• Газеты, часопісы і г.д.
  • Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце  Леанід Лыч

    Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце

    Леанід Лыч

    Мінск 2006
    53.57 МБ
    5 Ратч Васмлнй. Сведення о польском мятеже 1863 года в СевероЗападной Росснн. Т. 1. Внльна. 1867. С. 46.
    14
    дзейнічае злосці, як меры процілеглыя. Мове польскай у навучальных установах Царства патрэбна вучыць нароўні з рускай»6.
    Беларусы маглі толькі пазайздросціць іюльскаму народу, чытаючы такія радкі, бо ў абарону іх роднай мовы не выступаў ні адзін з буйных рускіх вучоных. Сказанае датычыць і саміх славянафілаў з ліку перадавой рускай інтэлігенцыі, хаця ўсе яны так палымяна зяўлялі пра сваё жаданне шчыра служыць інтарэсам славянскіх народаў. Беларусаў жа сярод іх яны не бачылі і бачыць не хацелі. Самы апантаны ў Расіі славянафіл, публіцыст, грамадскі дзеяч Іван Аксакаў даў такі наказ маладым людзям, якіх з цэнтральных губерняў пасылалі на Беларусь неўзабаве пасля задушэння паўстання 1863—1864 гт.: «Няхай жа сумленная адукаваная моладзь, скончыўшы навуку ва універсітэце, накіруецца ў Заходні край з сваімі свежымі, бадзёрымі сіламі і з’явіцца там місіянерамі рускай народнасці». I такіх прышлых місіянераў заўжды хапала ў нашым краі. Можна назваць толькі адзінкі з прысланых сюды з Расіі людзей, якія жадалі бачыць у беларусах самабытны народ і садзейнічалі ім у такім самасцвярджэнні. Затое якая процьма закінутых да нас расійскіх чыноўнікаў ганьбіла нашую культуру, асабліва мову, справядліва бачачы ў ёй галоўны чыннік адрознення беларускага народа ад рускага. Вось якую характарыстыку тагачаснай сітуацыі даў наш таленавіты вучоныпрыродазнавец Дыбоўскі (1833—1930): «Усе расійскія ўрадаўцы пагарджаюць беларускай мовай... Цяперашнія чыноўнікі і духавенства, прысланыя зпад цёмнай зоркі, уважаюць за абразу ўласнай годнасці вучыцца размаўляць пабеларуску». Ім удалося пераканаць вельмі многіх беларусаў, з прычыны іх слабай дасведчанасці ў нацыянальнай гісторыі і кулыуры, што нібыта іх мова грубая, не можа быць сродкам дакладнага выкладання навуковых паняццяў, напісання мастацкіх твораў, навучання ў школах, вядзення набажэнства ў хрысціянскіх храмах, таму духоўны прагрэс беларускага народа, маўляў, цалкам залежыць ад яго пераходу на рускія культурнамоўныя стандарты. Многія збітыя з панталыку паверылі гэтым выдумкам і не дужа супраціўляліся тонка прадуманай дзяржаўнай палітыцы русіфікацыі, таму вельмі цяжка бьхло нацыянальна скіраванай інтэлігенцыі змагацца з ёю. Але яна ўсё ж не сядзела склаўшы рукі. Такую інтэлігенцыю моцна непакоіла безупынная дыскрымінацыя іх роднай культуры і мовы, што непазбежна вяло да разбурэння самога этнакультурнага арганізма карэннага насельніцтва гэтага нацыянальнага рэгіёна імперскай Расіі, якая, на добры лад, усяляк павінна была б шанаваць усе свае славянскія народы, не выключаючы і беларусаў. Такога тут ніколі не назіралася. Блізкароднасны па культуры і мове да беларусаў рускі дзяржаўны народ не вызначаўся да іх сваёй пашанай, што толькі пагаршала ўзаемадачыненні паміж імі. He дарэмна прынята лічыць: тое, што можна дараваць чужому, таго нельга выбачыць свайму. He ўяўляецца, да прыкладу,
    6 Цытавана па кн.: Драгоманов М. П. Полнтвческне сочннення. Т. 1. М., 1908. С. 183.
