Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
Невыкананне названага патрабавання ніколькі не зніжае выключнай ролі першай такога высокага рангу ўсеславянскай сустрэчы. Яна дапамагла больш глыбока зразумець праблемы, з якімі даводзілася сутыкацца гэтай этнічнай супольнасці народаў. Самай актуальнай з тых праблем з’яўлялася вызваленне славян зпад панавання чужых палітычных рэжымаў і стварэнне сваіх уласных дзяржаў, бо разумелі, што толькі ў такіх умовах можна стаць на шырокі, магістральны шлях эканамічнага, сацыяльнага і духоўнага прагрэсу, унікнуць кулыурнамоўнай асіміляцыі. На той жа час з усіх славянскіх народаў толькі рускі меў магутную, пасапраўднаму незалежную дзяржаву — Расійскую імперыю. Абсалютная ж бальшыня іх пакутавала пад жорсткім нацыянальным уціскам Турціі, Прусіі, Аўстрыі, а таксама царскай Расіі.
54
Перанесці на сваю глебу штосьці карыснае з таго Першага ўсеславянскага з’езда беларусам ніяк не выпадала, бо вельмі павольна аднаўляліся іх сілы пасля задушэння паўстання 1830—1831 гг. Афіцыйныя ідэолагі, праваслаўнае духавенства ўсё рабілі, каб не дапусціць фармавання ў беларусаў погляду на сябе як на самабытны народ, адрозны ад рускага. Пры такім прыгнечаным нацыянальным становішчы ў іх не мелася ніякіх шанцаў трапіць і на першы, і на наступныя ўсеславянскія з’езды. Калі на іх у той ці іншай форме і ўздымалася беларускае пытанне, дык толькі па ініцыятыве кагосьці, а не нашых суродзічаў. А ўздымаць такое пытанне даводзілася, бо, нягледзячы на жорсткую расправу царскіх катаў з удзельнікамі паўстання 1863—1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскаіа, нацыянальнавызваленчы рух беларусаў канчаткова не замёр, і на рубяжы XIX—XX стагоддзяў яны зноў на поўны голас загаварылі пра свае правы. I, што вельмі важна: да руху пачала актыўна далучацца моладзь — будучае кожнай нацыі.
Выдатна разумеючы ролю моладзі ў нацыянальнакультурным адраджэнні, і асабліва яе найбольш адукаванай часткі, прагрэсіўныя колы славянскай супольнасці паставілі перад сабой мэту правесці з’езд студэнтаў славянскіх краін. Адбыўся ён у Празе ў чэрвені 1908 г. У беларускую секцыю ўваходзіла 6 чалавек, а кіравалі ёю А. Уласаў і М. Федароўскі. Удзельнікі гэтага формуму славянскай студэнцкай моладзі аднадушна падтрымалі ініцыятыву беларусаў, выкладзеную у наступных чатырох пунктах: «1) каб усеагульнае навучанне на Беларусі вялося на родной мове народа; 2) каб у сярэдніх навучальных установах было ўведзена вывучэнне беларускай мовы і гісторыі Беларусі; 3) каб у Вільні (на той час яна выконвала ролю галоўнага асяродку беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэння. —Л.Л.) быў адкрыты беларускі (г. зн. беларускамоўны. —Л. Л.) універсітэт; 4) а пакуль, каб у іншых універсітэтах (Расіі. —Л. Л.) былі адкрыты кафедры гісторыі і этнаграфіі для падрыхтоўкі настаўнікаўбеларусаў». Царскія, а пазней — і савецкія ўлады не прыслухаліся да разумнага голасу студэнтаўславянаў. 3 горыччу даводзіцца канстатаваць, што і пасёння, ужо ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь, не забяспечана ўсеагульнае навучанне дзяцей яе карэннага насельніцтва на роднай мове, адсутнічае універсітэт на нацыянальнай мове выкладання.
Пасля правядзення ў 1910 г. Трэцяга ўсеславянскага з’езда ў Сафіі 36 гадоў не ладзіліся такія форумы. Прычыны зразумелыя: абвастрэнне палітычнай сітуацыі ў Еўропе, развязаная фашысцкай Германіяй Другая сусветная вайна. Затое, як завершылася гэтая самая крывавая ў гісторыі бойка, славяне ў наступным жа годзе наладзілі ў Белградзе досыць прадстаўнічы кангрэс. На яго прыбылі пасланцы ад усіх славянскіх краін Еўропы, а таксама прадстаўнікі гэтай супольнасці з ЗША, Канады, Паўднёвай Амерыкі, Новай Зеландыі і інш.
