Праблема захавання беларускай этнакультурнай прысутнасці ў славянскім свеце
Леанід Лыч
Памер: 72с.
Мінск 2006
Сёння беларусам нават і ў сне не прыходзіць такое ўзаемапаразуменне з яўрэямі, а таксама іншымі этнічнымі групамі. Усе яны, за выключэннем нязначнай часткі татарскай грамады, будуюць сваё духоўнае жыццё на сваёй нацыянальнай і рускай культурнамоўнай асновах. Беларускі фактар у ім практычна адсутнічае, за што трэба вінаваціць дзяржаўную нацыянальную палітыку, якая не спрыяла духоўнаму развіццю тытульнага народа, а, наадварот, паглыбляла працэсы русіфікацыі апошняга. Ён да такой ступені этнічна знясілены, што нават не супраціўляецца такой ганебнай палітыцы. Разлічваць, што ў такой пройгрышнай для карэннага насельніцтва сітуацыі этнічныя мяншыні нашай краіны будуць развіваць сваю культуру з улікам беларускага, а не рускага фактару, ніяк не даводзіцца.
Сумеснае чэшскаяўрэйскае супраціўленне германізацыі зніжала яе адмоўнае ўздзеянне на культуру і мову гэтых народаў, але поўнасцю не магло адгарадзіць іх ад асіміляцыі. 3 ёю паспяхова можна змагацца, толькі маючы сапраўдную суверэнную нацыянальную дзяржаву.
Мала што да лепшага змянілася і ў першыя дзесяцігоддзі XX ст., з чым ніяк не жадала змірыцца патрыятычная частка чэшскай нацыі. Разам з прагрэсіўнымі коламі славацкага народа яны актыўна змагаліся за выхад зпад нацыянальнага ўціску АўстраВенгерскай імперыі. Са
“Тамже.С. 160,161.
30 Е. деВмтте. Действнтельность. Вып. 11й. С. 161.
40
маахвярная барацьба двух братніх славянскіх народаў завяршылася стварэннем у кастрычніку 1918 г. незалежнай Чэхаславацкай Рэспублікі. Яе ўзнікненне — гэта вельмі важны фактар на шляху дзяржаўнага сталення славянскай этнічнай супольнасці. Пад той час з усіх яе складовых частак толькі невялікія па колькасці славянскія народнасці не выйшлі зпад улады неславянскіх краін і не змаглі стварыць сваіх уласных дзяржаў. Усім такім народнасцям рэальна пагражала культурнамоўная асіміляцыя, што і здарылася для шэрагу з іх на працягу дваццатага стагоддзя.
Што дала свету, славянскай супольнасці народаў упартасць чэхаў у шматвяковым адстойванні роднай кулыуры і мовы ад анямечвання, добра вядома гісторыі. Яны былі піянерамі сярод славян у кнігадрукаванні. Радзімай першай славянскай кнігі стаў у 1468 годзе горад Пльзень, які ў якасці заходняга фарпосту Чэхіі зведаў найбольшы ўціск з боку антынацыянальнай палітыкі Габсбургаў, меў у складзе свайго насельніцтва высокі працэнт немцаўкаланістаў. I ўсё ж чэшская аснова культуры гэтага горада захавалася, мела ўстойлівую тэндэнцыю да развіцця. Праз дзесяць гадоў другім цэнтрам славянскага друкавання стала Прага, дзе нашым выдатным асветнікамгуманістам Францішкам Скарынам быў пакладзены пачатак беларускага друкавання.
Значыцца, умеем вучыцца і атрымліваць карысць з чэшскага воныту. 3 яго беларускім палітыкам і ідэолагам трэба ўзяць максімум таго, што датычыць чэшскага нацыянальнакулыурнага адраджэння. Адкінем усялякі сорам, што вось, маўляў, маем уласную Беларускую дзяржаву, і трэба ў кагосьці пераймаць вопыт выратавання яе тытульнага народа ад культурнамоўнай асіміляцыі. Праблема гэтая архіскладаная, і прызнацца ў няздольнасці развязвання яе не — такі ўжо і вялікі ірэх. Затое вялікі грэх — нічога не робіць па яе развязванні, як гэта ўжо больш за дзесяць гадоў назіраецца на Беларусі. Мела б сэнс яе палітыкам грунтоўна азнаёміцца з нарматыўнай базай чэшскага нацыянальнакулыурнага адраджэння, што дапамагло б прыняць хоць пару дзейсных заканадаўчых актаў па спыненні русіфікацыі, умацаванні ролі прыродных асноў у культуры краіны.
