны толькі садзейнічаюць умацаванню саюза Беларусі з Расіяй, паглыбленню адзінства славянскіх народаў. Дзеля дасягнення гэтых мэтаў існуюць зусім іншыя пасапраўднаму цывілізаваныя сродкі і метады.
He жадаючы штосьці канкрэтнае рабіць дзеля выратавання беларускага народа ад рускай культурнамоўнай асіміляцыі і каб перад цывілізаваным светам хоць трохі апраўдаць сваю бяздзейнасць, нашыя палітыкі і адданыя ім пласты інтэлігенцыі замест развязвання мясцовага, нацыянальнага пытання з велізарным размахам хапаюцца за прывядзенне ў належны парадак агульнаславянскага дома, відаць, з надзеяй ужо ў бліжэйшы час перасяліцца ў яго з даўно спарахнелай самабытнай беларускай хаткі, паколькі пануюць у ёй чужыя парадкі.
He толькі за часамі Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, але і зараз сярод розных катэгорый грамадства сустракаюцца асобы, зразумела, і палітыкі, якія ў дэнацыяналізацыі беларусаў бачаць толькі іх віну, бессаромна залічваюць апошніх у разрад няздольных развівацца на сваёй уласнай культурнамоўнай аснове, быць дзяржаўным народам. Калі стодзвесце гадоў таму назад многія беларусы верылі ў такую фальсіфікацыю зза сваёй непісьменнасці, дык сёння — галоўным чынам з прычыны моцнай нацыянальнай дэградацыі, адарванасці ад удзелу ў палітычным кіраванні краінай. Сучасныя афіцыйныя ідэолагі не жадаюць, a інтэлектуалы цвёрдай беларускай накіраванасці не могуць зза адсутнасці доступу да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі давесці людзям, што нашая сённяшняя нацыянальная нерэалізаванасць не ёсць вынік якіхнебудзь уласных памылак, няздольнасці прагрэсіўных элементаў беларускага народа весці яго па шляху самабытнага культурнага развіцця. Прычына такой нерэалізаванасці найперш палягае ў самой асімілятарскай палітыцы чужых на нашай зямлі рэжымаў, якія актыўна і працяілы час працавалі на карысць польскага і рускага інтарэсаў. I хаця праваднікамі такой антыбеларускай палітыкі з’яўляліся ўрады сяброўскіх нам славянскіх народаў шкоднасць, бесчалавечнасць яе ад гэтага ніколькі не змяншаецца.
Ігнараванне сучаснай дзяржавай сваіх прамых абавязкаў па захаванні этнакультурных адметнасцяў беларускага народа ні ў якім разе нельга тлумачыць нібыта нізкай дзеяздольнасцю яе чыноўніцкага апарату. Паводле прафесійнай падрыхтаванасці ён нічуць не горшы за падобныя апараты суб’ектаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Нашыя ўлады, да прыкладу, даволі паспяхова працавалі і працуюць у пытаннях ваеннапалітычнай інтэграцыі з Расіяй. Сёетое ім удалося зрабіць і дзеля інтарэсаў будучай саюзнай дзяржавы ў сферы эканомікі. А вось такі важны аспект, як нацыянальная культура, улады практычна праігнара
66
валі. Фармальна прызнаючы прысутнасць на Беларусі нацыянальнай прафесійнай культуры, нацыянальнай сістэмы адукацыі і роднай мовы яе тытульнага народа, дзяржава, аднак, вельмі мала што робіць дзеля развіцця, умацавання пазіцый гэтых трох найважнейшых складнікаў духоўнага пагэнцыялу любога этнасу. Больш таго, роля беларускай мовы ў грамадскім жыцці нават істотна аслаблена ў параўнанні з тою, якою яна была ў сярэдзіне 90х гадоў. I адбылося такое не ў выніку якойнебудзь гістарычнай, аб’ектыўнай прадвызначанасці, а толькі па волі саміх дзяржаўных дзеячаў. ГІа іх віне не толькі не павялічылася а, наадварот, зменшылася кола людзей, якія ў сумеснай з Расіяй дзяржаве маглі б прыстойна прадстаўляць Беларусь як краіну з адметнай культурай і мовай. Як усім зразумела, такім прыдатным людскім матэрыялам могуць быць толькі беларускамоўныя асобы, якія самахоць ці ў выніку ідэалагічнай апрацоўкі не адышлі ад сваёй роднай духоўнай спадчыны.
