Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
Чыноўніцкі апарат Беларусі і на гэты раз зрабіў усё, каб не дапусціць удзелу ў працы юбілейнага Сёмага ўсеславянскага з’езда апазіцыйных сіл, што не пайшло на карысць нашаму нацыянальнаму інтарэсу. Прыезд жа на Усеславянскі з’езд прадстаўнікоў з Беларусі ад неафіцыйных структур стаўся б вельмі лагічным яшчэ і таму, што ўрад Чэхіі не надаваў гэтаму форуму пры ўсёй яго важнасці дзяржаўнага характару. У ім, верагодна, маглі быць зацікаўлены толькі прадстаўнікі ад Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Ігнараванне дзяржавай апазіцыйных сіл прывяло да таго, што ўдзельнікі гэтага форуму не атрымалі поўнай, аб’ектыўнай інфармацыі пра стан нашага нацыянальнакультурнага жыцця, прычыны яго нечуванай эрозіі. А шкада, бо, атрымаўшы, яны, несумненна, маглі б даць каштоўныя парады па пераадоленні ўсяго таго, што перашкаджае беларускаму народу развівацца паводле сваіх гістарычных, культурнамоўных традыцый, заставацца самім сабой, а не з’яўляцца няўдалым адбіткам якойнебудзь іншай этнічнай супольнасці.
Калі б сярод прадстаўнікоў ад Беларусі на Сёмым усеславянскім з’ездзе прысутнічалі і апазіцыйныя да яе афіцыйнай палітыкі асобы, наша дэлегацыя пры абмеркаванні праблемы сучаснага стану культуры славянскай супольнасці не абмежавалася б толькі выказваннямі мерка
58
ванняў пра яе генацыд з боку заходніх дзяржаў, а пастаралася б прывесці і нямала неабвержных фактаў культурнамоўнай дыскрымінацыі тытульнай нацыі нашай краіны, віну за што нясуць і яе ўладныя структуры. Вядома, што сярод дэлегатаў з’езда распаўсюджваўся падпісны ліст «У падтрымку дагавора аб яднанні Расіі. Беларусі, Украіны». A вось нашыя адраджэнцы, напэўна, маглі б пусціць па руках дэлегатаў з’езда і такі падпісны ліст— «Аб паглыбленні працэсаў русіфікацыі ў сучаснай Беларусі» з тым, каб выратаваць яе карэннае насельніцтва ад канчатковай асіміляцыі. Час і дзяржаўным асобам і інтэлігенцыі зразумець, што зараз развязванне гэтай праблемы для нас куды больш надзённа і актуальна, чым аб’яднанне з Расіяй і Украінай. У пытаннях яднання мы ў сотні разоў больш робім намаганняў і дасягнулі ў сотні разоў большага поспеху, чым у ліквідацыі прычын, што разбураюць нашую нацыянальную культуру, вядуць да скону беларускую мову. Дайшло да таго, што нават асобы, якія прафесійна занятыя ў сферы культуры, не ў стане выказваць свае думкі пабеларуску. Яшчэ ў большай ступені такая моўная непісьменнасць, такі моўны нігілізм назіраюцца сярод усіх рангаў службоўцаў. Пасля некальківяковай дэградацыі духоўнага патэнцыялу беларускага народа вярнуць яго да прыстойнага нацыянальнага жыцця ў дзесяткі разоў больш складана, чым стварэнне любых формаў міждзяржаўных аб’яднанняў. Сусветны вопыт паказвае, што за стварэнне апошніх народы бяруцца толькі пасля таго, як належным чынам вырашаць унутрыкраінныя пытанні. Ці не з таго краю мы заходзім? Ці не ставім воз паперадзе каня? Сёння дзесяткі краін зямной кулі знаходзяцца паза міждзяржаўнымі аб’яднаннямі і няблага жывуць, падтрымліваюць самыя цесныя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі з мноствам іншых народаў.
