Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
Было б вялікай памылкай усе негатыўныя з’явы са станам этнакультурнага жыцця беларускага народа тлумачыць толькі адпаведнай палітыкай дзяржаўных органаў, адсутнасцю ў яго неабходнай рашучасці пастаяць за свае нацыянальныя правы. Пагібельную ролю тут адыграла і адыгрывае выкліканая галоўным чынам працяглай палітыкай русіфікацыі блізкасць беларускай і рускай культур і моваў, якая асабліва рэльефна стала вызначацца з другой паловы XX стагоддзя. Сусветны
26 Каутскнй Карл. Нацнональные проблемы. Пг., 1918. С. 39.
36
вопыт шматкроць пацвердзіў, што асіміляцыя хутчэй адбываецца акурат у асяроддзі тых народаў, якія маюць шмат чаго агульнага і блізкага ў сваёй культуры, побыце і мове. Тут у беларусаў, а таксама ва ўкраінцаў, куды больш агульнага і блізкага з рускімі, чым у якіхнебудзь іншых народаў па постсавецкай прасторы. Адсюль вынікае, як важна і цалкам гістарычна апраўдана мець кожнаму блізкароднаснаму славянскаму народу ўласную дзяржаву, але толькі такую, якая можа пастаяць за яго нацыянальныя інтарэсы, забяспечыць яго кулыурнамоўнае развіццё на сваім карнявішчы. Тады нішто не будзе пагражаць збядненнем, размываннем этнакультурнай разнастайнасці славянскай супольнасці. Сёння такая пагроза рэальна існуе з прычыны моцнай эрозіі прыроднага духоўнага патэнцыялу беларускага народа. Славянскае і’рамадства не павінна пакінуць яго самнасам са сваёй бядой.
Славянскімі народамі назапашаны найбагацейшы вопыт самаахвярнага змагання за нацыянальную, дзяржаўную назалежнасць, за захаванне сваёй этнакультурнай адметнасці ў самых неспрыяльных умовах. Гэты вопыт павінен стаць настольнай кнігай для тых беларускіх палітыкаў, грамадскакультурных дзеячоў, якія не жадаюць, каб іх народ з прычыны стратнай нацыянальнай палітыкі стаў безабароннай ахвярай нацыянальнамоўнай асіміляцыі і бясследна растварыўся ў славянскай этнічнай сугюльнасці. Беларусы заўжды ганарыліся і ганарацца прыналежнасцю да яе. 3 гістарычнай жа практыкі вядома, што здаралася і такое, калі некаторыя славянскія народы па злой волі ўласных палітыкаў ішлі ўразрэз з інтарэсамі сваёй агульнай этнічнай супольнасці, як след не ганарыліся прыналежнасцю да яе. Быў час, што асаблівай цягай да апошняй не вызначаліся і пэўныя колы нашых заходніх суседзяў палякаў. Папулярны ў Польшчы ў міжваенныя гады генерал Люцыян Жалігоўскі ў адной з сваіх публікацый 1939 г. на славянскую тэму пісаў, што польская інтэлігенцыя часта нават саромеецца прызнацца ў сваёй славянскасці, што ў гэтай краіне вельмі мала ведаюць пра самую славянскую ідэю. Беларусы ж заўжды даражылі і будуць даражыць гэтай святой ідэяй. Дзеля прынясення ёй як мага больш карысці ад іх запатрабуецца шмат намаганняў па пераадоленні цяжкіх наступстваў культурнамоўнай асіміляцыі, пераводзе духоўнага жыцця на ўласныя прыродныя асновы, бо толькі такім шляхам можна ўносіць уклад у забеспячэнне разнастайнасці, узбагачэнне культурнага патэнцыялу славянскага свету. Стварэннем рускамоўных каштоўнасцяў, што апошнімі гадамі такім модным стала для пераважнай бальшыні творчай інтэлігенцыі Беларусі зза невалодання родным словам карэнных жыхароў, яна ніколі не выканае гэтай высокароднай місіі і будзе толькі плесціся ў фарватары рускай культуры, напоўніцу зведае ўвесь «смак» русіфікацыі.