Сярод удзельнікаў гэтага Усеславянскага кангрэса быў і добра вядомы на Беларусі дзяржаўны і партыйны дзеяч Платон Саевіч, які ў наступным годзе стане міністрам адукацыі. Гэтая паездка вельмі дора
55
га каштавала яму: беспадстаўна абвінавацілі ў варожых кантактах у час працы кангрэса з эмігрантам А. Лосем і асудзілі да 25 гадоў папраўчапрацоўных лагераў.
Пакідаючы гасцінны Белград, мала хто з удзельнікаў кангрэса мог падумаць, што наступны ІІяты ўсеславянскі з’езд (названы нечарговым) адбудзецца (праводзіўся ў Маскве) ажно ў студзені 1992 г. Кіраўнікі славянскіх краін, будучы ўсе пасляваенныя гады з галавой занятыя выкананнем планаў сацыялістычнага будаўніцтва, менш за ўсё думалі, а што ж адбываецца ў нацыянальнакультурным жыцці гэтай этнічнай супольнасці народаў. А адбывалася тое, што не павінна было мець месца: ва ўсіх поліэтнічных славянскіх краінах нечувана небяспечны характар набыла культурнамоўная асіміляцыя. Абмінала яна толькі галоўныя нацыі поліэтнічных краін. У самым жаласным стане ў СССР апынуліся беларускі і ўкраінскі народы. Таму іх нацыянальна свядомыя колы ўспрынялі распад СССР як адзіны магчымы надзейны паратунак ад рускай культурнамоўнай асіміляцыі. Распад СССР выклікаў падобныя працэсы і ў іншых поліэтнічных славянскіх краінах. У такой сітуацыі нельга было не пайсці на скліканне Пятага ўсеславянскага з’езда, каб прадухіліць узнікненне непажаданых з’яў ва ўзаемадачыненнях славян.
Распад славянскіх поліэтнічных краін і ўтварэнне незалежных нацыянальных дзяржаў, зразумела, парадзіла для іх нямала складаных праблем унутранага і вонкавага характару. Дзеля іх паспяховага развязвання нельга было не выкарыстоўваць і практыкі ўсеславянскіх форумаў. На гэты раз ужо чарговы Шосты сусветны кангрэс славян адбыўся без вялікага часавага разрыву. Месцам іх сустрэчы ў снежні 1997 г. стала сталіца Рэспублікі Беларусь — Мінск. Многія ўдзельнікі кангрэса прыйшлі ў сапраўдны жах ад велізарнай ступені дэфармацыі нацыянальнакультурнага жыцця беларусаў і засталіся вельмі расчараванымі, паколькі не пачулі ад кіраўнікоў краіны, што яны збіраюцца рабіць у бліжэйшы час па выратаванні свайго тытульнага народа ад этнічнай дэградацыі. А не пачулі таму, што самі гэтыя кіраўнікі, будучы моцна зрусіфікаванымі, іншага жыцця ні для сябе, ні для свайго народа не ўяўлялі, як, без аглядкі назад, ісці далей па добра ўезджаным шляху рускай культурнамоўнай асіміляцыі.
He праяўляючы належных клопатаў да карэнных нацыянальных інтарэсаў уласнага народа, дзяржаўныя дзеячы Беларусі, аднак, не супраць заняць вядучыя пазіцыі па ўладкаванні нялёгкага жыцця славянскай этнічнай супольнасці, хаця для гэтага перш за ўсё неабходна належным чынам упарадкаваць яго ў сваёй краіне, бо як жа тады стаць узорам для астатніх. Беларусі з яе страшэнна размытым нацыянальным патэнцыялам духоўнага жыцця ой як далёка нават да самай мінімальнай дасканаласці.
На шчасце, дзяржаўныя і культурныя дзеячы славянскіх краін высока цанілі і цэняць нацыянальнадухоўную спецыфіку кожнай з іх, што, думаецца, рана ці позна стане непахісным правілам і для Беларусі. Калі
56
б на гэтае лёсавызначальнае пытанне нашыя братыславяне глядзелі інакш, не далі б навуковай канферэнцыі, што праходзіла 23 мая 1998 г. у Яраслаўлі, такую назву: «Славянскі свет: супольнасць і разнастайнасць» (падкрэслена мною. — Л. Л.}. Апошнюю, як вядома, складаюць нацыянальная культура і родная мова кожнага з славянскіх народаў. Абсалютная бальшыня беларусаў, якая з прычыны чатырохсотгадовай антынацыянальнай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры і мовы на іх тэрыторыі моцна адарвалася ад сваіх родных і прымкнула да іншых духоўных каштоўнасцяў практычна не ў стане хоць штосьці зрабіць для ўзбагачэння славянскай разнастайнасці. Між іншым, з прамовай на гэтай канферэнцыі выступіў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назваўшы беларускую культуру «састаўной часткай славянскай, сусветнай і агульначалавечай культуры». Паколькі, мяркую, гэта не проста лозунгавыя словы, дык нарэшце ж трэба ўсяляк развіваць, умацоўваць нацыянальны патэнцыял беларускай культуры, асяродкам якога ў першую чаргу можа быць не якаянебудзь, а толькі беларуская мова. Калі мы заменім яе рускай ці якімінебудзь іншымі мовамі, дык на сваёй зямлі будзем ствараць і адпаведныя ім кулыуры. Усе песні, што з’явіліся і з'яўляюцца ў велізарнай колькасці ў нас на рускамоўныя тэксты, не могуць успрымацца як беларускі нацыянальны мелас. Тое ж можна сказаць і пра рускамоўную літаратуру Беларусі.
