Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
Вось такая надзвычай вялікая роля дзяржавы ў нацыянальнаадраджэнскім працэсе, які абавязкова і неадкладна трэба будзе прайсці і беларускаму народу, калі ён не жадае знікнуць з этнічнай карты Еўропы. Шматгадовае знаходжанне беларусаў пад прыгнётам, —дзе хітра, тонка, а дзе і надзвычай жорстка праведзеных, — паланізацыі і русіфікацыі прычынілася да таго, што іх кулыура і мова шмат што страціла са свайго прыроднага, нацыянальнага. Гэты працэс доўжыцца і сёння. Нават у самых верхніх структурах дзяржаўнай улады, у многіх самых прэстыжных асяродках прафесійнай культуры, аўдыторыях вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў не чуваць роднай мовы тытульнай нацыі Рэспублікі Беларусь. Такога бязладдзя ў кулыурнамоўным жыцці не знайсці ў ніводнага народа Еўропы. Таму за найвялікшае злачынства трэба прызнаць ухіленне ў падобнай сітуацыі чыноўніцкага апарату, значнай часткі грамадства ад канкрэтнай практычнай дзейнасці па выратаванні беларускага народа ад этнічнага вымірання. I яшчэ раз хочацца сцвердзіць: спыніць гэты разбуральны працэс можна ў першую чаргу толькі з дапамогай дзяржавы, зразумела, пры ўмовах, што яна сама будзе прасякнута ідэяй беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэння. Такога роду надзвычай важныя спецыфічныя для беларускага народа культурнамоўныя праблемы будуць на самым заднім плане для любой федэратыўнай (канфедэратыўнай) дзяржавы, нават і створанай з Расіяй.
Між іншым, сёння нямала краін на самым высокім дзяржаўным узроўні вядуць з прыцягненнем прагрэсіўных колаў грамадскасці ўпартае змаганне супроць культурнамоўнай асіміляцыі іх народаў. Заўтра колькасць такіх краін павялічыцца. Ва ўсім вінаваты планетарны характар сучаснай глабалізацыі. Нядоўга застаецца чакаць, калі яна набудзе пагрозлівы характар і для Расіі, Украіны, Беларусі, якія ў постсавецкі час зведваюць вялікія эканамічныя цяжкасці, што з’яўляецца адной з найважнейшых прычын эміграцыі адсюль самай адукаванай, фізічна здаровай і прафесійна кваліфікаванай часткі насельніцтва — сапраўднага ядра любой нацыі. 3 аслабленнем яго апошняя траціць сваю здольнасць супраціўляцца ўплыву чужых культур. Каб Беларусі надзейна абараніць сябе ад іх, трэба ажыццявіць комплекс эфектыўных захадаў паўзняцці прэстыжнасці прыроднай культуры і мовы народа, павышэнні яго нацыянальнай самасвядомасці. Гэта архіскладаная для ўладных структур задача, бо ў іх практычна адсутнічае нават самы мінімальны вопыт у яе вырашэнні.
Трэба мець на ўвазе, што на працягу XX ст. дзяржаўная культурнамоўная палітыка на Беларусі толькі зрэдку будавалася на сваёй прыроднай аснове: у гады Першай сусветнай вайны на акупаванай кайзераўскімі войскамі тэрыторыі, пад час беларусізацыі (1924 — пачатак
69
30х гадоў) і нацыянальнакультурнага адраджэння канца 80х — пачатку 90х гадоў. Многія паверылі, што беларускаму фактару паспрыяе майскі рэферэндум 1995 г. He атрымалася. Заручыўшыся згодай выбаршчыкаў на юрыдычную роўнасць рускай мовы з беларускай, дзяржава не выканала спадзяванняў тых, хто ўдзельнічаў у рэферэндуме. 3 ініцыятывы магутнага чыноўніцкага апарату сацыяльная роля беларускай мовы імкліва пакацілася ўніз. Дзяржава не забяспечыла ёй прэстыжнага месца ў аніводнай сферы грамадскага жыцця. Затое рускай мове яна адкрыла і гарантуе неабмежаванае поле дзейнасці ў працы ўсіх рангаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання, міністэрстваў і ведамстваў, ва ўсіх відах службовага справаводства, у сістэме народнай адукацыі, афіцыйных сродках масавай інфармацыі, візуальным афармленні населеных пунктаў, прадпрыемстваў і ўстаноў і г. д. Думаць, што ў такіх варунках у беларускай мовы як галоўнага фактару нацыянальнакультурнай самабытнасці карэннага насельніцтва нашай краіны ёсць будучае, могуць толькі самыя вялікія фантазёры.
He будзе памылкай сцвярджаць, што заснаваная на выніках майскага рэферэндуму 1995 года дзяржаўная культурнамоўная палітыка ёсць не што іншае, як тыповая русіфікацыя. На беларускай зямлі яе праводзяць не менш за два стагоддзі! Узрост салідны. Дый вынікі ўражваюць, але не радуюць.
