Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
21
Будучы прасякнутай сучаснымі дэмакратычнымі ідэямі, інтэлігенцыя Беларусі пачынае ўсведамляць, што іх Радзіма толькі тады перастане быць яблыкам разладу і прынадным кавалкам для суседзяў, калі яна сама сваімі ўласнымі сіламі даб’ецца волі, сама ўладкуецца»13.
Такое ўладкаванне стала задачай нумар адзін для ўтворанай у 1903 г. Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У іірынятай у студзені 1906 г. у Мінску на другім з’ездзе БСГ праграме ўпершыню было сфармулявана патрабванне аб наданні Беларусі правоў аўтаноміі ў будучай Расійскай федэратыўнай дэмакратычнайрэспубліцы. Настаронках перыядычнага выдання БСГ «Наша ніва» (першы нумар выйшаў 23 лістапада 1906 г.) не раз пісалася пра неабходнасць скасавання абмежавальных законаў датычна беларускага народа, гарантавання яму права навучаць сваіх дзяцей на іх роднай мове. Газета «Наша ніва» «стала галоўнай трыбунай, ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальнакультурнага руху, усімі сваімі праявамі накіраванага супраць вялікадзяржаўнай палітыкі царызму, рэакцыйнай дзейнасці рускіх чарнасоценнаакцябрысцкіх і польскіх памешчыцкаклерыкальных партый і арганізацый, а таксама царквы і касцёла, якія імкнуліся асіміляваць беларускі народ, далучыўшы праваслаўную частку беларусаў да рускіх, a каталіцкую — да палякаў»14. Актыўных змагароў супроць гэтых адмоўных з’яў з кожным годам станавілася ўсё больш і больш. Ужо ніякія палітычныя сілы не маглі спыніць рух беларусаў за нацыянальнае адраджэнне, у якім адно з цэнтральных месцаў займалі пытанні мясцовай аўтаноміі. У асяроддзі ж найбольш прагрэсіўных удзельнікаў яго ўсё больш папулярнай станавілася ідэя поўнай дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. На сфармаванне такой ідэі станоўча паўплываў магутны рух народаў славянскай супольнасці за дасягненне ўласнай дзяржаўнасці. Але іншым разам у гэтым прагрэсіўным змаганні адсутнічала надзвычай патрэбнае ў такой няпростай сітуацыі разуменне славянамі адзін аднаго.
Шмат самых вострых супярэчнасцяў паміж славянскімі народамі Расіі выявіла Першая сусветная вайна. Адыход рускіх войскаў з этнічнай тэрыторыі Польшчы, многіх раёнаў Беларусі і Украіны спрыяў абуджэнню іх карэннага насельніцтва, і асабліва палякаў, да актыўнага нацыянальнадзяржаўнага жыцця. Праўда, у некаторых выпадках у палякаў яно з актыўнага перарастала ў агрэсіўнае і ўяўляла сур’ёзную пагрозу для тэрытарыяльнай цэласнасці беларусаў. Усё гэта трэба было ўлічваць ім, будуючы свае ўзаемадачыненні з заходнім суседам.
Паступова пад уплывам нацыянальнавызваленчых рухаў у Еўропе ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці ў яе самых разнастайных формах пачала станавіцца ўсё больш папулярнай нават і сярод шараговых беларусаў.
Паранейшаму ўвага актывістаў і ідэолагаў адраджэнскагаруху сканцэнтроўвалася пераважна на пытаннях культурнамоўнага развіцця.
13 Там же. С. 62.
14 ЭГБ. Т. 1. Мн., 1993. C.411.
22
Пэўныя пазітыўныя зрухі тут ужо выявіліся напярэдадні вайны з кайзераўскай Германіяй. Існавала пільная патрэба далей рухацца ў развязванні надзённых пытанняў нацыянальнага жыцця, у чым беларусы не мелі аніякай падтрымкі ні ад царскага рэжыму, ні ад Часовага ўраду Расіі. Прапаноўвалі не спяшацца, чакаць прыходу больш спрыяльных часоў дая вырашэння палітычнай будучыні беларускага народа, пра што неўзабаве давялося загаварыць нават за этнічнымі межамі нашага краю, паза самой Расіяй.