Зусім не апраўдана, што прагрэсіўны вопыт дзяржаўнай пацыянальнай палітыкі Чэхіі не знайшоў належнага адлюстравання ў працах беларускіх навукоўцаў. Ствараецца ўражанне, што дзяржаўныя ўлады Беларусі разам са сваім ідэалагічным апаратам нічога не збіраюцца рабіць па ўгаймаванні культурнамоўнай асіміляцыі, таму выказваюць поўную абыякавасць да вопыту іншых краін па выратаванні сваіх народаў ад дээтнізацыі. Калі наша дзяржава і сапраўды нічога не збіраецца рабіць па запазычванні сусветнага вопьггу нацыянальнакультурнага адраджэн ня, у т. л. і самага блізкага нам чэшскага, гэтай высакароднай справай павінны заняцца грамадскія колы, тым больш, што ў іх даволі трывалыя стасункі з гэтай славянскай краінай. I самым першым крокам у дадзеным напрамку павінна быць выданне зборніка прынятых чэшскім урадам дакументаў і матэрыялаў па нацыянальнакулыурным адраджэнні з мэтай азнаямлення, творчага выкарыстання іх у беларускай практыцы.
41
8. БЕЛАРУСАМ HE БЫЦЬ АДЗІНОКІМІ
Сам факт прыналежнасці таго ці іншага народа да славянскай этнічнай супольнасці абавязвае яго як мага паўней сувымяраць свае дзеянні з інтарэсамі апошняй, браць на сябе ініцыятыву па забеспячэнні ёй усіх неабходных умоў для дынамічнага развіцця, а, калі таго запатрабуюць абставіны, разлічваць на яе дапамогу. He можа не здзіўляць, што кожны раз, як толькі распачынаецца прадметная гаворка пра неабходнасць паглыблення славянскай еднасці і братэрства, ініцыятыву ў гэтым як правіла бяруць на сябе самыя буйныя нацыі, найперш руская. А ў такіх жа выпадках зусім не абавязкова, каб з пачынам выступалі толькі шматлікія па колькасці славянскія народы. Да разумнай, слушнай прапановы, упэўнены, славяне прыслухаюцца і тады, калі яна будзе ісці ад самага маленькага народа гэтай супольнасці. Але чамусьці з такой ініцыятывай малалікія славянскія народы вельмі і вельмі рэдка выступаюць. Таму міжвольна ўзнікае пытанне, а ці не меў, а ці не мае гэты найвялікшы сярод славян рускі народ, акрамя агульнаславянскіх інтарэсаў, яшчэ якіхнебудзь і сваіх уласных, прычым больш важных для яго? Ці не збіраюцца і сёння адрадзіць дух панславізму канца XVIII — пачатку XX ст., галоўнай мэтай якога было дзяржаўнае аб’яднанне ўсіх славян пад эгідай Расіі? Правалілася гэтая зусім не бяшкодная ідэя ў мінулым. Шкодная, бесперспектыўная яна і ў нашыя дні.
Паслядоўным, мэтанакіраваным выкананнем вядомага запавета вялікага рускага паэта Аляксандра Пушкіна «Славянскне ручьн сольются в русском море (з верша «Клеветннкам Росснм») рускія і нашыя собскія асімілятары прычынілі шмат бяды беларускаму народу. 3за іх некальківяковай стратнай нацыянальнай палітыкі мільёны беларусаў адышлі на той свет, так і не стаўшы носьбітамі сваёй прыроднай культуры, не авалодаўшы і не спазнаўшы прыгажосці сапраўднай роднай, a не навязанай ім мовы.
Увасабленне на практыцы панславісцкай ідэі адзінства славян пад рускім вяршэнствам не дасць аніякай карысці ні Расіі, ні славянскай супольнасці народаў. Чым кожны з іх будзе больш дзяржаўнасуверэнным, тым больш паспяхова ён будзе развівацца ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці і на гэтай аснове знойдзе ў сабе сілы паспрыяць росквіту той этнічнай супольнасці, да якой належыць.