    15
    складаным зразумець немцаў, калі яны ў свой час рабілі ўсё, каб пераўтварыць славянаў у гной для ўласнай нацыі. Але калі такое чынілі палітыкі ў аснове сваёй славянскай дзяржавы з блізкім ёй па культуры і мове народам — такое вельмі цяжка зразумець і зусім нельга апраўдаць. Працяілая па часе, жорсткая па метадах правядзення культурнамоўная асіміляцыя беларускага народа моцна затармазіла яго духоўнае развіццё. He будзем забывацца, што быў час, калі і чэхі, якія, паводле праўдзівых сцвярджэнняў польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча, «ішлі на чале славянскай культуры», дзесьці ўжо ў першай палове XIX ст. пад негатыўным уздзеяннем дзяржаўнай палітыкі анямечвання на цэлае стагоддзе адсталі ад славянскіх народаў і не ўдзельнічалі ў адраджэнні7. Гэтае ж самае можна сказаць пра ўсё XIX стагоддзе для беларусаў, толькі ў адрозненне ад чэхаў яны адсталі ў сваім культурным развіцці не з прычыны анямечвання, а русіфікацыі, якую праводзілі дзяржаўныя ўлады, інтэлігенцыя і праваслаўнае духавенства краіны з прэтэнзіяй на вядучую ролю ў славянскім свеце.
    Іншым словам, як парадокс, нельга назваць такую з’яву ў палітыцы царскай Расіі да беларускага народа, якому тут куды горш жылося, чым, скажам, палякам і ўкраінцам пад уладай Аўстрыі, хаця яны нічога агульнага не мелі ў кулыуры з яе асноўным тытульным насельніцтвам. Аднак гэтыя два народы карысталіся даволі прыстойным статусам нацыянальнакультурнай аўтаноміі (мелі не толькі пачатковыя, але і сярэднія, вышэйшыя навучальныя ўстановы, шырокаразгалінаваны друк на роднай мове). Беларусам жа пад крылом славянскай Расіі нават і ў сне не бачылася такога. Выходзіць, пад час трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь трапіла не да той імперыі.
    Супярэчная карэнным інтарэсам беларускага народа нацыянальная палітыка славянскіх дзяржаў спачатку Рэчы Паспалітай, а затым Расійскай імперыі рана ці позна павінна была паставіць пад пытанне магчымасць яго далейшага існавання як самабытнага этнасу. Многія палітыкі і адданыя ім навукоўцы адмаўлялі за беларусамі пэўную славянскую адметнасць за часамі Рэчы Паспалітай. Калі такую адметнасць разглядаць у рамках заможных і інтэлектуальных пластоў беларускага народа, дык у іх і сапраўды было вельмі мала чаго самабытнага, нацыянальнабеларускага. Г'этыя пласты практычна цалкам адышлі ад прыродных кулыурнамоўных традыцый карэннага насельніцтва нашага краю, успрыняўшы ўсё польскае. Самабытна беларускім было жыццё толькі простага вясковага люду, што зусім не бралася пад увагу палітыкамі і адукаванымі коламі грамадства Рэчы Паспалітай. 3 такімі поглядамі салідарызаваліся вярхі Расійскай імперыі, якія адразу пасля захопу амаль усіх беларускіх земляў у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай паспяшаліся назваць іх насельніцтва спрадвечна рускім, толькі моцна спольшчаным зза працяглага ўплыву на яго польскага ладу жыцця, каталіц
    7 Мнцкевнч Адам. Собр. соч. в 5 томах. Т. 4. М., 1954. С. 521.
    16
    кага касцёлу польскага ўзору. Так неспадзявана адна форма асіміляцыі беларусаў змянілася другой, у ролі архітэктараў якой і на гэты раз выступіў урад славянскай дзяржавы.
    У блізкім да апісанага вышэй становішчы знаходзілася ў складзе царскай імперыі паўднёваусходняя славянская суседка Беларусі Украіна. Калі з ліпеня 1864 г. у Кіеве вырашылі выдаваць рускамоўную літаратурную і палітычную газету «Кневляннн», у спецыяльна прысвечаным гэтай падзеі артыкуле ад рэдакцыі не раз прыводзіліся словы I. Аксакава датычна Украіны: «Край гэты — рускі, рускі, рускі!» У артыкуле дадзенае палажэнне прызнавалася не інакш, як аксіёма. Называючы Украіну краем рускім, рэдакцыя абяцала чытачам, што будзе на старонках сваёй газеты «праводзіць думку пра неабходнасць паступовага ўводу ў краі адміністрацыі ў рускім духу і з рускіх людзей». He ўтойвала рэдакцыя сваіх русіфікатарскіх поглядаў і на ролю народнай адукацыі на ўкраінскіх землях, пішучы, што яна павінна быць заснаванай «на пачатках праваслаўных і рускіх ... здзяйсняцца на рускай мове, людзьмі рускімі»8. Пра якуюнебудзь украінскую этнакультурную адметнасць, адрозненне ўкраінцаў ад рускіх у гэтым зусім не малым паводле памеру артыкуле не згадвалася ні слова.