He будзе перабольшаннем назваць вялікай славянскай трагедыяй, што зза шавіністычнай нацыянальнай палітыкі дзяржаўных дзеячоў Расіі беларусы ў самыя адказныя моманты сваёй гісторыі вымушаны былі звяртацца па дапамогу не да яе тытульнага народа—рускіх, а да іншых, бо з імі, як гэта ні парадаксальна, удавалася лягчэй прыйсці да згоды. Непавага расійскіх уладаў да нацыянальных правоў беларусаў падштурхнула іх і да ўдзелу ў 1916 г. у Стакгольме ў канферэнцыі народаў Расіі. Місію паездкі ў гэты горад ад імя ўсёй Беларусі ўзяў на сябе створаны ў Вільні Беларускі Народны Камітэт (БНК). У яго палітычнай дэкларацыі ўсяму свету як гром сярод яснага неба прагучалі перад прысутнымі словы: «... беларускі народ жджэ вызваленьня зпад расейскай няволі». А ці ж нельга было гэтае пытанне пабратэрску, паславянску вырашыць самым паважаным і аўтарытэтным асобам гэтых двух блізкароднасных народаў!? Чаму адзін з іх павінен знаходзіцца на становішчы дзяржаўнага, а другі не мець аніякага права будаваць сваё жыццё паводле ўласных нацыянальнакультурных традыцый, навучаць у школах сваіх дзетак у матчынай мове, чуць роднае слова ў дзяржаўных установах, цэрквах і г. д.?
Як і трэба было чакаць, агрэсіўна настроеныя царскія ўлады не прыслухаліся да беларускага голаса на Стакгольмскай канферэнцыі народаў Расіі. Таму даводзілася чакаць новай нагоды, каб заявіць свету пра свой боль. Неўзабаве яна надарылася: у чэрвені 1916 г. у швейцарскім горадзе Лазане праходзіла III канферэнцыя народаў. I туды дапялі нашыя няўрымслівыя адраджэнцы. У сваім пісаным слязьмі ці крывёю «Мемарыяле прадстаўнікоў Беларусі на III канферэнцыі народаў» яны паведамілі народам свету наступнае: «Цяпер, дзякуючы III канферэнцыі народаў, мы маем магчымасьць першы раз за 120 гадоў заявіць цывілізаванаму сьвету аб поўнай нашай безпраўнасьці, ад якой мы пакутавалі ў Расійскай дзяржаве (падкрэслена мною. —Л. Л.). Мы просім у цывілізованых народаў спагады нам і падтрыманьня, каб прымусіць да пашаны нашых нацыянальных і культурных правоў. Мы можам урэшці спадзявацца, што які б ня быў канец вайны, народы Эўропы памогуць нам забяспечыць Беларусі ўсе палітычные і культурные правы, якія дадуць нашаму народу магчымасьць вольна разьвіваць свае інтэлектуальные, маральные і эканамічные сілы, і што гэтыя правы дадуць нам магчымасьць стацца гаспадарамі на нашай уласнай зямлі».
Якое гэта лагічнае, заканамернае жаданне для кожнага народа: «стацца гаспадарамі на... уласнай зямлі»? Колькі моцы патрачана лепшымі
23
сынамі і дочкамі беларускага народа дзеля пераўтварэння гэтага жадання ў рэальнасць?! Колькі людзей было бязлістасна пакарана толькі за тое, што яны хацелі стаць гаспадарамі ў сваім доме! У ім яшчэ і сёння не дужа ўтульна адчуваецца шчырым беларусам. У развязванні пытанняў палітычнадзяржаўнага, культурнамоўнага жыцця яны на некалькі парадкаў саступаюць усім славянскім народам.
Многіх беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў непакоіла, што іх справядлівыя дамаганні вырваць ад Часовага ўрада Расіі права на абласную аўтаномію не знаходзілі належнай падтрымкі ў палякаў, а не дык і проста ігнараваліся імі. А тлумачылася гэта тым, што за кошт беларускіх зямель яны не супраць былі пашырыць тэрытарыяльныя межы сваёй дзяржавы, як толькі ўдасца яе стварыць.
Такія дачыненні рускіх і польскіх братоў да беларусаў зусім не радавалі актыўнага дзеяча Беларускай сацыялістычнай грамады Ігната Дварчаніна. У вершы «Покліч», што быў напісаны ў першыя дні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. (змешчаны ў газеце «Вольная Беларусь» ад 8 лістапада 1917 г.), ён так характарызуе вынікі знаходжання беларускай нацыі ў атачэнні славян:
«Але будучы ў уціску У сваіх братоў родных, Ты сваё ўсё забыла, Стала наймітам у іх».