Я цалкам падзяляю выказаную на Сёмым усеславянскім з’ездзе намеснікам старшыні Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргеем Касцянам трывогу, што і зараз робяцца спробы «каланізаваць славянскія народы духоўна» (падкрэслена мною. —Л. Л.), існуе пагроза «знікнення славянскіх народаў як адной з найстаражытных цывілізацый нашай планеты»’7. I падзяляю гэтую трывогу таму, што найпершым з славянскіх народаў знікне, калі не зрабіць рашучых, тэрміновых захадаў з боку дзяржавы, беларускі народ, бо, у адрозненне ад усіх сваіх братоўславян, толькі ён адзін не забяспечвае фактычна дзяржаўнага статусу сваёй роднай мове, не будуе на ёй дзейнасць гарадскіх агульнаадукацыйных школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, не чуе яе з вуснаў апаратчыкаў дзяржаўных органаў улады і кіравання, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый, з экранаў кінатэатраў, сцэнаў шэрагу драматычных тэатраў. Вельмі рэдка даносіцца да яго роднае слова ў час радыё і тэлеперадач. У такіх крайне экстрэмальных, пячорных умовах адсутнічаюць усялякія надзеі на беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Культурнамоўны
37 Славянскнй набат. 1998. 18—24 нюня.
59
СНІД бязлітасна выядае нулро беларускай нацыі, чаго, аднак, упарта не хочуць заўважаць яго многія дзяржаўныя дзеячы, большая частка інтэлігенцыі. He заўтра, а ўжо сёння трэба кінуць усе творчыя сілы народа на пераўтварэнне беларускай культурнамоўнай пустыні ва ўрадлівы палетак і засяваць яго не чужым, а сваім нацыянальным насеннем, як гэта практыкуюць усе цывілізаваныя краіны.
Як і на ўсіх папярэдніх усеславянскіх з’ездах і кангрэсах, і гэтым разам быў прыняты шэраг заключаных дакументаў. Сярод якіх найбольш важны — Маніфест Сёмага ўсеславянскага з’езда. Ен закончваецца словамі: «Няхай XXI стагоддзе стане для ўсяго чалавецтва стагоддзем міру і прыстойнага існавання». Гэтаму ніяк нельга запярэчыць. Але давайце не будзем забывацца, што такога можна дасягнуць не толькі на аснове буйных палітычных і эканамічных здзяйсненняў. Ад нашых высокіх кіраўнікоў запатрабуеццаяшчэ і паставіць жыццё беларусаў на трывалы нацыянальны грунт, што магчыма толькі пасля адраджэння, набыцця іх мовай не папяровага, а рэальнага статусу дзяржаўнай.
Афіцыйнай накіраванасці частку насельніцтва нашай краіны не магло не радаваць, што на з’ездзе ў Празе ганаровым прэзідэнтам Міжнароднага славянскага камітэта абралі ггрэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнку, што Беларусь назвалі флагманам інтэграцыйных працэсаў у славянскім свеце. Як па мне, дык куды лепш было б, каб яе прызналі перадавой сярод славянскіх краін па шанаванні і развіцці нацыянальнай культуры і мовы, бо толькі гэты фактар захавае за нашым народам самабытнасць і адметнасць, зробіць яго здольным узбагачаць сваімі культурнымі здабыткамі духоўны патэнцыял сусветнай цывілізацыі, не дасць бясследна растварыцца ў бязмежным акіяне культур планеты Зямля.
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі досыць шырока асвятлялі ўдзел беларускай дэлегацыі ў працы Сёмага ўсеславянскага з’езда, давалі яму вельмі высокую адзнаку, усяляк стараліся апраўдаць адсутнасць на ім кагосьці з прадстаўнікоў ад апазіцыйных колаў нашага грамадства. Так, у інтэрв’ю газеце «Славянскнй набат» (11—17 чэрвеня 1998 г.) удзельнік гэтага з’езда галоўны рэдактар «Беларускай энцыклапедыі» беларускі паэт Генадзь Пашкоў як станоўчае адзначыў, што наша дэлегацыя складалася толькі з аднадумцаў. Як гэтыя аднадумцы глядзяць на сучасную нацыянальнамоўную сітуацыю ў краіне, добра вядома. Значыцца, братамславянам сапраўднага малюнка яны не раскрылі. Дык што ж тут станоўчага ў такім аднадумстве? Вядома, нічога. Непараўнальна лепш было б, калі б сярод дэлегатаў прысутнічалі і асобы з дыяметральна працілеглымі ад афіцыйных поглядамі на стан культурнамоўнай сітуацыі ў краіне. Парадаксальна, што і само інтэрв’ю газеце «Славянскнй набат» пададзена на рускай мове (бралі ж яго ў беларускага пісьменніка!), што не дае падставаў гаварыць пра сімпатыю дадзенага перыядычнага органа да беларускага слова, а адсюль і да праблемы беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэння ўвогуле. Словам, зроблена не ў славянскім духу.