    Дасягненню роўнасці славянскіх народаў ніяк не спрыяла нацыянальная палітыка буржуазнага Часовага ўрада, а пазней Савецкай улады, якіх, дарэчы, падтрымлівала абсалютная бальшыня вялікарускай інтэлігенцыі, асабліва ў пытаннях дзяржаўнага самавызначэння ўкраінскага і беларускага народаў. У выніку чаго некаторыя лідэры нацыянальных рухаў гэтых народаў сталі абвінавачваць у вялікадзяржаўным шавінізме рускі народ увогуле, што прычыняла вялікую шкоду агульнаславянскай справе. Сярод такіх лідэраў быў і беларускі і’рамадскапалітычны дзеяч Язэп Лёсік. Разглядаючы нацыянальнае пытанне ў паслярэвалюцыйнай Расіі, ён пісаў: «... пры сьвеці палітычнай волі, выявілася, што вялікарускі народ устаў перад намі, як новы валадар і гвалтоўнік. Зваліўшы самадзяржавіе, іон праз сваіх міністраўсоцыялістаў рашуча заявіў, што ні адкажацца ад свайго нацыянальнага панавання. Карыстаючы з народнае цемнаты, правадары маскоўскай дэмакратыі, згуртованыя ў рады работніцкіх, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, дзеля лягчэйшага ўтрымання свайго уладарства, абазвалі нацыянальны рух буржуазным і контррэвалюцыйным і сталі крывёю і залезам бараніць сваё панаванне. Тады была задушана Украіна, разагнаты першы Усебеларускі Зьезд і зьнішчаны ўсе цэнтральныя беларускія арганізацыі»’.
    Славянская дружба не вытрымала іспыту ў вельмі цяжкі час яе выпрабавання кайзераўскай акупацыяй у 1918 г. Паміж суседнімі Беларусі славянскімі народамі разгарнулася такая бойка за дзяльбу яе тэрыторыі, што Савет Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі вымуша
    8 Журнал Мннястерства народного просвеіцення. Часть СХХІІ. Отд. VI. 1864. С. 94.
    9 Вольная Беларусь. 1918. 3 сакавіка.
    17
    ны быў у спецыяльнай ноце ад 8 студзеня 1919 г. звярнуцца па дапамогу да дыпламатычных прадстаўнікоў зусім не славянскіх краін — ЗША, Англіі, Францыі і Італіі. У гэтай ноце за подпісам старшыні Савета Міністраў БНР і міністра замежных спраў Антона Луцкевіча паведамлялася наступнае: «...абапіраючыся на Брэсцкую дамову з Германіяй, Украінская Дзяржава захапіла 10 беларускіх паветаў Гродзенскай, Мінскай і Чарнігаўскай губерняў; затым, з уходам немцаў, Расійская Савецкая Рэспубліка акупавала ўсю Усходнюю Беларусь, а зараз Польскі Урад робіць крокі да захопу Заходняй часткі Беларусі: Віленскай і Гродзенскай губерняў, з безумоўна пануючым беларускім насельніцтвам, што ўстаноўлена як афіцыйнай статыстыкай, так і навуковымі даследаваннямі даваеннага часу, вольнымі ад усялякай тэндэнцыйнасці». У канцы ноты ўтрымлівалася просьба да пералічаных вышэй вялікіх дзяржаў «прыняць пад сваю абарону ад разарвання суседзямі тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі»10. Але да гэтай просьбы яны не прыслухаліся, і тэрыторыя Беларусі працягвала заставацца разменнай манетай для яе славянскіх суседзяў. Як вынікае, уласныя інтарэсы для іх былі куды вышэй за агульнаславянскія, і праводзілі іх у жыццё праз грубае парушэнне гістарычных традыцый, без уліку этнакультурных асаблівасцяў насельніцтва кожнай канкрэтнай мясцовасці. I як нейкае наканаванне лёсу ў становішчы пакрыўджанага ва ўсіх выпадках знаходзілася Беларусь. Суседзі вымушалі яе выступаць у ролі донара для пашырэння тэрыторыі іх дзяржаў.