А як многа разумнага сэнсу закладзена ў наступныя словы беларускага прэзідэнта: «Мы павінны бачыць нашыя народы, наіпу будучыню ў аспекце адзінства і шматстайнасці, бо наша супольнасць не азначае тоеснасці.
Менавіта ўнутраная шматстайнасць робіць нас жыццястойкімі, здольнымі да развіцця і дазволіць нашай цывілізацыі дасягнуць, што называецца, «квітнеючай складанасці». У якасці найважнейшых задач, што належыць вырашыць у гэтым плане, А. Лукашэнка вызначыў «захаваць нашую духоўнасць, лад жыцця, культуру, традыцыі»36. Усё гэта, зразумела, не стане жаданай рэальнасцю, калі ў нашай духоўнай сферы паранейшаму на сірочым становішчы будзе знаходзіцца беларуская мова, калі як след не падмацуем сваім прыродным матэрыялам дэградзіраваны нацыянальны грунт культуры карэннага насельніцтва краіны.
Як ніколі старанна рыхтавалася афіцыйная Беларусь да ўдзелу ў запланаваным на 2—5 чэрвеня 1998 г. у Празе Сёмым усеславянскім з’ездзе. Праводзіўся ён з нагоды 150годдзя Першага ўсеславянскага з’езда, які таксама ладзіўся ў гэтым горадзе. Зыходзячы са шматгадовай практыкі правядзення славянскімі краінамі такіх буйнамаштабных мерапрыемстваў, выключным правам удзелу ў іх не можа карыстацца толькі частка грамадства якойнебудзь адной арыентацыі, скажам, афіцыйнай, інакш не будуць улічаны яго інтарэсы ў цэлым. Уладныя структуры нашай краіны яшчэ задоўта да адкрыцця з’езда ўсяляк ігнаравалі такое законнае патрабаванне. У выніку прадстаўнікі той часткі паліты
36 Славянскнй набат. 1998. 4—10 нюня.
57
каў і інтэлігенцыі, што актыўна выступалі за дзяржаўны суверэнітэт, захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры, не змаглі трапіць на пасяджэнне Міжнароднага аргкамітэта па падрыхтоўцы Сёмага ўсеславянскага з’езда. 3 гэтай нагоды на працягу 21—22 лютага 1998 г. у Празе знаходзіліся толькі асобы ад улады: два дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Драко і Сяргей Касцян, журналістка афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі Ніна Чайка.
Пакрыўджаным дэмакратычным сілам нічога не заставалася, як толькі спадзявацца, іпто такой несправядлівасці не дапусцяць пры камплектаванні складу каманды на сам з’езд у Празе. Сюды з’ехаліся прадстаўнікі 16 славянскіх народаў з 12 славянскіх краін свету. Усяго ж на гэты форум прыбыло каля 500 чалавек. 3 Беларусі гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Сяргей Касцян (узначальваў дэлегацыю), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Мікалай Яроменка, дэпутаты Валерый Драко і Мікалай Валжанкоў, намеснік загадчыка аддзела Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Уладзімір Белазор, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Генадзь Пашкоў, галоўны рэдактар газеты «Знамя юностн» Ігар Гуткоўскі, радыёжурналістка Ніна Чайка. Карацей кажучы, асобы, якія належалі і працавалі на дзяржаўную ўладу. Мне ні разу не даводзілася раней пачуць ці прачытаць, каб хтонебудзь з іх выказаў свой боль за трагічны стан беларускай мовы, страшэнную дэградацыю нацыянальных асноў духоўнага жыцця нашага краю, таму зразумела, чаму ніхто з іх не збіраўся і не выступіў з такімі пытаннямі на з’ездзе, каб пра гэта расказаць яго ўдзельнікам, папрасіць парады, а мо і дапамогі па выратаванні ад франтальнай асіміляцыі аднаго з самых старажытных славянскіх народаў з яго адметнай гісторыяй і самабытнай кулыурай.