Пільна сачыць, надзейна забяспечваць культурнамоўную спецыфіку таго ці іншага народа — прамы і ледзь не самы ганаровы абавязак яго дзяржавы. Як правіла, на выдатна спраўляецца яна з гэтай зусім не лёгкай функцыяй толькі тады, калі ў пэўным сэнсе слова з’яўляецца нацыянальнай. Нашую сучасную дзяржаву нават пры самай вялікай нацяжцы нельга назваць нацыянальнай, бо пачынаючы з сярэдзіны 90х гадоў яна нічога вартага не зрабіла па вяртанні свайго тытульнага народа да яго прыродных культурнамоўных стандартаў. Яна практычна звяла да нуля ўсё, што было створана для нацыянальнакультурнага адраджэння перадавымі сіламі беларускага грамадства ў канцы 80х — першую палову 90х гадоў. Замест стварэння спрыяльных умоў для дынамічнага развіцця, шырокага распаўсюджання беларускай культуры і мовы дзяржава паставіла і паспяхова спраўляецца з задачай па пераўтварэнні сваёй тэрыторыі ў арэал франтальнага бытавання рускіх духоўных каштоўнасцяў, трывала абапіраючыся на прадстаўнікоў народаў Расіі, для якіх у нас выдзеленыя самыя высокія і прэстыжныя пасады ва ўсіх сферах палітычнага, эканамічнага і культурнагажыцця. Па маштабах і выніках дзяржаўнай русіфікацыі сучасная Беларусь намнога перасягнула ўсталяваны тут віленскім генералгубернатарам Мураўёвымвешальнікам прарускі рэжым пасля задушэння паўтання пад кіраўніцтвам нашага славутага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Цяжка будзе зразумець новым пакаленням беларусаў, чаму ў час, калі ўвесь цывілізаваны свет праводзіць такую маштабную дзейнасць па захаванні культурнамоўнай разнастайнасці на планеце Зямля, урад іх краіны больш надае ўвагі забеспячэнню тут лепшых умоў для стварэння і функцыянавання рускамоўнай, а не беларускамоўнай культуры і адукацыі. Гэта ж нішто іншае, як самая класічная русіфікацыя на дзяржаўным узроўні.
У беларускай дзяржавы няма больш высакароднага і адказнага абавязку перад славянскай супольнасцю, як захаваць культурнамоўную адметнасць свайго тытульнага народа, не даць ёй растварыцца ў чужой духоўнай стыхіі, нават калі яна ідзе і ад славянскага этнасу, у нашым
67
выпадку — ад рускіх. Страшэнна памыляюцца тыя дзяржаўныя дзеячы і блізкія да іх інтэлектуалы, якія думаюць, што культурнамоўную адметнасць беларусаў можна ўсцерагчы і далей развіць праз непамерна шырокае культываванне на іх гістарычнай тэрыторыі рускіх духоўных каштоўнасцяў, што асабліва сёння інтэнсіўна заносяцца і ствараюцца на ёй. Трэба рашуча адкінуць надуманы прарускай арыентацыі асобамі міф, што гэтага нібыта хочуць самі беларусы. 1х яшчэ за царскай Расіяй паставілі і зараз ставяць у такія варункі, каб яны карысталіся толькі рускай мовай, толькі рускай адукацыяй, толькі рускім набажэнствам у праваслаўных храмах. Прыкра, што сёння ў нашай суверэннай дзяржаве не толькі не зменшылася, а, наадварот, узмоцнілася прыцягненне беларускага народа да спажывання рускіх духоўных каштоўнасцяў, што ставіць пад вялікае сумненне далейшае захаванне яго культурнамоўнай самабытнасці. Яе зусім верагоднае поўнае размыванне — гэта наймагутнейшай сілы ўдар па славянскім ідэале. Калі гэтага не зразумее наш урад і не зробіць дзейсных захадаў па спыненні дэнацыяналізацыі беларусаў, значыцца, ён не здольны ажыццяўляць тую нацыянальную палітыку, якая адпавядае карэнным інтарэсам тытульнага народа краіны — адзінага асноўнага гаспадара на сваёй законнай, бацькоўскай зямлі.
Як вынікае са сказанага вышэй, у нашай дзяржавы непачаты край працы па навядзенні парадку ў нацыянальным жыцці карэннага насельніцтва. Гэта ў дзесяткі разоў больш складаная праблема, чым адраджэнне вёскі, змярцвелай у ходзе правядзення сацыялістычных эксперыментаў у сельскай гаспадарцы. 3 апошнімі напрамую звязана і страшэнная дэфармацыя культуры беларускага народа. Выратаваць яе, як сведчыць гістарычная практыка, можа толькі рэальная нацыянальная дзяржава, чаго так упарта не жадаюць прызнаць высокія палітычныя колы нашай краіны і робяць усё, каб толькі ўцягнуць яе ў шлюб з Расійскай Федэрацыяй. Дзеля пераканання людзей у неабходнасці такога саюзу нястомна працуе да канца адданы палітычнай інтэграцыі з гэтай дзяржавай велізарны ідэалагічны апарат Беларусі.
Прынцыпова інакш на ролю нацыянальнага суверэнітэту глядзяць і паважаюць яго ў краінах цывілізаванага свету. У іх таксама моцная цяга да рознага роду эканамічных, палітычных і культурных інтэграцый, але толькі да такіх, якія не ідуць уразрэз з нацыянальным інтарэсам. Прыхільнікаў такіх інтэграцый, што пакідаюць у недатыкальнасці дзяржаўную незалежнасць, ёсць нямала і сярод славянскіх краін. I гэта не складана зразумець.
Заканамернае жаданне кожнага славянскага народа мець уласную дзяржаву зусім нельга разглядаць як фактар палітычнага, эканамічнага і культурнага раз’яднання гэтай этнічнай супольнасці. Хутчэй наадварот: менавіта наяўнасць у кожнага з яе суб’ектаў сваёй дзяржавы дапаможа яму найлепшым чынам развязваць унутраныя праблемы, без чаго нельга ўносіць якінебудзь сур’ёзны ўклад у агульнаславянскую справу. Набыты чалавецтвам вопыт пераканаўча засведчыў, што сапраўд
68
нага сацыяльнага і духоўнага прагрэсу дамагаюцца толькі тыя народы, што маюць сваю дзяржаву. Гэты ж вопыт сведчыць, што нішто так эфектыўна не садзейнічае ім у супрацоўніцтве паміж сабой у розных сферах дзейнасці чалавека, як наяўнасць уласнай дзяржавы.