37
7. ІСЦІ НА ВЫВУЧКУ ДА ЧЭХАЎ
3 выкладзеных вышэй матэрыялаў кожны ўважлівы чытач без асаблівай цяжкасці можа зрабіць для сябе выснову, што ніводнаму з славянскіх народаў не давалася так цяжка захаванне сваёй этнакультурнай самабытнасці, як беларусам. 3 гэтай бядою яны сутыкнуліся, яшчэ знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай. Такое ж, толькі ў большай ступені, напаткала іх, калі супроць уласнай волі апынуліся пад скіпетрам расійскага імператара. Становішча як у першым, так і другім выпадках абцяжарвалася блізкасцю беларускай культуры да польскай і рускай, што, як сведчыць сусветны вопыт, вельмі моцна ўплывае на паглыбленне асіміляцыйных працэсаў. У гэтым плане славяне пад прыгнётам Асманскай імперыі, Прусіі ці Аўстрыі куды лепш былі адгароджаны ад культурнамоўнай асіміляцыі, чым беларусы, жывучы з палякамі ў Рэчы Паспалітай і з рускімі — у царскай імперыі. У гэтых варунках страты маглі б быць не такімі адчувальнымі, калі б актыўнымі носьбітамі культурнамоўных традыцый беларускага народа з’яўляліся яго самыя заможныя і адукаваныя станы. На вялікі жаль, тады, як і сёння, гэтыя ўплывовыя пласты беларускага грамадства болып цягнуліся да чужых культур, чым да ўласнай. Адсюль і страшэнная дэнацыяналізацыя духоўнага жыцця беларускага народа.
Неадпаведнасць культурнай арыентацыі заможных і адукаваных станаў таго ці іншага грамадства нацыянальнаму інтарэсу — гэта цяжкавылечная хвароба не толькі беларусаў. На яе пакутавалі і пакутуюць таксама многія іншыя народы, толькі не ў такіх маштабах, як беларусы. I ў чэхаў, напрыклад, заможныя станы насельніцтва таксама аказваліся вельмі ахвочымі да чужой нямецкай культуры і мовы, без асаблівых ваганняў здраджвалі сваім духоўным каштоўнасцям і таму станавіліся лёгкай здабычай асімілятарскай палітыкі. Пра такія станы наступным чынам выказаўся ў студзені 1842 г. польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч у адной з сваіх парыжскіх лекцый па славянскай літаратуры: «Чэшская арыстакратыя зза нянавісці да гусітаў, якія адначасова выступілі і супраць каталіцкай царквы, і супраць прывілеяў дваранства, анямечылася, запазычыла нямецкія норавы і звычаі і захавала толькі свае прозвішчы як адзінае сведчанне славянскага паходжання. Буржуазія (чэшская — Л. Л. ) брала прыклад з дваранства; яна пайшла яшчэ далей у нянавісці да ўсяго славянскага, адмовіўшыся нават ад сваіх прозвішчаў; чэшскія гарады запаланілі немцы. Знішчэнне кніг і помнікаў працягвалася... Толькі народ захаваў свае нацыянальныя рысы, мову і традыцыі. Цалкам адгароджаны ад дваранства народ, які ненавідзела і адштурхоўвала буржуазія, захаваў маральную чысціню, прастату, мяккасць характару і любоў да працы»27.1 ўсё ж здрада чэшскай арыстакратыі і буржуазіі нацыянальным інтарэсам уласнага народа вельмі дорага каштавала яму. Калі раней, у эпоху сярэднявечча, чэхі, паводле мер
27 Мнцкевнч Адам. Собр. соч. в 5 томах. Т. 4. М., 1954. С. 320.
38
каванняў А. Міцкевіча, «ішлі на чале славянскай культуры», дык у 40я гады XIX ст. яны ўжо на цэлае стагоддзе адставалі ў сваім культурным развіцці.
Адставаць жа даводзілася таму, што чэхі вымушаны былі шмат часу і энергіі адцаваць не проста стварэнню духоўных каштоўнасцяў, як гэта робіцца ў нармальных варунках жыцця, а клопатам, як усцерагчы іх ад дэнацыяналізацыі. Датычыла гэта і такога важнага фактару культуры, як родная мова. Паколькі і ў сучаснай Беларусі ёсць шмат нявырашаных праблем у галіне моўнай палітыкі, думаецца, не лішнім будзе больш падрабязна спыніцца на тым, што ў той час у Чэхіі адбывалася з яе роднай мовай. Вось як стан апошняй характарызаваўся ў афіцыйных крыніцах: «Усе вышэйшыя чыноўніцкія месцы ва ўсіх ведамствах аддадзены немцам, і ад кожнага чыноўніка чэха патрабуюць ведання нямецкай мовы, тады як немец можа не ведаць ні слова пачэшску (...)». Існавала практыка здачы спецыяльнага экзамена па нямецкай мове пры паступленні на працу ў пэўныя ўстановы і на прадпрыемствы, і чэх з вышэйшай адукацыяй не атрымліваў у іх месца без грунтоўнага валодання нямецкай мовай, тады як немец атрымліваў яго і «пры самым нтзкім адукацыйным цэнзе».