Хоць і занадта сцісла сказана, але вельмі трапна і праўдзіва. Затое не пашкадаваў слоў, каб даць грунтоўны аналіз дадзенаму фактару, другі наш слынны адраджэнец тае пары Язэп Лёсік: «...наліха нашая доля судзіла нам быць пад уладаю не саўсім чужых народаў, як, прымерам сказаць, балгарам і сербам пад Турэччынай, а чэхам пад Нямеччынай. Над намі панавалі славяне, нібыта браты нашыя велікарусы і палякі. Але гэтае «брацкае» панаванне было для нас яшчэ горшае за чужынскае, бо чужыя народы, як немцы і туркі, глядзелі на падуладныя ім славянскія народы як на чужых: іншая мова, іншая вера, звычаі — усё іншае. А на Беларусь і Польшча, і Масква глядзелі заўсёды як на свой уласны народ і ўсімі сіламі намагаліся давесці і ўпэўніць усіх людзей, што Беларусі няма, а ёсць толькі Польшча і Расія.
(...) многа ліха зазнала Беларусь не ад чужых, а ад сваіх братоўславян. За часоў польскага панавання ўсе беларускія шляхецкія станы перафарбаваліся на палякаў. Яны адцураліся ад Беларусі і, жывучы на беларускай зямлі, стараліся ганьбіць і бэсціць усё беларускае... Гэтаксама робяць цяпер нашыя паны і папы, чыноўнікі і настаўнікі, што па царскаму загаду, праз царскія школы парабіліся расійцамі. Яны не толькі адракліся ад усяго роднага беларускага, а яшчэ топчуць нагамі і плююць на тое, што іх дзяды і прадзеды, як святое, шанавалі»15.
15 ЛёсікЯзэп. Творы. Мн., 1994. С. 274, 275.
24
Адсутнасць ва ўрада тытульнага славянскага народа Расіі жадання лічыцца з нацыянальнымі інтарэсамі карэннага населыііцтва Беларусі штурхала яго грамадскапалітычных і культурных дзеячаў да аб’яднання сваіх намаганняў у барацьбе за вызваленне зпад царскага прыгнёту з кімнебудзь з суседзяў, і, вядома ж, найперш з літоўцамі, з якімі ў сярэднявеччы мелі адну агульную дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае. Трэба аддаць належнае розуму літоўскіх палітыкаў і ідэолагаў. Як бы ні прасілі іх беларускія палітычныя і грамадскія дзеячы на працягу больш як дзесяці гадоў пасля рэвалюцыі 1905 г. пайсці на стварэнне сумеснай дзяржавы тыгіу колішняга Вялікага Княства Літоўскага, увесь час даводзілася ім чуць у адказ: «Не!» Чаму? Літоўцы вельмі проста тлумачылі сваю нязгоду: у гэтай сумеснай дзяржаве будуць у меншасці, што тут «іх заліець беларуская большасць»16. Насуперак жаданням беларусаў па суседстве з імі ў пачатку 1917 г. пры падтрымцы нямецкіх інтэрвентаў узнікае ў якасці вярхоўнага органа ўлады Літвы Літоўская Дзяржаўная Рада (Тарыба). Літоўцы становяцца дзяржаўным народам. У адрозненне ад беларускіх палітычных дзеячаў іх літоўскія калегі не насіліся з думкай аб захаванні сваёй краіны ў якасці якойнебудзь абласной аўтаноміі ў складзе федэратыўнай Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Яны заўсёды аддавалі прыярытэт поўнаму, няўрэзанаму нацыянальнаму суверэнітэту, і, як паказаў час, не памыліліся ў гэтым, як не памыліліся і ўсе астатнія народы, што прытрымліваліся такой лініі ў пытаннях свайго нацыянальнадзяржаўнага ўладкавання. I ўсё ж небеспаспяхова ажыццяўлялася яно і на Беларусі, хаця з пэўным спазненнем і не на такім высокім ўзроўні. Вінаватыя ж у гэтым не яе дзяржаўныя, грамадскапалітычныя і культурныя дзеячы, а ўрады суседніх славянскіх краін.