Пры усёй важнасці Сёмага ўсеславянскага з’езда ў Празе ён не стаў той з’явай, на якую разлічваў маскоўскі пісьменнік Мікалай Кікешаў:
60
«...пакласці пачатак новай гісторыі славянскага свету, вызначыць, як аб’яднаць славянскія дзяржавы ў адно непадзельнае вялікае палітычнае нела (падкрэслена мною. —Л. Л.), пра што здаўна мараць славяне (занадта ўжо катэгарычна! — Л. Л.) ... народы згодны жыць адной вялікай сям’ёй, без дзяржаўных межаў і мытняў...»38 У XX ст. распалася столькі імперый і розных міждзяржаўных аб’яднанняў, што цяжка паверыць у рэальнасць жадання славян на аб’яднанне ў нейкае «адно непадзельнае вялікае палітычнае цела». 1, тым не менш, у Расіі ёсць такія інтэгратары, якія з гісторыі ведаюць пра выключную ролю іх краіны ў заваяванні славянамі палітычнага суверэнітэту, не губляюць надзеі, што рана ці позна яна стане на чале аб’яднаўчых працэсаў сярод народаў гэтай этнічнай супольнасці. Калі ў 1867 г. у Маскве адбывалася прадстаўнічая сустрэча славян, яе ўдзельнік серб доктар Політ назваў гэты рускі горад мацерай усеславянскай, ядром славянства. Пажадана, каб і сёння Масква, ведучы такую карпатлівую, нялёгкую працу па паглыбленні славянскага братэрства, максімальна ўлічвала нацыянальныя інтарэсы кожнага з яго членаў, пільна сачыла, каб шматвектарнае збліжэнне славянскіх народаў не вяло да страты кімнебудзь з іх сваёй дзяржаўнай незалежнасці, культурнамоўнай адметнасці. Без поўнага дзяржаўпага суверэнітэту ніводнаму славянскаму народу не ўдасца стварыць сабе прыстойнага эканамічнага і духоўнага жыцця. Па віне палітыкаў, а часта нават культурных дзеячоў, з аблічча зямлі ў выніку культурнамоўнай асіміляцыі знікланямала славянскіх народаў з іх адметнай, непаўторнай культурай. Далей такой страты ніяк нельга дапусціць, бо сённяшнія народы гэтай адной з самых магутных у свеце этнічных супольнасцяў маюць яшчэ больш багаты і разнастайны духоўны патэнцыял. Вымыванне з яго любой культуры і мовы негатыўна адаб’ецца на агульным стане славянскай сям’і народаў. Таму кожны раз, ідучы на ўзмацненне ў ёй працэсаў эканамічнай, палітычнай і культурнай інтэграцыі, трэба грунтоўна і ўсебакова прааналізаваць, якія гэта будзе мець канчатковыя вынікі, ці не падпадуць славянскія культуры і мовы пад прэс асіміляцыі. Пры гэтым асаблівай увагі патрабуюць да сябе беларусы, бо з усіх славянскіх народаў ніхто так, як яны, не адступіў у выніку дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі ад сваіх нацыянальнакультурных традыцый.
Ужо даўно наспеў час разгледзець на сус грэчы славян трагічны стан культурнамоўнага жыцця Беларусі, бо яе так добра зрусіфікаваны дзяржаўны чыноўніцкі апарат наўрад ці калінебудзь выкажа заклапочанасць. Шкада, што гэтую праблему не закранулі і на чарговым Восьмым усеславянскім з’ездзе, які праходзіў 2—4 красавіка 2001 г. у Маскве. А на ім жа ад Беларусі прысутнічала 24 дэлегаты! Ізноўтакі толькі адны прадстаўнікі ад улады. На гэтым з’ездзе Аляксандра Лукашэнку паўторна абралі за старшыню Міжславянскага камітэта.