Чэшскія нацыянальныя патрыёты энергічна і настойліва даводзілі свайму народу: «Калі б чэшскае грамадства на кожнае патрабаванне на нямецкай мове адказвала пачэшску, парадкі б змяніліся...» Абараніць свой народ ад анямечвання, меркавалі, можна «не інакш як самасвядомасцю: кожны чэх павінен лічыць сваім свяшчэнным абавязкам дамагацца як у гандлі, так і ва ўсіх дзяржаўных управах раўнапраўя чэшскай мовы (дараванага асноўн. закон. арт. 19, 1867 г.); калі ў зносінах афіцыйных, вусных або пісьмовых чэхі будуць карыстацца сваёй мовай, калі чэшскае грамадства будзе энергічна пратэставаць супроць кожнага парушэння раўнапраўнасці, калі на дзяржаўных будынках чэхі не будуць трываць нямецкіх надпісаў на першым месцы, калі яны энергічна выступяць супроць заняццяў чыноўніцкіх месцаў у чэшскіх краях немцамі, — тады яны будуць рабіць тое, чаму яны навучыліся ад немцаў у апошніх баях.
(...) Калі дапусціць парушэнні раўнапраўя мовы ў малым, дык не заўважана будзе парушэнне яе ў вялікім»28.
Нам не шкодзіла б павучыцца ад чэхаў і таму, як яны схілялі на свой бок іншапляменныя народы, што жылі на іх тэрыторыі, але трымаліся пранямецкай арыентацыі і ўсяляк садзейнічалі германізацыі карэннага насельніцтва Чэхіі. Намаганняў давялося прыкласці нямала, каб гэтая арыентацыя на ўсе сто восемдзесят градусаў змяніла свой накірунак. I яна мянялася да лепшага. 3 цягам часу шчырыя прыхільнікі чэшскай ідэі з’явіліся і сярод многіх яўрэяў, асабліва пасля таго, як «у 1893 г. быў заснаваны «Народны саюз чэшскажыдоўскі». Ствараўся ж ён «дзе
28 Е. деВнтте. Действнтельность. Вып. 11й. Онемеченне. Борьба народностей. Моравня. Почаев. 1911. С. 89—91.
39
ля ўзмацнення чэшскай самасвядомасці сярод чэшскіх жыдоў, дзеля ўхілення перашкодаў, якія ставяцца (немцамі. — Л. Л.) на шляху да ўзаемнага пагаднення; садзейнічаць таму, каб дзеці жыдоў навучаліся і выхоўваліся ў чэшскіх (а не ў нямецкіх. —Л.Л.) школах; садзейнічаць таму, каб жыдоўскае набажэнства, калі не здзяйсняецца на яўрэйскай мове, здзяйснялася на чэшскай; падтрымліваць матэрыяльна чэшскіх кандыдатаў у рабіны, садзейнічаць заснаванню рабінскай семінарыі з выкладаннем чэшскай мовы». 3 усіх сяброў «Народнага саюза чэшскажыдоўскага» самую прыхільную пазіцыю да чэхаў займаў нехта Остэррайх. На першым агульным сходзе гэтага саюза 7 ліпеня 1895 г. ён заявіў: «Мы гаворым, што складаем частку чэшскага народа; але тыя жыды, якія ворагі чэшскага народа, ворагі і нашы, і мы як частка чэшскага народа павінны стаць супроць тых жыдоў»29.
На бок чэшскага Адраджэння рашуча стаў яўрэйскі перыядычны друк. У 1894 г. у сваім праграмным артыкуле адна з яўрэйскіх газет Чэхіі пісала: «Хочам працаваць з мэтаю, каб кожны чэшскі жыд стаў шчырым чэхам, каб адчуваў, думаў, гаварыў, дзейнічаў, як усялякі іншы верны чэх; каб усе чэшскія жыды шчыра далучыліся да ўсіх народных чэшскіх ідэалаў і ў згодзе з іншымі чэхамі бралі ўдзел у дамашняй працы — асветніцкай, эканамічнай і палітычнай». Вядома таксама, што ў час выбараў у 1896 г. «Народны саюз чэшскажыдоўскі» выдаў у Празе «Зварот да мараўскіх жыдоў, у якім папярэджваў не ісці супроць славян»30.