Са славянскага лексікона трэба рашуча выкараніць словы пра прыярытэт, вяршэнства якоганебудзь аднаго з народаў гэтай этнічнай супольнасці над іншымі, што ўжо апошняй прынесла нямала бяды. Іншым разам, каб даказаць сваё «законнае права» быць першым сярод славян, незаслужана прыніжаліся ўсе астатнія з іх. Так, вядомы ў XVI — пачатку XVII ст. польскі дзеяч Іаан Замойскі дазволіў сабе выказацца наступным чынам: «Славянскае племя было раней вялізным, яно нават зараз яшчэ і далёка і шырока распаўсюджана; але адны недастаткова адукаваныя, а іншыя знаходзяцца ў рабстве; масквіцяне, дзяржава якіх далёка і шырока раскінутая, абсалютныя варвары; сербы, баснякі і іншыя
42
паўднёвыя славяне падпалі пад чужую ўладу і пазбавіліся волі і амаль усяго значэння, і многія пагружаныя таксама ў варварства; адны толькі чэхі і палякі, маўляў, ахоўваюць годнасць і волю славянскага племені»31. А вось пачынаючы з XIX ст., калі на еўрапейскай арэне істотна ўмацаваліся пазіцыі Расійскай імперыі, ужо стала модным з усіх славян у якасці самага перадавога называць рускі народ, што, аднак, далёка не ўсімі падзялялася. I нішто яму не прычыняла такой шкоды, як няўдалыя спробы стаць палітычным уладаром над славянскай этнічнай супольнасцю. He перавяліся і сёння такія ахвотнікі. Сустракаюцца сярод іх і асобы, якія жадалі б бачыць Расію галоўнай палітычнай сілай у адзінай сумеснай з Украінай і Беларуссю дзяржаве. У аснове гэтых планаў ляжаць успаміны пра далёкаедалёкае мінулае, калі прашчурам сённяшніх рускіх, украінцаў і беларусаў даводзілася шукаць шляхі палітычнага аб’яднання на неабсяжных, малаабжытых прасцягах Усходняй Еўропы.
Сучасным рускім палітычным інтэгратарам, у якіх, дарэчы, ёсць таксама прыхільнікі сярод украінцаў і беларусаў, хочацца давесці, што сённяшні і заўтрашні дзень гэтак жаданай імі ўсходнеславянскай супольнасці ўвогуле і беларускага народа ў прыватнасці нельга сувымяраць з умовамі ўзнікнення да канца не аформленай колішняй Кіеўскай (Старажытнарускай) дзяржавы, якая ўжо даўно належыць гісторыі. Еўрапейскія народы, як вядома, зараз не кіруюцца тым, што было характэрным для Свяшчэннай Рымскай імперыі ці імперыі Карла Вялікага. Менш за ўсё глядзяць у бок Арабскага халіфата арабы і Атаманскай (Турэцкай) імперыі туркі, калі ім трэба сёння вырашаць якіянебудзь пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, узаемаадносін з іншымі народамі. He трэба і ўсходнім славянам імкнуцца ўступіць у адну і тую ж раку двойчы.
Калі так заняпала беларуская нацыянальная ідэя ва ўласнай дзяржаве, а яе многія палітычныя, грамадскія, культурныя дзеячы носяцца з агульнарускай, агульнаславянскай ідэямі, гэта можа быць расцэнена як іх наўмысны адыход ад вырашэння беларускага пытання. Спачатку трэба было б дасягнуць хоць самых мізэрных зрухаў у яго рэалізацыі, a затым ужо брацца за больш агульныя праблемы, якія, акрамя беларусаў, павінны хваляваць і яшчэ прыкладна паўтары дзесяткі славянскіх народаў.
Дарэчы, такое захворванне людзей ад улады ўласціва не толькі беларусам. Даўно заўважана, што часта, калі палітыкі і адданыя ім тэарэтыкі хочуць ухіліцца ад вырашэння лёсу якоганебудзь канкрэтнага народа, яны заяўляюць, што куды важней займацца рэалізацыяй больш маштабных, планетарных задач. Такія дзеячы вельмі любяць карыстацца выразамі: «агульначалавечы прагрэс», «агульначалавечыя інтарэсы», «агульнаславянскае адзінства», «агульнаславянскія ідэалы». Улічваю
31 Первольф Носнф. Славяне, нх взанмные отношення н связн. Т. II. Варшава. 1888. С. 72,73.