Сёння беларусам у дзесяткі разоў цяжэй весці змаганне за сваё этнічнае выжыванне, захаванне культурнамоўнай адметнасці, чым гэта 100—200 гадоў таму назад даводзілася рабіць славянскім народам Асманскай (Атаманскай), Прускай, АўстраВенгерскай імперый. Іх тагачасная барацьба з туркамі, немцамі і аўстрыйцамі за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне заканамерна падавалася як непгга велічнае, патрыятычнае. Калі ж у нашыя дні беларусы імкнуцца на сваёй гістарычнай тэрыторыі хоць трошкі пашырыць сферу распаўсюджвання роднай культуры і мовы, што магчыма толькі праз мэтанакіраванае звужэнне тут пануючай ролі падобнага роду рускіх адпаведнікаў, на галовы такіх беларускіх патрыятычных сілаў адразу з усіх бакоў, у тым ліку і ад афіцыйных уладаў, сыплюцца беспадстаўныя абвінавачванні ў злосным падрыве векавечнай дружбы паміж беларускім і рускім народамі, a адсюль — у прычыненні вялікай шкоды славянскаму адзінству. Каб не трапіць пад такія суровыя абвінавачванні, многія беларускія інтэлігенты зза сваёй прыроднай сціпласці і нерашучасці лічаць за лепшае ў падобнай сітуацыі маўчаць і з болем ці без яго сузіраць, як канае, адыходзіць у беларускамоўнай немаце ў нябыт адзін з самых старажытных, з багатай гісторыяй і адметнай — у далёкім і блізкім мінулым — культурай славянскі народ. Паводзіны такой часткі інтэлігенцыі, вядома, можна зразумець, але іх ніяк нельга апраўдаць. Дзеля выратавання беларускага народа ад культурнамоўнай асіміляцыі — няхай сабе і ў форме русіфікацыі, якую нашая дзяржава памылкова лічыць за заканамерную, прагрэсіўную з’яву, — трэба ўсё ж ісці і на рызыку, каб толькі не быць праклятымі новымі пакаленнямі людзей беларускай зямлі, якія,
70
упэўнены, захочуць быць на ёй сапраўднымі гасііадарамі з адметнай культурай і мовай, а не нейкай бесхрыбетнай істотай, этнічнай бессістэмнай масай.
Апошнімі гадамі, калі дзяржаўныя дзеячы і адданая ім частка інтэлігенцыі так мэтанакіравана, заўзята праводзяць курс на палітычнае аб’яднанне з Расіяй, у нас афіцыйна не прынята публічна гаварыць пра колішнюю і сучасную кулыурнамоўную русіфікацыю беларусаў, пра існаванне ў мінулым ва ўзаемадачыненнях гэтых двух славянскіх народаў чагосьці адмоўнага. А праўды ж не трэба баяцца, як гэта рабіў вядомы дзяржаўны дзеяч, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР Аляксандр Чарвякоў (1920—1937 гг.), пішучы, што ў дарэвалюцыйны перыяд «усё тое, што так ці іначай гаварыла аб былой гісторыі Беларусі, што так ці іначай магло напамінаць, што Беларусь не ёсць Расія — усё гэта нішчылася, праследвалася, выпальвалася агнём ды жалезам». 3 гэтых праўдзівых слоў добра зразумела, як цяжка было беларусам за царскай Расіяй захоўваць сваю этнакультурную самабытнасць, заставацца самімі сабой. Яшчэ цяжэй спраўляцца ім з гэтымі праблемамі сёння, бо іх стварае ўласная дзяржава. Яна з’яўляецца асноўным віноўнікам далейшага паглыблення культурнамоўнай асіміляцыі карэннага насельніцтва, што непазбежна вядзе да яго этнічнага распаду, ставіць пад рэальную пагрозу беларускую прысутнасць у славянскім свеце.
Неадпаведнасць сучаснай дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры нацыянальнаму інтарэсу Беларусі не можа заставацца паза ўвагай прагрэсіўных колаў славянскай супольнасці, міжнародных арганізацый. Апошнія справядліва б’юць у званы, калі з прычыны ўплыву народаў з багатай культурай вымірае суседняе ім невялікае па колькасці племя. Беларусы не належаць да такога этнічнага статусу. Яны — народ з багатымі нацыянальнагістарычнымі традыцыямі, арыгінальнай, самабытнай культурай і мовай. Страціць усё гэта азначала б прычыніць вялікую шкоду культурнай разнастайнасці і славянскай супольнасці, і ўсяго цывілізаванага свету, таму выратаванне беларусаў ад русіфікацыі, якую праводзіць і іх жа ўласная дзяржава, не павінна разглядацца як толькі прыватная справа гэтага народа. Ёсць прамы сэнс палітыкам, прадстаўнікам самых элітарных колаў славянскай супольнасці ўвесці ў практыку рэгулярнае абмеркаванне праблемы захавання этнакультурнай самабытнасці ў сваіх краінах і пры патрэбе сумеснымі сіламі выпрацоўваць шляхі па прадухіленні яе дэфармацыі ва ўмовах паглыблення ў свеце працэсаў глабалізацыі. Першай славянскай краінай, якая заслугоўвае стаць прадметам такога абмеркавання, несумненна, з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, Прычына такой незвычайнай увагі да яе — самая высокая з усіх славянскіх краін ступень культурнамоўнай асіміляцыі ты'гульнага народа.
71
Навуковапапулярнае выданне
Лыч ЛеанідМіхайлавіч
Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Рэдактар Л. Лыч Вёрстка Л. Ваўчок Карэктар Н. Баярын
Падпісана да друку 17.03.2006 г. Фармат 84x108 VJ2. Друк на рызографе.
Папера афсетная. Гарнітура Times. Ум. друк. 3,78 арк.
Ул.выд. 4,91 арк. Наклад 100 ас.